Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША
Жыццё Анатоля Занковіча — гэта няпростая гісторыя ХХ стагоддзя, расказаная праз лёс аднаго чалавека. Яго сям’я зазнала раскулачванне, Анатоль давялося пажыць пры паляках, саветах і нацыстах.
Урэшце мужчына эміграваў у ЗША, дзе 40 гадоў адпрацаваў хірургам у Чыкага. Сваю гісторыю ён расказаў @nashaniva.
https://nashaniva.com/369019
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369019
ВІДЭАНАВІНЫ: Арыштавалі важнага чыноўніка: што здарылася / Лукашэнка не змог схаваць праблемы: падрабязнасці
Лукашэнка просіць дапамогі: стала вядома, навошта ён паехаў «на абед» і як да яго ставяцца «сябры». Затрымалі важнага чыноўніка, які мог стаць беларускім міністрам. Памылка чыноўнікаў нарабіла праблем: што высветлілі падчас праверкі ў Асіповіцкім раёне? За што асудзілі маладую беларуску: дзікая гісторыя. Новы закон насмяшыў беларусаў. Чыноўнікі супраць каўбасы ў мінскім метро. Цынічныя падарункі ад Лукашэнкі. Што адбываецца ў Слуцку і што кажа МУС. Чыноўнікі ўзяліся за беларускіх школьнікаў: новыя правілы.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/ADWimWfSv5E?si=dcRo4SJ-6vfbEr9g
Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей
Былыя палітвязні Сяргей Пятрухін і Сяргей Коршун, блогер-правакатар Віталь «Вірус» Кандраценка і актывіст дыяспары Міхаіл Кучараў, некалі блізкі да Вольгі Карач і сям’і Цапкалаў, рэкламуюць круглы стол пад назвай «Сход неабыякавых». Мерапрыемства мае адбыцца 21 чэрвеня ў Варшаве і «знайсці стратэгічнае рашэнне для развязвання беларускага палітычнага крызісу».
https://nashaniva.com/369449
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369449
У Мінску машына збіла 15-гадовую веласіпедыстку, што пераязджала дарогу на зялёны
Пацярпелую адвезлі ў бальніцу.
https://nashaniva.com/369451
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369451
У гістарычным цэнтры Гродна разбурылі яшчэ два старыя дамы
На дарэвалюцыйных будынках збіраліся разабраць аварыйныя ўчасткі сцен, а ў выніку адзін з фасадаў абрынуўся цалкам.
https://nashaniva.com/369383
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369383
На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца
Але палітык усё яшчэ ім карыстаецца.
https://nashaniva.com/369452
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369452
Ціханоўская: «Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы»
Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю польскаму выданню Rzeczpospolita заявіла, што беларускія дэмакратычныя сілы адкрыты да канструктыўных кантактаў з прадстаўнікамі рэжыму.
https://nashaniva.com/369450
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369450
Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю
16 мая дзяўчынка пайшла закрываць бальнічны, але апынулася ў рэанімацыі. Бацька памерлай хоча, каб справу разгледзеў Следчы камітэт.
https://nashaniva.com/369446
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369446
На выставе «Белагра» перамог Прыгожын
На міжнароднай сельскагаспадарчай выставе правялі конкурс на найлепшага племяннога жарабца.
https://nashaniva.com/369439
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369439
Пакістанскае бюро занятасці апублікавала 240 вакансій у Беларусі
Працаваць пакістанцам прапаноўваюць малярамі, бетоншчыкамі і іншымі работнікамі на будоўлях, заўважыў @reformby.
https://nashaniva.com/369440
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369440
Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў
«Стром ці норм?», — пытаецца яна ў сваіх гледачоў у тыкток.
https://nashaniva.com/369436
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369436
Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска
Папулярны тыктокер DriceCook гатуе стравы розных краін, якія выбірае з дапамогай дроціка і карты. Гэтым разам ён трапіў у Беларусь.
https://nashaniva.com/369428
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369428
Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава
Свае песні пад гітару ён публікаваў у ютубе, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/369432
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369432
Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі
«Цяпер фактычна не засталося нічога таемнага ў дзейнасці КБ «Тупалеў» для ўкраінскай разведкі. У прыватнасці, мы атрымалі вычарпальную інфармацыю пра асоб, непасрэдна ўцягнутых у абслугоўванне расійскай стратэгічнай авіяцыі. Вынік, відавочна, будзе прыкметны як на зямлі, так і ў небе».
https://nashaniva.com/369427
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369427
Кароткія тэксты ад штучнага інтэлекту замест спасылак — Google запусціў новую сістэму пошуку
Google радыкальна мяняе прынцыпы інтэрнэт-пошуку, укараняючы новую сістэму, заснаваную на генератыўным штучным інтэлекце. Расказваем, як яна працуе і чаму кампанія яе ўвяла.
https://nashaniva.com/369404
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369404
У Чарнігаўскай вобласці пяць загінулых падчас налёту «шахедаў», у тым ліку аднагадовае дзіця
Маці і дзіця знайшлі пад заваламі.
https://nashaniva.com/369458
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369458
Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі
Аляксандр стаў вядомы ў 2010-м, калі ў сваёй лейтэнанцкай форме выйшаў да шэрагаў міліцыі і заклікаў супрацоўнікаў перайсці на бок народа. Быў арыштаваны, атрымаў тэрмін у калоніі.
