Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
ВІДЭАНАВІНЫ: Замах на Ціханоўскую: версія Лукашэнкі / Сілавікі пагражаюць беларусам: што здарылася?
Нечаканыя заявы Лукашэнкі: пра Сяргея І Святлану Ціханоўскіх, Паўла Латушку, свае подзвігі і не толькі. Невясёлы прагноз Вадзіма Пракоп’ева. Новы ўказ: што вядома? Чым Сяргей Ціханоўскі пакрыўдзіў Лукашэнку? Азаронак здымае кіно. Трагедыя ў Оршы. Што прыдумалі сілавікі ў Гомелі? Новаўвядзенне на беларускіх дарогах.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=BUOfrcT-b6s
«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»
Нараўлянскі палац Горватаў прыходзіў у заняпад на ўзбярэжжы Прыпяці, пакуль нарэшце не здабыў гаспадара. Калі сядзіба зможа адчыніць свае дзверы? Яе цяперашні гаспадар расказаў, як ідзе аднаўленне, чаму першыя 3,5 года пайшлі толькі на папяровую працу і чаму ратаваць такія месцы — гэта не рамантыка, а цяжкая, але важная праца.
https://nashaniva.com/371614
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371614
Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта
Падчас умацавання пазіцый мужчына звярнуў увагу на незвычайны колер і тэкстуру глебы. Калі пачаў расчыстку яе, убачыў нешта, што нагадвала зуб. Падумаў, што гэта звычайны камень, але форма і фактура былі дзіўныя.
https://nashaniva.com/371622
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371622
«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў
З 1 ліпеня ў беларускіх крамах пачала дзейнічаць новая сістэма маркіроўкі тавараў. Увядзенне гэтай сістэмы выклікала сапраўднае замяшанне сярод пакупнікоў і работнікаў гандлю, піша @BGazeta.
https://nashaniva.com/371615
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371615
Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў
Жанчына прайшла гэты квэст да канца — з берушамі ў якасці ахоўнага інвентару, ад’ездамі да мамы і спробамі вызначыць правілы.
https://nashaniva.com/371582
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371582
Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт
З пачатку 2025 года, калі Дональд Трамп вярнуўся на пасаду прэзідэнта ЗША, ягоная адміністрацыя не ўводзіла новых санкцый супраць Расіі ў сувязі з вайной ва Украіне. Нават частку наяўных абмежаванняў адмянілі. У выніку Масква атрымала магчымасць набываць забароненыя тэхналогіі і фінансаванне.
https://nashaniva.com/371599
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371599
Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву
Марк Рутэ выказаў разуменне, што адміністрацыя ЗША імкнецца ў першую чаргу абараніць свае нацыянальныя інтарэсы, але пры гэтым ён заклікаў працягваць дапамогу.
https://nashaniva.com/371604
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371604
У Мінску мужчына пагражаў нажом людзям у краме
Пра інцыдэнт, які здарыўся ў Мінску на вуліцы Сапегі, 22, паведамляе @minsk_gl на падставе інфармацыі ад сваіх падпісчыкаў.
https://nashaniva.com/371608
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371608
«Ён міністр з часоў Ісуса Хрыста, і яшчэ ні разу ад яго талковага слова ніхто не чуў». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова
Сяргей Лаўроў раней сказаў пра нібыта хуткі крах НАТА.
https://nashaniva.com/371606
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371606
На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі
На сезонным рынку цяпер багацце ягад і гародніны, а цэны паволі пачынаюць падаць.
https://nashaniva.com/371596
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371596
Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя
У СБУ заявілі, што ў мітрапаліта ёсць расійскае грамадзянства, і ён працягвае падтрымліваць сувязі з РПЦ, пiша Бі-бі-сі.
https://nashaniva.com/371595
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371595
Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах
Сам Ціханоўскі балатавацца не хацеў бы, расказаў ён @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/371587
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371587
Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў на Гомельшчыну здымаць стужку
Пасля крытыкі Лукашэнкі з-за дрэннага рэпертуару і страты аўдыторыі, прадстаўнікі нацыянальнай кінастудыі прыехалі здымаць кіно ў Гомельскую вобласць, піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/371573
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371573
🔥Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам
Аляксей Кучар — сын аднаго з экс-начальнікаў Вайсковага камісарыята Гродзенскай вобласці і выпускнік Маскоўскага пагранічнага інстытута ФСБ Расіі — у 2015-м праславіўся сваёй публічнай падтрымкай акупацыі Украіны. У яго вялікія перамены ў жыцці — цяпер ён польскі бізнэсмен, пазбаўлены дома звання. Ягоныя бізнес-партнёры — тыя самыя, што прадалі варшаўскі «Моладзевы хаб» Сяргею Бульбе (Чыславу). А ягоная жонка скончыла вайсковую акадэмію ў Варшаве.
