Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Па БТ паказалі інтэрв'ю з чарговым зняволеным палякам — Ежы Жывалеўскім
Тэлеканал «Першы інфармацыйны», як і было раней анансавана, паказаў інтэрв’ю з яшчэ адным зняволеным у беларускай турме грамадзянінам Польшчы. Гэтым разам у эфіры з'явіўся Ежы Жывалеўскі, якога ў 2023 годзе асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за шпіянаж.
https://nashaniva.com/367398
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367398
Побач з Нацбанкам выстраілася вялікая чарга. Хтосьці нават стаяў усю ноч
Нацбанк сёння прэзентаваў юбілейныя банкноты і манеты з нагоды 80-годдзя Перамогі. Гэта выклікала ажыятаж.
https://nashaniva.com/367384
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367384
Украіна атакавала арсенал далёка за Масквою, ідзе эвакуацыя жыхароў
100-ы арсенал Мінабароны Расіі размешчаны каля горада Нея Кастрамской вобласці.
https://nashaniva.com/367385
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367385
У Астане падчас рэпетыцыі парада дрон загадаў дзяўчыне адысці ад акна
https://nashaniva.com/367379
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367379
У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю
Не загружаюцца банкаўскія праграмы, нельга скарыстацца каршэрынгам ці расплаціцца картай у кавярні.
https://nashaniva.com/367371
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367371
Ваяваць за Расію пайшоў былы палітвязень з Гомеля. У Беларусі ён у спісе «тэрарыстаў»
У спісе беларусаў, якія пайшлі наймітамі ў расійскую армію, ёсць Аляксандр Вітухноўскі. Яго судзілі па трох палітычных артыкулах, пiша @flagshtok.
https://nashaniva.com/367355
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367355
Праз атаку беспілотнікаў хаос не толькі ў маскоўскіх аэрапортах, але і ў Санкт-Пецярбургу, куды перанакіроўвалі маскоўскія рэйсы
У выніку ў Пулкаве — заторы і затрымкі, аэрапорт перапоўнены, рэйсы масава не вылятаюць, пасажыраў не выпускаюць з самалётаў, не хапае трапаў і транспарту для дастаўкі да тэрмінала.
Пасажыры паведамляюць, што шмат гадзін вымушаныя заставацца ў самалётах пасля прызямлення.
На відэа — вядомы расійскі праўладны спявак Мікалай Баскаў, які не можа выйсці з самалёта.
У Мінску прэзентавалі банкноту Br80 і памятныя манеты да 80-годдзя Перамогі
У сталіцы адбылася прэзентацыя новай банкноты і памятных манет «80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
https://nashaniva.com/367346
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367346
У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах
На пытанне міліцыі, куды ён так гнаў, мужчына адказаў: «На поле».
https://nashaniva.com/367343
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367343
Калапс у маскоўскіх аэрапортах
Маскоўскія аэрапорты паралізаваныя з-за атак беспілотнікаў: расійскія авіякампаніі масава скасоўваюць і аб’ядноўваюць рэйсы.
Ва Унукаве — аншлаг, інфармацыйныя табло свецяцца «жоўтым і чырвоным», знайсці свабоднае месца ў аэрапорце амаль немагчыма.
Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?
Беларуская прапаганда паказала арыштаванага 39-гадовага Васіля Грачыху. @nashaniva сабрала базавую інфармацыю пра мужчыну.
https://nashaniva.com/367321
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367321
Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце
Пакуль свет трасе ад палітычных, эканамічных і кліматычных змен, мода быццам бы смяецца ў твар крызісу. На подыумы зноў вярнуліся футры і глянец у стылі 1980-х.
https://nashaniva.com/367168
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/36168
Латушка пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення назваў дакладную суму, якая прыйшла на рахунак фонда Анжалікі Мельнікавай.
https://nashaniva.com/367332
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367332
❗️З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі
Польскі часопіс Polityka выявіў, што спікерка Каардынацыйнай рады лётала на трапічны востраў не першы раз. Ён сабраў і яшчэ некаторыя факты пра яе варшаўскія звычкі.
https://nashaniva.com/367328
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367328
«За такія грошы хай самі носяць». Беларусы абураюцца цэнамі на вышыванкі ў барысаўскім універмагу
«Вы проста абавязаныя гэта бачыць», — расказаў блогер з Барысава сваім падпісчыкам.
https://nashaniva.com/367329
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367329
Самалёт прэзідэнта Сербіі, які ляцеў у Маскву на парад, здзейсніў экстранную пасадку ў аэрапорце Баку
Самалёт не змог працягнуць шлях праз пагрозы бяспекі, уключаючы ўздзеянне сістэм СПА.
