nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель

Ён выкарыстоўвае планеты для дакладных гравітацыйных манеўраў і хаваецца ад назіранняў з Зямлі.

https://nashaniva.com/373227

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373227

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягады, то сёлета — нічога

Вясновыя замаразкі і працяглыя дажджы не пакінулі шанцаў лясной ягадзе. 

https://nashaniva.com/373327

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373327

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мазыры заўзятарка звалілася з трыбуны ў час футбольнага матча Кубка Беларусі

Момант з падзеннем жанчыны трапіў у трансляцыю матчу «Славія» — «Гомель». Жанчыну забрала хуткая дапамога.

https://nashaniva.com/373328

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373328

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы палітвязень Сяргей Шэлег параўнаў Валадарку з гасцініцай у Эфіопіі. Кажа, гэта дапамагло ўспрыняць рэальнасць

У новым выпуску ТОКу біёлаг Сяргей Шэлег расказаў, чым падобныя беларускія турмы да асобных куткоў Афрыкі.

https://nashaniva.com/373248

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373248

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай

Ён суправаджаў каханка Мельнікавай, агента Аляксея Лабеева, калі той разам з Анжалікай адпачываў на Шры-Ланцы.

https://nashaniva.com/373323

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373323

Читать полностью…

Наша Ніва

«Свет змяніўся». У Аўстрыі, якая 70 гадоў захоўвала нейтралітэт, задумаліся пра ўступленне ў НАТА

Пра адкрытасць да дыскусіі па гэтым пытанні «на фоне нестабільнасці ў свеце» заявіла міністр замежных спраў Аўстрыі.

https://nashaniva.com/373317

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373317

Читать полностью…

Наша Ніва

У Жыровіцах аднаўляюць барочную царкву XVIII стагоддзя. Ад арыгінальнага помніка пакінулі толькі пяць брусоў

Праект «рэканструкцыі» Георгіеўскай царквы Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра прадугледжваў захаванне менш як паловы зрубу, але ў рэчаіснасці ад старога помніка не засталося амаль нічога. 

https://nashaniva.com/373249

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373249

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі забаранілі кітайскія тэлефоны. Норма ўтрымання свінцу ў іх была перавышана ў 330 разоў

Стацыянарныя тэлефоны брэнда teXet прызнаныя небяспечнымі для здароўя. 

https://nashaniva.com/373315

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373315

Читать полностью…

Наша Ніва

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця

Прэмія лепшай прозы на беларускай мове адбываецца штогод. Гэтым разам яна прымеркавана да 99-й гадавіны з дня нараджэння патрона прэміі, як называў сябе апошнім грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага.

https://nashaniva.com/373309

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373309

Читать полностью…

Наша Ніва

У 29 гадоў загінуў хакейны лайнсмен Павел Казлоў

Прычыны смерці не ўдакладняюцца.

https://nashaniva.com/373312

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373312

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінскай вобласці за распаўсюджванне псіхатропаў затрымалі замежніка

МУС сцвярджае, што папрацаваць на анлайн-краму з наркотыкамі ён паспеў крыху больш за месяц. 

https://nashaniva.com/373304

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373304

Читать полностью…

Наша Ніва

Верагоднай прычынай для прыезду Дэрула ў Мінск сталі здымкі для рэкламы катэджаў

Амерыканская зорка Джэйсан Дэрула зняўся ў рэкламе катэджнага пасёлку «Міруар спа-гатэль і вілы» на базе Мінскага мора, піша @reformby.

https://nashaniva.com/373306

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373306

Читать полностью…

Наша Ніва

Цэны на нерухомасць растуць шалёнымі тэмпамі

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску дадаў больш за 500 даляраў.

https://nashaniva.com/373098

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373098

Читать полностью…

Наша Ніва

🔥 «Бог яшчэ не завяршыў праект «Ціханоўскі»: навуковец і былы палітвязень Сяргей Шэлег у ТОК

Сяргей Шэлег атрымаў жорсткі прысуд за данаты – 8 з паловай гадоў калоніі. Ён рыхтаваўся адсядзець увесь гэты тэрмін, калі пры канцы чэрвеня раптоўна яму, Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ 12 палітвязням вярнулі свабоду. Шэлег – біёлаг і былы супрацоўнік прадстаўніцтваў буйных міжнародных фармацэўтычных кампаній у Беларусі. У першай частцы гутаркі ТОК Шэлег распавядае, як падарожжы па Афрыцы дапамаглі яму спакойна вытрымаць зняволенне, кажа пра стаўленне крымінальнікаў да Бабарыкі, ацэньвае заявы Ціханоўскага і разважае пра жыццё. Другая частка – пра беларускія лекі і цэны, карупцыю ў медыцыне і кепскую рэпутацыю фармацэўтычных кампаній.

https://youtu.be/x8wKW2FiTQw?feature=shared

Читать полностью…

Наша Ніва

Бабруйскі завод пачаў прадаваць трактарныя дэталі праз Wildberries

Цяпер на маркетплэйсе можна набыць сем відаў запасных частак для тактараў брэнда bztda.official.

https://nashaniva.com/373298

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373298

Читать полностью…

Наша Ніва

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя

У цягніку знаходзілася каля 100 чалавек. Колькасць пацярпелых пакуль не павядамляецца. З-пад абломкаў чуваць крыкі.

https://nashaniva.com/373331

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373331

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры

Загінулі тры чалавекі, каля 20 пацярпелі.

