Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
На перамовах у Стамбуле Расія не пагадзілася на спыненне агню і сустрэчу лідараў
Удалося дамовіцца толькі на чарговы абмен цяжкахворымі палоннымі і палоннымі, маладзейшымі за 25 гадоў. Таксама вырашылі вярнуць целы загінулых вайскоўцаў — 6000 на 6000.
https://nashaniva.com/369282
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369282
Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам
З0 мая старшыня Асацыяцыі Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ) Мікалай Шарснёў падаў заяву аб датэрміновым спыненні выканання сваіх абавязкаў. Ён кіраваў федэрацыяй толькі два гады.
https://nashaniva.com/369277
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369277
21-гадовая брытанская сцюардэса перавозіла амаль 50 кілаграмаў наркотыкаў
Шарлота Мэй Лі была затрыманая ў міжнародным аэрапорце Бандаранаіке ў сталіцы Шры-Ланкі Каломба. Яе падазраюць у спробе правезці праз мяжу больш за 45 кілаграмаў небяспечнага наркотыку пад назвай куш, які ацэньваецца прыкладна ў 3,3 мільёна даляраў.
https://nashaniva.com/369272
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369272
«Цяжка». Як выпускнікі-айцішнікі (не) знаходзяць працу ў 2023—2025
Усё сумна, кажуць яны.
https://nashaniva.com/369248
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369248
У Расіі апублікавалі арыенціроўку на ўладальніка фур, якога падазраюць у дачыненні да атакі на вайсковыя аэрадромы
Адшукваецца Арцём Цімафееў, ураджэнец Украіны, яму 37 гадоў.
https://nashaniva.com/369262
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369262
Львоўскі: Да канца стагоддзя ў Беларусі застанецца тры мільёны чалавек, калі трэнды не зменяцца
Эканаміст і акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі дае прагноз дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне.
https://nashaniva.com/369247
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369247
«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус
У сеціве стала вірусным відэа, дзе відавочцы ў Іркуцкай вобласці спрабавалі спыніць дроны, якія выляталі з грузавіка для атакі на вайсковы аэрадром. Калі дроны-камікадзэ пачалі вылятаць, на дах фуры забраліся некалькі мужчын, якія спрабавалі перашкодзіць беспілотнікам. Адным з іх аказаўся дальнабойшчык з Віцебска Антон Мацкевіч.
https://nashaniva.com/369252
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369252
Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы
Беларусы ўжо прызвычаіліся, што трапіць на машыне ў Еўрасаюз не так проста, як гэта было раней. Аднак для падарожнікаў, якія едуць аўтамабілем з Алматы ў Прагу, многія звыклыя для нас рэчы аказаліся непрыемным сюрпрызам.
https://nashaniva.com/369088
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369088
Беларусы Падляшша галасавалі за Тшаскоўскага
У Гайнаўцы кандыдат ад Грамадзянскай платформы атрымаў 59,5% галасоў, перамог ён таксама ў Гарадку і Супраслі.
https://nashaniva.com/369236
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369236
Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені
«У Пекіне пройдзе традыцыйная сяброўская сямейная сустрэча беларускага лідара са старшынёй КНР», — напісала прэс-служба Лукашэнкі.
https://nashaniva.com/369240
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369240
Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле
Агенцтва Reuters апублікавала поўны тэкст украінскай «дарожнай карты», якую ўкраінская дэлегацыя плануе прадставіць Расіі падчас другога раўнду перамоў у Стамбуле, прызначанага на 2 чэрвеня.
Расія заяўляе, што таксама падрыхтавала ўласны мемарандум, у якім апісвае «ўсе аспекты надзейнага пераадолення першапрычын крызісу», але адмовілася перадаць яго Украіне загадзя ці апублікаваць у прэсе.
https://nashaniva.com/369235
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369235
Загадкавая 8-метровая металічная скульптура з'явілася ў Валожыне
«А ён лазерам з вачэй страляе?»
https://nashaniva.com/369229
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369229
Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы
Праз пяць гадоў пасля знаходкі ўнікальнага для Беларусі пазалочанага шлема з’явілася яго першае грунтоўнае апісанне. Сярод аўтараў — і сам Марзалюк. Разбіраемся, што засталося ад спрэчнай версіі пра «шлем Ізяслава».
https://nashaniva.com/369098
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369098
Прэзідэнтам Польшчы становіцца Наўроцкі
Па выніках падліку 99,96% бюлетэняў ён мае дастатковы для перамогі адрыў: 50,89% супраць 49,11% у Тшаскоўскага.
