belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🙈 «Лепш, чым у зямлі калупацца – адразу чыстая»

Паглядзіце, праз што сёлета даводзіцца праходзіць беларусам ☝️

Читать полностью…

Белсат

☢️Другі энергаблок БелАЭС пасля аварыйнага выключэння вярнулі ў сетку

У Міністэрстве энергетыкі паведамілі, што рамонтныя работы былі звязаныя з сістэмай ахалоджвання генератара, і цяпер блок працуе на поўнай магутнасці.

16 ліпеня блок адключылі праз праблемы ў няядравай частцы станцыі. Улады запэўнілі, што радыяцыйны фон не змяняўся.

Гэта не першае адключэнне – у снежні 2024 года блок таксама быў спынены і ўключаны толькі ў студзені 2025-га. Прычыны тады доўгі час не тлумачылі

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🚨 У паліцыі Гданьску пракаментавалі самагубства беларускага добраахвотніка

«Белсат» атрымаў ад паліцыі Гданьску падрабязнасці пра смерць былога ваяра палка «Пагоня»👇🏻

🔗Што вядома пра апошнія гадзіны яго жыцця — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😁 Цікавы план на выпадак сапраўднага ўцёку... бегемота

Вось такая трэніроўка 🙊

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦СБУ заявіла пра затрыманне агента беларускага КДБ

СБУ паведаміла, што на Валыні затрыманы 24-гадовы мясцовы жыхар, які супрацоўнічаў з беларускім КДБ. Ён шукаў «лёгкія заробкі» ў тэлеграм-каналах і пагадзіўся перадаваць інфармацыю пра ўкраінскія блокпасты, умацаванні і рух вайсковых эшалонаў.

Падазраваны хадзіў па мясцовасці, фатаграфаваў пазіцыі ЗСУ і адзначаў іх на Google-мапах. Падчас вобшуку ў яго забралі тэлефон з чатам для сувязі з куратарам з КДБ, чыя асоба ўжо выяўленая

🔗Што яго цяпер чакае — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін


⬆️ У Віцебску адкрылі яшчэ адну краму "еДИН" тавараў з калоніяў


А яшчэ:

🔻Неапазнаны беспілотнік заляцеў у Літву з Беларусі

🔻 Маршрутка Іванава-Гродна трапіла ў ДТЗ і перакулілася. Шасцёра пацярпелых

🔻 У Рэчыцкім раёне тры манцёры мянялі кабель на М-10, але адбылася трагедыя

🔻 ЗША і ЕЗ дасягнулі паганднення ў гандлі. Каментуе Урзуля фон дэр Ляен

🔻 У Нямеччыне цягнік сышоў з рэек

🔻 Аэрапорты ЕЗ могуць зняць абмежаванні на правоз вадкасцяў

🔻 Беларусь і Расея будуць на зімовай Алімпіядзе? Каментар Кірсты Ковэнтры, старшыні МАК

🔻 Лукашэнку спалохаў КДБ. Чаму?

🔻 Памаранчавы ўзровень небяспекі. Надвор’е на сёння ў Беларусі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💸 ЕЗ б'е па нафтавых даходах РФ

Паводле ацэнак «Aigenis», страты для бюджэту РФ могуць дасягнуць 800 млрд рублёў у год. Прычыны – больш жорсткі ліміт цаны на нафту ($47,6 за барэль) і скарачэнне экспарту.

Бюджэт Расеі ўжо сутыкаецца з падзеннем нафтагазавых даходаў – у 2025 годзе яны могуць знізіцца амаль на 40 % у параўнанні з 2024-м. Дэфіцыт можа вырасці да 6 трлн рублёў.

Дадатковую пагрозу ствараюць магчымыя другасныя санкцыі ЗША і ўразлівасць лагістыкі, бо больш за палову паставак нафты РФ ажыццяўляецца танкерамі з краін G7+.

