Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў
У красавіку ў вёсцы Прымор'е, якая знаходзіцца недалёка ад Мінскага мора, купілі дом за 1,1 мільёна даляраў. Ён аказаўся самым дарагім домам, прададзеным у Беларусі ў мінулым месяцы.
https://nashaniva.com/368634
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368634
Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс
Падчас тэледэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты Польшчы Каралем Наўроцкім і Рафалам Тшаскоўскім Наўроцкі нечакана закрыў рот рукой і паклаў нешта сабе пад губу. Пазней ён сказаў, што гэта была жавальная гумка, але ўрэшце аказалася, што насамрэч палітык ужываў снюс — тытунёвы прадукт.
https://nashaniva.com/368637
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368637
У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі
У матчы 1/32 Кубка Беларусі паміж мінскімі «Крумкачамі» і «Бабоўняй» з Копыля, які адбыўся 22 мая, на 87-й хвіліне, пры ліку 2:1 на карысць «Крумкачоў», паміж футбалістамі здарылася сутычка, якая перарасла ў бойку.
https://nashaniva.com/368631
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368631
Памёр Уладзімір Сідарцоў
Памёр вядомы беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар гістарычнага факультэта БДУ Уладзімір Сідарцоў. Яму было 89 гадоў.
https://nashaniva.com/368630
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368630
Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?
Беларусы часам сутыкаюцца з аглядамі тэлефонаў — пры праходжанні мяжы, пры прафілактычных гутарках на працы, пры затрыманні. Распыталі ў ініцыятывы CyberBeaver, што рабіць з тэлефонам пасля таго, як сілавікі яго вярнулі.
https://nashaniva.com/366821
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366821
У французскіх Канах, дзе сёння закрываецца кінафестываль, адключылася электрычнасць
Прычына — у падпале падстанцыі.
https://nashaniva.com/368622
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368622
Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?
Урачысты канцэрт для 12 тысяч выпускнікоў школ і гімназій сталіцы, а таксама іх настаўнікаў адбудзецца ў «Мінск-Арэне». Выступіць запрасілі расійскага спевака.
https://nashaniva.com/368616
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368616
У Беларусі ўжо тры гады прадаюць былы кляштар за адну базавую
Выставілі на аўкцыён будынак былога кляштара кармелітаў у Глыбокім Віцебскай вобласці. Упершыню гэты аб’ект спрабавалі прадаць яшчэ ў маі 2022 года ўсяго за адну базавую велічыню.
https://nashaniva.com/368613
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368613
«За 30 хвілін — 30 еўра»: айцішнік са стажам 25 гадоў навучыўся класці плітку, пакуль шукае працу
Андрэй лічыць, што рынак зламаны.
https://nashaniva.com/368610
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368610
У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць
Рэканструкцыя Ракаўскага прадмесця афіцыйна завершылася летась. Журналісты вычакалі час, далі лакацыі трохі «ажывіцца».
«Пакуль пра гэтае месца мала хто ведае, але тут ужо складваецца свая атмасфера», — так казалі людзі, якіх журналісты сустрэлі ў мясцовых дварах.
https://nashaniva.com/368606
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368606
Мужчына ў Воранаўскім раёне памёр ад укусу пчол
Ён спрабаваў самастойна зняць рой з дрэва.
https://nashaniva.com/368604
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368604
З Ізраіля выслалі двух расіян, якія выдавалі сябе за ўкраінскіх журналістаў
Яны спрабавалі ўзяць інтэрв’ю ў Андрэя Макарэвіча.
https://nashaniva.com/368550
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368550
«Магчыма, яна збегла ад каханка ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі»
Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву падзяіўся версіямі ў інтэрв’ю @belsat.
https://nashaniva.com/368598
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368598
ВІДЭАНАВІНЫ: Бацьку пакаралі за сына? Чаму Лукашэнка звольніў беларускага пасла / Пратэсты ў Магілёве: што вядома
Прэтэнзіі Лукашэнкі да жанчын, лёс важнага прадпрыемства і новая ідэя ўладаў. За што звольнілі беларускага дыпламата? Наталля Пяткевіч, яе шыкоўны пінжак і загадкавы ўказ Лукашэнкі: што вядома? Дзіўная заява беларускага міністра. Бяда ў Камянецкім раёне. Жаніх аказаўся агентам спецслужбаў Лукашэнкі: новыя факты пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай. Пратэсты ў Магілёве: скандал вакол будоўлі. Незвычайная знаходка ў Гродне.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=lO_asJ40nas
Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна
Паводле пазову, артыкул NYT, у якім гаварылася пра доступ гэтага племені да высокахуткаснага інтэрнэту праз Starlink, прадставіў супольнасць як такую, што не здольная справіцца нават з базавымі тэхналогіямі, і нібыта моладзь у племені апынулася пад уплывам порнаграфіі.
