Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Анатолем Шырвелем.
Сёння пагаворым пра заробкі беларусаў, колькі грошай трэба для шчасця, а таксама абмяркуем культурныя і сацыяльныя аспекты жыцця за мяжой. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=DA2pSNU34cQ
💥 #галоўнае за 25 ліпеня
✔️МЗС пацвердзіў гібель беларуса ў авіякатастрофе ў Амурскай вобласці
✔️У Вільні збілі журналіста «Malanka Media»
✔️Персанальныя дадзеныя кліентаў крамаў «MILE» апынуліся ў руках зламыснікаў
✔️Лукашэнка зноў раздаваў свае парады ў галіне сельскай гаспадаркі. А паміж імі заклікаў «рыхтавацца да вайны»
✔️«Не пакідайце ж мовы нашай кыргызскай...» Як краіны Цэнтральнай Азіі праводзяць сваю моўную палітыку
✔️Зяленскі вырашыў «адкруціць» назад скандальны закон, звязаны з НАБУ
✔️«Бангкок за три дня»? Разбіраемся, чаму Тайланд і Камбоджа раптам перайшлі да ўзброенага канфлікту
✔️Цягам мінулага года ў Беларусі стала амаль на паўтысячы рэстаранаў меней
✔️Махляры сталі выкарыстоўваць вобразы вядоўцаў «Белсату» ў сваіх схемах. Расказваем, як не стаць ахвяраю іхных хітрыкаў
#рэпрэсіі:
▫️На гомельскую пенсіянерку «павесілі» ажно чатыры крымінальныя артыкулы
▫️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 8 чалавек
▫️Старонкі праекту «Чын Чын Чэнэл» прызнаныя «экстрэмісцкімі»
🧐 Гэтыя птушкі хутка змогуць здаць тэст на IQ
Паглядзіце!
🤯 Нацысты хацелі выслаць 75% беларусаў і 65% украінцаў за Урал
⛓️💥 У новым выданні «Міфаў вайны» разбіраемся, што такое генацыд і ці існаваў план «Ost» Трэцяга Райху?
А таксама шукаем сапраўдную прычыну, чаму рэжым Лукашэнкі загаварыў пра генацыд беларускага народа пасля 80 гадоў маўчання ☝️
👀 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🤨 П'яны жыхар Менску нацягнуў на галаву майткі і пайшоў разбіваць камеру відэаназірання
Мужчына меркаваў, што ніжняя бялізна закрые яго твар і такім чынам выратуе ад адказнасці. Таксама ён закрыў рукі рушніком, а на ногі апрануў пластыкавыя пакеты.
З першай спробы камеру ён не разбіў – банальна не дацягнуўся. Тады мужчына вярнуўся за табурэткаю і другі «падыход» апынуўся ўдалым: камера назірання была знішчаная малатком.
На майстра маскіроўкі завялі крымінальную справу. Вядома, што яму 45 гадоў і раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸МАРГ і ўрад рыхтуюць праект указа, які мае забяспечыць уваход беларускіх тавараў на паліцы маркетплэйсаў. Прааналізавалі дакументы ад «BELPOL»
🔸Урад вызначыў парадак пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для стабілізацыйных фондаў. Як гэта будзе працаваць і ці забяспечыць наяўнасць гародніны ў крамах?
🔸Партыя «Белая Русь» стварае моладзевы рух «Іскра»
🔸У катастрофе Ан-24 на Далёкім Усходзе Расеі загінуў беларус. МЗС паведаміла пра гэта пазней за медыі
🔸РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назву згадку аб прыналежнасці да Маскоўскага патрыярхату
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🐝 Беларусы, што пасяліліся на Падляшшы, адраджаюць архаічны спосаб пчалярства
Уля і Ілля пазнаёміліся з Маркам і Аксанай, якія пераехалі з Беларусі ў падляскую вёску і займаюцца папулярызацыяй старадаўняга рамяства − бортніцтва.