Важна адзначыць, што беларуская эканоміка вельмі моцна залежыць ад расейскай. І эканамічныя праблемы ў Расеі адбіваюцца таксама на Беларусі

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🧐 Паводле афіцыйнай статыстыкі, рост заробкаў значна абганяе рост цэнаў

Але калі схадзіць у краму, паверыць у гэта цяжка.

Праверылі, як за год змяніліся цэны ў папулярнай онлайн-краме, «накупіўшы» выпадковы набор прадуктаў.

Чытайце цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 27 ліпеня

✔️Руб’ёў: Трамп
траціць цярплівасць праз Расею

✔️«Званне "народны пісьменнік" успрымаю як абразу» — Альгерд Бахарэвіч

✔️35 гадоў таму прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

✔️Ціханоўская: «Незалежнасць трэба абараняць»

✔️Тры трагедыі на вадзе за содні ў Беларусі

✔️Лукашэнка зноў выкарыстоўвае мігрантаў для ціску на ЕЗ

✔️Літва пакідае акрэдытацыю офісу Ціханоўскай

✔️Сілавікі выйшлі ў палі

✔️ Аўстрыя задумваецца над уступленнем у NATO

✔️Электрамабілі ў Беларусі могуць падаражэць ужо ў жніўні

✔️Новыя дэталі па справе Мельнікавай: вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ

#рэпрэсіі:

▫️Суд накіраваў вядомую лекарку ў калонію

Читать полностью…

Белсат

⚡️Электрамабілі ў Беларусі могуць падаражэць ужо ў жніўні

У Беларусь на 2025 год дазволілі ўвезці 15 тысяч электрамабіляў без мытных збораў. Але ўжо на 1 ліпеня завезена 11 500 машын, і пры цяперашнім тэмпе парог можа быць дасягнуты да сярэдзіны жніўня. Пасля гэтага пачне дзейнічаць мыта ў 15%, што прывядзе да росту коштаў і зніжэння попыту.

Гендырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Худаешка заклікае працягнуць квоты хаця б да 2030 года. Ён адзначае, што з мытам ці ПДВ электракар можа падаражэць з 80 000 да 110 000 рублёў.

Дзяржаўны мытны камітэт сцвярджае, што сітуацыя пад кантролем, але не кажа, як плануе павялічваць квоты. Пры гэтым колькасць электрамабіляў у краіне за 4 гады вырасла з 4 000 да 34 000.

🔗Падрабязнасці – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

⚖️ Суд накіраваў вядомую лекарку ў калонію

У Менску суд вынес прысуд лекарцы-пульманолагу Алене Рудой, якая працавала ў ахове здароўя больш за 30 гадоў і кіравала аддзяленнем у 10-й гарадской бальніцы. Яе абвінавацілі адразу па трох артыкулах, якія часта ўжываюцца ў палітычных справах: за «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі», «удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» і «абразу Лукашэнкі».

Жанчына трапіла ў спіс «экстрэмістаў», які публікуе МУС. За гэтыя абвінавачанні ёй пагражала мінімум 4 гады турмы. Суд пастанавіў накіраваць яе ў калонію.

Алена Рудая нарадзілася ў 1969 годзе, скончыла БДМУ ў 1992-м і адразу пачала працаваць у сталічнай медустанове. Праваабаронцы адзначаюць, што ў Менску заведзеныя сотні падобных справаў пасля пратэстаў 2020 года.

🔗Падрабязнасці – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇦🇹 Аўстрыя задумваецца над уступленнем у NATO

Міністарка замежных спраў Аўстрыі Бэатэ Майнль-Райзінгер заявіла, што нейтралітэт краіны трэба перагледзець праз пагрозу з боку Расеі. Яна не выключае ўступлення ў NATO, хоць падтрымка ў парламенце і сярод людзей пакуль адсутнічае.

Аўстрыя мае нейтралітэт з 1955 года, але супрацоўнічае з NATO праз праграму «Партнёрства дзеля міру». Падобны шлях ужо прайшлі Фінляндыя і Швецыя пасля агрэсіі Расеі супраць Украіны.

