Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»
«Прыцяжэння больш няма».
https://nashaniva.com/368554
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368554
Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі
Найбуйнейшыя расійскія IT-асацыяцыі выступілі супраць прымусовай нацыяналізацыі выдаўца гульняў «Свет танкаў» і «Свет караблёў».
https://nashaniva.com/368553
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368553
Стала вядомае імя каханка Анжалікі Мельнікавай: гэта 32-гадовы Аляксей Вітальевіч Лабееў, супрацоўнік беларускіх спецслужбаў, які лётаў з пашпартам на імя Аляксея Гардзеева
Разам з ім яна адпачывала на Кубе, а пасля і ў Шры-Ланцы.
Гэта вынік расследавання польскага часопіса «Polityka», Insidera пры дапамозе БРЦ і «Байпола». Больш падрабязнасцяў — хутка.
На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х1000
https://nashaniva.com/368532
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368532
На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей
Гэта дзве маленькія дзяўчынкі: 6 месяцаў і 3 гады.
https://nashaniva.com/368530
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368530
Памёр 19-гадовы мінскі міліцыянер
Мікіта Ярмоліч служыў у патрульна-паставой службы Маскоўскага РУУС.
https://nashaniva.com/368517
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368517
У самым сэрцы Варшавы пачала сваю працу беларуская крама Vyraj
Стваральнікі крамы запрашаюць усіх вольных птушак заляцець да іх і азнаёміцца з разнастайным асартыментам: ад налепак і адзення да саматканых ручнікоў.
https://nashaniva.com/368521
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368521
«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу»
Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук.
https://nashaniva.com/368513
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368513
«Страляй у бура». Што не так з абвінавачваннямі Дональда Трампа ў «генацыдзе белых» у ПАР?
У сераду прэзідэнт ЗША прыняў у Авальным кабінецепрэзідэнта Паўднёваафрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу. Гэтая сустрэча нагадала візіт у Вашынгтон Уладзіміра Зяленскага, калі звычайная размова двух прэзідэнтаў раптам ператварылася ў канфлікт. Тое ж самае здарылася з Рамафосай.
Ад абмеркавання гольфа Дональд Трамп нечакана перайшоў да нападак на свайго госця, абвінаваціўшы яго ўрада ў «генацыдзе» белага насельніцтва Паўднёвай Афрыкі.
https://nashaniva.com/368512
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368512
«Ішла закрываць бальнічны»
Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку
https://nashaniva.com/368508
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368508
«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку
Аднак чыноўнікі зрабілі выгляд, што іх не было. На тых, хто збіраў подпісы супраць, выклікалі міліцыю, а дзяржаўныя тэлеканалы пераконвалі, што будаўніцтва ініцыявалі жыхары горада, хоць самі яны пра тыя тысячы подпісаў, якія быццам бы сабраныя ў падтрымку праекта, нічога не чулі.
https://nashaniva.com/368394
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368394
Цапкала: Папулярнасць Ціханоўскай — вынік накрутак і маніпуляцый
Дарадца Албанскай інвестыцыйнай карпарацыі Валер Цапкала працягвае сваю зацятую барацьбу са Святланай Ціханоўскай і яе камандай. Палітык перакананы, што існуюць спецыяльныя фермы ботаў, якія падтрымліваюць Ціханоўскую і цкуюць яе крытыкаў — такіх, як сам.
«Мы з вамі ведаем, каму гэта ботаферма належыць», — канспіралагічна намякае палітык.
https://nashaniva.com/368504
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368504
Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў
Расійскія спецслужбы ператварылі Бразілію ў базу для падрыхтоўкі сваіх элітных агентаў пад прыкрыццём для наступных шпіёнскіх аперацый у ЗША, Еўропе і на Блізкім Усходзе.
https://nashaniva.com/368494
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368494
Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай
Працоўная група па рэагаванні і маніторынгу прыйшла да важнай высновы: немагчыма дакладна вызначыць, што адбылося.
https://nashaniva.com/368501
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368501
«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН
Упершыню ролю старшыні Прэзідыума Акадэміі навук будзе выконваць чалавек без доктарскай ступені — не кажучы пра адсутнасць значнага навуковага досведу. Былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Генадзь Коршунаў пракаментаваў @NashaNiva нечаканае прызначэнне Уладзіміра Караніка на новую пасаду.
https://nashaniva.com/368488
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368488
У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны
Два члены экіпажа загінулі.
Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужб з пашпартам прыкрыцця
Разам з 32-гадовым Аляксеем Лабеевым (для Анжалікі ён быў Аляксей Гардзееў) яна адпачывала на Кубе, а пасля і ў Шры-Ланцы.