https://nashaniva.com/371524
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371524
«Не магу больш без цябе я». Настасся Рыдлеўская выпусціла больш чым спрэчны кліп
Новая зорка маладога пакалення, спявачка Настасся Рыдлеўская 2 ліпеня выпусціла новы кліп на песню Isolde. Разам з рэжысёркай Madsangria яны зазірнулі на цёмны бок Купалля.
https://nashaniva.com/371571
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371571
Пякельнай сілы выбухі ў акупаваным Харцызску на ўсход ад Данецка
Меркавана, украінцы ўдарылі па складах з боепрыпасамі. Афіцыйнай інфармацыі пра аб’ект удару пакуль не было.
Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае фота цюленя, які адпачывае на крызе
Марскі леапард ляжыць на лёдзе пасярод акіяна на фоне фантастычнага заходу сонца.
https://nashaniva.com/371626
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371626
У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ
У цэнтры Масквы, у Старапіменаўскім завулку, выбухнуў аўтамабіля, у якім знаходзіліся ветэраны расійскіх спецслужбаў: 80-гадовы ветэран КДБ СССР і яго дачка, былая супрацоўніца ФСБ і ўладальніца машыны.
https://nashaniva.com/371620
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371620
Галоўнае за 2 ліпеня
Памілаваныя яшчэ 16 чалавек
Правакатар з Беларусі напаў на Паўла Латушку ў Варшаве
Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам
Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце
Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах
У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы
«Тым, хто настальгуе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі
«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы
У Віцебску ёсць могілкі, якія здзіўляюць раскошай. Хто ж там пахаваны?
Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?
ВІДЭАНАВІНЫ: Замах на Ціханоўскую: версія Лукашэнкі / Сілавікі пагражаюць беларусам: што здарылася?
Нечаканыя заявы Лукашэнкі: пра Сяргея І Святлану Ціханоўскіх, Паўла Латушку, свае подзвігі і не толькі. Невясёлы прагноз Вадзіма Пракоп’ева. Новы ўказ: што вядома? Чым Сяргей Ціханоўскі пакрыўдзіў Лукашэнку? Азаронак здымае кіно. Трагедыя ў Оршы. Што прыдумалі сілавікі ў Гомелі? Новаўвядзенне на беларускіх дарогах.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=BUOfrcT-b6s
Напярэдадні вялікіх выхадных стаў кепска працаваць сайт Беларускай чыгункі
У апошнія дні значна ўскладнілася купля квіткоў. Пра гэта сведчаць паведамленні грамадзян і абмеркаванні ў чатах, заўважыў @pozirkonline.
https://nashaniva.com/371612
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371612
Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы
Прысяжныя вынеслі вердыкт па гучнай справе рэпера і прадзюсара Шона Комбса. Яго абвінавачвалі ў рэкеце і гандлі людзьмі.
https://nashaniva.com/371603
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371603
У Жытоміры прагучаў моцны выбух
Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух адбыўся на адной з АЗС на ўсходняй ускраіне горада.
https://nashaniva.com/371607
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371607
У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі
У вёсцы Смаляны Аршанскага раёна рыхтуюцца праводзіць раённыя Дажынкі. Але разам са звычайным упарадкаваннем тут адбываюцца і знішчэнні гістарычных будынкаў, заўважыла @orshaeu.
https://nashaniva.com/371602
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371602
Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце
Ён перанёс аперацыю.
https://nashaniva.com/371598
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371598
У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе
Наркашоп патрабаваў ад яго фотаздымкі і геалакацыі схованак, але мужчына адмаўляўся, спасылаючыся на тое, што ў яго няма ізаленты і ён нібыта яшчэ ўсё зробіць.
https://nashaniva.com/371590
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371590
Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку
У той раз Яўген Казанцаў уцёк, а цяпер не паспеў.
https://nashaniva.com/371588
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371588
Правакатар з Беларусі напаў на Паўла Латушку ў Варшаве
Мужчына кінуўся з сметніцай на Паўла Латушку. Інцыдэнт адбыўся сёння падчас канферэнцыі Warsaw East European Conference, якая праводзілася ў Варшаве ў рамках святкавання 35-годдзя Studium Europy Wschodniej, піша @reformby.
https://nashaniva.com/371583
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371583
«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом
Ужо былы студэнт правёў цырымонію пасвячэння ў рыцары. І выкладчык падыграў.
https://nashaniva.com/371579
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371579
У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы
На фоне абвастрэння адносін з Расіяй у Азербайджане паведамілі пра паэтапнае закрыццё рускамоўных школ з пераходам іх на навучанне на азербайджанскай мове. У краіне больш за 300 школ, дзе вучаць на рускай мове.
https://nashaniva.com/371575
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371575