belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Уладальнік "Санты" Аляксандр Машэнскі трапіў у санкцыйны спіс Польшчы

А яшчэ:

🔻БПЦ заявіў: тэхнічны збой у банках Беларусі ліквідаваны. Беларусы мераюцца балансамі

🔻Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі адказаў на прызнанне "тэрарыстычнай арганізацыяй"

🔻Масаваная атака на Кіеў у ноч на 10 ліпеня 2025 года

🔻Папа Рымскі Леў XIV і Уладзімір Зяленскі сустрэліся

🔻Злачынная схема з лекамі ў Мінздароўя Беларусі: арыштавана чыноўніца

🔻Смерч паралізаваў трасу Невель-Віцебск. Прагноз надвор’я на 10 ліпеня

🔻Як дэмакратычныя сілы Беларусі збіраюцца ўплываць на Лукашэнку?

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

❗️Расейскія дроны зноў лёталі над Гомлем

У ноч на 10 ліпеня гамельчукі паведамлялі пра расейскія дроны, якія кружылі над горадам каля паўтары гадзіны. Па сведчаннях у Telegram-чаце, гул падобны да «мапеда» было чуваць у розных раёнах – ад Навабеліцы да Сельмаша.

Як піша «Флагшток», першыя БпЛА ўвайшлі ў паветраную прастору Беларусі яшчэ 9 ліпеня ўвечары. Паводле папярэдніх ацэнак, над Гомельшчынай праляцела больш за 20 дронаў, але толькі пяць вярнуліся ва Украіну. Астатнія, верагодна, упалі або былі збітыя.

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱Польшча ўвяла санкцыі супраць Машэнскага

Аляксандр Машэнскі, кіраўнік кампаніі «Санта-Брэмар», прызнаны польскімі ўладамі непажаданай асобай і трапіў пад санкцыі – заўважыла «Наша Ніва». Яго вінавацяць у падтрымцы рэжыму Лукашэнкі і супрацы з Расеяй:

«Польскія ўлады звяртаюць увагу, што ён падтрымліваў Лукашэнку, у тым ліку падчас выбараў 2020 года і ўдзельнічаў у «таемнай інаўгурацыі». Быў узнагароджаны ордэнам, уваходзіць у блізкае кола Лукашэнкі і карыстаўся дзяржаўнымі самалётамі больш за 30 разоў»

Машэнскаму забаронены ўезд у Польшчу, замарожаны актывы і абмежаваны доступ да фінансаў. Ён мае 30 дзён на абскарджанне рашэння.

Паводле звестак, ягоная сям’я апошнія гады пражывае ў Польшчы, а сам ён часта наведвае краіну.

Читать полностью…

Белсат

😲Гарадзенец выжыў пасля трох укусаў гадзюкі за адзін дзень

44-гадовы мужчына трапіў у больніцу 7 ліпеня, пасля таго, як касіў траву на лецішчы і сустрэўся са змяёй. У больніцы дактары заўважылі на назе мужчыны ажно тры ўкусы, што з'яўляецца вялікай рэдкасцю. Укус нават адной гадзюкі вельмі небяспечны, а ў выпадку, калі іх некалькі, яд дзейнічае асабліва агрэсіўна, ствараючы рызыку паліарганнай недастатковасці.

Пацярпелы мужчына ў першую ж гадзіну звярнуўся ў хуткую дапамогу і атрымаў інʼекцыю спецыяльнай сывараткі, якая нейтралізуе яд. Пацыент правёў суткі ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі, а потым працягнуў лячэнне ў таксікалагічным аддзяленні і ўжо выпісаўся дадому.

Што рабіць, калі вас укусіла гадзюка, чытайце ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🔺Збой, які адбыўся ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры, нарэшце ліквідаваны

«Усе балансы па картках »Беларусбанк«, »Белаграпрамбанк« і »Белінвестбанк« прыведзеныя ў актуальны стан. Аперацыі з выкарыстаннем картак ажыццяўляюцца ў штатным рэжыме»,


- паведаміў Банкаўскі прэсінгавы цэнтр.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 9 ліпеня

✔️Масавы збой здарыўся ў беларускіх банках: кліенты бачаць на рахунках адмоўны баланс

✔️Банкаўскі працэсінгавы цэнтр пераконваў, што «грошы ніхто не скраў». Праблему вырашалі цягам доўгіх гадзінаў