🔍 Адкрываем новыя цікавінкі разам з героямі новага выдання «Падляшскіх вакацый» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
📍Праваабаронцы даведаліся пра прысуд, які лукашэнкаўцы вынеслі 70-гадовай жанчыне. Хутчэй за ўсё, яе судзілі за каментары ў сацсетках
Судовы працэс над Соф'яй Бачурынскай адбыўся ў траўні. Дакладны вырак, які агучыў суддзя, праваабаронцам невядомы.
🔍Чытайце болей
#рэпрэсіі
🛢«Для таго, каб жыць у шчасці...» Лукашэнка намагаецца знайсці нафту
«Шукаць нафту!» Лукашэнка загадвае чыноўнікам любымі сіламі знайсці ў Беларусі нафтавае радовішча. Асабліва востра для дыктатара гэтае пытанне паўстала, калі днямі на ўзбярэжжы Балтыкі буйное радовішча знайшла Польшча. Чым жа Беларусь горш?
А яшчэ рэжым Лукашэнкі баіцца NATO і Масквы, таму робіць супярэчлівыя заявы пра месца і маштаб вучэнняў «Захад-2025».
☝️Гэтыя ды іншыя тэмы ў новым выпуску праграмы «ПраСвет» абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса і аналітык Зміцер Міцкевіч
🤔 «Бангкок за три дня»? Разбіраемся, чаму Тайланд і Камбоджа раптам перайшлі да ўзброенага канфлікту
Насамрэч прычына ў даўніх памежных спрэчках. Так што для людзей, якія «ў тэме», цяперашняе абвастрэнне не стала сюрпрызам.
Пакуль сутычкі адбываюцца далёка ад турыстычных месцаў, але пры найгоршым сцэнары могуць выліцца ў паўнавартасную вайну.
👀 Чытайце матэрыял на нашай старонцы
💱 Курсы валютаў 25 ліпеня
На сённяшніх гандляваннях еўра дадаў ажно дзве з паловаю капейкі. Долар таксама падрос, але нязначна, а вось расейскі рубель пайшоў уніз.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Каля Атоліна пад Менскам выбухнуў газаправод
🔻Падчас крушэння самалёту ў Амурскай вобласці РФ загінуў беларус
🔻Літоўская выведка папярэджвае, што КДБ вярбуе беларусаў з дыяспары
🔻Паміж Тайландам і Камбоджай выбухнуў узброены канфлікт
🔻Беларускія футбольныя клубы працягваюць выступы ў Лізе канферэнцыяў
🔻Навошта ў Менск прыехаў Джэйстан Дэрула?
🔻У парку «Прыпяцкі» ўпершыню за 100 гадоў заўважылі ляснога ката
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
✍️ «Не пакідайце ж мовы нашай кыргызскай...» Як краіны Цэнтральнай Азіі праводзяць сваю моўную палітыку
Нягледзячы на даволі цесныя сувязі тых жа Казахстану ці Кыргызстану з Расеяй, там, у адрозненні ад лукашэнкаўскай Беларусі, не імкнуцца да надання расейскай мове нейкага прывілеяванага статусу.
🔍 Чытайце матэрыял у нас на сайце
Канфлікт Тайланду з Камбоджаю ідзе ўжо другі дзень – загінулі мінімум 16 чалавек
Улады Тайланду заявілі, што эвакуявалі з небяспечнай зоны 100 тысяч чалавек.
Эскалацыя пачалася 24 ліпеня з перастрэлак на спрэчным участку мяжы. Затым распачаліся інтэнсіўныя абстрэлы.
Само ўзброенае сутыкненне адбылося пасля таго, як тайскі салдат страціў нагу, падарваўшыся на міне на спрэчнай тэрыторыі.
Фота: Getty Images
Макрон афіцыйна выступіць з прызнаннем Палестынскай дзяржавы
Прэзідэнт Францыі зробіць гэта ў верасні на сесіі Генасамблеі ААН.
