Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 28 ліпеня
✔️ Паводле афіцыйнай статыстыкі, рост заробкаў значна абганяе рост цэнаў, Але ёсць нюанс
✔️Літва: з Беларусі прыляцеў беспілотнік неапазнанага тыпу
✔️Беларускія «Кіберпартызаны» датычныя да збою ў працы «Аэрафлоту»
✔️У паліцыі Гданьску пракаментавалі самагубства беларускага добраахвотніка
✔️Часовы павераны Беларусі: Дыялог з ЗША працягваецца, «кантакты знойдзеныя»
✔️СБУ заявіла пра затрыманне агента беларускага КДБ
✔️Лукашэнка хоча, каб Цюменская вобласць дапамагла яму знайсці ў Беларусі нафту
✔️Другі энергаблок БелАЭС пасля аварыйнага выключэння вярнулі ў сетку
✔️ «Кіберпартызаны» расказалі падрабязнасці кібератакі на расейскі «Аэрафлот»
✔️Трамп выставіў новы тэрмін ультыматуму Пуціну: не 50, а 10–12 дзён
✔️Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў на Марш Свабоды ў Варшаве
#рэпрэсіі:
▫️Вядомага прадпрымальніка і актывіста са Светлагорска асудзілі за «паклёп на Лукашэнку»
▫️70-гадовую гамяльчанку асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі
▫️62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію па палітычным артыкуле
🤷♂️ Не «лятайце самалётамі Аэрафлота»
Гэта можа быць небяспечна для жыцця, папярэджваюць «Кіберпартызаны». Працаўнікі кампаніі могуць рабіць памылкі, бо кампутарныя сістэмы пасля ўзлому не працуюць эфектыўна.
«У «Кіберпартызанаў» не было мэты атакаваць сістэмы, звязаныя з пералётамі, і паддаваць рызыцы асобаў, якія карыстаюцца паслугамі «Аэрафлоту». Разам з тым яны мяркуюць, што ў кампаніі могуць быць праблемы цяпер і ў будучыні» – паведаміла прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юльяна Шаметавец.
💰 Беларускі махляр адкрыў бізнес у Польшчы і зноў пакінуў людзей без грошай
Беларускі бізнэсовец Ілья Волах, асуджаны ў Беларусі за махлярства, пасля ўцёкаў у Польшчу адкрыў у Варшаве рэстаран пад імем Ілья Слакатовіч.
Рэстаран ужо закрыты, але былыя супрацоўнікі сцвярджаюць, што не атрымалі заробкаў і атрымлівалі пагрозы ад уладальніка:
Адна з былых працаўніц адпрацавала больш за 200 гадзін у сакавіку і красавіку, але не атрымала абяцаных 7 тысячаў злотых.
У Беларусі Волах атрымаў 10 гадоў турмы за ашуканства з нерухомасцю, але ўцёк і атрымаў польскае грамадзянства. Польшча не выдае яго, бо закон забараняе экстрадыцыю сваіх грамадзян.
🔗Падрабязнасці — у артыкуле
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Другі дрон за месяц заляцеў у Літву з Беларусі – інцыдэнт выклікаў заклапочанасць і пытанні пра бяспеку межаў.
🔸 СБУ затрымала недалёка ад мяжы з Беларуссю шпіёна КДБ, які збіраў інфармацыю пра ўкраінскія войскі.
🔸 Кіберпартызаны ўзламалі сістэмы «Аэрафлота» і атрымалі дадзеныя пра ўсе пералёты, праз што былі адмененыя рэйсы, у тым ліку з Менску.
🔸 У Беларусі людзі выкопваюць з градак адразу мытую бульбу – гэта вынік шматлікіх дажджоў, якія могуць прывесці да неўраджаю.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📌 Стрэс на мяжы і кайф пасля: падарожжа па Коста-Рыцы 🇨🇷
«Калі я ўязджаў у Коста-Рыку, зусім не адчуваў «pura vida», той самай славутай "чыстаты жыцця"»
Коста-Рыка пакінула складанае адчуванне. Прырода бясконца прыгожая, пляжы як з паштовак. Ляніўцы, джунглі, экзотыка – усё на месцы. Але людзі... нейкія адчужаныя, закрытыя. Гэта рай для тых, хто шукае прыгожых картак, сонца, какосаў і «pura vida».