✔️Мінімум 4 расейскія дроны былі ўначы ў беларускім небе. Падымаўся знішчальнік

✔️Прэс-служба Ціханоўскай выкрыла «фэйкавых» журналістаў, што хацелі зрабіць з ёй інтэрв'ю. Пазней пра спробу падобнай правакацыі расказаў і Павел Латушка

✔️Па Віцебшчыне прайшоўся вельмі моцны смерч

✔️Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу паступова «прыходзіць у норму»

✔️Як знайсці баланс паміж ціскам на Лукашэнку і перамовамі з ім? Разбіраемся ў матэрыяле

#рэпрэсіі:

▫️На музыку Алега Хаменку завялі крымінальную справу за супрацоўніцтва з «экстрэмісцкім СМІ»

▫️Рэжым Лукашэнкі прызнаў Аб'яднаны пераходны кабінет «тэрарыстычнай арганізацыяй»

▫️Салігорца Аляксандра Гойшыка, які здзейсніў кругасветнае падарожжа, у Беларусі шукае міліцыя

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Банкаўскія карткі – усё?

Працу банкаўскіх картак цягам усяго дня так і не аднавілі. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр (БПЦ) некалькі разоў абяцаў наладзіць сістэму, але безвынікова.

Карыстальнікі заўважылі «знікненне» грошай з рахункаў, а яшчэ не могуць аплаціць паслугі.

Больш чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Камунікацыя ва ўмовах ціску» для Лукашэнкі

Такую форму зносінаў з Лукашэнкам прапаноўвае Павал Латушка. Кіраўнік НАУ перакананы, што толькі так можна змусіць самапрызначэнца спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і дэкрыміналізаваць грамадска-палітычнае жыццё краіны.

Пра гэта палітык заявіў у праграме «Студыя Белсат». Паслухайце. ☝️

Читать полностью…

Белсат

🥳 Уладзіміру Некляеву споўнілася 79 гадоў

Паэт, празаік, грамадскі дзеяч, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года – усё гэта пра яго.

Самы час з гэтай нагоды прыгадаць песні, тэкстамі якіх выступаюць вершы Уладзіміра Пракопавіча. Такіх існуе вельмі шмат!

🎶 Naka, «Разбітае Сэрца Пацана», «Петля Пристрастия», Dzieciuki і Rostany – «Вам»

🎶 «Сябры» – «Гуляць дык гуляць»

🎶 Зміцер Вайцюшкевіч і «WZ-orkiestra» – «Сцяг»

🎶 Анжэліка Агурбаш – «Белае вiно i чырвонае»

🎶 Вольны хор — Жыве Беларусь

🎶 Зміцер Вайцюшкевіч – «На каляды»

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Салігорца Аляксандра Гойшыка, які здзейсніў кругасветнае падарожжа, у Беларусі шукае міліцыя

Ён напісаў у сацсетках, што сілавікі прыходзілі да ягонай маці і распытвалі, калі Аляксандр плануе прыехаць у Беларусь.

☝️Дарэчы, пра сваю кругасветку Гойшык піша, сярод іншага, у блогу на нашым сайце!

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 У Беларусі – масавы банкаўскі збой

🔸 Шклоўская калонія працуе для расейскага ВПК – робяць драўняныя скрыні для супрацьтанкавых мінаў. За адмову – садзяць у ШІЗА

🔸 У Страсбуры на сесіі Еўрапейскага парламенту прайшлі дэбаты наконт вызвалення беларускіх палітвязняў

🔸 У Беларусі вызначылі рэгіёны з самымі высокімі заробкамі. У лідарах – Салігорскі раён

🔸 На блокпосце ў вёсцы Глыбоцкае на мяжы з Украінаю – школьнікі дакладаюць памежнікам пра падазроных людзей ды аўты. У чэрвені вучняў івацэвіцкай сярэдняй школы нумар 3 завезлі ў вайсковую частку 7404. Навошта дзяцей усё часцей у Беларусі ўцягваюць дзяцей у мілітарысцкія імпрэзы? Чым гэта небяспечна для псіхікі?

🔸 79 гадоў Уладзіміру Някляеву

🔸 Супраць Алега Хаменкі завялі крымінальную справу

🔸 Славянскі базар цяпер таксама пра «перамогу ў Вялікай айчыннай»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

☝️«Экстрэмісцкага» статусу ўжо замала. Генпракуратура РБ навесіла на Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі ярлык «тэрарыстаў»

Кабінет існуе ўжо амаль тры гады, яго стварылі ў жніўні 2022-га для «распрацоўкі, прыняцця і выканання палітычных рашэнняў, неабходных для захавання незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, пераадолення палітычнага крызісу ў Беларусі».