🔗Падрабязнасці – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🖋 Літаратурная інтрыга года

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця 2025 года.
Сярод намінантаў сёлета: Сяргей Дубавец, Андрэй Хадановіч, Ганна Комар, Валер Гапееў, Алесь Белы і многія іншыя.

Прэміяльны сезон адкрываецца 27 ліпеня, у дзень, калі споўнілася б 99 гадоў Ежы Гедройцю, які называў сябе апошнім грамадзянінам ВКЛ.

🔗Поўны спіс аўтараў і твораў, намінаваных на прэмію — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?

На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🫡 Дубайскі шакалад пост здаў, матча пост прыняла. Попыт на гэты напой у свеце такі вялікі, што неўзабаве можа ўзнікнуць дэфіцыт

Матча – японская гарбата, якую гатуюць з расцёртага да стану парашка чайнага лісця. Цягам апошняга году матчу так раскруцілі ў сацсетках, што набыць яе цяпер можна не толькі ў Японіі, але і па ўсім свеце, а хэштэг #MatchaTok набірае дзясяткі мільёнаў праглядаў.

Аднак у гэтага медаля ёсць і адваротны бок: кавярні ды рэстараны цяпер распрадаюць месячныя запасы матчы за лічаныя дні, што разам са скарачэннем ураджайнасці чайнага лісця «тэнча» ды высокімі амерыканскімі тарыфамі на японскую прадукцыю вядзе да дэфіцыту.

Каб атрымаць парашок з лісця «тэнча» паводле правільнай тэхналогіі, у Японіі выкарыстоўваюць каменныя жорны. Аднак з іхнай дапамогаю можна вырабіць усяго 40 грамаў парашку за гадзіну. Сітуацыю пагаршае і недахоп фермераў у Японіі.

Усе пералічаныя факты ўжо прывялі да росту цэнаў на матчу ў свеце прыкладна на 30%.

Читать полностью…

Белсат

«Кіберпартызаны» расказалі падрабязнасці пра атаку на расейскі «Аэрафлот»

Хакеры некалькі месяцаў мелі доступ да сеткі кампаніі праз састарэлыя сістэмы Windows XP і Server 2003. У выніку былі знішчаныя тысячы сервераў і ключавыя праграмы, што прывяло да адмены рэйсаў і падзення акцый кампаніі. Хакеры сцвярджаюць, што захавалі перапіску і дадзеныя супрацоўнікаў.

🔗Да якіх яшчэ звестак дабраліся хакеры — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🛢Лукашэнка хоча, каб Цюменская вобласць дапамагла яму знайсці ў Беларусі нафту

Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Цюменскай вобласці Расеі і папрасіў дапамогі спецыялістаў у развіцці здабычы нафты. Ён адзначыў, што калісьці ў краіне здабывалі больш за 8 мільёнаў тонаў нафты, але цяпер колькасць значна скарацілася. Таму, дыктатар спадзяецца на замежных экспертаў, бо беларускія нафту так не знайшлі.

Лукашэнка час ад часу актывізуе пытанне па пошуку нафты. Так, апошні раз гэтае пытанне стрэльнула адразу пасля таго, як у Польшчы заявілі пра адкрыццё самага вялікага радовішча нафты ў Еўропе.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 28 ліпеня

Долар вырас на паўкапейкі. Еўра і расейскі рубель трохі саслабелі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

Лукашэнка хацеў паказаць, як трэба гадаваць козаў, але сам трапіў у няёмкую сітуацыю🐐

Гуманойды хутка могуць узяць на сябе прыбіранне і працу, а ў паветры з’явяцца робаты, што лётаюць і скачуць? Нават праблема падгузкаў, якія не раскладаюцца стагоддзямі, атрымала экалагічнае рашэнне.

👀 Пра ўсё гэта – у новым выданні «Навінаў будучыні» з Вольгай Старасцінай👇🏻

Читать полностью…

Белсат

🚫Рэйсы «Аэрафлоту» з Менску і ў Менск скасаваныя

Пасля ўзлому інфармацыйных сістэм «Аэрафлоту» на табло Нацыянальнага аэрапорту паказана, што не адбыліся рэйсы, якія мусілі прыляцець у 10:40, 13:45 і 16:20, а таксама зваротныя вылеты ў 11:40, 14:45 і 17:20.

Прэс-служба кампаніі паведаміла, што ў сістэмах адбыўся збой, і праз гэта магчымыя пераносы і адмены рэйсаў.

Адказнасць за атаку ўзяла групоўка «Silent Crow» разам з беларускімі «Кіберпартызанамі»

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❤️Беларускія хакеры нанеслі «Аэрафлоту» стратэгічную шкоду

Хакерская група Silent Crow разам з беларускімі «Кіберпартызанамі» сцвярджаюць, што цягам году знаходзіліся ў сетцы кампаніі і атрымалі поўны кантроль над яе сістэмамі. Хакеры выгрузілі інфармацыйныя базы, атрымалі доступ да камп’ютараў супрацоўнікаў і скапіявалі запісы тэлефонных размоў.

Паводле іх словаў, уся ўнутраная інфраструктура авіякампаніі была скампраметаваная і часткова знішчаная. Аднаўленне можа каштаваць дзясяткі мільёнаў долараў. У хуткім часе яны абяцаюць апублікаваць частку звестак.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤬 Літоўская паліцыя праінфармавала, што з Беларусі прыляцеў беспілотнік неапазнанага тыпу

У Нацыянальным цэнтры кіравання крызісамі заявілі, што беспілотнік апошні раз быў заўважаны побач з Вільняй на вышыні 200 метраў.

«Жыхароў, якія заўважылі падзенне дрона, просім не набліжацца да яго і неадкладна паведаміць пра інцыдэнт на нумар 112», – сказана ў паведамленні.


Міністр абароны Довіле Шакаліене сказала, што інфармацыя пра залёт з Беларусі дрона пакуль удакладняецца.

Яна адзначыла, што надвор’е было спрыяльным і для запуску метэазондаў, якія кантрабандысты выкарыстоўваюць для перасылання сваіх тавараў.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔶 Новыя дэталі па справе Мельнікавай

Па справе знікнення былой спікеркі Каардынацыйнай рады раскрываюцца ўсё новыя факты.


🔶 «Забываю, як пахне Менск»

Альгерд Бахарэвіч – пра жыццё і творчасць у эміграцыі.


🔶 Хто пазмагаецца за прэмію імя Ежы Гедройця ў гэтым годзе

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў апублікаваў спіс кніг, выдадзеных у 2024 годзе, якія зрабіліся намінантамі на прэмію імя Ежы Гедройця.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🕵️ Новыя звесткі ў справе Мельнікавай

«Кіберпартызаны» раскрываюць новыя факты пра знікненне Анжалікі Мельнікавай, былой спікеркі Каардынацыйнай рады. Яны назвалі імя другога агента КДБ, які суправаджаў Аляксея Лабеева падчас адпачынку з Мельнікавай на Шры-Ланцы. У дакументах ён быў пазначаны як VASILI KAICHANKA, 1981 года нараджэння.

🔗 Якія яшчэ новыя звесткі былі раскрытыя — чытайце далей у матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

📷Паводкі на Філіпінах і абвастрэнне канфлікту паміж Тайландам і Камбоджай. Фатаграфіі тыдня

Эвакуацыя насельніцтва з памежных раёнаў Тайланду пасля абмену агнём з Камбоджаю; моцныя паводкі ў выніку трапічнага шторму Віпха, які абрынуўся на Філіпіны; наступствы ляснога пажару на Кіпры; пратэсты супраць закону, які абмяжоўвае незалежнасць антыкарупцыйных інстытутаў, ва Украіне – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻140 адзінак тэхнікі ліквідавалі наступствы непагадзі ў Менску