Мы працягваем публікацыю блога салігорскага падарожніка Аляксандра Гойшыка, які здзейсніў кругасветку
«Кіберпартызаны» расказалі падрабязнасці пра атаку на расейскі «Аэрафлот»
Хакеры некалькі месяцаў мелі доступ да сеткі кампаніі праз састарэлыя сістэмы Windows XP і Server 2003. У выніку былі знішчаныя тысячы сервераў і ключавыя праграмы, што прывяло да адмены рэйсаў і падзення акцый кампаніі. Хакеры сцвярджаюць, што захавалі перапіску і дадзеныя супрацоўнікаў.
🔗Да якіх яшчэ звестак дабраліся хакеры — чытайце па спасылцы
🛢Лукашэнка хоча, каб Цюменская вобласць дапамагла яму знайсці ў Беларусі нафту
Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Цюменскай вобласці Расеі і папрасіў дапамогі спецыялістаў у развіцці здабычы нафты. Ён адзначыў, што калісьці ў краіне здабывалі больш за 8 мільёнаў тонаў нафты, але цяпер колькасць значна скарацілася. Таму, дыктатар спадзяецца на замежных экспертаў, бо беларускія нафту так не знайшлі.
Лукашэнка час ад часу актывізуе пытанне па пошуку нафты. Так, апошні раз гэтае пытанне стрэльнула адразу пасля таго, як у Польшчы заявілі пра адкрыццё самага вялікага радовішча нафты ў Еўропе.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
💱 Курсы валютаў 28 ліпеня
Долар вырас на паўкапейкі. Еўра і расейскі рубель трохі саслабелі.
#курсывалютаў
Лукашэнка хацеў паказаць, як трэба гадаваць козаў, але сам трапіў у няёмкую сітуацыю🐐
Гуманойды хутка могуць узяць на сябе прыбіранне і працу, а ў паветры з’явяцца робаты, што лётаюць і скачуць? Нават праблема падгузкаў, якія не раскладаюцца стагоддзямі, атрымала экалагічнае рашэнне.
👀 Пра ўсё гэта – у новым выданні «Навінаў будучыні» з Вольгай Старасцінай👇🏻
🚫Рэйсы «Аэрафлоту» з Менску і ў Менск скасаваныя
Пасля ўзлому інфармацыйных сістэм «Аэрафлоту» на табло Нацыянальнага аэрапорту паказана, што не адбыліся рэйсы, якія мусілі прыляцець у 10:40, 13:45 і 16:20, а таксама зваротныя вылеты ў 11:40, 14:45 і 17:20.
Прэс-служба кампаніі паведаміла, што ў сістэмах адбыўся збой, і праз гэта магчымыя пераносы і адмены рэйсаў.
Адказнасць за атаку ўзяла групоўка «Silent Crow» разам з беларускімі «Кіберпартызанамі»
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
❤️Беларускія хакеры нанеслі «Аэрафлоту» стратэгічную шкоду
Хакерская група Silent Crow разам з беларускімі «Кіберпартызанамі» сцвярджаюць, што цягам году знаходзіліся ў сетцы кампаніі і атрымалі поўны кантроль над яе сістэмамі. Хакеры выгрузілі інфармацыйныя базы, атрымалі доступ да камп’ютараў супрацоўнікаў і скапіявалі запісы тэлефонных размоў.
Паводле іх словаў, уся ўнутраная інфраструктура авіякампаніі была скампраметаваная і часткова знішчаная. Аднаўленне можа каштаваць дзясяткі мільёнаў долараў. У хуткім часе яны абяцаюць апублікаваць частку звестак.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🤬 Літоўская паліцыя праінфармавала, што з Беларусі прыляцеў беспілотнік неапазнанага тыпу
У Нацыянальным цэнтры кіравання крызісамі заявілі, што беспілотнік апошні раз быў заўважаны побач з Вільняй на вышыні 200 метраў.