👀 Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Банкаўскі працэсінгавы цэнтр дагэтуль не развязаў праблемы з адмоўнымі балансамі рахункаў

Абяцалі выправіць усё да 14-й гадзіны беларускага часу, але пазней перанеслі тэрмін на 17-ю гадзіну.

Гендырэктар цэнтру заклікае не перажываць і кажа, што «грошы ніхто не скраў».

👀 Чытайце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

☝️На музыку Алега Хаменку завялі крымінальную справу

Паводле інфармацыі, якая ёсць у праваабаронцаў, Хаменку інкрымінуюць супрацоўніцтва з адным з беларускіх медыяў, што прызнана рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім фармаваннем». Дакладны крымінальны артыкул, які закідаюць музыку, пакуль не вядомы.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» заявіў пра тое, што прызнае Алега Хаменку палітычным зняволеным.

Пра затрыманне лідара гурта «Палац», радыёвядоўцы і выкладчыка стала вядома напрыканцы чэрвеня.

Читать полностью…

Белсат

🔹Сённяшняя расейская атака па Украіне зноў ускосна зачапіла Беларусь – у паветранай прасторы РБ бачылі прынамсі чатыры беспілотнікі

У Беларусь маглі заляцець і ракеты: з Бранскай вобласці Расеі прынамсі чатыры ракеты запускалі па Луцку, яны маглі праляцець над Брагінам, Хойнікамі ці Нароўляй.

🔍 Падрабязней чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

Перакладчыца незаконна запісвала Зяленскага. Яе адхілілі 🛑

Еўракамісія пазбавіла акрэдытацыі перакладчыцу з украінскай мовы, якая падчас закрытых перамоваў з удзелам Зяленскага незаконна вяла запісы.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў снежні 2024 года і выклікаў унутранае расследаванне, матэрыялы якога перадалі ўладам Бельгіі. Нягледзячы на парушэнне, перакладчыца працягвала працаваць на міжнародных мерапрыемствах, а выданне Le Monde адзначае яе сувязі з расейскімі чыноўнікамі

Сама жанчына сцвярджае, што сітуацыя — гэта непаразуменне.

🔗Падрабязнасці —
па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🫤 «Эра 70-гадовых палітыкаў завяршаецца» – так гучала перадвыбарнае пасланне Лукашэнкі, калі ён прыйшоў да ўлады 31 год таму. Цяпер яму самому ўжо 70 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

Праз непагадзь у Беларусі загінула жанчына😢

Найбольш праз непагадзь пацярпелі Віцебская і Магілёўская вобласці, паведамілі ў Мінэнерга. У Магілёве вецер павырываў дрэвы з каранямі, сарваў дахі з дамоў і білборды, пабіў шыбы.

Праз падзенне дрэваў у Магілёве загінула жанчына 1992 году нараджэння і пацярпелі яшчэ 4 чалавекі, сярод якіх адно дзіця. Яны шпіталізаваныя.

🔗Якое надвор’е чакае беларусаў 10 ліпеня — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔺Расейцы зноў зладзілі масаваную атаку на Кіеў

У выніку атакі загінулі двое чалавек – 68-гадовая жыхарка сталіцы і 22-гадовы капрал паліцыі, супрацоўнік метрапалітэнскай паліцыі. Яшчэ як мінімум 16 чалавек атрымалі раненні, 10 з іх былі шпіталізаваныя.

Мэр Кіева Віталь Клічко ўдакладніў, што дроны ўпалі ў Шаўчэнкаўскім, Дарніцкім, Саломенскім, Голосеевском і Падольскім раёнах. У Шаўчэнкаўскім раёне абломкі патрапілі ў жылы будынак, а ў Падольскім – амаль цалкам разбураная амбулаторыя Цэнтра першаснай медыка-санітарнай дапамогі

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Прывітанне, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸 Ціханоўскай заслалі фальшывых расейскіх журналістаў

Адзін расказаў, як яго нанялі.

🔸Віцебск паплыў, а «Еўраопт» у ім пацёк

Так пачаўся «Славянскі базар».

🔸За ціск і перамовы адначасова?

