Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
❗️BYSOL абвясціў расследаванне пасля абвінавачання Стрыжка ў харасмэнце
Фонд BYSOL паведаміў, што ініцыяваў унутранае расследаванне пасля публікацыі, у якой сузаснавальніка арганізацыі Андрэя Стрыжака абвінавачваюць у харасмэнце. З 22 ліпеня ён адхілены ад абавязкаў.
У арганізацыі адзначаюць, што «любыя формы дыскрымінацыі і харасмэнту» недапушчальныя. Для правядзення расследаванне плануюць сфармаваць асобную групу і звярнуцца да профільных экспертак і экспертаў. Прамежкавыя вынікі абяцаюць апублікаваць да 1 верасня.
Пры гэтым BYSOL працягвае працу ў звычайным рэжыме – дапамагае рэпрэсаваным, палітвязням, іх сем'ям і падтрымлівае грамадзянскія ініцыятывы.
📚 Расейскі сцэнар для беларускіх ВНУ
«Нашыя вядучыя ВНУ ператворацца ў філіялы расейскай адукацыі, а міністр адукацыі насамрэч будзе падпарадкоўвацца расейскаму міністру»🎓📉
Паступаць у ВНУ сёлета – як гуляць у латарэю: невядома, куды прывядзе адукацыя. Беларусь больш не ўдзельнічае ў Балонскім працэсе, таму еўрапейскія абмены і навучанне за мяжой становяцца недасяжнымі.
Замест гэтага ўлады прапануюць арыентавацца на Расею і краіны СНД. Калі Беларусь афіцыйна адмовіцца ад Балонскай мадэлі, універсітэты рызыкуюць стаць часткай расейскай адукацыйнай сістэмы. А навуковая ізаляцыя толькі пагоршыць якасць навучання.
🔗Якія перспектывы чакаюць сёлетніх першакурснікаў — чытайце на сайце
😔 Бацька шукае праўду пасля смерці дачкі
Бацька 14-гадовай дзяўчынкі з Ельска, якая памерла ў мясцовым шпіталі яшчэ ў траўні, дагэтуль не атрымаў адказаў ад Следчага камітэту і Міністэрства аховы здароўя. Відэазварот мужчыны, у якім ён дзеліцца болем заўважыў «Флагшток»:
Два месяцы ў мяне няма дачкі. Я шукаю яе кожны дзень, кожны вечар на вуліцы, на балконе я спрабую выглядаць сваю дачку. Мне не хапае яе, яна была мне вельмі дарога. Бачачы іншых дзяўчынак, я бачу сваю дачку. Час лечыць? Не. Таму я прашу, паведаміце мне, што адбываецца цяпер
😍 Працяг ШІ-роліка мастачкі Таццяны Карваш
Паглядзіце, куды Сімпсаны адправіліся на гэты раз!
⚡️Кароткі агляд навінаў
🔻 Менск прапануе запэўніць харчовую бяспеку Танзаніі
🔻 Чыноўнікі кантралююць умовы працы ў палях
🔻 Барацьба з карупцыяй для апраўдання паказнікаў?
🔻 Вулічная ежа – пад пільным наглядам
🔻 Кароўнік у двары шматпавярховіку
🔻 МНС ратуе грыбнікоў
🔻 Музычны свет развітваецца з легендаю
🔻 Бойкі і перакупліванне месцаў: што адбываецца на мяжы з Польшчаю
🔻 Амерыканец шукае свае беларускія карані
🔻 Залева вярнулася ў Беларусь
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Справу беларуса, якога абвінавачваюць у падрыве БАМа ў Расеі, накіравалі ў суд
Генпракуратура Расеі перадала ў суд справу супраць беларуса Сяргея Ерамеева, якога абвінавачваюць у тэракце на чыгунцы ў Бураціі.
Следства сцвярджае, што ён далучыўся да тэрарыстычнай супольнасці, атрымаў выбухоўку і пульты, а потым заклаў прылады на вагонах з палівам каля Паўночна-Муйскага тунэлю.
29 лістапада 2023 года адбыліся выбухі: згарэлі чатыры цыстэрны, яшчэ дзве былі пашкоджаныя. 7 снежня ФСБ затрымала Ерамеева ў Омску. Ён мае дваіх дзяцей і раней не судзіўся.