«Будучы верным свайму гістарычнаму абавязку па забеспячэнні справядлівага і трывалага міру на Блізкім Усходзе, я прыняў рашэнне аб прызнанні Францыяй Дзяржавы Палестына.
Неабходна неадкладна ўсталяваць перамір’е, вызваліць усіх закладнікаў і аказаць масіраваную гуманітарную дапамогу насельніцтву Газы», – напісаў Макрон.
Прэм’ер Ізраілю Нетаньяху заявіў, што гэты крок стане «ўзнагародай за тэрарызм». А кіраўнік МЗС Ізраілю назваў рашэнне Макрона абсурдным.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што «гэта безадказнае рашэнне Макрона толькі служыць прапагандзе ХАМАС і зрывае мірны працэс».
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Лукашэнка ўзмацняе кантроль над КДБ?
У калегію КДБ увялі намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі. Паводле палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча, Лукашэнка прызначыў новага чалавека, які будзе наглядаць за працаю спецслужбаў. Што гэта можа азначаць, чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У Беларусі стала амаль удвая менш рэстаранаў за год
На колькі ў краіне стала менш рэстаранаў і што з’явілася на іх месцы, чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Лукашэнка зноў кажа, што рыхтуецца да вайны
Самаабвешчаны заявіў праўладным журналісткам, што рыхтуецца да вайны «на ўсялякі выпадак». Але гэтая заява не надта новая. Колькі разоў ён падымаў гэтую тэму за апошні год, чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
☝️Журналіста «Malanka Media» збілі ў Вільні
Як паведамляе выданне, нападнікамі былі некалькі нецвярозых людзей, якія палічылі, што беларус здымае іх на тэлефон.
Медыкі дыягнаставалі ў Мікалая (імя змененае) ірваную рану ніжняй губы і рассяканне верхняй, удар мяккіх тканін, пашкоджанні дзясны і зубоў.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🤢 Пусты хлеб і папяровае мяса – так сёння выглядае беларускі TikTok
Відэа з гнілымі прадуктамі дайшлі нават да чыноўнікаў, якім прыйшлося рэагаваць і... шукаць «вінаватых».
А мы, у сваю чаргу, падрыхтавалі карыснае: як абараніць свае правы, калі трапіліся дрэнныя тавары. Глядзіце парады ў нашым відэа ☝️
🤔 Ілан Маск загадваў адключаць Starlink на ключавых участках украінскага фронту
Гэта адбывалася ўвосень 2022 года, падчас паспяховага ўкраінскага контрнаступу.
Паводле некаторых суразмоўнікаў выдання, Маск мог аддаць загад адключыць спадарожнікі, бо асцерагаўся, што Расея ў адказ на правалы на фронце выкарыстае ядравую зброю.
👀 Глядзіце на старонцы
💁🏻♂️ «Прафілактычная акцыя» ад міліцыі ў Клімавічах: мясцовых «дармаедаў» накіравалі на прыборку хлебазаводу
Такім чынам іх хочуць заахвоціць знайсці працу, бо «ў Клімавіцкім раёне дастаткова свабодных месцаў, на якія можна працаўладкавацца».
📍Падрабязней чытайце вось тут
🍴 Кавярняў і буфетаў паболела, рэстаранаў паменела
Белстат падбіў статыстыку па колькасці аб'ектаў грамадскага харчавання ды крамаў у нашай краіне.
Колькасць рэстаранаў летась абрынулася амаль у два разы. Праўда, у гэтую катэгорыю не залічвалі рэстараны хуткага харчавання, якіх акурат стала трохі болей.
☝️Больш лічбаў знойдзеце на сайце
💁🏻♂️ Махляры сталі выкарыстоўваць вобразы вядоўцаў «Белсату» ў сваіх схемах. Расказваем, як не стаць ахвяраю іхных хітрыкаў
Штучны інтэлект развіўся да такой ступені, што ў віртуальнай прасторы можна ўкласці які заўгодна тэкст у вусны якога заўгодна чалавека. І выглядаць гэта будзе цалкам рэалістычна.