«Жыхароў, якія заўважылі падзенне дрона, просім не набліжацца да яго і неадкладна паведаміць пра інцыдэнт на нумар 112», – сказана ў паведамленні.
Міністр абароны Довіле Шакаліене сказала, што інфармацыя пра залёт з Беларусі дрона пакуль удакладняецца.
Яна адзначыла, што надвор’е было спрыяльным і для запуску метэазондаў, якія кантрабандысты выкарыстоўваюць для перасылання сваіх тавараў.
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔶 Новыя дэталі па справе Мельнікавай
Па справе знікнення былой спікеркі Каардынацыйнай рады раскрываюцца ўсё новыя факты.
🔶 «Забываю, як пахне Менск»
Альгерд Бахарэвіч – пра жыццё і творчасць у эміграцыі.
🔶 Хто пазмагаецца за прэмію імя Ежы Гедройця ў гэтым годзе
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў апублікаваў спіс кніг, выдадзеных у 2024 годзе, якія зрабіліся намінантамі на прэмію імя Ежы Гедройця.
#штопачытаць
🕵️ Новыя звесткі ў справе Мельнікавай
«Кіберпартызаны» раскрываюць новыя факты пра знікненне Анжалікі Мельнікавай, былой спікеркі Каардынацыйнай рады. Яны назвалі імя другога агента КДБ, які суправаджаў Аляксея Лабеева падчас адпачынку з Мельнікавай на Шры-Ланцы. У дакументах ён быў пазначаны як VASILI KAICHANKA, 1981 года нараджэння.
🔗 Якія яшчэ новыя звесткі былі раскрытыя — чытайце далей у матэрыяле
📷Паводкі на Філіпінах і абвастрэнне канфлікту паміж Тайландам і Камбоджай. Фатаграфіі тыдня
Эвакуацыя насельніцтва з памежных раёнаў Тайланду пасля абмену агнём з Камбоджаю; моцныя паводкі ў выніку трапічнага шторму Віпха, які абрынуўся на Філіпіны; наступствы ляснога пажару на Кіпры; пратэсты супраць закону, які абмяжоўвае незалежнасць антыкарупцыйных інстытутаў, ва Украіне – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.
🙏 Беларус загінуў у дарожным здарэнні каля Варшавы
Трагедыя адбылася напярэдадні позна ўвечары каля вёскі Ломна-Ляс, што на паўночны захад ад польскай сталіцы.
49-гадовы грамадзянін Беларусі пераходзіў ажыўленую аўтатрасу ў неналежным месцы.
Яго збілі адразу дзве машыны маркі «Peugeot», паведамляе партал warszawa.naszemiasto.pl. Медыкі спрабавалі рэанімаваць пацярпелага, але ўратаваць яго не ўдалося.☝️
✌️ «Марш свабоды» да 5-годдзя беларускага паўстання пройдзе ў Варшаве
Удзел у вулічнай акцыі салідарнасці заклікала прыняць Святлана Ціханоўская.
«9 жніўня а 15:00 беларусы сустрэнуцца ў Варшаве, каб разам прайсці Маршам свабоды ў гадавіну пачатку падзеяў 2020 года. Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць сабе і свету: мы штодзённа працягваем змагацца за вольную і дэмакратычную краіну», – напісала Святлана Ціханоўская ў сваіх сацыяльных сетках.
⚒️ Помнік XVII стагоддзя пазбавілі вежы
Паглядзіце, што зрабілі прадстаўнікі РПЦ з храмам у вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна, пабудаваным яшчэ ў 1601–1604 гг.
Будынку надалі выгляд праваслаўнай царквы: усталявалі залатую цыбуліну і ганак, знялі вежу з галоўнага фасада. Асабліва крыўдна, што дах не прыстасавалі да формы франтона, а проста заклалі праёмы газасілікатам.