https://nashaniva.com/373329

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373329

Читать полностью…

Наша Ніва

Найбуйнейшая сетка фастфуду ў свеце, пра якую амаль не ведаюць на Захадзе

У 1990-я гады сын беднага фермера пачаў прадаваць таннае марожанае. Сёння ў яго кампаніі больш кропак, чым у McDonald's ці Starbucks.

https://nashaniva.com/373325

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373325

Читать полностью…

Наша Ніва

Пад Іванавам перакулілася маршрутка: сем чалавек у бальніцы

Кіроўца мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем падчас абгону. 

https://nashaniva.com/373322

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373322

Читать полностью…

Наша Ніва

МАК схіляецца да таго, каб дапусціць беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Зімовых Алімпійскіх гульнях

Тым, хто хоча прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях, што пройдуць у наступным годзе ў Мілане, давядзецца выканаць тыя ж строгія патрабаванні, якія дзейнічалі і падчас падрыхтоўкі да Алімпіяды ў Парыжы.

https://nashaniva.com/373318

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373318

Читать полностью…

Наша Ніва

У Гомелі пенсіянер высадзіў у двары дрэвы. Але іх верхавіны паабломвала злая 90-гадовая суседка

Мясцовы жыхар хацеў упрыгожыць двор каля свайго дома дрэвамі і кустамі, але спадабалася гэта не ўсім.

https://nashaniva.com/373316

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373316

Читать полностью…

Наша Ніва

⚡️ Народная помста і гібель у турме: што здарылася з адыёзнымі сябрамі Лукашэнкі

За 31 год сваёй улады Аляксандр Лукашэнка неаднаразова спрабаваў сябраваць з палітыкамі, якіх у свеце прынята лічыць тэрарыстамі і дыктатарамі. Хтосьці з іх прайшоў праз суд у Гаазе, некаторыя былі зрынутыя і нават жорстка забітыя. Ёсць і чалавек, чыё жыццё Лукашэнка асабіста ўратаваў.

У нашым відэа мы раскажам пра яго дзіўных сяброў і як ён манетызаваў гэтыя дзіўныя стасункі.

https://youtu.be/BVj9uHg8cp0?si=Hzkj9idJxZEAxRv8

Читать полностью…

Наша Ніва

Расіяне з вялікімі стратамі адступілі з Кандратаўкі Сумскай вобласці. Z-каналы ў шаленстве

«У Кандратаўцы назаўжды засталіся байцы 30 мсп, прарвацца да іх не ўдалося. Сапернік проста нон-стоп паліваў Хімарамі, выбіваючы артылерыю. Усё гэта суправаджаецца бесперапыннымі каруселямі з FPV», — канстатуюць расіяне.

https://nashaniva.com/373313

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373313

Читать полностью…

Наша Ніва

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Публікацыя гэтага ліста можа прывесці да жорсткага ціску на Сяргея Ботвіча і ўзмацнення рэжыму, але чалавек, які перадаў зварот у Рэдакцыю «Нашай Нівы», настойліва прасіў яго апублікаваць. Па яго словах, гэта было свядомае жаданне зняволенага — расказаць пра сябе і перадаць вестку на волю.

https://nashaniva.com/373305

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373305

Читать полностью…

Наша Ніва

МЗС Літвы не будзе разглядаць прапанову мясцовага дэпутата аб ануляванні акрэдытацыі офіса Ціханоўскай

Літоўскае міністэрства лічыць, што гэтая акрэдытацыя павінна захоўвацца, пакуль грамадзяне Беларусі не змогуць свабодна і дэмакратычна вырашаць будучыню сваёй дзяржавы.

https://nashaniva.com/373311

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373311

Читать полностью…

Наша Ніва

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Алена Рудая загадвала аддзяленнем у 10-й бальніцы Мінска ў Чыжоўцы.

https://nashaniva.com/373301

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373301

Читать полностью…

Наша Ніва

Што рабіць, калі чалавека пакусала гадзюка?

Любую незнаёмую змяю эксперты раяць па змоўчванні лічыць ядавітай. Парады па аказанні першай дапамогі пры ўкусе гадзюкі пераказаў судовы эксперт Яўген Малюк.

https://nashaniva.com/373297

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373297

Читать полностью…

Наша Ніва

«Незалежнасць трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да дня прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі

27 ліпеня 1990 года ў Беларусі прынялі Дэкларацыю аб суверэнітэце. На 35 гадавіну падзеі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

https://nashaniva.com/373303

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373303

Читать полностью…

Наша Ніва

Рубіа: Трамп «губляе цярпенне» праз тое, што размовы з Пуціным не прыводзяць да завяршэння вайны

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў інтэрв'ю Fox News сказаў, што Дональд Трамп «губляе гатоўнасць працягваць чакаць».

https://nashaniva.com/373302

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373302

Читать полностью…

Наша Ніва

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

За свае больш як два стагоддзі існавання Свята-Міхайлаўская царква бачыла рэчы камічныя і трагічныя, нацыянальных герояў і марадзёраў, нявінна асуджаных і зачыншчыкаў зверстваў. І перажыла ўсё, акрамя абыякавасці. Даведаліся больш пра яе гісторыю, адметнасці і пра тое, чаму статус Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА для палескіх цэркваў мы ніколі не дачакаемся.

https://nashaniva.com/373117

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373117

Читать полностью…
Подписаться на канал