Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва
Пазашлюбная дачка Пуціна прадстаўляецца Лізаветай Рудновай (сапраўднае імя — Лізавета Крываногіх).
https://nashaniva.com/369556
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369556
Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу
Яе муж — 39-гадовы знаток Юрый Філіпаў — выступае за каманду Максіма Паташова.
https://nashaniva.com/369553
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369553
У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў
5 чэрвеня адбылася таварыская гульня паміж прадстаўнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай і Сейма Літвы.
Паядынак скончыўся з лікам 7:5. На чыю карысць?
https://nashaniva.com/369549
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369549
«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку
У пачатку мая «А1» запусціла ў Беларусі свой сэрвіс таксі. Яны зрабілі стаўку на фіксаваныя цэны на паездкі, якія не будуць залежаць ад надвор'я ці яшчэ якіх-небудзь фактараў.
https://nashaniva.com/369547
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369547
Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і вішню
Учора ў Мінску выпаў першы летні град.
https://nashaniva.com/369533
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369533
У Кіеве падчас ліквідацыі наступстваў варожых удараў загінулі трое ратавальнікаў
Яны трапілі пад паўторны абстрэл.
https://nashaniva.com/369539
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369539
У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай
https://nashaniva.com/369535
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369535
Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто
Год таму Еўрасаюз уніфікаваў санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі, якія забараняюць экспарт у нашу краіну машын з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, электрамабіляў і гібрыдаў. Аднак відэа з мінскай мытні паказвае, што санкцыі ніяк не паўплывалі на тых, хто мае вялікія грошы.
https://nashaniva.com/369412
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369412
Магутныя выбухі ў аэрапорце Бранска, які выкарыстоўваўся ў якасці вайсковай базы
Тэлеграм-каналы паведамляюць, што туды прыляцеў беспілотнік.
Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў
Сярэдні заробак у Мінску перавышае тры тысячы рублёў на рукі, што каля 1000 даляраў па бягучым курсе. Тым самым сталіца ўсё больш адрываецца ад рэгіёнаў, у тым ліку ад абласных цэнтраў. Ці гэта норма?
https://nashaniva.com/368741
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368741
Новы допіс Трампа пра Маска: «Самы просты спосаб ашчадзіць Мільярды і Мільярды Даляраў у нашым Бюджэце — гэта спыніць Дзяржаўныя Датацыі і Кантракты для Ілана. Мяне заўсёды здзіўляла, як гэта Байдэн гэтага не зрабіў».
Трамп таксама адзначыў, што Маск «вычарпаў свае сілы» і «звар’яцеў».
Акцыі «Тэслы» абрынуліся яшчэ на 8%.
UPD. Падзенне акцый «Тэслы» дасягнула 14%.
У небе над Казахстанам заўважылі незвычайныя аб'екты. Некаторыя пабачылі след, падобны да расійскіга «Арэшніка»
Мінабароны краіны кажа, што паветраную прастору дзяржавы ніхто не парушаў, а аб'екты — гэта, хутчэй за ўсё, рэшткі абломкаў касмічнага апарата, што ўваходзяць у атмасферу, ці метэарытны струмень.
https://nashaniva.com/369528
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369528
ВІДЭАНАВІНЫ: Што будзе пасля Лукашэнкі: трывожны прагноз / Улады рыхтуюцца да праблем: заява міністра
Што будзе калі праблемы са здароўем Лукашэнкі стануць крытычнымі: прагноз дае палітычны аналітык Арцём Шрайбман. Да чаго рыхтуецца беларускі міністр: нядобрыя заявы. Тры праблемы сучаснай Беларусі: пра што кажа гісторыя з маленькай вёскі? Беларускія пенсіянеркі прыдумалі незвычайны помнік. Новыя затрыманні: улады супраць незалежных сацыёлагаў. Працяг трагічнай гісторыі: бацька, які страціў дачку, шукае справядлівасці. Бяда пад Слуцкам. Як выглядае арэнднае жыллё ў Бабруйску. Лукашэнка не дапамог: што здарылася? Трагікамедыя ў Магілёве: вяселле скончылася міліцыяй.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/20qImow8TLM?si=UOb6M-cAfQ0tCuYb
Нядоўга музыка іграла: Маск і Трамп абменьваюцца ўдарамі, некаторыя з іх ніжэй пояса
Пасля таго як Маск раскрытыкаваў бюджэт ЗША (які павышае выдаткі і дэфіцыт бюджэту, хоць Трамп абяцаў яго радыкальна зменшыць), Дональд заявіў, што Ілан яго расчараваў. Маўляў, усё Ілана задавальняла, пакуль не выявілася, што больш не будзе датацый на электрамабілі.
«Хлусня! Я праекта бюджэту ў вочы не бачыў, а прымалі яго пад покрывам ночы, так хутка, што ў Кангрэсе амаль ніхто яго не чытаў!» — парыраваў у X нядаўні кіраўнік DOGE.