Гэты помнік пачатку XVII стагоддзя нават не мае ахоўнага статусу.
Трамп выставіў новы тэрмін ультыматуму Пуціну: не 50, а 10–12 дзён
Доналд Трамп абвясціў, што расчараваны Уладзімірам Пуціным і больш не гатовы чакаць 50 дзён для спынення агню ва Украіне. Цяпер Крэмль мае толькі 10–12 дзён, каб пайсці на мірнае пагадненне:
Няма сэнсу чакаць 50 дзён. Я б хацеў быць велікадушным, але мы проста не бачым ніякага прагрэсу
🙈 «Лепш, чым у зямлі калупацца – адразу чыстая»
Паглядзіце, праз што сёлета даводзіцца праходзіць беларусам ☝️
☢️Другі энергаблок БелАЭС пасля аварыйнага выключэння вярнулі ў сетку
У Міністэрстве энергетыкі паведамілі, што рамонтныя работы былі звязаныя з сістэмай ахалоджвання генератара, і цяпер блок працуе на поўнай магутнасці.
16 ліпеня блок адключылі праз праблемы ў няядравай частцы станцыі. Улады запэўнілі, што радыяцыйны фон не змяняўся.
Гэта не першае адключэнне – у снежні 2024 года блок таксама быў спынены і ўключаны толькі ў студзені 2025-га. Прычыны тады доўгі час не тлумачылі
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🚨 У паліцыі Гданьску пракаментавалі самагубства беларускага добраахвотніка
«Белсат» атрымаў ад паліцыі Гданьску падрабязнасці пра смерць былога ваяра палка «Пагоня»👇🏻
🔗Што вядома пра апошнія гадзіны яго жыцця — па спасылцы
😁 Цікавы план на выпадак сапраўднага ўцёку... бегемота
Вось такая трэніроўка 🙊
Паглядзіце!
🇺🇦СБУ заявіла пра затрыманне агента беларускага КДБ
СБУ паведаміла, што на Валыні затрыманы 24-гадовы мясцовы жыхар, які супрацоўнічаў з беларускім КДБ. Ён шукаў «лёгкія заробкі» ў тэлеграм-каналах і пагадзіўся перадаваць інфармацыю пра ўкраінскія блокпасты, умацаванні і рух вайсковых эшалонаў.
Падазраваны хадзіў па мясцовасці, фатаграфаваў пазіцыі ЗСУ і адзначаў іх на Google-мапах. Падчас вобшуку ў яго забралі тэлефон з чатам для сувязі з куратарам з КДБ, чыя асоба ўжо выяўленая
🔗Што яго цяпер чакае — чытайце ў артыкуле
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Віцебску адкрылі яшчэ адну краму "еДИН" тавараў з калоніяў
А яшчэ:
🔻Неапазнаны беспілотнік заляцеў у Літву з Беларусі
🔻 Маршрутка Іванава-Гродна трапіла ў ДТЗ і перакулілася. Шасцёра пацярпелых
🔻 У Рэчыцкім раёне тры манцёры мянялі кабель на М-10, але адбылася трагедыя
🔻 ЗША і ЕЗ дасягнулі паганднення ў гандлі. Каментуе Урзуля фон дэр Ляен
🔻 У Нямеччыне цягнік сышоў з рэек
🔻 Аэрапорты ЕЗ могуць зняць абмежаванні на правоз вадкасцяў
🔻 Беларусь і Расея будуць на зімовай Алімпіядзе? Каментар Кірсты Ковэнтры, старшыні МАК
🔻 Лукашэнку спалохаў КДБ. Чаму?
🔻 Памаранчавы ўзровень небяспекі. Надвор’е на сёння ў Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💸 ЕЗ б'е па нафтавых даходах РФ
Паводле ацэнак «Aigenis», страты для бюджэту РФ могуць дасягнуць 800 млрд рублёў у год. Прычыны – больш жорсткі ліміт цаны на нафту ($47,6 за барэль) і скарачэнне экспарту.
