Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Екацярынбургу паказальна жорстка затрымалі кіраўніка мясцовай азербайджанскай дыяспары Шахіна Шыхлінскага
Гэта чарговы крок у расійска-азербайджанскім міждзяржаўным канфлікце.
Лукашэнка: Амерыканцы не прасілі выпускаць Ціханоўскага, бо лічаць яго прарасійскім
Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Рэспублікі 3 ліпеня, згадаў сярод іншага пра нядаўняе вызваленне палітвязняў у рамках дамоўленасці з амерыканскім бокам.
https://nashaniva.com/371529
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371529
Трамп: Падумаю над тым, каб дэпартаваць Маска з ЗША. І нацкую на яго DOGE
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы разгледзець магчымасць дэпартацыі свайго былога саюзніка ў Паўднёвую Афрыку.
https://nashaniva.com/371520
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371520
З 1 ліпеня USAID афіцыйна спыняе аказваць замежную дапамогу
Частка праграм пяройдзе пад кіраванне Дзяржаўнага дэпартамента, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа.
https://nashaniva.com/371522
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371522
У Еўрасаюзе забаранілі авіякампаніям браць плату за ручную паклажу
Авіякампаніі папярэджваюць, што квіткі цяпер могуць падаражэць, асабліва для тых, хто раней лётаў з мінімальным наборам паслуг.
https://nashaniva.com/371517
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371517
Мінскі метрапалітэн выпадкова зліў прапагандысцкую метадычку
У афіцыйным канале на кароткі час з'явілася ўнутраная інструкцыя, звязаная з прапагандаваннем версіі КДБ пра нібыта праведзеную аперацыю пад кодавай назвай «Гарпун».
https://nashaniva.com/371515
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371515
У Азербайджане паведамілі пра затрыманне ў Баку дзвюх АПГ, што складаліся з расіянаў
На распаўсюджаным відэа — надзвычай жорсткае абыходжанне з затрыманымі.
Імаверна, гэта стала адказам на заявы расійскіх прапагандыстаў, што загінулыя пры затрыманні азербайджанцы былі «звычайнымі крымінальнікамі».
https://nashaniva.com/371509
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371509
Расія страціла яшчэ адзін знішчальнік
Су-27 пацярпеў крушэнне ў Ніжагародскай вобласці, у раёне горада Кулябакі. Два лётчыкі паспелі катапультавацца. Аднаго з іх ужо знайшлі. Другога шукаюць.
«Аблапошылі на 1650 рублёў». Як мінчуку на прыпынку госці з Расіі ўцюхалі фэйкавы Apple Watch
Дзмітрый чакаў на прыпынку аўтобус, калі да яго падышлі два мужчыны. Сказалі, што хочуць вярнуцца ў Астрахань, але ў іх няма ні капейкі.
https://nashaniva.com/371489
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371489
Маладую б'юці-майстарку адправілі за краты за «распальванне варожасці»
Настассі Тыдыкавай пагражала да пяці гадоў калоніі. Дома яе чакае малое дзіця.
https://nashaniva.com/371392
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371392
Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы
У 2020 годзе прапагандыстку Вераніку Буту кінуў каханы — праз яе палітычныя погляды. Тэлевядучая кажа, што тады і зразумела, які мужчына ёй патрэбны. Цяпер яна збіраецца жыць у Кенію — разам з ідэалагічна надзейным мужам.
https://nashaniva.com/371463
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371463
«Занадта добры». Айцішнікі прыкідваюцца менш дасведчанымі, каб атрымаць працу ў крызіс
Дызайнер дзеліцца назіраннем, што «шмат кандыдатаў заніжаюць свой досвед у рэзюмэ», каб не атрымаць адмову.
«Ці можна ўявіць такое ў іншых сферах? Кіроўцы, дактары, сантэхнікі — хто заўгодна. Скажыце, калі ласка, што гэта няпраўда!»
https://nashaniva.com/371487
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371487
Украінскія беспілотнікі дасталі да Іжэўска — аднаго з цэнтраў расійскага ВПК у Перадураллі
«Адно з прадпрыемстваў папала пад атаку беспілотнікаў, ёсць пацярпелыя», паведамілі расійскія СМІ пасля таго, як у інтэрнэце разышліся відэа.
Іжэўск — сталіцы Удмуртыі, у якой каланісты ператварылі карэннае насельніцтва ў меншасць. Там размешчаныя знакаміты канцэрн «Калашнікаў» і прадпрыемства «Іжэўскія беспілотныя сістэмы».
Кіберпартызаны: Мы ўзламалі сайт КДБ пасярод ночы. Яны за гэты час бегла сабралі нараду і дамовіліся, каго будуць падстаўляць?
Спачатку ініцыятыва адказала толькі гіфкай, але пасля і пракаментавала версію КДБ пра «кантраляваны ўзлом» сайта ведамства.
https://nashaniva.com/371477
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371477
Археолагі раскапалі магчымы падземны ўваход у Заслаўскі замак
Гэты ход упершыню выявіў яшчэ ў савецкія часы археолаг Георгій Штыхаў. Тады ход часткова расчысцілі: яго шырыня складае каля 80 сантыметраў, вышыня — каля 1 метра 20 сантыметраў. Аднак адна са сцен была пашкоджаная, таму далейшыя даследаванні прыпынілі.
https://nashaniva.com/371471
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371471
«У нас было ўсё. Акрамя права на каханне». Каханая беларускі Марыі Зайцавай, якая загінула за Украіну, расказала іх гісторыю
«Кожны беларус, які хоча свабоды, павінен ваяваць на баку Украіны», — казала 24-гадовая Марыя Зайцава. Яна прайшла праз усё: пратэсты 2020 года ў Беларусі, выгнанне, раненні, шпіталі — і ўрэшце перадавую. Загінула ў баях пад Бахмутам. Дзяўчына Марыі Аня расказала іх агульную гісторыю — пра каханне, смерць і права быць побач з тым, каго любіш.