https://nashaniva.com/368594
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368594
На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е
Пасля незвычайна халоднага пачатку мая надвор’е пачне паляпшацца, хоць яно застанецца няўстойлівым.
https://nashaniva.com/368638
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368638
Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі
Ключавым момантам у новым пакеце з'яўляецца намер ЕС увесці санкцыі супраць газаправодаў «Паўночны паток». Санкцыі дадаткова пацвердзяць пазіцыю Еўропы аб нежаданні аднаўлення паставак расійскага трубаправоднага газу.
https://nashaniva.com/368635
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368635
У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА
На трох гомельскіх адвакатаў заведзеныя палітычныя крымінальныя справы, паведаміла @pozirkonline крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
https://nashaniva.com/368633
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368633
Палітвязню Міколу Дзядку, верагодна, выставілі новыя абвінавачанні
Паводле інфармацыі аднаго з тэлеграм-каналаў, блізкага да сілавых структур, Дзядку збіраюцца інкрымінаваць арт. 130 ч. 3 Крымінальнага кодэкса — за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці.
https://nashaniva.com/368628
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368628
Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна
Аналітык выказаў сваё меркаванне, у чым разышліся погляды Пуціна і Лукашэнкі.
https://nashaniva.com/368620
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368620
ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом
На гэтым тыдні ў сталіцы адбылася аварыя з 8-гадовым раварыстам. І яна займела нечаканы працяг.
https://nashaniva.com/368621
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368621
У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу
Дзяцей везлі на выступ у сярэднюю школу ў вёсцы Палурадзінкі (гарадская акруга Каломна).
https://nashaniva.com/368615
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368615
Лукашэнка расказаў, які цуд у Беларусі робяць з г**на
Аляксандр Лукашэнка ў суботу праінспектаваў адно з прадпрыемстваў у Петрыкаўскім раёне.
https://nashaniva.com/368611
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368611
У Брытаніі знялі з продажу модныя лялькі-монстры Лабубу — праз іх здараліся бойкі паміж пакупнікамі
Лялькі сталі модным аксэсуарамі, іх сусветныя поп-зоркі, цацкі перапрадаюць за шалёныя грошы.
https://nashaniva.com/368607
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368607
Беларусы ў Польшчы атрымліваюць дзіўныя лісты з патрабаваннем пакінуць краіну цягам 10 дзён
«Нашай Ніве» стала вядома як мінімум пра два выпадкі, калі беларусы ў Польшчы атрымалі па пошце лісты з дзіўным зместам.
https://nashaniva.com/368559
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368559
Адзінаццацікласнікі з Гродна вырашылі зрабіць апошні тыдзень у школе запамінальным — і сталі зоркамі тыктоку
Кожны дзень апошняга навучальнага тыдня адзінаццацікласнікі гродзенскай школы №37 зрабілі тэматычным. Відэа школьнікаў агулам ужо набралі больш за 3 мільёны праглядаў.
https://nashaniva.com/368565
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368565
Дзе глядзець фільмы і серыялы анлайн у беларускай агучцы?
Расказваем, дзе на прасторах інтэрнэту можна знайсці кіно на вечар — у беларускай агучцы ці з субцітрамі.
https://nashaniva.com/368493
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368493
У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка
Раней лічылася, што ў легенды сусветнай музыкі няма дзяцей.
https://nashaniva.com/368597
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368597
У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах
На Свіслачы 22 і 23 мая прайшлі заезды на не самых звыклых для беларускага вока лодках. Непадалёк ад станцыі метро «Няміга» на старт выйшлі «драконы» — 20-мясцовыя кітайскія каноэ.
https://nashaniva.com/368595
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368595
Украіна ў межах абмену з Расіяй перадала яшчэ аднаго палоннага беларуса. Раней пра яго палон не паведамлялася
Як паведамілі @radiosvaboda ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», Аляксея Чарнышова захапілі ў палон нядаўна, але падрабязнасцяў не ўдакладнілі.
https://nashaniva.com/368587
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368587