Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Пад Брэстам сфармаваўся навальнічны каўнер
Фота даслалі ў @meteovibe ягоныя падпісчыкі.
https://nashaniva.com/367905
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367905
Пратасевіч напісаў велічны пост пра «найцяжэйшую дыстрафію» і «караняплод»
У Беларусі разгарнулася цэлая прапагандысцкая кампанія, удзельнікі якой на ўсе лады прысаромліваюць беларусаў, што тыя маюць нахабства наракаць на дэфіцыт бульбы і цыбулі. Сваю лепту ў гэту кампанію ўнёс таксама Раман Пратасевіч, які ў сваім тэлеграм-канале напісаў цэлую філіпіку з апеляцыяй да гісторыі блакаднага Ленінграда.
https://nashaniva.com/367895
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367895
Латушка прызнаўся, што ўжо некалькі гадоў судзіцца са сваім былым паплечнікам Анатолем Котавым
У 2021 годзе ўзнікла пытанне аб недастатковай колькасці дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі фонда «Беларусь будучыні».
https://nashaniva.com/367893
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367893
«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле
На фоне ўльтыматуму еўрапейскіх дзяржаў і дыпламатычнага наступу Кіева праўладным каналам давялося рэзка змяніць метадычкі. Гэта прывяло да смешных ляпсусаў.
https://nashaniva.com/367847
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367847
«Мяне трэсла, цяклі слёзы». Самалёт «Белавія», які ляцеў з Брэста ў Анталью, прыйшлося развярнуць над Расіяй
У панядзелак, 12 мая, «Белавія» пачала сезон палётаў у турэцкую Анталью з Брэста. Але пасажырам прыйшлося пахвалявацца — пасярод дарогі, калі паветранае судна пралятала над Расіяй, яго развярнулі назад. Пра гэта ў інстаграме расказала блогерка Крысціна Абубакірава, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/367884
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367884
Ва ўрадзе назвалі дату, калі беларусам давядзецца на 100% аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі
Згодна з планамі ўладаў, субсідыяванне ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі спыніцца да 2029 года.
https://nashaniva.com/367879
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367879
Зянковічу запрасілі двух стылістаў і нават купілі трусы: што засталося за кадрам інтэрв’ю АНТ у гатэлі «Еўропа»
Тады для палітзняволенага набылі ўсё новае — ад бялізны да пінжака, адвезлі на «мерсэдэсе» ў шыкоўны гатэль. А потым вярнулі ў камеру.
https://nashaniva.com/367872
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367872
Маршрутчыка, які падмануў гаротных жанчын на 68 тысяч рублёў, асудзілі на чатыры гады
Ён прадстаўляўся пасажыркам святаром, у якога ў аўтакатастрофе загінула ўся сям'я. А сам ён вядзе «пашыраную місію» — дабрачынную дзейнасць у дзіцячым хоспісе ў Бараўлянах.
https://nashaniva.com/367868
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367868
Даказалі толькі, што намеснік начальніка Белчыгункі атрымаў сертыфікаты на 5500 рублёў. Але ўсё адно яму свеціць 15 гадоў
Сяргея Сізіна будуць судзіць за атрыманне невялікага хабару. Але паколькі ён уключаны ў урадавы кадравы рэзерв, то гэта ўсё адно асабліва цяжкае злачынства.
https://nashaniva.com/367859
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367859
Экскурсаводаў і гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі, якія зацвердзіў Лукашэнка
А яшчэ экскурсаводы цяпер абавязаныя «садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця».
https://nashaniva.com/367854
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367854
У ДТЗ у Чавускім раёне загінулі тры чалавекі
Трагедыя адбылася раніцай 14 мая паблізу вёскі Гарбавічы на ўчастку моста, які рэканструюецца.
https://nashaniva.com/367852
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367852
Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»
«Гэта найлепшыя пельмені ў свеце», — кажа беларус.
https://nashaniva.com/367841
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367841
У беларуса, якога некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў
Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.
https://nashaniva.com/367840
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367840
Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак
Бульба ў продажы ёсць — гэта факт. Але ці будзеце вы задаволеныя яе станам — вялікае пытанне. Беларусы працягваюць скардзіцца на якасць. І цана таксама.
https://nashaniva.com/367833
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367833
❗️Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні
Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яе «злачынства» — лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам.