Беларускі фермер рабіў вогнішчы на полі, каб выратаваць клубніцы
Гэта дапамагло Алегу Ігнатовічу падвысіць тэмпературу паветра каля раслін на некалькі градусаў.
https://nashaniva.com/369224
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369224
Прэс-сакратар МЗС падарыў Марыі Захаравай сякеру МТЗ
Будуць, маўляў, разам рубіць праўду-матку.
https://nashaniva.com/369275
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369275
Перамовы Расіі і Украіны ў Стамбуле скончыліся
Яны ішлі ўсяго каля гадзіны.
https://nashaniva.com/369273
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369273
На вайне ва Украіне знік яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расіі
«28 студзеня ён пайшоў, а 4 лютага нам сказалі, што ён знік без вестак».
https://nashaniva.com/369263
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369263
Ці застанецца Беларусь у Саюзнай дзяржаве пасля Лукашэнкі? Меркаванне Шрайбмана
«Навошта дражніць лішні раз любую расійскую ўладу?»
https://nashaniva.com/369259
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369259
«Смурод такі, што немагчыма дыхаць». Дом у «Мінск-Свеце» тры дні залівала каналізацыяй
У жыхароў дома пад назвай «Тбілісі» на вуліцы Ніколы Тэслы, 10, выдаліся не вельмі вясёлыя выходныя: апошнія тры дні яны спрабавалі спыніць патоп на першым паверсе. Паводле іх слоў, каналізацыйная вада літаральна біла з падлогі.
https://nashaniva.com/369257
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369257
Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем
Выпускнікам, якія хочуць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Еўропе, варта ўжо цяпер вызначыцца з выбарам універсітэта.
https://nashaniva.com/368862
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368862
*Гэта партнёрскі матэрыял
Мужчына засумняваўся ў бацькоўстве чацвярых дзяцей
У сакавіку маці чацвярых дзяцей звярнулася ў суд з просьбай спагнаць з былога мужа аліменты на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей. Але той падаў свой пазоў. Чым скончылася?
https://nashaniva.com/369249
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369249
Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў
Следчыя дапыталі кіроўцаў фур, з якіх былі запушчаныя дроны падчас масіраванай атакі па расійскіх аэрадромах.
https://nashaniva.com/369245
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369245
«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за ілжывыя даносы на канкурэнтаў
Суд разглядае нестандартную крымінальную справу: 41-гадовага прадпрымальніка з Мінска абвінавачваюць у тым, што ён пісаў ілжывыя даносы на канкурэнтаў па турыстычным бізнесе, былых калег і пасажыраў.
https://nashaniva.com/369237
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369237
Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну
Стваральнік медыяпраекта «Нехта» ў новым выпуску ТОКу расказаў пра ролю праекта ў пратэстах 2020-га і адкуль канал атрымаў арыгінал відэа наведання Лукашэнкам Мінскага завода колавых цягачоў.
https://nashaniva.com/369150
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369150
З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць вынікі наступстваў атакі СБУ
Чатыры расійскія самалёты знішчаныя, яшчэ чатыры, хутчэй за ўсё, пашкоджаныя.
Гаворка ідзе пра бамбардзіроўшчыкі Ту-95МС і Ту-22М3.
У ЗША спрабавалі спаліць жыўцом удзельнікаў шэсця ў падтрымку ізраільскіх закладнікаў у Газе
У штаце Каларада, у горадзе Боўлдэр, чалавек з воклічамі «Свабоду Палесціне!» кінуў бутэлькі з гаручай вадкасцю ва ўдзельнікаў шэсця.
https://nashaniva.com/369228
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369228
Загад Лукашэнкі і тысячы загінулых: падрабязнасці пакручастай гісторыі Уладзіміра Караніка
52-гадовы Уладзімір Каранік паходзіць з тых чыноўнікаў, якіх Лукашэнка называе маладым пакаленнем, што мае стаць яму заменай. За апошнія пяць гадоў Каранік паспеў пабыць міністрам аховы здароўя, пакіраваць Гродзенскай вобласцю і нават на кароткі час прысесці ў крэсла віцэ-прэм’ера.
Але адкуль ўвогуле з’явіўся гэты чалавек? Як Каранік трапіў у палітыку, чым ён адзначыўся на былых пасадах і чаму яго па выніку замяніла Наталля Пяткевіч? А таксама ў якой страшнай справе Каранік дапамог Аляксандру Лукашэнку?
Паспрабуем адказаць на гэтыя пытанні ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/yllYjEw4b9w
Выбары ў Польшчы: экзіт-полы з улікам галасоў за апошнія гадзіны галасавання вывелі ў лідары Наўроцкага
Late poll IPSOS: Тшаскоўскі 49,3% / Наўроцкі 50,7%
Але статыстычная пагрэшнасць і такога экзіт-пола складае 1%. Гэта значыць, інтрыга будзе захоўвацца яшчэ некалькі гадзін.
Сярод прапаноў Украіны на перамовах у Стамбуле — сустрэча Зяленскага з Пуціным
Апублікаваны таксама іншыя перамоўныя пазіцыі Украіны.
https://nashaniva.com/369216
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369216