nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»

Ісмаіл Каані ўзначаліў гэта спецпадраздзяленне пасля таго, як быў забіты генерал Касем Сулеймані ў 2020 годзе ў выніку ўдару амерыканскага дрона ў аэрапорце Багдада.

https://nashaniva.com/370154

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370154

Читать полностью…

Наша Ніва

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі

Як сцвярджаецца, Ізраіль дамогся эфекту раптоўнасці з дапамогай тонка прадуманай аперацыі па дэзынфармацыі.

https://nashaniva.com/370153

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370153

Читать полностью…

Наша Ніва

Ізраіль пачаў новую хвалю удараў па Іране

З Ірана паступаюць паведамленні пра новыя выбухі ў розных частках краіны, у тым ліку ў Тэгеране і каля ядзернага аб'екта Форда.

https://nashaniva.com/370150

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370150

Читать полностью…

Наша Ніва

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?

Відэа, як адзін самалёт Су-25 падае пасля атакі другога такога самага, пашыраецца па расійскіх каналах.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа

У ЗША беларуса Аляксандра Булатага, сына палітычнага ўцекача Вадзіма Булатага, які легальна ўехаў у краіну, хочуць дэпартаваць у паскораным парадку, піша @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/370142

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370142

Читать полностью…

Наша Ніва

У КНДР з другой спробы ўсё ж спусцілі на ваду скандальны вайсковы карабель

Аднак разведкі Паўднёвай Карэі і ЗША лічаць, што рамонт мог быць толькі знешнім, а карабель яшчэ не гатовы да баявога выкарыстання.

https://nashaniva.com/370141

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370141

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскаму дэпутату Яўгену Шаўчэнку пагражае пажыццёвае зняволенне

Ён ужо знаходзіцца ў СІЗА з лістапада 2024 года, а цяпер яму выставілі дадатковае абвінавачанне, што можа прывесці да максімальнага пакарання — пажыццёвага турэмнага зняволення з канфіскацыяй маёмасці, піша @radiosvadoda.

https://nashaniva.com/370130

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370130

Читать полностью…

Наша Ніва

Мужчына з помсты пісаў даносы на канкурэнтаў у турбізнэсе

Чым скончылася гісторыя?

https://nashaniva.com/370124

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370124

Читать полностью…

Наша Ніва

«Пры норме 12 пацыентаў прымае 30». Суд з-за выдаленага зуба ў Рагачове паказаў недахоп дактароў у рэгіёнах

Мужчыне не да канца выдалілі зуб, у выніку ён трапіў у бальніцу. У паліклініцы ўсё патлумачылі высокай нагрузкай.

https://nashaniva.com/370117

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370117

Читать полностью…

Наша Ніва

Арына Сабаленка пахвасталася моднай цацкай лабубу

Першая ракетка свету прыляцела ў Берлін, дзе возьме ўдзел у турніры-тысячніку, з мегапапулярным монстрыкам на сумцы.

https://nashaniva.com/370111

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370111

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп: «Некаторыя іранскія ястрабы гаварылі смелыя словы. Цяпер яны ўсе МËРТВЫЯ, і будзе яшчэ горш!»

Прэзідэнт ЗША заклікаў Іран заключыць здзелку, пакуль не позна.

«Я даваў Ірану шанец за шанцам заключыць здзелку. Я папярэджваў іх у самых ясных выразах «проста зрабіце гэта, — напісаў Трамп. — Я казаў ім, што гэта будзе горш, чым усё, з чым яны былі сутыкаліся, былі чакалі або пра што ім былі казаўшы, што ЗША вырабляюць найлепшыя і самыя моцныя ўзбраенні на свеце, НАМНОГА лепшыя, і ў Ізраіля іх шмат — і яны ведаюць, як імі карыстацца».

«Ужо шмат смерцяў і разбурэнняў, а наступныя запланаваныя атакі будуць яшчэ больш жорсткія, але ўсё яшчэ ёсць час, каб спыніць гэтую бойню. Іран мусіць заключыць здзелку, інакш ад яго нічога не застанецца, і ўратаваць тое, што некалі было вядома як Іранская Імперыя. Больш ніякіх смерцяў, ніякіх разбурэнняў. ПРОСТА ЗРАБІЦЕ ГЭТА, ПАКУЛЬ НЕ ПОЗНА. Божа вас усіх дабраславі!»

Читать полностью…

Наша Ніва

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна

Яны пачалі сустракацца, разам гуляць, перапісвацца.

https://nashaniva.com/370101

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370101

Читать полностью…

Наша Ніва

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы

Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі

https://nashaniva.com/370090

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370090

Читать полностью…

Наша Ніва

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка

Жонка прапагандыста АНТ Ігара Тура Ксенія распавяла ў інстаграме, што ў хуткім часе сям’ю чакае пераезд. Яна пахвалілася, што цяпер усё часцей бачыць прыгажосць загараднай прыроды.

https://nashaniva.com/370058

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370058

Читать полностью…

Наша Ніва

У Ізраілі адмененая паветраная трывога. Усе іранскія дроны збітыя за межамі паветранай прасторы краіны

Читать полностью…

Наша Ніва

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Сееда Алі Хаменеі

Кажуць, што яго ўсярэдзіне не было, ён якраз звяртаўся са зваротам да нацыі.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Што вырашыў Лукашэнка: падрабязнасці / Загадкавая трагедыя: дактары не дапамаглі

Лукашэнка загаварыў пра сваю маленькую зарплату, дрэнных чыноўнікаў і паабяцаў вялікія праблемы: каму? Вядомы артыст даў сумнае інтэрв’ю міністру інфармацыі Беларусі Марату Маркаву. Дзіўная трагедыя ў Хойніках. Суд у Рагачове і праблемы беларускіх дактароў. Новы закон: што прыдумалі ўлады Беларусі? Пенсіянеры працягваюць верыць махлярам: аддаюць неверагодныя сумы.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=VZuDM71l8hE

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?

