nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

❗️Капрызы Колі Лукашэнкі і жорсткае рашэнне яго бацькі: як беларусы расплочваюцца за памылкі ўлады

Вучоба Колі Лукашэнкі і загад для ўсіх беларускіх школьнікаў і іх бацькоў. Барацьба дзяржавы з «дармаедамі» і падатак, які прывёў да пратэстаў па ўсёй Беларусі. Нечакана правільны закон, які спрабавала прасунуць Міністэрства ўнутраных спраў, але яго забараніў асабіста Лукашэнка. Забарона на павышэнне цэн і праблема з бульбай.

Усё гэта аб’ядноўвае адзін момант: час ад часу Лукашэнка адкідвае логіку і парады сваіх чыноўнікаў і пачынае прымаць важныя рашэнні абапіраючыся выключна на свае жаданні. У гэтага нават з’явілася афіцыйная назва: пераход на ручное кіраванне.

У новым сюжэце «Нашай Нівы» мы вырашылі згадаць некалькі такіх гісторый і расказаць пра іх наступствы.

https://youtu.be/TWZqOmU1MqQ?si=OwL-O5sb9emhV8yI

Читать полностью…

Наша Ніва

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»

Імя Антона Табашнікава з'явілася ў спісе «экстрэмістаў». Яму магло пагражаць да трох гадоў калоніі.

https://nashaniva.com/369672

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369672

Читать полностью…

Наша Ніва

«Усе мы будзем жыць горш, бядней, з адкатам на 30-40 гадоў назад». Як свет незваротна ідзе да зусім іншай рэальнасці

Пакуль свет працягвае спрачацца пра тарыфы і палітыкаў, адбываецца нешта куды больш глабальнае і небяспечнае. Сістэма эканамічнай глабалізацыі, якая забяспечвала рост, стабільнасць і дабрабыт сотням мільёнаў, развальваецца на часткі, піша Максім Маханькоў.

https://nashaniva.com/369690

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369690

Читать полностью…

Наша Ніва

Наталля Падольская зладзіла вяселле ў другі раз. У госці прыйшлі Z-артысты і нават Пяскоў

Каб адсвяткаваць 20 гадоў з моманту знаёмства, Наталля Падольская і Уладзімір Прэснякоў арганізавалі сабе маштабнае весялле.

https://nashaniva.com/369686

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369686

Читать полностью…

Наша Ніва

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі»

Пра катаванні зняволенага анархіста Мікалая Дзядка адвакатка Наталля Мацкевіч расказала @radiosvaboda.

https://nashaniva.com/369684

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369684

Читать полностью…

Наша Ніва

П’яная аўтамабілістка наехала на веласіпедыстку і кінула яе паміраць

У Смалявіцкім раёне 40-гадовая жанчына села за руль у стане моцнага алкагольнага ап’янення, збіла веласіпедыстку і з'ехала з месца здарэння.

https://nashaniva.com/369676

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369676

Читать полностью…

Наша Ніва

🔥Памылкі ўлады, рэакцыя Лукашэнкі і сур'ёзныя перастаноўкі ва ўрадзе

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем змены ў сістэме Лукашэнкі і перапрызначэнні Наталлі Пяткевіч і Уладзіміра Караніка, пагоню сілавікоў за выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, нацыяналізацыю легендарнай гульні ў танкі ў Расіі і аўтамабільнага завода «Юнісон» у Беларусі, новыя шпіёнскія скандалы і забарону на кнігі.

https://www.youtube.com/watch?v=NqkxcMD6214

Читать полностью…

Наша Ніва

Якая гарэлка з Беларусі ўвайшла ў рэйтынг найлепшых сусветных алкагольных брэндаў

Гэты рэйтынг з'яўляецца адным з аўтарытэтных у алкагольнай індустрыі і адлюстроўвае глабальныя тэндэнцыі спажывання спіртных напояў.

https://nashaniva.com/369673

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369673

Читать полностью…

Наша Ніва

Топ-100 кампаній Польшчы з беларускімі каранямі ўзначаліў EPAM, у спіс увайшла і кампанія Сахашчыка

Як выглядае рэйтынг?

https://nashaniva.com/369480

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369480

Читать полностью…

Наша Ніва

Бацька Ілана Маска прыляцеў у Маскву для ўдзелу ў форуме, арганізаваным Дугіным

Эрал Маск назваў расіян «аднымі з самых разумных людзей на планеце», заявіў, што «было б вар'яцтвам не спытаць іх меркаванне па разнастайных пытаннях», і што яму сумна лётаць у іншыя краіны.

https://nashaniva.com/369670

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369670

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён

Беларусы нават паспелі ўжо згуляць з кітайцамі і забіць галы як ім, так і сабе.

https://nashaniva.com/369665

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369665

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Новая дакументальная стужка расказвае пра Аляксея Скоблю з пазыўным «Тур», які загінуў, баронячы Кіеў у 2022 годзе. Адзіным з беларусаў-добраахвотнікаў ён быў пасмяротна ўдастоены звання Герой Украіны.

https://nashaniva.com/369590

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369590

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр маладафронтавец першай генерацыі Андрэй Пятроў

Яму было ўсяго 46 гадоў.

https://nashaniva.com/369664

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369664

Читать полностью…

Наша Ніва

«Белорусские продукты» ў Казахстане трапілі ў моўны скандал

Прадпрыемства нібыта забараняла мясцовым працаўнікам размаўляць паміж сабою на роднай мове, піша @belsat.

https://nashaniva.com/369663

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369663

Читать полностью…

Наша Ніва

Арына Сабаленка прайграла ў фінале «Ралан Гарос»

У вельмі драматычным фінале другога па ліку сёлетняга турніру Вялікага шлема амерыканка Коры Гаўф у трох сэтах перамагла беларуску Арыну Сабаленку — 7:6, 6:2, 6:4.

https://nashaniva.com/369661

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369661

Читать полностью…

Наша Ніва

Ці лятае Ціханоўская бізнэс-класам і як міністр замежных спраў Польшчы падкінуў яе на сваім самалёце

Некаторымі падрабязнасцямі замежных паездак Святланы Ціханоўскай у новым выпуску «Жыццё-маліна» падзяліўся дыпламатычны дарадца яе офіса Дзяніс Кучынскі.

https://nashaniva.com/369679

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369679

Читать полностью…

Наша Ніва

Тачыць лясы. Што такое лясы і навошта іх точаць?