Як Ціханоўская з паплечнікамі збіраюцца размаўляць з уладамі Беларусі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😎 Гурт Relikt выпусціў сінгл «Бурсонікі». Гэта адсылка да беларускамоўных коміксаў пачатку 90-х

Фронтмэн Relikt Аляксандр Дземідзенка ў дзяцінстве быў вялікім фанатам гэтай серыі коміксаў, ды й увогуле «фантастычных сусветаў».

«У той кнізе аб'ядналіся адразу два сусветы: беларускі і выдуманы, фантастычны. Гэта стала для мяне сапраўдным адкрыццём: у нас ёсць свой непаўторны космас, які можна бясконца даследаваць», – кажа Аляксандр у каментары для CityDog.

🎧 Свежы трэк ужо можна паслухаць на Spotify. У ягонай апрацоўцы прыняў удзел амерыканскі прадзюсар Марыа Кінтэра.

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Паламаныя дрэвы і пабураныя дахі

Такі след непагадзь пакінула ў вёсцы Вархі Гарадоцкага раёну. Паламаныя не толькі дрэвы і пабураныя дахі, але заваленая аўтадарога Невель-Віцебск. Паглядзіце. ☝️

Читать полностью…

Белсат

🫶 Уладзіміра Някляева віншуюць журналісты Белсату

"Адзінота" — верш Уладзіміра Някляева на тэму вайны. Журналісты Белсату прачыталі гэты твор, каб павіншаваць паэта з 79-годдзем.

Паслухайце 🙌

Читать полностью…

Белсат

🦌 Дзікія жывёлы ўсё часцей выходзяць да чалавека

Паглядзіце, хто завітаў у Магілёве ☝️

Читать полностью…

Белсат

😨 На Віцебшчыне смерч зрываў дахі з дамоў і валіў дрэвы

Тэлеграм-канал @meteovibe піша пра тое, што ў асобных выпадках моцны вецер нават ламаў сцены пабудоваў. Паваленыя дрэвы цалкам перакрылі рух па дарозе Невель-Віцебск.

У самім абласным цэнтры, які ў гэтыя дні прымае «Славянскі базар», сёння назіралася магутная залева. Некаторыя вуліцы аказаліся падтопленымі.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Ну нельга ж сур'ёзна ўявіць, каб адэкватныя людзі не клапаціліся аб чысціні навакольнай прасторы добраахвотна, без кіруючых указанняў. А неадэкватныя раптам страпянуліся, прачытаўшы новую пастанову»

У траўні ў Беларусі ўвялі новыя правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Прапісалі там нават такія нюансы, як дапушчальны ўзровень травы ў агародзе!

🔍 Аляксандр Кныровіч у сваёй калонцы на нашым сайце спрабуе шукаць нейкі сэнс у гэтай пастанове (атрымліваецца не вельмі).

Читать полностью…

Белсат

🤔 Жыхары сталіцы скардзяцца на пах нечыстотаў. Прычым ён адчуваецца ад Шабаноў да Зялёнага Лугу

У 2018 годзе непрыемны пах у горадзе чыноўнікі тлумачылі ўгнаеннямі, якія раскідваюцца па палях вакол гораду.

🔍 А што цяпер? Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔹Страхавое таварыства «Кентаўр» часова пазбавілі ліцэнзіі. Калісьці ў офісах кампаніі ладзілі ператрусы па справе Бабарыкі

«Кентаўр» – параўнальна невялікая кампанія: страхавых унёскаў у яе ў 45 разоў менш за «Белдзяржстрах». Ейны ўласны капітал у кастрычніку 2024 года складаў 14,77 млн рублёў.

📍Вось у чым афіцыйная прычына прыпынення ліцэнзіі

Читать полностью…

Белсат

😶‍🌫 Жывёліны, героі анімэ, вядомыя твары

Гэтая мастачка працуе з незвычайным матэрыялам.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Ігару Шуневічу не дасталася права палявання на мядзведзя. Розыгрыш праводзіла Беларускае таварыства паляўнічых, якім ён сам кіруе

Заяўкі на гэтую «латарэю» падалі 159 чалавек (сярод іх сам Шуневіч ды ягоная жонка), а ліцэнзіяў на адстрэл мядзведзя выдалі ўсяго сем.

Што ж, прынамсі, Шуневіч не стаў займацца фальсіфікацыямі, як яго былы бос 🫡

📍Чытайце падрабязней

Читать полностью…
Подписаться на канал