Бацька Класкоўскага — вядомы палітычны аглядальнік, сястра Вольга Класкоўская — таксама былая палітзняволеная.
Аляксандру было 46 гадоў. Апошнім часам жыў у ЗША.
Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла
Першая ракетка свету серб Новак Джокавіч пакрыўляўся перад камерай, паказваючы, «як гэта робіць Сабаленка», заўважыла @tribuna_by.
https://nashaniva.com/369447
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369447
Галоўнае за 4 чэрвеня
Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч
Журналістка Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка знаходзяцца пад вартай
Памерла Аляксандра Чарняўская
Экс-тэлевядучая і мадэлька распавяла, што цяпер працуе касіркай у пякарні
20-гадовая беларуска прадала сваё немаўля ў Маскве
Як змагаецца за жыццё кур'ер, які ехаў на электравеласіпедзе на пешаходным пераходзе на зялёнае, але трапіў пад аўто
Археолагі пачалі раскопкі на Заслаўскім замку. У планах — выявіць вялікую браму
Кампазітар Алейнік хоча стварыць форум для бічавання артыстаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м
Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава
Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці
Трамп выдаліў сваё паведамленне аб размове з Пуціным.
UPD. Але вярнуў яго назад праз некалькі хвілін
ВІДЭАНАВІНЫ: Арыштавалі важнага чыноўніка: што здарылася / Лукашэнка не змог схаваць праблемы: падрабязнасці
Лукашэнка просіць дапамогі: стала вядома, навошта ён паехаў «на абед» і як да яго ставяцца «сябры». Затрымалі важнага чыноўніка, які мог стаць беларускім міністрам. Памылка чыноўнікаў нарабіла праблем: што высветлілі падчас праверкі ў Асіповіцкім раёне? За што асудзілі маладую беларуску: дзікая гісторыя. Новы закон насмяшыў беларусаў. Чыноўнікі супраць каўбасы ў мінскім метро. Цынічныя падарункі ад Лукашэнкі. Што адбываецца ў Слуцку і што кажа МУС. Чыноўнікі ўзяліся за беларускіх школьнікаў: новыя правілы.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/ADWimWfSv5E?si=dcRo4SJ-6vfbEr9g
Трамп паведаміў пра сваю неанансаваную тэлефонную размову з Пуціным: «Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах»
У тэлефоннай размове палітыкі абгаварылі вайну ва Украіне і сітуацыю ў Іране. «Гэта была добрая размова, але не тая, якая прывядзе да неадкладнага міру».
https://nashaniva.com/369448
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369448
Падчас візіту Патрыярха Кірыла на мінскай Нямізе паралізавала рух
Чырвонае святло святлафора было адразу для ўсіх кірункаў руху транспарту.
https://nashaniva.com/369445
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369445
Фатограф-агент Мішчук не памятае, як рабіў свой здымак на пашпарт прыкрыцця. І яшчэ шмат што не памятае
@mediazona_by паразмаўляла з Іванам Мішчуком — беларускім фатографам, што працаваў у Варшаве і ў якога знайшлі пашпарт прыкрыцця. Ён расказаў, як перад ад'ездам з Беларусі нібыта прыносіў у ваенкамат свае фотаздымкі, але не памятае якія. Не памятае хлопец і дату свайго затрымання за ўдзел у пратэстах, а таксама іншыя дэталі свайго жыцця.
https://nashaniva.com/369442
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369442
Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці
«Гэта мэтанакіраваны ўдар па цывільных асобах», — сказаў ён на нарадзе, дзе абмяркоўвалі ход перамоў з Украінай.
https://nashaniva.com/369441
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369441
Падчас вайны ва Украіне загінула 631 дзіця
Больш за 1975 атрымалі раненні.
https://nashaniva.com/369431
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369431
Памерла Аляксандра Чарняўская
Маці Юліі Чарняўскай і цешчы Юрыя Зісера было 86 гадоў.
https://nashaniva.com/369433
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369433
Кампазітар Алейнік хоча стварыць форум для бічавання артыстаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м
Яўген Алейнік, які нядаўна дзеля відэакліпа выцягнуў пажылую бабулю з-пад кропельніцы, кажа, што тыя артысты здзяйснялі «надта амаральныя ўчынкі».
https://nashaniva.com/369421
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369421
«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем
Інфармацыю афіцыйна пацвердзілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.
https://nashaniva.com/369426
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369426
Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»
«Калі вы атакуеце частку нацыянальнай сістэмы выжывання праціўніка, а менавіта яго ядзерную трыяду, гэта азначае, што ўзровень рызыкі ўзрастае».
https://nashaniva.com/369409
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369409