Пасля яго арышту затрыманні адбыліся і ў Наваполацку.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
💧Падтопленыя вуліцы і заторы: Менск у вадзе
23 ліпеня раніцай Менск накрыла моцная залева. Некалькі вуліц апынуліся пад вадой, рух транспарту там ускладнены і кантралюецца інспектарамі. Тралейбусы і аўтобусы спыніліся на частцы вуліц: Гурскага, Льва Сапегі, Кнорына, Казінца і іншых.
Жыхары скардзяцца і жартуюць: «Менск зноў плыве», «даплылі да працы». ДАІ раіць кіроўцам зніжаць хуткасць, трымаць дыстанцыю і не манеўраваць рэзка. Пры немагчымасці рухацца — спыняцца і ўключаць аварыйныя агні.
Пешаходам таксама раяць быць уважлівымі. Сіноптыкі папярэджваюць пра навальніцы, моцныя ліўні і парывы ветру да 20 м/с.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🚗 «Ёсць усе падставы меркаваць, што другасны рынак аўтамабіляў зноў стане дамінуючым у Беларусі»
Пасля прыняцця новай пастановы ўраду, беларусы чакаюць павышэння коштаў на аўты. Ці сапраўды яны падаражэюць і наколькі істотна?
Спрабуем разабрацца з будучыняй аўтарынку ў Беларусі ў нашым артыкуле. Пачытайце!
Добрай серады, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе не працу? Мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Флірт ці гвалт?
Навошта мужчыны дасылаюць жанчынам дыкпікі?
🔹«Вяртацца небяспечна»
Адвакатка – пра тэрмін даўніны «народнага» артыкулу.
🔹Эксперты ў кібербяспецы ацанілі аплікацыі, што збіраюць асабістыя звесткі
Якія з іх у антытопе?
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 22 ліпеня
✔️Прамысловасць і гандаль падаюць, інфляцыя паскараецца
✔️«Вяртацца небяспечна»: адвакатка – пра тэрмін даўніны «народнага» артыкулу
✔️У Беларусі разбурылася гістарычная сядзіба
✔️У Беларусі спачатку падвысілі, а цяпер знізілі страхавы стаж.
✔️Беларуску пазбавілі віду на жыхарства ў Літве: пагроза нацбяспецы
✔️Аб’яднаны пераходны кабінет выказаўся наконт этыкі пасля скандалу са Стрыжаком
✔️Доналд Трамп пастанавіў вывесці ЗША з UNESCO
✔️Ад пачатку года долар патаннеў на 16 %
✔️За змены клімату ўзяўся Міжнародны суд ААН
#рэпрэсіі:
◽️Старонку ў Instagram «Берасцейская вясна» прызналі «экстрэмісцкай»
◽️Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты
☝️ Скандал у Стрыжака, што будзе з «BYSOL»?
Пасля абнародавання гісторыі з дзікпікамі, паўстала пытанне: як гэта паўплывае на лёс Андрэя Стрыжака і фонду «BYSOL»?
«Белсат» звярнуўся да Нарвежскага Хельсінкскага камітэту – аднаго з асноўных партнёраў фонду «BYSOL».
«У нас не было часу, каб праверыць інфармацыю, а таксама падняць гэтае пытанне са Стрыжаком і «BYSOL». Аднак падобныя дзеянні будуць рэзка супярэчыць этычным стандартам Нарвежскага Хельсінкскага камітэту, што мусяць падпісваць нашыя партнёры. Парушэнне этычных стандартаў, відавочна, можа пашкодзіць рэпутацыі Гуманітарнага фонду дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі, – паведаміла Бэрыт Нізінг Ліннэман, генеральная сакратарка Нарвежскага Хельсінкскага камітэту.
☝️Паміж Менскам і Ждановічамі пабудуюць мост. Нарэшце
Гэтак будзе злучаная сталіца і прыгарадны пасёлак, дзе размешчаны адзін з найбуйнейшых рынкаў «Лебядзіны».