https://nashaniva.com/371530
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371530
«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш». Экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада расказаў пра сваё зняволенне
Акіхіра Гаеўскі-Ханада — экс-палітвязень, актывіст анархісцкага руху, які мае падвойнае грамадзянства — Беларусі і Японіі. Ён быў вызвалены разам з Сяргеем Ціханоўскім і яшчэ 12 людзьмі 20 чэрвеня 2025 года. Асуджаны на 16 гадоў калоніі, Акіхіра адбыў пяць гадоў з іх. У размове з @viasna96 актывіст расказаў пра сваё адчуванне пасля вызвалення, пра турэмны рэжым і пра тое, чаму яго затрымалі.
https://nashaniva.com/371527
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371527
Беларуска распавяла, колькі заплаціла, каб хутчэй даехаць да Польшчы на аўтобусе
«Разлічвайце гадзін на 30 мінімум», — раіць яна ўсім, хто падарожнічае на аўтобусах.
https://nashaniva.com/371513
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371513
У Оршы васьмігадовы хлопчык выпаў з сёмага паверха
Выратаваць хлопчыка не ўдалося — ён памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.
https://nashaniva.com/371518
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371518
«Лукашэнка ніколі нічога не баіцца». Хрэнін заявіў, што вучэнні «Захад-2025» і не збіраліся праводзіць на мяжы з НАТА
Міністр абароны раптам прыдумаў новую версію пераносу вучэнняў углыб тэрыторыі Беларусі.
https://nashaniva.com/371512
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371512
Экс-намесніка міністра абароны Расіі асудзілі на 13 гадоў
Цімур Іваноў быў героем антыкарупцыйных расследаванняў каманды Аляксея Навальнага. Гэта першы, але не апошні прысуд Іванову.
https://nashaniva.com/371511
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371511
Новыя відэа з Іжэўска дазваляюць зразумець хірургічную дакладнасць сённяшніх удараў па расійскім вытворцу ЗРК «Тор» і рэакцыю людзей на вуліцах вакол завода «Купал»
Нагадаем, што адлегласць ад Іжэўска да Украіны — больш за 1200 км. Удар быў нанесены беспілотнікамі «Люты» ўкраінскай вытворчасці.
Сяргей Ціханоўскі перадаў вітанне чытачам «Нашай Нівы» і расказаў, што марыць палепшыць сваю беларускую мову
«Па адукацыі я філолаг. Калісьці паўтара года размаўляў толькі па-беларуску. У турме шмат чытаў. Напрыклад, Уладзіміра Караткевіча: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха». Але асобнае месца займаюць кнігі Паўла Севярынца, майго паплечніка і настаўніка ў беларушчыне і ў духоўнасці», — сказаў Ціханоўскі ў адмыслова для чытачоў @nashaniva запісаным вітанні.
Гайдукевіч пахваліўся, што да яго прыехаў памочнік Трампа. А вось і не
Памочнік прэзідэнта ЗША і адзін з кіраўнікоў кіруючай у ЗША Рэспубліканскай партыі прыехаў у Беларусь па запрашэнні кіраўніка ЛДПБ Алега Гайдукевіча. Пра гэта сам Гайдукевіч пахваліўся ў сваіх сацсетках. Рэдакцыя @reformby вырашыла праверыць, ці гэта сапраўды так.
https://nashaniva.com/371497
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371497
У Азербайджане зрабілі экспертызу смерці братоў, якія загінулі ў Екацярынбургу пры затрыманні
Прычынай смерці названыя цяжкія траўмы.
https://nashaniva.com/371494
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371494
«Гэта ўжо проста некіраваныя натоўпы». Летняе наступленне Пуціна вычарпалася, але і ўкраінская армія наступаць не можа
Расійскае летняе наступленне на ўсходзе Украіны зайшло ў тупік — вайсковая групоўка, якая пагражала Сумам, спынілася, а спробы прасунуцца на іншых напрамках правальваюцца.
https://nashaniva.com/371490
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371490
Сяргей Ціханоўскі збірае каманду
Вызвалены блогер запісаў першы ролік на сваім канале «Краіна для жыцця». Ціханоўскі аб'явіў, што збірае каманду для дасягнення «галоўнай мэты — дэмакратыі ў Беларусі».
https://nashaniva.com/371482
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371482
Ілан Маск прыгразіў стварыць Амерыканскую партыю, калі Кангрэс прыме «вар’яцкі» законапраект
Дональд Трамп жа намякнуў, што без дзяржаўных субсідый Маску прыйдзецца закрыць свой бізнес і вярнуцца «дадому ў Паўднёвую Афрыку».
https://nashaniva.com/371478
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371478
«Матэрыялісты» — рамантычная камедыя, якая хоча размаўляць пра складаныя рэчы
У чэрвені выйшла доўгачаканая стужка «Матэрыялісты» з Педра Паскалем, Дакотай Джонсан і Крысам Эвансам у галоўных ролях. У беларускіх кінатэатрах фільма зараз няма, але хутка ён будзе дасяжны анлайн. Ці варта глядзець?
https://nashaniva.com/371445
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371445
Трамп афіцыйна адмяніў амерыканскія санкцыі супраць Сірыі
Як заявілі ў Белым доме, гэта рашэнне з’яўляецца крокам на «шляху да стабільнасці і міру».
https://nashaniva.com/371470
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371470