Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«Можа не закопваць — снегам засыпле?» На Магілёўшчыне саджалі бульбу пад град.
Відэа знялі 10 мая ў Быхаўскім раёне. Анамальна халодны май пагражае сёлетнему ўраджаю.
Час праходжання беларуска-польскай мяжы дасягае 80 гадзін
Аўтамабілі на ўезд у Польшчу на пераходзе «Брэст» стаяць у чарзе больш за трое сутак.
https://nashaniva.com/367651
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367651
Магілёўскіх дзяцей, якія паказалі сярэднія пальцы салюту, адвезлі на мемарыял і прымусілі глядзець «Ідзі і глядзі»
Напярэдадні сілавікі заявілі, што бацькі дзяцей будуць пакараныя. А саміх удзельніц відэа ў нядзелю адвезлі на мемарыяльны комплекс у Борках.
https://nashaniva.com/367650
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367650
«На выбарах прэзідэнта я б галасаваў за Латушку». Гутарка з патэнцыйным спікерам КР Арцёмам Бруханам — пра смерць маці, татуіроўкі і Мельнікаву
34-гадовы Арцём Брухан у свой час быў навуковым супрацоўнікам Музея абароны Брэсцкай крэпасці, тры гады адпрацаваў у Брэсцкім аблвыканкаме і звольніўся пасля забойства Рамана Бандарэнкі. Сёння ён займае пасады намесніка кіраўніка ў Народным антыкрызісным упраўленні (НАУ) і ў Аб’яднаным пераходным кабінеце па кірунку — транзіт улады.
https://nashaniva.com/367498
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367498
Эрдаган сказаў Пуціну, што гатовы арганізаваць мірныя перамовы. Але падкрэсліў неабходнасць спынення агню
Прэзідэнт Турцыі абмеркаваў з Пуціным аднаўленне мірных перамоваў паміж Украінай і Расіяй.
https://nashaniva.com/367647
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367647
«Два пракуроры» Лазніцы — гэта чысты Кафка
Аб новым фільме ўкраінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы расказаў кінакрытык Антон Долін.
https://nashaniva.com/367504
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367504
Твар ГУБАЗіКа пахвалілася медалём «За заслугі перад спецназам» з эмблемай Расгвардыі. Яго можна купіць за 40 рублёў
ГУБАЗіК павіншаваў вядучую свайго канала з узнагародай, на якой адлюстраваны лагатып не беларускага спецназа.
https://nashaniva.com/367635
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367635
Бондарава б’е трывогу: у Бабруйску Ленін пакрыўся цвіллю, а на адміністрацыю павесілі «БЧБ-арнамент» з дзяржсцяга
Прарасійская актывістка атакуе мясцовыя ўлады Бабруйска — у тым ліку за адзін з дзяржаўных сімвалаў.
https://nashaniva.com/367634
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367634
Зяленскі адказаў на прапанову Пуціна аб перамовах
Прэзідэнт Украіны назваў гэта добрым знакам, але зноў заклікаў да спынення агню.
https://nashaniva.com/367636
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367636
🔥Памылка ўлады, адгаворкі Лукашэнкі і новыя трывогі беларусаў – новы ТОК з Вольгай Лойка
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крэатыў на месцах да 9 мая і цынізм уладаў, якія прыватызавалі перамогу. Гаворым пра эпапею з георгіеўскімі стужкамі і паказальны ўчынак дэпутата Ігара Марзалюка. Разбіраем прапанову Лукашэнкі прывезці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў, тлумачым, чаму ў краіне скончылася бульба і фармулюем закон Ціханоўскай для чыноўнікаў.
https://www.youtube.com/watch?v=agOoRvWyPY4
«Замест «бялкі» напісана пра нейкіх вавёрак». Маладая настаўніца выкладае хімію на беларускай мове і расказвае, як яно
Маладая настаўніца хіміі і класная кіраўніца Ната вядзе свае заняткі па-беларуску. Дзяўчына прыдумляе для дзяцей цікавыя практыкаванні і інтэрактыўныя ўрокі, а ў тыктоку распавядае, ці складана гэта — быць беларускамоўнай настаўніцай у сучаснай школе.
https://nashaniva.com/367309
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367309
«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А пасля мяне білі дзве гадзіны». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў
Максім Буткевіч — украінскі журналіст і праваабаронца, які дапамагаў і рэпрэсаваным беларусам ва Украіне. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ён адправіўся на фронт. У чэрвені 2022-га Максім трапіў у расійскі палон у Луганскай вобласці. Больш за два гады ён правёў там у СІЗА.
На радзіму Максім вярнуўся ў выніку абмену ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай — у кастрычніку 2024-га. Пра перажытае ў палоне, тушонку ад беларускіх сілавікоў і мудрасць, вынесеную падчас вайны, Максім расказаў @nashaniva.
https://nashaniva.com/366956
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366956
Еўрабачанне — 2025: топ-10 удзельнікаў, на якіх варта звярнуць увагу
13 мая ў швейцарскім Базэлі стартуе першы паўфінал «Еўрабачання» — шоу, забаненага беларускімі ўладамі, але любімага многімі беларусамі. @nashaniva традыцыйна склала спіс найцікавейшых выступаў.
https://nashaniva.com/366608
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366608
Уладзімір Цэслер выдаў да Дня Перамогі новы плакат
Новая работа вядомага беларускага дызайнера называецца No Comment.
https://nashaniva.com/367627
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367627
Беларускую банкноту ў гонар 80-годдзя Перамогі ўжо за вялікія грошы перапрадаюць на eBay
У сакавіку Нацбанк анансаваў выпуск юбілейнай банкноты, прысвечанай 80-годдзю Перамогі. У яе вельмі незвычайны намінал 80 рублёў, а наклад зусім невялікі: 80 тысяч штук. На навінку адразу ж узнік ажыятаж, які цяпер пашырыўся і на інтэрнэт-пляцоўкі.
https://nashaniva.com/367620
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367620
У Касцюшкаве знікла шыльда ў памяць пра Тадэвуша Касцюшку
Памятны камень, пастаўлены ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, застаўся без шыльды.
https://nashaniva.com/367652
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367652
💉 Што вядома пра здароўе Лукашэнкі: сур'ёзны дыягназ, вядомая аперацыя і сакрэтная хвароба
За апошнія гады Аляксандр Лукашэнка з крэпкага спартыўнага мужчыны ператварыўся ў азызлага старыка, які з цяжкасцю ходзіць і часта выступае асіплым. Любое змяненне ягонага стану здароўя, якое прабіваецца праз фоташоп і старанны мантаж прэс-службы, адразу выклікае вялікі інтарэс звычайных беларусаў і ў той жа час – моцнае раздражненне самога Лукашэнкі.
У нашым відэа мы раскажам пра дыягназы Лукашэнкі: тыя, якія яму ставілі праціўнікі, і тыя, якія прызнаваў ён сам. А таксама звернем увагу на прыкметы, якія могуць сведчыць пра тое, што яго здароўе працягвае пагаршацца.
https://youtu.be/cviuQbSLBUA?si=jh0GK_GxCfHhYTgC
«Спачатку падумаў, што сабака». У Бягомлі ноччу па дварах бегаў мядзведзь
Жывёла парвала некалькі агароджаў, а потым уцякла ў бок возера.
https://nashaniva.com/367649
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367649
Вось так пакістанцы і афганцы спрабавалі прарвацца з Беларусі ў Літву: пералазілі праз калючы дрот і скакалі з 4 метраў
Відэа было знята ў сераду. У гэты дзень літоўскія памежнікі зафіксавалі найбуйнейшую спробу прарыву мяжы з лютага. Усяго затрымалі 48 чалавек. Частка з іх пералезла праз высокі плот з дапамогай самаробнай лесвіцы, іншыя пераплылі Нёман.
Мігранты разбегліся ў розныя бакі, але памежнікі злавілі іх і адправілі назад у Беларусь.
«Лукашэнка сакрэтна вызваліў «фірму» сына ад падаткаў». Belpol выпусціў расследванне пра Прэзідэнцкі спартыўны клуб
Belpol выпусціў новае расследаванне, гэтым разам — пра дзейнасць Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У арганізацыі былых сілавікоў заявілі, што гэтая структура служыць для легалізацыі хабараў, ухілення ад выплаты падаткаў, а таксама патранату над блізкімі да ўлады «чорнымі» і «шэрымі» бізнэсамі. zerkalo_io выбрала асноўнае з фільма.
https://nashaniva.com/367638
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367638
Вось такая «атмасфера свята» цяпер у цэнтры Мінска — сцяг нясуць у грабавой цішыні
Спачатку для камер удзельнікі шэсця спрабавалі спяваць «Катюшу», але потым нешта пайшло не так. На відэа бачна, што людзі ідуць маўкліва. Не сігналяць і аўтамабілі, якія праязджаюць міма.
І сам чырвона-зялёны сцяг выглядае дзіўна. Можа яго аўтары прыляпілі арнамент з двух бакоў? Інакш складана патлумачыць няправільнае размяшчэнне палос.
https://nashaniva.com/367643
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367643
Лукашэнка не прыехаў на святкаванне Дня дзяржсімволікі — замест сябе адправіў Турчына
Відаць, пералёты паміж Мінскам і Масквой на 9 мая здароўя Лукашэнку не дадалі.
https://nashaniva.com/367639
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367639
Па Мінску сёння нясуць чырвона-зялёны сцяг даўжынёй 500 метраў. Дзеля гэтага перакрылі праспект Пераможцаў
На чале калоны ідуць Азаронак, Шпакоўскі і Крывашэеў.
https://nashaniva.com/367637
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367637
«Прыгажосць са шнарамі»: украінскі Playboy зрабіў спецпраект са скалечанымі жанчынамі
Галоўнымі гераінямі майскага праекта ў эратычным часопісе сталі ўкраінкі, якія атрымалі сур'ёзныя траўмы падчас вайны.
https://nashaniva.com/367603
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367603
Пуцінскія «Начныя ваўкі» пасадзілі ў Брэсце арэшнік у межах акцыі «Рускі лес»
Расійскія байкеры заявілі, што гэта — напамін тым, хто «адраджае карычневую чуму».
https://nashaniva.com/367632
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367632
«Тандэм, які робіць моцныя хіты». Ганна Сялук і былая жонка палітвязня прадставілі новую «патрыятычную» песню
Ганна Благава, былы муж якой быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, напісала музыку, а нявестка Лукашэнкі стала аўтаркай тэксту.
https://nashaniva.com/367631
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367631
Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле 15 мая
Прэзідэнт Расіі выйшаў да прэсы а 1:30 ночы і выступіў з заявай.
https://nashaniva.com/367629
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367629
Уладзімір Пуцін у 1:30 ночы выйшаў да журналістаў з заявай
У ёй ён прапанаваў Украіне аднавіць перамовы без папярэдніх умоў. У якасці пляцоўкі Пуцін хоча бачыць Турцыю.
Журналісты прачакалі кіраўніка Расіі больш за дзве гадзіны.
Германія пры Мерцу не будзе публікаваць дэталі вайсковай дапамогі Украіне
Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што ягоны ўрад спыніць публікацыю дэтальных паведамленняў пра вайсковыя пастаўкі Украіне, як гэта рабілася пры ранейшым урадзе Олафа Шольца.
https://nashaniva.com/367623
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367623
Беларусу выдалі вельмі нетыповую польскую візу. Яна на працяглы тэрмін, але часта з ёй не паездзіш
Днямі адна з мінскіх кампаній, якая дапамагае з афармленнем шэнгенскіх візаў, апублікавала на сваёй старонцы ў Threads польскую працоўную візу, якую выдалі грамадзяніну Беларусі. Яна аказалася нетыповай і рэдкай, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/367622
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367622