Менчукі з суседняй Каменнай горкі чакаюць больш зручнага шляху ў Ждановічы шмат гадоў. У 2018 годзе будаўніцтва маста нават было ўключаны ў горадабудаўнічыя планы. Аднак тады грошы пайшлі на ІІ Еўрапейскія гульні 2019 году.
Гэтым разам планы будаўніцтва складзеныя на 2026 год. 👈
🧨 Дзікпікі — флірт ці гвалт?
Псіхолагі кажуць: такія паводзіны — парушэнне асабістых межаў і форма сексуалізаванага гвалту. Гэта пра дамінаванне, а не пра прывабнасць.
Мужчыны часта не разумеюць, што іх дзеянні выклікаюць у жанчын страх, агіду і шок. Такія выпадкі могуць сведчыць пра інфантыльнасць, псіхалагічныя праблемы ці недахоп эмпатыі.
🔗Што яшчэ пра гэта кажуць эксперты — чытайце падрабязней у артыкуле
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Беларусаў чакае чарговы рост цэнаў, а што з заробкамі?
🔸Беларусь і Кітай вырабляюць беспілотнікі ў "Вялікім камені"
🔸Хапун чыноўнікаў за хабар!
🔸КДК выявіў безгаспадарчасць на Гарадзеншчыне
🔸На Віцебшчыне травяцца небяспечнай вадою
🔸Скандал вакол Стрыжака: што будзе з "BYSOL"?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=IeQ9DDBTr3Q
🔞Аб’яднаны пераходны кабінет выказаліся наконт этыкі пасля скандалу са Стрыжаком
Пасля скандалу з удзелам Андрэя Стрыжака Аб’яднаны пераходны кабінет зрабіў заяву пра этычныя нормы. Хоць прозвішча не згадваецца, кантэкст відавочна адносіцца да дыкпікаў, якія, паводле сведчанняў, Стрыжак дасылаў жанчынам.
🔗Як адрэагаваў АПКБ — у артыкуле
🟥 «Я адчувала сябе прыніжанай». Гісторыя жанчыны, якая атрымала дыкпік ад кіраўніка BYSOL
Беларуска Святлана (імя змененае) сцвярджае, што Андрэй Стрыжак даслаў ёй інтымны здымак без згоды і кантэксту. Паводле яе, гэта адбылося пасля флірту, на які яна выразна адказала адмоўна.
Дзяўчына распавяла, што адчувала, як гэтая падзея, хоць і адбылася каля 1,5 гадоў таму, дагэтуль адбіваецца на ейным жыцці...
Скрыншоты перапіскі Святлана даслала ў рэдакцыю «Белсату». Мы звярнуліся да Андрэя Стрыжака з просьбай пракаментаваць абвінавачванні не толькі ў рассылцы інтымных фота, але і ў наўпроставым харасмэнце.
«Я прыму рашэнне пра каментар пасля публікацыі. Дзякуй!» – адказаў кіраўнік Андрэй.
🔗Інтэрв'ю цалкам чытайце на сайце
🚨У Менску катавалі мігранта, які хацеў трапіць у ЕЗ, і патрабавалі выкуп
У Менску два замежныя грамадзяніны падманулі іншага замежніка, які хацеў трапіць у ЕЗ. Яны паабяцалі дапамагчы, але замкнулі яго ў ванным пакоі, збівалі і патрабавалі грошы. Мужчыну катавалі: наносілі ўдары нагамі, трубой і нажом, тушылі аб яго цыгарэты.
Зламыснікі патрабавалі 2 мільёны індыйскіх рупіяў (больш за 81 тысячу беларускіх рублёў) — як у самога пацярпелага, так і ў яго маці праз тэлефон і відэазванкі. Абодва абвінавачаныя цяпер пад вартай, іх справа накіравана ў суд.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🏚 Паглядзіце, якія руіны прапаноўвае дзяржава беларусам – гэта не жарт!
У цэнтральным раёне Гомля прапануюць кватэры з дзяржаўнага жыллёвага фонду ў арэнду. Кошт пачынаецца ад 200 рублёў, але за гэтыя грошы вы атрымаеце жытло, якое больш падобнае да дэкарацый для фільму жахаў 😱
Усе варыянты патрабуюць рамонту. Але ёсць хітрасць: калі наймальнік гатовы сам укласціся ў рамонт, гэтыя грошы можна будзе адняць з арэнднай платы.