Падрабязнасці:
https://nashaniva.com/368552
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368552
«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны
Генерал Віктар Собалеў заклікаў да «аднаўлення рускага свету ў яго натуральных межах».
https://nashaniva.com/368531
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368531
Лаўроў: Аптымальным варыянтам было б правядзенне прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне да перамір’я
Міністр замежных спраў Расіі кажа, што мірнае пагадненне мог бы падпісаць і спікер Рады, але, маўляў, лепш, правесці выбары: «Будзем глядзець, хто валодае легітымнасцю з украінскіх уладаў».
«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць
Уладзімір Каранік развітаўся з урадам, дзе прабыў усяго два месяцы. Але такая доля ў «гасударавых людзей».
https://nashaniva.com/368525
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368525
«Шмону ўжо няма»: як цяпер правяраюць беларусаў на мяжы з Літвой
У пачатку 2024 года Літва ўзмацніла праверку беларусаў на мяжы. У выніку для многіх гэта абарочвалася паглыбленай праверкай — узмоцненым аглядам торбаў. А на фоне ўзаемных санкцый людзей прымушалі выкідаць беларускія прадукты (якія, відавочна, увозіліся не ў прамысловых маштабах).
А што цяпер?
https://nashaniva.com/368522
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368522
«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі
«Нармальная чалавечая прага да жыцця — радавацца новай мадэлі трактара».
https://nashaniva.com/368520
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368520
Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай
«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць».
https://nashaniva.com/368514
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368514
Адна з арганізатарак жаночых маршаў Анастасія Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце
Анастасія Касцюгова, дачка палітзняволенай паліталагіні Валерыі Касцюговай, некалькі гадоў працавала ў Офісе Святланы Ціханоўскай. У 2023 годзе дзяўчына пачала займацца кансультацыямі па стратэгічных камунікацыях, а пазней і выкладаць іх для нідэрландскіх і беларускіх студэнтаў. «Наша Ніва» распытала яе пра гэта.
https://nashaniva.com/368313
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368313
Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе
Лаўкостары рыхтуюцца да сапраўднай рэвалюцыі ў кампаноўцы салонаў на кароткіх рэйсах.
https://nashaniva.com/368469
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368469
У Беларусі прадаюць амерыканскі мускул-кар, які літаральна ўрос у зямлю. Цана ўражвае
Стаіць даволі доўга і мае патрэбу ва ўвазе — гаворыцца ў аб'яве.
https://nashaniva.com/368485
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368485
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка здзіўляе: экстранна звольніў Караніка і прызначыў Наталлю Пяткевіч / Трагедыя ў бальніцы
Лукашэнка звальняе і прызначае найвышэйшых чыноўнікаў: адстаўка Уладзіміра Караніка і яго новая праца, пасада віцэ-прэм’ера для Наталлі Пяткевіч і не толькі. Валерый Вакульчык і Уладзімір Пярцоў таксама пайшлі на падвышэнне. Новае кіраўніцтва ў Бабруйску, Полацку,Чэрыкаве, Мёрах і іншых гарадах: абяцанні і прагнозы Лукашэнкі. Як выраслі пенсіі ў Беларусі: называем суму. Вялікія праблемы, Дзяржкантроль і моладзь, якая не хоча ехаць у калгас: невясёлыя факты. У Гомельскай вобласці пасадзілі начальніцу. Дзіўны адказ людзям у Брэсце.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=A77fhwuPBBA
Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла
Падчас кадравых прызначэнняў, праведзеных 22 мая, Аляксандр Лукашэнка сярод іншага закрануў і тэму дыверсіфікацыі экспарту беларускіх прадуктаў харчавання, прызнаўшы праблему з продажам вырабленага масла.
https://nashaniva.com/368499
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368499
Рыхтуюцца змены па ўзносах у фонд сацабароны для ІП і самазанятых. Яны выглядаюць пазітыўнымі
Паводле правак, ІП стане лягчэй плаціць унёскі ў ФСАН, а самазанятым дазволяць збіраць пенсію.
https://nashaniva.com/368456
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368456
Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда
Наталля Пяткевіч не лічыць патрэбным хаваць сваю любоў да заходніх элітных брэндаў нават ад Лукашэнкі, які рэгулярна іх крытыкуе. Імаверна, разлік на тое, што састарэлы палітык не адрозніць пінжак амерыканскіх дызайнерак ад элемаўскага.
https://nashaniva.com/368489
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368489