Мір — гэта грэх. Расійскі святар абвінаваціў тых, хто супраць вайны, у духу антыхрыста
У РПЦ асудзілі расейцаў, што хочуць міру.
https://nashaniva.com/367387
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367387
Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе ў Маскве
У ноч на 7 мая беспілотнікі атакавалі два ваенныя аэрадромы Расіі. Пад удар трапілі Шайкоўка ў Калужскай вобласці і Кубінка ў Падмаскоўі.
https://nashaniva.com/367370
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367370
Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі
5 мая БТ паказала сюжэт пра затрыманне добраахвотніка-каліноўца Васіля Грачыхі. @nashaniva вызначыла месца, куды верталёт прывёз Васіля для тэатралізаванага «допыту», а таксама бартавы нумар верталёта, які КДБ спрабаваў схаваць у сюжэце.
https://nashaniva.com/367349
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367349
«Куратар — твой другі начальнік». Як службы бяспекі «душаць» айцішнікаў
«Я пяць гадоў працаваў у такім месцы, якое цяпер назваў бы філіялам турмы». Як службы бяспекі банкаў тэрарызуюць супрацоўнікаў, піша @devby.
https://nashaniva.com/367357
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367357
У мінскім Тэатры лялек пройдзе спектакль паводле «Знака бяды» Васіля Быкава
Сталічны Тэатр лялек анансаваў прэм’еру. Новы спектакль «Хутар» стане вобразным пераасэнсаваннем знакамітай аповесці Быкава.
https://nashaniva.com/367348
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367348
Маразы не сыходзяць. Зноў штармавое папярэджанне праз іх
У бліжэйшыя тры ночы сіноптыкі прагназуюць замаразкі.
https://nashaniva.com/367351
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367351
У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы
Сетка піцэрый «Піца Лісіца» шукае чалавека, які будзе атрымліваць грошы за тое, каб каштаваць піцу. Новая вакансія гучыць як мара аматара фастфуду — дэгустатар піцы, або, як яго называюць у кампаніі, піца-самелье.
https://nashaniva.com/367340
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367340
Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Былы палітзняволены Юрась Зянковіч распавёў @nashaniva, што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам.
https://nashaniva.com/367339
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367339
«Лепш быць застрэленай у спіну, чым гадамі так сядзець». Беларуска расказала пра ўмовы ў ізалятары пасля затрымання на мяжы
Беларусаў, якія едуць дахаты з-за мяжы, можа чакаць дадатковы кантроль: з гутаркай і праверкай тэлефона. Памежнікі шукаюць «экстрэмісцкія» лайкі і падпіскі ў сацсетках за кожны год і адпраўляюць знойдзенае на «прававую ацэнку». Калі знаходзяць, то правяранага чакаюць суткі ў ІЧУ: без рэчаў, матрацаў і пасцельнай бялізны, з клапамі і голымі металічнымі шконкамі, на якіх немагчыма спаць.
@mediazzzona запісала маналог беларускі, якая трапіла ў ІЧУ пасля праверкі на мяжы.
https://nashaniva.com/367330
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367330
Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа
Пакуль не будзе абраны пераемнік Папы Францішка, 133 кардыналы будуць зачынены ў Сікстынскай капэле. Перад гэтым кожны з іх прысягае на Евангеллі захоўваць поўную тайну пра ўсё, што адбываецца падчас канклава, да канца свайго жыцця.
https://nashaniva.com/367337
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367337
ВІДЭАНАВІНЫ: Улады Беларусі прызналі памылку: падрабязнасці / Лукашэнка вырашыў рызыкнуць: што адбываецца
Чым хваляцца сілавікі Лукашэнкі: загадкавыя затрыманні. Дзяўчына з Брэста прадказала бяду: што здарылася? Новы план Лукашэнкі: што вядома. Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын тлумачыць сітуацыю: хто вінаваты ў праблемах і як улады збіраюцца іх вырашаць? Што прыдумаў новы міністр сельскай гаспадаркі Юрый Горлаў? Чаму міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў справаздачыцца перад Наталляй Эйсмант? Юрый Караеў і дзіўнае свята ў Гродне. Сілавікі парушылі загад Лукашэнкі: вялікія праблемы ў вядомай беларускай пенсіянеркі Ніны Багінскай.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=NsNnWChsTBk
Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане
Шматлікія выбухі былі зафіксаваныя ў пакістанскай частцы Кашміра ў ноч на 7 мая, паведамляюць СМІ са спасылкай на відавочцаў.
У горадзе Музафарабад пасля выбухаў адключылася электрычнасць.
Паводле паведамленняў СМІ, ракетныя ўдары былі нанесеныя як мінімум па дзевяці цэлях.
Армія Індыі заявіла пра правядзенне «Аперацыі Сіндур». Паводле заявы індыйскіх вайскоўцаў, удары наносяцца па «тэрарыстычнай інфраструктуры ў Пакістане і на тэрыторыях Джаму і Кашміра, акупаваных Пакістанам», адкуль нібыта планаваліся і каардынаваліся тэрарыстычныя атакі супраць Індыі.
Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх малюнкаў. Разгадаць загадку атрымалася дзякуючы якаснай копіі, якую ён здабыў, піша @hrodnaonelove.
https://nashaniva.com/367326
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367326
Расійская эканоміка ў першым квартале ўпершыню з 2022 года паказала спад
Паводле аналітыкаў Райфайзэнбанка, расійскі ВУП змяншыўся на 0,3% у параўнанні з папярэднім кварталам, нягледзячы на рост у гадавым выражэнні (на 1,7%). Гэта сведчыць пра аслабленне «ваеннай бурбалкі», якая трымалася на рэкордных з часоў СССР выдатках на абарону.
https://nashaniva.com/367319
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367319