Бюджэт Расеі ўжо сутыкаецца з падзеннем нафтагазавых даходаў – у 2025 годзе яны могуць знізіцца амаль на 40 % у параўнанні з 2024-м. Дэфіцыт можа вырасці да 6 трлн рублёў.
Дадатковую пагрозу ствараюць магчымыя другасныя санкцыі ЗША і ўразлівасць лагістыкі, бо больш за палову паставак нафты РФ ажыццяўляецца танкерамі з краін G7+.
Важна адзначыць, што беларуская эканоміка вельмі моцна залежыць ад расейскай. І эканамічныя праблемы ў Расеі адбіваюцца таксама на Беларусі
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🧐 Паводле афіцыйнай статыстыкі, рост заробкаў значна абганяе рост цэнаў
Але калі схадзіць у краму, паверыць у гэта цяжка.
Праверылі, як за год змяніліся цэны ў папулярнай онлайн-краме, «накупіўшы» выпадковы набор прадуктаў.
Чытайце цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 #галоўнае за 27 ліпеня
✔️Руб’ёў: Трамп траціць цярплівасць праз Расею
✔️«Званне "народны пісьменнік" успрымаю як абразу» — Альгерд Бахарэвіч
✔️35 гадоў таму прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі
✔️Ціханоўская: «Незалежнасць трэба абараняць»
✔️Тры трагедыі на вадзе за содні ў Беларусі
✔️Лукашэнка зноў выкарыстоўвае мігрантаў для ціску на ЕЗ
✔️Літва пакідае акрэдытацыю офісу Ціханоўскай
✔️Сілавікі выйшлі ў палі
✔️ Аўстрыя задумваецца над уступленнем у NATO
✔️Электрамабілі ў Беларусі могуць падаражэць ужо ў жніўні
✔️Новыя дэталі па справе Мельнікавай: вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ
#рэпрэсіі:
▫️Суд накіраваў вядомую лекарку ў калонію
⚡️Электрамабілі ў Беларусі могуць падаражэць ужо ў жніўні
У Беларусь на 2025 год дазволілі ўвезці 15 тысяч электрамабіляў без мытных збораў. Але ўжо на 1 ліпеня завезена 11 500 машын, і пры цяперашнім тэмпе парог можа быць дасягнуты да сярэдзіны жніўня. Пасля гэтага пачне дзейнічаць мыта ў 15%, што прывядзе да росту коштаў і зніжэння попыту.
Гендырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Худаешка заклікае працягнуць квоты хаця б да 2030 года. Ён адзначае, што з мытам ці ПДВ электракар можа падаражэць з 80 000 да 110 000 рублёў.
Дзяржаўны мытны камітэт сцвярджае, што сітуацыя пад кантролем, але не кажа, як плануе павялічваць квоты. Пры гэтым колькасць электрамабіляў у краіне за 4 гады вырасла з 4 000 да 34 000.
🔗Падрабязнасці – па спасылцы
⚖️ Суд накіраваў вядомую лекарку ў калонію
У Менску суд вынес прысуд лекарцы-пульманолагу Алене Рудой, якая працавала ў ахове здароўя больш за 30 гадоў і кіравала аддзяленнем у 10-й гарадской бальніцы. Яе абвінавацілі адразу па трох артыкулах, якія часта ўжываюцца ў палітычных справах: за «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі», «удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» і «абразу Лукашэнкі».
Жанчына трапіла ў спіс «экстрэмістаў», які публікуе МУС. За гэтыя абвінавачанні ёй пагражала мінімум 4 гады турмы. Суд пастанавіў накіраваць яе ў калонію.
Алена Рудая нарадзілася ў 1969 годзе, скончыла БДМУ ў 1992-м і адразу пачала працаваць у сталічнай медустанове. Праваабаронцы адзначаюць, што ў Менску заведзеныя сотні падобных справаў пасля пратэстаў 2020 года.
🔗Падрабязнасці – па спасылцы