Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Цэны на нерухомасць растуць шалёнымі тэмпамі
За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску дадаў больш за 500 даляраў.
https://nashaniva.com/373098
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373098
🔥 «Бог яшчэ не завяршыў праект «Ціханоўскі»: навуковец і былы палітвязень Сяргей Шэлег у ТОК
Сяргей Шэлег атрымаў жорсткі прысуд за данаты – 8 з паловай гадоў калоніі. Ён рыхтаваўся адсядзець увесь гэты тэрмін, калі пры канцы чэрвеня раптоўна яму, Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ 12 палітвязням вярнулі свабоду. Шэлег – біёлаг і былы супрацоўнік прадстаўніцтваў буйных міжнародных фармацэўтычных кампаній у Беларусі. У першай частцы гутаркі ТОК Шэлег распавядае, як падарожжы па Афрыцы дапамаглі яму спакойна вытрымаць зняволенне, кажа пра стаўленне крымінальнікаў да Бабарыкі, ацэньвае заявы Ціханоўскага і разважае пра жыццё. Другая частка – пра беларускія лекі і цэны, карупцыю ў медыцыне і кепскую рэпутацыю фармацэўтычных кампаній.
https://youtu.be/x8wKW2FiTQw?feature=shared
Бабруйскі завод пачаў прадаваць трактарныя дэталі праз Wildberries
Цяпер на маркетплэйсе можна набыць сем відаў запасных частак для тактараў брэнда bztda.official.
https://nashaniva.com/373298
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373298
Навукоўцы прааналізавалі 100 тысяч экзаменаў і вызначылі найлепшы час для іх здачы
Навукоўцы сцвярджаюць: паспяховасць на экзаменах залежыць не толькі ад падрыхтоўкі — але і ад таго, калі менавіта вы сядаеце перад экзаменатарам адказваць.
https://nashaniva.com/373198
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373198
Германія перадала Украіне тры сістэмы Patriot
Германія ўжо перадала Украіне тры зенітна-ракетныя комплексы Patriot, паведамляе The Washington Post са спасылкай на свае крыніцы. Гэта стала магчымым дзякуючы новай схеме, якую прапанаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп: еўрапейскія краіны аплачваюць пастаўкі амерыканскай зброі для Узброеных сіл Украіны.
https://nashaniva.com/373292
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373292
Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету
У амерыканскім штаце Аёва Нэш Кін, самае неданошанае дзіця ў свеце, адзначыў свой першы дзень нараджэння. Ён нарадзіўся 5 ліпеня 2024 года ўсяго на 21-м тыдні цяжарнасці, гэта значыць амаль на 4,5 месяца раней за тэрмін.
https://nashaniva.com/373287
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373287
Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav
Сярод хэдлайнераў Нюша, Люся Чабоціна і Элджэй. Выступіў таксама тэхна-гурт Police in Paris — у ім грае ўнук Мулявіна.
https://nashaniva.com/373266
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373266
Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала
У 2024 годзе на беларускіх свінагадоўчых гаспадарках успыхнула эпідэмія, якая моцна ўдарыла па галіне.
https://nashaniva.com/373282
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373282
Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе
Паводле інфармацыі прэс-службы аблвыканкама, спецыялісты не выявілі пагрозы новага абвальвання глебы на месцы правядзення работ.
https://nashaniva.com/373284
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373284
«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся»
Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе былы беларускі добраахвотнік катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе. @nashaniva паразмаўляла з чалавекам, які добра ведаў абодвух хлопцаў.
https://nashaniva.com/373278
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373278
Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі
Тысячы жыхароў Тувалу, невялікай астраўной дзяржавы ў Ціхім акіяне, падалі заяўкі на спецыяльную міграцыйную візу ў Аўстралію з-за пагрозы знікнення сваёй краіны, выкліканай змяненнем клімату.
https://nashaniva.com/373275
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373275
«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі
Пра забарону напісала ў інстаграме сама спявачка. Яе паведамленне вытрымана ў роспачным стылі, а Расія называецца «роднай краінай», у якой «назаўсёды засталася мая душа».
https://nashaniva.com/373270
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373270
Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе
28-гадовы беларус Ягор Іспянкоў скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся пад цягнік. Пра гэта @belsat паведамілі ў паліцыі Гданьска. Інфармацыю пацвердзілі сябры і знаёмыя загінулага.
https://nashaniva.com/373267
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373267
Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу
Прычына — новая дырэктыва ЕС, якая патрабуе, каб буйныя кампаніі, што працуюць у Еўропе, сачылі за тым, каб на ўсіх этапах вытворчасці і паставак не парушаліся правы чалавека і не наносілася шкода экалогіі
https://nashaniva.com/373263
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373263
У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку
Яго дыяметр — 3 метры 40 сантыметраў, вага — адна тона.
https://nashaniva.com/373260
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373260
«Незалежнасць трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да дня прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі
27 ліпеня 1990 года ў Беларусі прынялі Дэкларацыю аб суверэнітэце. На 35 гадавіну падзеі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.
https://nashaniva.com/373303
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373303
Рубіа: Трамп «губляе цярпенне» праз тое, што размовы з Пуціным не прыводзяць да завяршэння вайны
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў інтэрв'ю Fox News сказаў, што Дональд Трамп «губляе гатоўнасць працягваць чакаць».
https://nashaniva.com/373302
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373302
Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары
За свае больш як два стагоддзі існавання Свята-Міхайлаўская царква бачыла рэчы камічныя і трагічныя, нацыянальных герояў і марадзёраў, нявінна асуджаных і зачыншчыкаў зверстваў. І перажыла ўсё, акрамя абыякавасці. Даведаліся больш пра яе гісторыю, адметнасці і пра тое, чаму статус Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА для палескіх цэркваў мы ніколі не дачакаемся.
https://nashaniva.com/373117
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373117
Тры версіі «Багіні кахання Мільды» экспануюцца адначасова ў Мінску, Варшаве і Вільні
Працы Казіміра Альхімовіча можна пабачыць на выставе пра рамантызм у Віленскай карціннай галерэі, у Варшаве ў экспазіцыі «Анатомія антычнасці» у Каралеўскім замку. І ў Мінску — на выставе «Вечная жаноцкасць» у галерэі «Арт-Беларусь».
https://nashaniva.com/373295
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373295
У Драздах гадамі не могуць прадаць дамы, звязаныя з набліжанымі да ўладаў людзьмі
У мікрараёне Дразды ў Мінску як мінімум трэці год спрабуюць прадаць два катэджы, якія раней належалі набліжаным да ўладаў людзям, піша @zerkalo_io. Адзін недабудаваны катэдж належаў Андрэю Уцюрыну — экс-кіраўніку Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. Другі — сям'і экс-кіраўніка Следчага камітэта Валянціна Шаева.
https://nashaniva.com/373294
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373294
Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы
Хлопец быў затрыманы пасля інцыдэнту, які адбыўся падчас вячэрняй гулянкі з сябрамі.
https://nashaniva.com/373288
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373288
«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў
У вёсцы Ракітна Лунінецкага раёна працуе незвычайная крама самаабслугоўвання, якую нядаўна праславілі тыктокеры. Людзі тут самі выбіраюць гародніну, пакідаюць грошы, а калі трэба, то і бяруць рэшту — без камер, касіраў і аховы. Галоўнае тут — давер. І, што дзіўна, ніхто нічога не крадзе, а купцы пакідаюць толькі добрыя водгукі. Каму ж да галавы прыйшла такая ідэя?
https://nashaniva.com/373285
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373285
Галоўнае за 26 ліпеня
Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе. «Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску
«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню
«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі
Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек
Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў
«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы
Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў
Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі
Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе
Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі
Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась
За першыя шэсць месяцаў 2025 года ў медустановы звярнуліся больш за 16 тысяч чалавек з-за прысмоктвання клешчаў.
https://nashaniva.com/373265
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373265
Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social, што пагаварыў з прэм'ер-міністрамі Камбоджы і Тайланда. Абедзве краіны, маўляў, ужо гатовыя неадкладна спыніць агонь.
https://nashaniva.com/373277
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373277
Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі
Калі Стрыжак у сваіх тлумачэннях сапраўды шчыры, то можна яму пажадаць з усім справіцца. Але «Байсол» лепш перадаць у іншыя рукі, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.
https://nashaniva.com/373264
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373264
У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла
Хутчэй за ўсё, быў пабудаваны ў першай палове XVII стагоддзя.
https://nashaniva.com/373268
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373268
Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек
27% загінулых — гэта добраахвотнікі, якія падпісалі кантракт ужо пасля пачатку вайны, хаця ў 2023 годзе такіх было толькі 14%.
https://nashaniva.com/373262
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373262
Трамп у Шатландыі: Еўропе пагражаюць ветракі і міграцыя
Прэзідэнт ЗША па прыбыцці ў Шатландыю вечарам у пятніцу, 25 ліпеня, заклікаў еўрапейцаў адмовіцца ад ветрагенератараў.
https://nashaniva.com/373238
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373238
«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака
«Я магу сказаць, што ён дакладна жывы, бо на той момант, калі я быў у ШІЗА, я яго чуў: яго пераводзілі з ШЫЗА ў ПКТ. Па голасе ён быў такі бадзёранькі», — расказаў Дзмітры Міхайлаў у інтэрв’ю @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/373254
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373254