Для зручнасці гараджан з'явілася паслуга, скарыстаўшыся з якой можна пачысціць рэчы, не звяртаючыся непасрэдна ў пральню.  

https://nashaniva.com/370145

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370145

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускія айцішнікі з'язджаюць з Літвы? Як змяняецца колькасць беларусаў у Літве па тыпах ДНЖ

Статыстыка паказвае, што колькасць беларусаў з ДНЖ Літвы працягвае скарачацца. У тым ліку за кошт змяншэння колькасці высокакваліфікаваных спецыялістаў, але асноўны ўнёсак у адмоўны баланс уносяць не айцішнікі.

https://nashaniva.com/370103

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370103

Читать полностью…

Наша Ніва

«Расійскія му-му выглядаюць бледнавата». Што пра атакі Ізраіля на Іран пішуць расійскія ваенкары

На што ў разгромных атаках Ізраіля на Іран звяртаюць увагу расійскія Z-ваенкары і што яны прадказваюць?

https://nashaniva.com/370123

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370123

Читать полностью…

Наша Ніва

Авіяцыя Ізраіля падавіла СПА Ірана. Вось як гэта рабілася

Ізраільскія ВПС выкарыстоўвалі ў Іране прыкладна дзвесце самалётаў для атакі на каля ста цэляў, і пры гэтым не страцілі ніводнага. Бамбавікі тыпаў F-35, F-16 і F-15 збліжаліся са сваімі цэлямі (пераважна ў безабароннай сталіцы — Тэгеране) на адлегласць да 50 кіламетраў, каб скінуць кіраваныя бомбы.

https://nashaniva.com/370136

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370136

Читать полностью…

Наша Ніва

«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 17

Ілля быў асуджаны да трох з паловай гадоў паводле гучнай «пінскай справы». Масавымі беспарадкамі на паслявыбарчай акцыі пратэсту, на той момант 17-гадовага пінчука, расцанілі кінутую ў бок міліцэйскага кардону пустую бляшанку з-пад энергетыка і спробу зламаць дрэва. Пацярпелых не было. А вось за збіццё, якое Ілля перажыў у ноч на 10 жніўня 2020 года, ніхто так і не адказаў.

https://nashaniva.com/370118

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370118

Читать полностью…

Наша Ніва

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

У ноч на 13 чэрвеня Ізраіль ударыў па Іране. Мэтай аперацыі былі ядзерныя аб'екты Ірана. 

https://nashaniva.com/370121

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370121

Читать полностью…

Наша Ніва

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі

У расійскай арміі, якая вядзе вайну, пашыраецца карупцыя: ад куплі адпачынку за тысячы еўра да гандлю фіктыўнымі дыягназамі.

https://nashaniva.com/370107

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370107

Читать полностью…

Наша Ніва

Паведамляецца пра выкід радыяцыі ў Натанзе

«Хімічнае і радыеактыўнае забруджванне зафіксаванае ўнутры аб'екта, але не звонку. Наконт знешняй тэрыторыі няма прычын для турботы, але нам трэба правесці ачышчальныя працы ўнутры», цытуе Арганізацыю па атамнай энергіі Ірана агенцтва Tasnim.

«Ядзерны аб'ект у Форда не падвергся ўдарам Ізраіля, пашкоджанні на аб'екце ў Натанзе толькі паверхневыя», — гаворыцца ў заяве.

Іранскае ТБ тым часам паведамляе пра новую хвалю ўдараў па Натанзе. Ізраільскія СМІ пішуць, што авіяцыя «дабівае аб’ект супрацьбункернымі бомбамі». На відэа — ранейшая хваля ўдараў.

Маштабы выкіду радыеактыўных рэчываў пакуль няясныя.

Читать полностью…

Наша Ніва

Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару

65-гадовы Саламі быў вядомы сваёй жорсткай пазіцыяй у адносінах да праціўнікаў Ірана, у прыватнасці, Ізраілю і ЗША.

Толькі ў гэтым месяцы ён пагражаў, што ў выпадку, як хто-небудзь з іх нападзе на краіну, Тэгеран «адкрые браму пекла».

https://nashaniva.com/370108

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370108

Читать полностью…

Наша Ніва

Магутны выбух у іранскім Тэбрызе

Выбухі адбыліся каля аэрапорта ці на яго тэрыторыі.

Читать полностью…

Наша Ніва

Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь

Вядома, што ў ізалятары жанчына захварэла на запаленне лёгкіх, піша @viasna96.

https://nashaniva.com/370102

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370102

Читать полностью…

Наша Ніва

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон

З 1 верасня пачнуць дзейнічаць змены, унесеныя ў Кодэкс аб адукацыі. Адна з галоўных — цяпер усе беларускія дзеці павінны будуць наведваць выключна беларускія школы.

А што з тымі, хто з'ехаў за мяжу па ДНЖ? Міністэрства адукацыі адказала, як трактаваць закон.

https://nashaniva.com/370095

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370095

Читать полностью…

Наша Ніва

Іран падняў «чырвоны сцяг помсты» над мячэццю Джамкаран

Сёння начнымі ўдарамі былі знішчаныя сістэмы СПА на захадзе Ірана, галоўныя аб’екты ядзернай праграмы. Іранскія СМІ прызналі і гібель кіраўніцтва іранскай арміі.

Читать полностью…
Подписаться на канал