nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

Раскошны паўночнакарэйскі курорт для замежнікаў закрыўся праз тры тыдні пасля адкрыцця

Паўночнакарэйскі дыктатар толькі 1 ліпеня эфектна адкрыў свой новы курорт перад тэлекамерамі. Ён хваліў прыбярэжны комплекс Вансан-Кальма як «адно з найбуйнейшых дасягненняў гэтага года». І раптам — замежным турыстам уезд забаронены.

https://nashaniva.com/372737

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372737

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнку далажылі, што камбайны не гатовыя да жніва ў кожнай трэцяй гаспадарцы

У Беларусі сёлета, калі верыць Аляксандру Лукашэнку, плануюць сабраць каля 11 мільёнаў тон збожжа. Лукашэнка на селектарнай нарадзе адзначыў, што гэта — той ураджай, які зараз яшчэ на палях, і яго трэба сабраць без страт. Аднак не ўсё праходзіць гладка.

https://nashaniva.com/372740

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372740

Читать полностью…

Наша Ніва

Сілавікі выпадкова раскрылі, як менавіта правяраюць тых, каго падазраюць у «экстрэмізме». Спаліўся адзін з адказных за гэта

«Па хаджэннях пуста, інфармацыя ў БД «Актывіст» адсутнічае», — напісаў губазікавец Міхаіл Мяховіч.

https://nashaniva.com/372733

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372733

Читать полностью…

Наша Ніва

Сяргей Ціханоўскі папрасіў аб дапамозе

Патрабуецца сабраць 8 тысяч еўра, усе гэтыя выдаткі на медыцыну.

https://nashaniva.com/372731

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372731

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўская: Як Сяргея прывезлі ў Вільню, мы адразу паехалі ў краму купляць майкі, джынсы. І яму падабаецца, што ён такі стройны

@Radiosvaboda паразмаўляла з лідаркай дэмакратычных сілаў пра тое, як змянілася яе жыццё пасля 21 чэрвеня, хто цяпер галоўны ў сямʼі, як куплялі касцюм Сяргею, ці гаворыць ён па-англійску і ці ўбачым серыял пра гісторыю Ціханоўскіх.

https://nashaniva.com/372727

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372727

Читать полностью…

Наша Ніва

У Смаргоні жанчына не хацела вяртацца ад сяброўкі

Ейны прыяцель патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, што на стале ляжаць гранаты.

На месца здарэння выехаў нарад.

https://nashaniva.com/372722

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372722

Читать полностью…

Наша Ніва

Сям’я з Беларусі на сваёй машыне праехала каля 10 тысяч кіламетраў дзеля Эгейскага мора

Беларусь — Турцыя: каля 10 тысяч кіламетраў «туды і назад» на аўтамабілі. Менавіта такую адлегласць пераадолелі маладзечанцы Алеся і Валерый Вахмяніны гэтым летам.

https://nashaniva.com/372718

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372718

Читать полностью…

Наша Ніва

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

15 ліпеня гарэў керамінаўскі цэх №3, у якім робяць керамічную і керамагранітную плітку. Гарэў усяго 20 хвілін, але тушыла яго 22 пажарныя экіпажы — 110 чалавек. Улады кажуць, што работы пасля пажару аднавілі, але наяўная інфармацыя дазваляе сцвярджаць, што еўрапейскаму гіганту будаўнічай прамысловасці нанесеная вялікая шкода.

https://nashaniva.com/372680

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372680

Читать полностью…

Наша Ніва

Скраў $2500 і знік. Махляр падмануў больш за 30 фаундараў па ўсім свеце — сярод іх ёсць і беларусы

Джон Мілер шукаў сваіх ахвяр у LinkedIn і прапаноўваў свае паслугі бізнес-кансультанта. Пасля пары анлайн-сустрэч і 100% перадаплаты ён пераставаў выходзіць на сувязь, піша @devby.