Жанчына, якая выйграла ў латарэю і ўсё спусціла, замовіла забойства мужа
Жыхарка Германіі пяць гадоў таму сарвала джэкпот у латарэі, выйграўшы больш за мільён еўра. Калі грошы скончыліся, яна вырашыла завалодаць маёмасцю мужа, наняўшы для гэтага кілера.
https://nashaniva.com/369425
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369425
Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу
Ад падпольных лабараторый у ціхіх гарадках Праванса да рэкордных партый какаіну ў партах Іспаніі — лацінаамерыканскія картэлі перабудоўваюць глабальны наркатрафік, пагражаючы бяспецы еўрапейскіх гарадоў і ўзмацняючы вулічны гвалт.
https://nashaniva.com/369492
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369492
Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію
«Ніхто не стаў разбірацца».
https://nashaniva.com/369550
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369550
У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто
Пра намер кітайскага брэнда Changan вярнуцца ў Беларусь паведамлялася ўжо не аднойчы.
https://nashaniva.com/369548
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369548
Бабуля скрала забытую торбу з музычнай апаратурай, каб зрабіць падарунак унуку
І падарунка няма, і крымінальная справа ў плечы.
https://nashaniva.com/369545
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369545
Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі
Вікторыя Аль Алі кардынальна змяніла стыль у адзенні дзеля каханага. А муж-мусульманін для яе можа выпіць стопку самагонкі.
https://nashaniva.com/369523
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369523
«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»
У другую частку фільма «Волат. Жыццё на нулі» ўвайшлі дакументальныя кадры трэцяга дня аперацыі па вызваленні сяла Калініндорф на стыку Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей. Гэта дакладны і бязлітасны запіс франтавой рэальнасці.
https://nashaniva.com/369374
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369374
Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін
У інтэрв’ю Бі-бі-сі дэмакратычная лідарка падрабязна распавяла пра момант прымусу да выезду з Беларусі ў жніўні 2020 года i размову з супрацоўнікамі КДБ.
«Я — маці. Мне дэталёва апісалі, што чакае маіх дзяцей у дзіцячым доме».
https://nashaniva.com/369534
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369534
ВІДЭАНАВІНЫ: Што будзе пасля Лукашэнкі: трывожны прагноз / Улады рыхтуюцца да праблем: заява міністра
Што будзе калі праблемы са здароўем Лукашэнкі стануць крытычнымі: прагноз дае палітычны аналітык Арцём Шрайбман. Да чаго рыхтуецца беларускі міністр: нядобрыя заявы. Тры праблемы сучаснай Беларусі: пра што кажа гісторыя з маленькай вёскі? Беларускія пенсіянеркі прыдумалі незвычайны помнік. Новыя затрыманні: улады супраць незалежных сацыёлагаў. Працяг трагічнай гісторыі: бацька, які страціў дачку, шукае справядлівасці. Бяда пад Слуцкам. Як выглядае арэнднае жыллё ў Бабруйску. Лукашэнка не дапамог: што здарылася? Трагікамедыя ў Магілёве: вяселле скончылася міліцыяй.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/20qImow8TLM?si=UOb6M-cAfQ0tCuYb
Маск падтрымаў прапанову аб імпічменце Трампа
Акрамя таго, ён пагражае вывадам з эксплуатацыі караблёў Dragon у выпадку рэалізацыі словаў Трампа пра разрыў дзяржкантрактаў.
Маск абвінаваціў Трампа ў педафіліі
«Пара бамбіць па-сапраўднаму: Трамп фігуруе ў файлах Эпштэйна. Вось чаму іх не апублікавалі. Добрага дня, Дональд Трамп!»
Нагадаем, што Джэфры Эпштэйн пастаўляў жывы тавар педафілам і быў знойдзены нежывым у турме.
Галоўнае за 5 чэрвеня
Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі
У цэнтры Мінска зносяць вышку-глушылку, узведзеную яшчэ ў савецкія часы
На Гродна абрынулася моцная залева
У Мінску моцныя дажджы: затапіла нават гандлёвы цэнтр
Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі — MaxLongLive
Жудаснае ДТЗ пад Слуцкам: 17-гадовы падлетак разбіўся на бацькавай машыне
«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў
У чарзе на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіліся «жорыкі». Хто гэта і чаму іх не любяць?
Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША
На Віцебшчыне пенсіянеркі ўсталявалі мемарыял сваёй вёсцы на могілках — канцэпт ацанілі не ўсе
Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?
Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў
Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў
Расійскія інфармацыйныя каналы зноў спрабуюць ачарніць прэзідэнта Украіны. На гэты раз яны «знайшлі» нерухомасць у Арабскіх Эміратах.
https://nashaniva.com/369524
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369524
Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда
Дакумент, напісаны шрыфтам Зютэрліна, сведчыць аб нараджэнні Фрыдрыха Трампа ў нямецкай вёсцы Кальштат у 1869 годзе.
https://nashaniva.com/369526
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369526
Ратавальнікі змагаюцца з наступствамі дажджу ў Мінску
Паведамляецца, што ў сталіцы выпала каля 20 мм ападкаў. Залева прыйшла нават у крамы — там капала наўпрост з даху.
Відэа: МНС, "Мінск. Галоўнае", "Мінск Навіны", This is Minsk, baby
Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»
Бабулі вылівалі на люкі ў двары мазь Вішнеўскага. У справу ўмяшалася міліцыя.
https://nashaniva.com/369525
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369525