🇺🇦🇷🇺 Дэлегацыі Украіны і Расеі зноў збяруцца ў Стамбуле ўжо сёння вечарам
Перамовы паміж украінскай і расейскай дэлегацыямі зноў пройдуць у Стамбуле. Украіну прадстаўляе кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі Рустэм Умераў, Расею – памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.
Гэта ўжо трэці раўнд перамоваў. На папярэдніх дамовіліся пра абмен палоннымі, параненымі і целамі загінулых. Цяпер бакі абмяркуюць вяртанне выкрадзеных украінскіх дзяцей і магчымую сустрэчу лідараў дзвюх краін.
🔗Падрабязнасці – па спасылцы
🕯 Озі Озбарн памёр. Але яго музыка жыве — і па-беларуску таксама
У новым выпуску «Міністэрства Сепультуры» Аляксандр Чарнуха распавёў, як творчасць Озі Озбарна і Black Sabbath паўплывала на беларускую сцэну.
Песні Black Sabbath гучалі ў праграме «Легенды.Live», дзе беларускія гурты выконвалі каверы на сусветныя хіты.
«Iron Man» у выкананні Gods Tower стаў першым беларускім каверам на легендарны гурт. А ў кавер-альбоме Старога Ольсы таксама ёсць свая версія гэтага спеву — у сярэднявечным стылі.
Свой унёсак ва ўшанаванне спадчыны Озі зрабілі Molchat Doma з трэкам «Небеса и Ад». Таксама Litvintroll у трэку «Czornaja panna» выразна адсылаюць да эстэтыкі і рыфаў Black Sabbath.
А самы вядомы беларускамоўны гурт у свеце NURNBERG нядаўна пераклаў і пераасэнсаваў песню «Black Sabbath» па-беларуску.
👑 Шукалі золата Напалеона на Бярэзіне, а знайшлі срэбра вікінгаў
У новым выданні «Няпростых рэчаў» расказваем, як навукоўцы, шукаючы «золата Напалеона», знайшлі скарб вікінгаў IX–X стагоддзяў, адкуль узяліся вікінгі на Бярэзіне, і як язычнікі дарылі мячы багам 🗿🎁
📹 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🇺🇦Ва Украіне пачаліся першыя пратэсты з пачатку поўнамаштабнай вайны
У некалькіх гарадах Украіны адбыліся пратэсты супраць закона, які робіць НАБУ і САП залежнымі ад Генпракурора, прызначанага прэзідэнтам. Людзі скандавалі «Вета на закон» і патрабавалі захаваць незалежнасць антыкарупцыйных органаў.
Закон ужо падпісаў Уладзімір Зяленскі, нягледзячы на пярэчанні грамадскасці і крытыку з боку дыпламатаў G7 і ЕЗ. Прэзідэнт запэўнівае, што сістэма будзе працаваць, але дэпутаты абвінавачваюць яго ў спробе ўсталяваць кантроль над следствам:
Кажа, што "антыкарупцыйная інфраструктура будзе працаваць. Толькі без расейскіх уплываў". Працаваць будзе, толькі не маючы ніякіх рэальных паўнамоцтваў. Ну, каб не выйшлі выпадкова зноў на атачэнне Зяленскага. Проста крывадушнік».
😬У Літве разгарэўся скандал праз тое, што прэм'ер-міністр і спікер Сейму разам ездзілі ў Беларусь 17 гадоў таму
Пра гэта распавёў грамадскі дзеяч, заснавальнік каналу «Laisvės TV» Андрус Тапінас. Ён мяркуе, што прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа павінен пацікавіцца мэтамі гэтай паездкі ў кіраўнікоў парламенту і ўрада.
Спікер Сейму Саўлюс Сквярняліс пацвердзіў, што ён і прэмʼер-міністр Гінтаўтас Палуцкас сапраўды ездзілі ў Беларусь у адной машыне як старыя сябры.