🔻 Беларусам пачалі выстаўляць рахункі на падатак за маёмасць

🔻 Прэм’ер Польшчы назваў год нападу Расеі на NATO

🔻 Ізраіль даставіў гуманітарную дапамогу ў Газу

🔻 У Ватыкан прыехала дэлегацыя РПЦ

🔻 Беларускі пашпарт заняў 62-ое месца ў рэйтынгу бязвізавага ўездзу

🔻 35 гадоў таму прынялі дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

🔻 Калі правільна адзначаць дзень незалежнасці

🔻 Фэйкавая Беларусь стала суперпапулярнай у сацсетках

🔻 У Брэсце паставілі гіганцкі гузік

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Сілавікі выйшлі ў палі 😂

Афіцыйны тэлеграм-канал унутраных войскаў распавёў, як унутраныя войскі МУС цяпер «асвойваюць» камбайны ў гаспадарцы «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне. Кажуць, што вайскоўцы яшчэ з сакавіка дапамагаюць з пасяўной, а цяпер займаюцца ўборкай збожжавых, рамонтам тэхнікі і нават уносяць угнаенні.

Сяржант Максімовіч шчыра радуецца новаму камбайну, прапаршчык Волкаў ганарыцца, што прыбірае хлеб «на малой радзіме кіраўніка дзяржавы», а кіраўніцтва гаспадаркі выказвае падзяку Карпянкову за «падтрымку і ўзаемадзеянне».

Падаецца, што для ўнутраных войскаў гэта ўжо стала традыцыяй – год таму яны таксама працавалі ў «Александрыйскім» і збіралі рапс.

❓Ці сілавікі павінны ператварацца ў хлебаробаў і ратаваць ураджай?

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Літва пакідае акрэдытацыю офісу Ціханоўскай

Міністэрства замежных спраў Літвы адмовілася разглядаць запыт дэпутата Вітаўтаса Сініцы аб адмене акрэдытацыі офісу Святланы Ціханоўскай. У МЗС падкрэслілі, што прадстаўніцтва будзе працаваць і далей, бо яно «мае статус для сваёй дзейнасці і мабілізацыі дэмакратычных сіл».

Чыноўнікі адзначылі, што акрэдытацыя застанецца, пакуль беларусы не атрымаюць магчымасць свабодна вырашаць будучыню сваёй краіны. Літва лічыць падтрымку дэмакратычнага руху Беларусі гістарычным і маральным абавязкам💪🏼

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🚧 Лукашэнка зноў выкарыстоўвае мігрантаў для ціску на ЕЗ

Украінская разведка паведамляе, што Беларусь актывізавала транзіт мігрантаў у Еўразвяз, паўтараючы сцэнар 2021 года. Частка нелегалаў прыбывае праз Расею і Лівію, што сведчыць пра каардынацыю паміж Менскам і Масквой.

Паводле ведамства, Лукашэнка зарабляе на гэтым, але пазбягае адкрытай эскалацыі, каб не страціць кантактаў з асобнымі краінамі ЕЗ. Міграцыйны крызіс працягваецца з 2021 года і летам становіцца больш напружаным

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🌊 Тры трагедыі на вадзе за содні ў Беларусі

26 ліпеня два выпадкі адбыліся ў Магілёўскай вобласці – у Бабруйску і каля пасёлка Сасновы. У абодвух месцах купанне было забаронена, а рэкі мелі вялікую глыбіню і шырыню.

Яшчэ адна смерць здарылася ў Менску, дзе з ракі Свіслач дасталі рыбака без прыкмет жыцця.

Таксама ў Асіповіцкім раёне адбылася аварыя на гідраскутары. Мужчына буксіраваў цюбінг з двума людзьмі, але вяроўка абарвалася, і цюбінг урэзаўся ў масток. Пацярпелых, якія былі ў выратавальных камізэльках, шпіталізавалі з траўмамі.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…
Подписаться на канал