Некаторыя вядомыя фразеалагізмы здаюцца зразумелымі толькі на першы погляд. Калі пачаць разбіраць іх, то словы трацяць сэнс, а іх звыклыя тлумачэнні аказваюцца фальшывымі.

https://nashaniva.com/369519

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369519

Читать полностью…

Наша Ніва

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, заставілі выбачацца каля манумента Перамогі

«Здалі гісторыю. Ідзём залівацца сёння. Пайшла нах*й, с*ка, гэта гісторыя я**ная». 

Асцярожна, на відэа лаянка.

https://nashaniva.com/369688

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369688

Читать полностью…

Наша Ніва

«Цяпер Пяткевіч — гэта Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай». Лойка пра ролю чыноўніцы

«Тады гарэлі выбары. Цяпер трэба пакістанцаў прадаць беларусам».

https://nashaniva.com/369669

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369669

Читать полностью…

Наша Ніва

Трагедыя ў Бельгіі: украінскі падлетак прызнаўся ў забойстве маці і 6-гадовай сястры

У бельгійскім горадзе Хаасродэ адбылася жахлівая трагедыя — 16-гадовы хлопец прызнаўся, што забіў сваю маці і 6-гадовую сястру, а затым падпаліў дом. Сям'я — з Украіны, апошнія тры гады жылі ў Бельгіі як уцекачы.

https://nashaniva.com/369681

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369681

Читать полностью…

Наша Ніва

Ноччу на Мінск і Мінскую вобласць зноў абрынуліся залевы і навальніцы

112 населеных пунктаў Мінскай вобласці засталіся без святла.

https://nashaniva.com/369678

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369678

Читать полностью…

Наша Ніва

Як Трамп прайграе ўласную гандлёвую вайну з усім светам

Трохмесячнае перамір’е ў сусветнай гандлёвай вайне Дональда Трампа заканчваецца, і навіны для амерыканскага прэзідэнта сумныя. Ні адна з трох мэтаў атакі Трампа на канкурэнтаў і саюзнікаў ЗША не дасягнутая. 

https://nashaniva.com/369677

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369677

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскія дроны зноў атакавалі хімічны завод «Азот» у Тульскай вобласці

Завод робіць азотную кіслату, якая патрэбная для вырабу актагену і гексагену, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці артылерыйскіх снарадаў. 

https://nashaniva.com/369674

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369674

Читать полностью…

Наша Ніва

Чаму цямнее Сусветны акіян і чым гэта пагражае

Больш за пятую частку Сусветнага акіяна пацямнела за апошнія два дзесяцігоддзі, сведчыць даследаванне брытанскага Плімуцкага ўніверсітэта. Чаму так адбываецца і якія могуць з таго быць негатыўныя наступствы.

https://nashaniva.com/369671

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369671

Читать полностью…

Наша Ніва

У Германіі ацанілі страты Расіі ў выніку спецаперацыі «Павуцінне»

Нядаўняя атака ўкраінскіх беспілотнікаў, вядомая як аперацыя «Павуцінне», магла пашкодзіць каля 10% аб'ектаў расійскай стратэгічнай авіяцыі.

https://nashaniva.com/369667

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369667

Читать полностью…

Наша Ніва

Ілан Маск незадоўга да адстаўкі пабіўся з міністрам фінансаў

Газета The Washington Post даведалася ад сваіх крыніц новыя падрабязнасці, якія спадарожнічалі вострай публічнай сварцы, якая апошнія дні ідзе паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і мільярдэрам Іланам Маскам.

https://nashaniva.com/369666

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369666

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 7 чэрвеня

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 2020. Ціханоўская: Кадэбісты сказалі, што дзяцей лёгка вярнуць у Беларусь

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў

У мінскім «Бургер кінгу» памёр мужчына

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму

Читать полностью…

Наша Ніва

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Украінскі Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі абвінаваціў Расію ў маніпуляцыях і скажэнні фактаў адносна працэсу абмену палоннымі і целамі загінулых. Паводле штаба, расійскі бок сцвярджае, што нібыта менавіта Украіна зацягвае абмен, але гэта не адпавядае рэчаіснасці і парушае папярэднія дамоўленасці.

https://nashaniva.com/369649

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369649

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка прапанаваў паставіць у Мінску помнік Сі Цзіньпіну

Аляксандр Лукашэнка падчас агляду Нацыянальнага футбольнага стадыёна, які сёння адкрылі ў Мінску, прапанаваў усталяваць каля яго ўваходу помнік старшыні Кітая Сі Цзіньпіну.

https://nashaniva.com/369662

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369662

Читать полностью…

Наша Ніва

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму

У межах Еўразійскага эканамічнага саюза ўводзіцца маркіроўка тавараў спецыяльнымі сродкамі ідэнтыфікацыі — каб абмежаваць незаконны гандаль і абараніць пакупнікоў ад падробак і няякаснай прадукцыі.

https://nashaniva.com/369656

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369656

Читать полностью…
Подписаться на канал