https://nashaniva.com/372708

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372708

Читать полностью…

Наша Ніва

Belgee заціснула паміж двума аўтамабілямі

Крыўдная аварыя ў Мінску.

https://nashaniva.com/372707

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372707

Читать полностью…

Наша Ніва

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі

Прэм’ер-міністр Славакіі заявіў, што даручыў прадстаўнікам краіны ў Еўрапейскім Саюзе падтрымаць 18-ы пакет санкцый супраць Расіі. Ён сказаў, што яны з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен дамовіліся пра гарантыі адносна цэн на газ.

https://nashaniva.com/372701

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372701

Читать полностью…

Наша Ніва

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай «хіміі» скончыла жыццё самагубствам

Яна прапала на Кіраўскім мосце, дзе ёсць камеры. На запісах бачна, што яна зайшла на мост, але не выйшла з яго.

https://nashaniva.com/372702

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372702

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Што здарылася на АЭС: улады прызналі праблему / Лукашэнка здзівіў сваіх: падрабязнасці

Улады паведамілі пра праблему на беларускай АЭС. Лукашэнка здзівіў сваіх прыхільнікаў і Вольгу Чамаданаву. Унікальны здымак з мінскага СІЗА «Валадарка». Чаго патрабуюць чыноўнікі і Азаронак? Пра што папярэдзілі беларусаў: так сабе навіны. Чыноўнікам знайшлі новую працу. Вясёлая гісторыя ў Баранавічах. Дэпутат Алег Гайдукевіч насмяшыў беларусаў. Ціхая бяда: што адбываецца? Сенатар і былы трэнер Колі Лукашэнкі знайшоў нечаканую праблему ў Беларусі: пра што кажа Дзмітрый Баскаў? Дзіўная трагедыя ў Віцебску.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=zT416-RJsWg

Читать полностью…

Наша Ніва

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр

Аўстрыйскі парашутыст Фелікс Баўмгартнэр загінуў у выніку няшчаснага выпадку падчас палёту на параплане каля ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў Цэнтральнай Італіі. Яму было 56 гадоў.

https://nashaniva.com/372695

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372695

Читать полностью…

Наша Ніва

Навукоўцы адкрылі нечаканае ўздзеянне ківі на арганізм

Яны сцвярджаюць, што эфект бачны ўжо праз чатыры дні.

https://nashaniva.com/372570

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372570

Читать полностью…

Наша Ніва

ЗША паказалі ўласны аналаг іранскага дрона-камікадзэ

Новы недарагі баявы беспілотнік, прызначаны для канкурэнцыі з беспілотнікамі тыпу Shahed іранскай распрацоўкі, прэзентавалі ў Пентагоне. Чым ён адметны?

https://nashaniva.com/372720

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372720

Читать полностью…

Наша Ніва

Еўрасаюз увёў поўную забарону на фінансавыя транзакцыі ў дачыненні да Беларусі

Забарона на спецыяльныя фінансавыя паслугі пашырана да поўнай забароны на транзакцыі. Уводзіцца таксама эмбарга на імпарт зброі з Беларусі.

https://nashaniva.com/372734

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372734

Читать полностью…

Наша Ніва

Жонка кіраўніка IT-кампаніі, якога заўважылі на канцэрце з калегай-каханкай, адрэагавала на сітуацыю

Меган Керыган Байран і яе сям'я атрымалі славу, якой відавочна не хацелі.

https://nashaniva.com/372726

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372726

Читать полностью…

Наша Ніва

«Маму трымалі проста ў яме, марылі голадам». Гісторыі ўкраінак, выкрадзеных расейцамі са сваіх дамоў

Жанчын трымалі ў сакрэтных турмах, адну з іх катавалі токам.

https://nashaniva.com/372728

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372728

Читать полностью…

Наша Ніва

Сірэны і эвакуацыя: на Тайвані трэніруюцца ў выпадку ўварвання Кітая

У Тайбэі правялі адны з найбуйнейшых у гісторыі вучэнняў грамадзянскай абароны на выпадак магчымага кітайскага ўварвання.