«Прычына самая банальная – матч Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі БАТЭ і мадрыдскі «Рэал». Мы ездзілі паглядзець на мадрыдскі "Рэал"»,
🙏 Памёр вядомы беларускі археолаг Эдвард Зайкоўскі
Эдвард Зайкоўскі – адзін з пачынальнікаў нацыянальнага беларускага адраджэння пачатку 1980-90х гадоў. Быў удзельнікам слыннай і ўплывовай суполкі беларускай творчай інтэлігенцыі «Майстроўня». Яшчэ пры паступленні ў інстытут у 1970-х усе іспыты здаваў па-беларуску.
Аўтар шматлікіх навуковых прац, даследаваў помнікі неаліту і бронзавага веку. Прыхільнік назвы «Літва» тэрыторыі старажытнай Беларусі.
Развітанне адбудзецца заўтра, 23 ліпеня ў Менску. 👈
☝️ Міжнародны суд ААН: за надвор'е адкажуць урады
На 23 ліпеня Белгідрамет абвесціў памаранчавы ўзровень небяспекі па ўсёй Беларусі. Чакаюцца дажджы з навальніцамі, а месцамі град.
Змена клімату – не адвольная зʼява: ступень адказнасці шэрагу краінаў за змены клімату акрэсліць... суд. Міжнародны Суд ААН рыхтуе вердыкт, што да абавязкаў дзяржаваў у змаганні са змяненнем клімату.
Падрабязней чытайце па спасылцы. 👈
☝️ Зорка хэві-металу Озі Озбарн памёр ва ўзросце 76 гадоў
Озі Озбарн памёр праз некалькі тыдняў пасля таго, як зноў аб'яднаўся са сваімі калегамі па гурце Black Sabbath і даў грандыёзны развітальны канцэрт для фанатаў. Пра гэта паведамляе Sky News.
«З вялікім сумам мы вымушаны паведаміць, што наш любімы Озі Озбарн памёр сёння раніцай. Ён быў са сваёй сямʼёй і акружаны любоўю», – паведаміла сямʼя музыканта.
☝️Асцярожна махляры: новая схема падману – дакументы
«Без чэргаў і складанасцяў» прапаноўваюць атрымаць пашпарт, правы кіроўцы і іншыя «афіцыйныя» дакументы. Для гэтага дастаткова толькі перайсці на прапанаваную спасылку і пакінуць свае кантакты. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Народный Антифейк».
Далей па звыклай схеме: запаўненне анкетаў з асабістымі звесткамі, перавод грошай, а ў выніку – ні дакументаў, ні грошай.
Акрамя таго, што падробныя дакументы гэта незаконна і небяспечна, перадача асабістых звестак махлярам– небяспека ўдвая: імі могуць скарыстацца ў іншых махлярскіх аперацыях. ☝️
📉Долар намацвае дно
Нацбанк панізіў курс долара на адну капейку — цяпер ён каштуе 2,9189 рубля. З пачатку года долар патаннеў ужо на 16 %.
Еўра трошкі падаражэў і каштуе 3,4173 рубля, але ў цэлым сёлета таксама знізіўся — на 5,7 %.
Расейскі рубель умацоўваецца: беларускі рубель страціў да яго 11,4 %.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🇺🇸ЗША зноў крытыкуюць UNESKO
Намесніца прэс-сакратара Белага дому Ана Келі заявіла «The New York Post», што Вашынгтон не згодны з палітыкай арганізацыі ў галіне разнастайнасці і інклюзіўнасці. Паводле яе слоў, UNESKO праяўляе прадузятасць праз «прапалестынскія і пракітайскія настрояі».
Келі нагадала, што Трамп яшчэ ў 2017 годзе ініцыяваў выхад ЗША з UNESKO. У лютым 2025-га ён распарадзіўся зноў ацаніць удзел краіны ў арганізацыі – і звярнуць асаблівую ўвагу на магчымыя антыізраільскія паводзіны.
Дэмакратычны прэзідэнт Джо Байдэн аднавіў удзел ЗША ў UNESKO ў 2023 годзе, каб процістаяць уплыву Кітая. Але цяпер адміністрацыя Трампа вяртаецца да сваёй крытычнай пазіцыі.
🤔 «Нейкія вікінгі рыхтуюцца да паходу»
Як думаеце, што знайшлося не беразе Сожа?