https://nashaniva.com/367811
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367811
Ходзіць па Мазыры з аўтаматам: малады бацька паехаў ваяваць за Расію і не хавае гэтага
Малады бацька дваіх дзяцей Дзмітрый Кажарскі працаваў у калгасе і гатэлі, але потым раптам вырашыў стаць «вагнераўцам». Пра нетыповага найміта са спісу «Хачу жыць» расказаў @flagshtok.
https://nashaniva.com/367891
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367891
ВІДЭАНАВІНЫ: Бяда з беларускім самалётам: што здарылася / Лукашэнка зноў незадаволены: ў чым прычына
Што здарылася з беларускім самалётам: чаму борт «Белавія» развярнулі ў паветры? Каго і як сустракае Аляксандр Лукашэнка: галоўныя чыноўнікі і галоўны «рашала» на вялікай нарадзе ў Мінску. Чыноўнікі прыдумалі новую схему: што падаражэе і як беларусаў прымусяць больш плаціць. Непрыемныя лічбы для Лукашэнкі: што адбываецца ў Мінску. Затрыманні ў Мазыры і не толькі: новая гучная справа? Трагедыя ў Магілёўскай вобласці. У прыхільніка Лукашэнкі вялікія прэтэнзіі да беларусаў: у чым справа? Вясёлая скульптура ў Жлобіне. Урокі ад беларускага міністра ўнутраных спраў: пра што гаворка?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=RBBjAugPSBo
У Жабінцы падлетка ўкусіла шалёная куніца
Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 10 мая.
https://nashaniva.com/367888
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367888
У Таджыкістане адмянілі крымінальную адказнасць за лайкі ў сацыяльных сетках
Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падпісаў закон, які адмяняе пакаранне за тое, што карыстальнікі адзначаюць упадабаныя ім публікацыі, нават калі яны ўтрымліваюць заклікі да тэрарызму ці іншых цяжкіх злачынстваў.
https://nashaniva.com/367882
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367882
Ажаніліся блогер Мікіта Мелказёраў і ню-мадэль Ліна Цапава
Анлайн-цырымонія адбылася 8 студзеня 2025 года.
https://nashaniva.com/367878
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367878
У Гродне МАЗ праваліўся ў глыбокую яму. Дастаць яго будзе цяжка
Грузавік выкарыстоўвалі на земляных работах у мікрараёне. Але штосьці пайшло не так.
https://nashaniva.com/367870
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367870
«Рэформ» адказаў Бугаю: «Лукашэнка застанецца сам-насам з Расіяй»
13 мая на «Нашай Ніве» выйшаў тэкст Міколы Бугая аб тым, якая перспектыва можа чакаць Беларусь пасля перамір'я паміж Расіяй і Украінай.
Аўтар @Reformby Ігар Лянкевіч адказаў на гэтае меркаванне.
https://nashaniva.com/367869
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367869
Мінчук сцвярджае, што таксіст двойчы прыняў аплату за паездку
«Узяў грошы ў мамы, а потым — у мяне».
https://nashaniva.com/367862
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367862
Браты Менендэсы, абвінавачаныя ў забойстве бацькоў, атрымалі шанец на датэрміновае вызваленне
Справа зноў апынулася ў цэнтры ўвагі пасля выхаду новага серыяла Netflix «Монстры: Гісторыя Лайла і Эрыка Менендэсаў», а таксама дакументальнага фільма «Браты Менендэсы».
https://nashaniva.com/367861
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367861
Ярмошына: Я і 30 гадоў таму падумаць не магла, што мы будзем жыць так добра
Беларусы жывуць цудоўна дзякуючы Лукашэнку і рашэнням, прынятым на першым рэферэндуме, які адбыўся 14 мая 1995 года, заявіла былая старшыня ЦВК.
https://nashaniva.com/367855
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367855
На Камароўцы ў Мінску пачалі прадаваць першую маладую беларускую бульбу
Цана ўжо не такая і касмічная, калі браць цэны ў крамах. Затое свая беларуская.
https://nashaniva.com/367848
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367848
На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі
Абмежавалі і ўборы з доўгім шлейфам.
https://nashaniva.com/367844
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367844
Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»
Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне васьмі маладых людзей з Мазыра і іншых рэгіёнаў. Усяго распачатыя 34 крымінальныя справы.
https://nashaniva.com/367835
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367835
ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь
ПВК «Вагнер» рыхтуецца да поўнага выхаду з Афрыкі летам 2025 года.
https://nashaniva.com/367834
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367834
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
Даследаванні хваробы выявілі не толькі крызіс у лячэнні, але і глыбокія праблемы ў самой навуковай супольнасці.
https://nashaniva.com/367731
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367731