https://nashaniva.com/372725

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372725

Читать полностью…

Наша Ніва

У 18-м пакеце санкцый — чатыры беларускія кампаніі і завод «Легмаш»

Прадугледжваюцца захады супраць беларускіх банкаў, @radiosvaboda.

https://nashaniva.com/372721

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372721

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска ў 36 гадоў паступае ва ўніверсітэт на дзённае

«Унутранай нясмеласці ад таго, што буду вучыцца з хлопцамі і дзяўчатамі 16-17 гадоў, у мяне няма, з самаацэнкай таксама ўсё нармальна».

https://nashaniva.com/372717

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372717

Читать полностью…

Наша Ніва

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ

Экс-міністр абароны Лаўрынас Кашчунас заявіў, што ў канцы ліпеня ўнясе гэту прапанову.

https://nashaniva.com/372712

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372712

Читать полностью…

Наша Ніва

У Трампа выявілі хранічнае захворванне

Таксама сталі вядомыя прычыны сініх слядоў на руках.

https://nashaniva.com/372710

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372710

Читать полностью…

Наша Ніва

Памятаеце дзяўчыну, якая планавала паехаць на «Міс Сусвет», а яе арыштавалі? Яна ўжо на свабодзе

«Пераможцаў не судзяць» — напісала ў інстаграме Карына Кісялёва, якая збіралася стаць першай прадстаўніцай Беларусі на конкурсе прыгажосці «Міс Сусвет», але трапіла за краты.

https://nashaniva.com/372655

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372655

Читать полностью…

Наша Ніва

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго

Тыктокерка Лада Рагулева падзялілася радаснай навіной: ёй зрабілі прапанову рукі і сэрца. Праўда, настрой як у будучай жонкі, так і ў мужа адразу пагоршаў, калі ім расказалі, колькі будзе каштаваць сціплае вяселле пад Мінскам на 30 персон.

https://nashaniva.com/372649

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372649

Читать полностью…

Наша Ніва

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае

Доктарка-рэнтгенолаг Ганна Каравулава з Мінска, якая звычайна расказвае ў блогу пра ўнутраную кухню сваёй працы, паказала, як разам са студэнтамі габрэйскага культурнага цэнтра «Гілель» прыбірае закінутыя могілкі. Аказваецца, беларуска займаецца гэтым ужо на працягу пяці гадоў.

https://nashaniva.com/372659

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372659

Читать полностью…

Наша Ніва

Сеніцкі воўк усё ж такі аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства

Уначы ў Сеніцкім сельсавеце пад Мінскам была застрэленая жывёліна, якая перад тым палохала мясцовых жыхароў. У людзей узнікла спрэчка: адныя сцвярджалі, што гэта быў воўк, іншыя — што сабака. Каб разабрацца, правялі ветэрынарную экспертызу, і яна лясное паходжанне не пацвердзіла.

https://nashaniva.com/372696

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372696

Читать полностью…

Наша Ніва

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна

Швейцарыя яшчэ ў 2022 годзе заказала пяць сістэм Patriot, і ЗША планавалі паставіць іх у перыяд з 2026 па 2028 год. Аднак 16 ліпеня ЗША паведамілі, што гэтыя пастаўкі будуць адкладзеныя.

https://nashaniva.com/372694

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372694

Читать полностью…

Наша Ніва

TikTok разблакаваў акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Як гэтага дамагліся?

17 ліпеня TikTok разблакаваў акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі на тэрыторыі Беларусі. Пра тое, як атрымалася гэтага дамагчыся і як прайшлі перамовы беларускіх дэмакратычных сілаў і кіраўнікоў гэтай сацыяльнай сеткі, @zerkalo_io распытала ў дыпламатычнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага.

https://nashaniva.com/372691

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372691

Читать полностью…
Подписаться на канал