Аднак калі вы дастаткова ўважлівыя, пільныя ды не верыце лёгка на слова ўсяму пачутаму − праблемаў будзе куды меней.
📍Чытайце па спасылцы, як даць адпор махлярам
😲 Такога Менску вы яшчэ не бачылі, але ёсць нюанс...
Паглядзіце!
💁🏻♂️ Лукашэнка зноў раздаваў свае парады ў галіне сельскай гаспадаркі. А паміж імі заклікаў «рыхтавацца да вайны»
Сёння ён наведаў адну з гаспадарак Меншчыны для «асабістага кантролю за ходам уборачнай кампаніі».
📍Кантроль, як звычайна, атрымаўся «жэстачайшы»
💁🏻♂️ Персанальныя дадзеныя кліентаў крамаў «MILE» апынуліся ў руках зламыснікаў
Пра выцек стала вядома ўчора. Сярод скрадзеных звестак – індыкатар (ID) кліента, прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас электроннай пошты ды нумар тэлефона.
🔍 Больш інфармацыі шукайце на сайце
🔸75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Грушавога: дзякуючы яго фонду беларускія дзеці масава ездзілі на аздараўленне ў заходнія краіны
Як гэта ні парадаксальна гучыць, але Чарнобыльская катастрофа сярод іншых чыннікаў пачала спрыяць фармаванню беларускай нацыі. Еўропа прыйшла на дапамогу народу Беларусі, зʼявіліся ініцыятывы без пасярэдніцтва чыноўнікаў, пачала фармавацца грамадзянская супольнасць.
📍Чытайце калонку Любові Лунёвай на нашым сайце
☝️Зяленскі вырашыў «адкруціць» назад скандальны закон, звязаны з НАБУ
Раней на гэтым тыдні ўкраінскі прэзідэнт падпісаў закон, які фактычна пазбаўляе незалежнасці наддзяржаўныя антыкарупцыйныя органы. Гэтым рашэннем засталіся незадаволеныя як кіраўніцтва Еўразвязу, так і звычайныя жыхары Украіны, якія выйшлі на пратэсты.
👀 Глядзіце падрабязней па спасылцы
МЗС пацвердзіў гібель беларуса пры падзенні самалёта ў Амурскай вобласці
Як высветліла выданне «Зеркало», гэта Дзяніс Казенка з Віцебскай вобласці. Дома ў яго засталіся жонка і маленькая дачка, якой нядаўна споўнілася 9 гадоў.
Мужчына займаўся інавацыйнымі тэхналогіямі ў сферы лясной гаспадаркі. 24 ліпеня Дзяніс знаходзіўся ў Хабараўску ў камандзіроўцы.
Украінскія беспілотнікі ўдарылі па дзевяці рэгіёнах Расеі
Улады РФ кажуць пра 105 збітых БПЛА. Праз масавую атаку восем расейскіх аэрапортаў спынялі працу.
Вядома, што абломкі дрона пашкодзілі вагон пасажырскага цягніка ў горадзе Цімашэўск (Краснадарскі край). Пацярпелі два чалавекі.
Таксама паведамляецца пра «самую масавую атаку на Стаўрапольскі край». Дроны другі раз за два месяцы атакавалі хімкамбінат «Азот». Былі збітыя 37 беспілотнікаў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Эстонія пажыццёва забараніла ўезд Лукашэнку
Урад Эстоніі зрабіў сталымі нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і яшчэ 272 беларусаў. Як адрэагаваў на гэта сам самаабвешчаны – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У Польшчы могуць змяніць умовы для тых, хто падаўся на міжнародную абарону
Раней чакаць на статус трэба было шэсць месяцаў, але апошнім часам гэты тэрмін павялічыўся да 15. Цяпер польскія ўлады могуць увогуле скасаваць тэрміны чакання. Што гэта будзе азначаць – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Полк Каліноўскага абвясціў тэрміновы збор для двух байцоў
Што вядома пра гэтых беларусаў-добраахвотнікаў – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць