belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

У Беларусі спачатку падвысілі, а цяпер знізілі страхавы стаж.

У Беларусі знізілі мінімальны страхавы стаж да 5 або 10 гадоў для шматдзетных маці, інвалідаў і асоб з вялікім агульным стажам. Гэта зроблена для тых, хто трапіў у «пенсійную пастку» пасля рэзкіх зменаў у законе. Без гэтых паслабленні людзі маглі разлічваць толькі на сацыяльную пенсію.

🔗Падрабязнасці —
па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🚔«Вяртацца небяспечна»: адвакатка – пра тэрмін даўніны «народнага» артыкулу

Ці сапраўды праз пяць гадоў пасля пратэстаў 2020-га можна вяртацца дадому без страху? Адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна тлумачыць: не ўсё так проста. Тэрмін даўніны па «народным» артыкуле – 342-ым – сапраўды пяць гадоў. Але ён не дзейнічае для тых, хто ў вышуку.

Акрамя таго, улады могуць перакваліфікаваць удзел у маршах у больш цяжкія артыкулы, напрыклад, «масавыя беспарадкі», каб не спыняць рэпрэсіі.

👉 Што гэта значыць для тых, хто за мяжой – чытайце ў матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

⚡️Кароткі агляд навінаў

⬆️ Масавыя «крыміналкі» за ўдзел у пратэстах: | ці паспеюць асудзіць?

А яшчэ:

🔻 Мінпрыроды пацвердзіла гібель рыбы ў Наваградскім раёне

🔻 Пенсіянерка "ратавала" пляменніка і страціла грошы

🔻 Што не так з крамамі ў Беларусі?

🔻Колькі 80-рублёвых купюраў купілі ў Беларусі?

🔻Зяленскі пацвердзіў дату перамоваў з Расеяй

🔻Дзень жалобы ў Бангладэш

🔻Лоўкостэр кампенсаваў затрымку рэйсу

🔻Беларусы ў Празе

🔻Дзікабраз пад Гомлем

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🍾Коўл не выключае, што зноў прыйдзецца піць з Лукашэнкам?

Джон Коўл расказаў што падчас перамоваў з Лукашэнкам, якія прывялі да вызвалення палітвязня Занковіча, Коўлу давялося піць гарэлку.

Аляксандр Фрыдман адзначае, што ў Савецкім Саюзе гэткім чынам шмат чаго вырашалася:

«Калі паглядзець успаміны людзей з заходняга боку, якія ўдзельнічалі ў розных перамовах у эпоху Брэжнева, Хрушчова ці ў Ельцынскую эпоху, гэтак і вырашаліся пытанні ў нефармальнай абстаноўцы. На Захадзе гэта заўсёды лічылі экзатычнымі асаблівасцямі. Не былі ў захапленні ад гэтага, але разумелі, што вось гэтак там вядуць перамовы. Таму і ўдзельнічалі»,


– кажа эксперт.

Хутчэй за ўсё, Коўл разглядаў Беларусь праз прызму савецка-расейскіх стэрэатыпаў, якія падзяляе і сам Лукашэнка. Што тычыцца непасрэдна перамоваў, то эксперт лічыць, што Коўл пакінуў «адкрытымі дзеверы» для наступных кантактаў.

Але ў гэтай гісторыі, на меркаванне эксперта, ёсць адзін непрыемны бок для Менску👇🏻

🔗Пра гэта чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

📱Эксперты па кібербяспецы ацанілі прыкладанні, якія збіраюць асабістыя дадзеныя

Кітайскія прыкладанні, што кіруюць бытавымі прыладамі — як Xiaomi Home — просяць у карыстальнікаў яшчэ больш асабістых дадзеных, чым сацсеткі. Даследаванне Which і Hexiosec паказала: некаторыя з іх патрабуюць да 91 дазволу, уключаючы доступ да мікрафона, дакументаў і дакладнага месцазнаходжання.

✍️ Эксперты склалі рэйтынг такіх праграм.

👀Ці ўсталяваныя яны ў вас — глядзіце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

👆Новыя падрабязнасці скандалу: абодва кіраўнікі «Astronomer» былі жанатыя на іншых людзях падчас канцэрту «Coldplay»

Журналісты Daily Mail высветлілі, што кіраўнічка аддзелу кадраў «Astronomer» Крысцін Кэбат цяпер замужам за іншым бізнесменам. Студзеньскія дакументы на нерухомасць у Масачусэтсе пацвярджаюць, што Крысцін у цяперашні час замужам за Эндру Кэбатам, генеральным дырэктарам кампаніі па вытворчасці алкаголю «Privateer Rum».

Акрамя таго, на старых фота ў сацыяльных сетках (цяпер яны выдаленыя) Крысцін насіла заручальны пярсцёнак.

Нагадаем, відэа падчас канцэрту «Coldplay» на стадыёне «Gillette» у Бостане 16 ліпеня імгненна стала вірусным. Аператар перавёў «kiss cam» на дваіх гледачоў, што абдымаліся, пасля чаго спалоханая жанчына адвярнулася, а мужчына нават пераскочыў праз парапет, каб схавацца. Хутка высветлілася, што на відэа кіраўнікі IT-кампаніі «Astronomer»: жанаты CEO кампаніі Эндзі Байран і дырэктарка ў галіне персаналу Крыстын Кэбат.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Бойкі на дарогах і 390 аўтаў у чарзе

Як выглядае сітуацыя на мяжы? Сабралі новую інфармацыю.

🔸Нікарагуа. Дыктатура чырвона-чорных сцягоў

Працягваем распавядаць пра кругасветку Аляксандра Гойшыка.

🔸«Перанесла восем аперацыяў, а поўнае фізічнае аднаўленне можа заняць каля года»

Марыя Кавальчук, якую знайшлі ў Дубаі з пераломамі, дала першае інтэрв'ю.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️ Тэрмін даўніны па «пратэстнаму» артыкулу сканчаецца не для ўсіх

Рэпрэсіўная машына ў Беларусі працуе ва ўсю моц: з прычыны хуткага сканчэння тэрміну даўніны, распачаўся новы масавы пераслед паводле артыкулу КК 342 за ўдзел у акцыях пратэсту.

Аднак «тэрмін даўніны» можа не датычыць беларусаў, якія выехалі з радзімы, не чакаючы рэпрэсій. Многія нават не ведаюць, што для іх «тэрмін даўніны» сканчаецца шмат пазней, за пяць гадоў.

Пра гэта ў праграме «Студыя Белсат» паведаміла юрыстка Марыя Колесава-Гудзіліна. Паслухайце.👈

Читать полностью…

Белсат

☝️ Каршэрынг у Беларусі чакае жэстачайшы кантроль

Афіцыйная прычына – істотная колькасць парушэнняў сярод карыстальнікаў каршэрынгавага транспарту.
Іх чакаюць дадатковыя праверкі і цяпер спраўджваць пасведчанне кіроўцы толькі падчас рэгістрацыі ў мабільным дадатку будзе не дастаткова.

Чыноўнікі прапаноўваюць зрабіць абавязковым падцьвярджэнне правоў на кіраванне аўто перад кожнай арэндай. Падрабязнасці даведаецеся па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

💪 Чаго можна дасягнуць, калі не спыняцца

Паказваем на прыкладзе японскага спартоўца ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі ды Еўразвязу зноў набірае абароты. У Літве перакананыя, што мігрантаў адмыслова рыхтуюць лукашэнкаўскія службы

🔸Лукашэнка хоча далучыцца да расейскіх праграмаў асваення космасу

🔸У Беларусі хочуць змяніць правілы каршэрынгу. На паперы выглядае няблага, а як будзе на практыцы?

🔸Жыхары Берасця скардзяцца на смурод. Што адбылося ў абласным цэнтры?

🔸Беларуска з Польшчы Каміла Ляўчук расказала пра сваю перамогу на чэмпіянаце свету ў стрытліфтынгу

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/watch?v=v6P0EmETOVA

Читать полностью…

Белсат

☝️Імёны трох мужчынаў зніклі са «спісу тэрарыстаў», які складае КДБ

Гаворка ідзе пра Яўгена Трушко з Берасцейскай вобласці, Ягора Міхаленка з Гарадзенскай вобласці, а таксама Івана Паршына з Менску.

📍Вось чаму іх маглі прыбраць

Читать полностью…

Белсат

💊 Беларусу даслалі з Расеі 180 таблетак стэроіднага гармону для росту цягліц. Цяпер атрымальнік можа апынуцца ў няволі за «незаконны абарот»

Расеец, што дасылаў рэчыва, назваў яго «касметычным алеем». Але мытнікі не паверылі на слова і вырашылі распакаваць пасылку.

👀 Глядзіце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🙈 Гомельская фаўна падкідвае нечаканасці

Паглядзіце, што адбываецца!

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Адныя плацяць «толікам» за месца ў чарзе, іншыя абураюцца з гэтай нагоды. На мяжы Беларусі з Еўразвязам усё стабільна напружана

Маніторым адпаведныя чаты і спрабуем намаляваць карціну таго, што цяпер адбываецца на КПП, праз якія беларусы едуць у Польшчу ды Літву (а таксама ў зваротным кірунку).

👀 Глядзіце матэрыял на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💔 Замест рэстаўрацыі — абвал

Сядзіба Грабоўскіх у вёсцы Дзікушкі Лідскага раёну абрынулася, — паведамляе «Спадчына» са спасылкай на Vandra. Калонны порцік і франтон паркавага фасаду не вытрымалі і зваліліся літаральна за некалькі гадзін да прыезду краязнаўцаў.

Гэты фасад доўгі час трымаўся амаль цудам, вісеў у паветры без апоры. У 2022 годзе даследчыкі звярталіся ў Лідскі райвыканкам з просьбай зрабіць мінімальную кансервацыю: закласці праёмы і сцены на першым паверсе, каб зберагчы сядзібу ад разбурэння.

На гэта чыноўнікі адказалі, што прапанаваны варыянт «не мае права на існаванне» і «можа нанесці яшчэ большую шкоду культурнай каштоўнасці». Цяпер жа фасад зусім страчаны.😭

Читать полностью…

Белсат

🧁 «У беларускай традыцыі тэма сексу і сексуальнасці працінала ўсе галіны жыцця»

🔞❗️ Што можна даведацца пра сексуальнае жыццё нашых продкаў з фальклору і судовых дакументаў ВКЛ? Як даўно беларусы пачалі саромецца тэмы сексу? Пра гісторыю беларускага сексу гаворым з аўтаркай аднайменнага падкасту Дар’яй Гардзейчык.

Глядзіце цалкам у новым выданні «Раніцы з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🚲🚲🚲 Ваў, гэта новы рэкорд!

Але пытанне, як на ім упісацца ў паварот 🤔

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане праз памылку ў візе💸

Беларуска Наталля, якая працуе ў ААЭ, вырашыла з дачкой паляцець у Пакістан, натхнёная спрошчаным атрыманнем візы. Але замест адпачынку атрымала стрэс і страчаныя грошы.

У яе электроннай візе аказалася няправільная дата нараджэння. Каб выправіць памылку, трэба было ануляваць дакумент, але працэс зацягнуўся, і Наталля не змагла вылецець. Турагенцтва  кажа, што памылка адбылася праз збой у сістэме МЗС Пакістана. Яны спрабавалі дамагчыся тэрміновай замены візы, але пакуль дзейнічала старая, гэта было немагчыма.

Зараз Наталля спрабуе вярнуць $400 за квіткі і чакае прабачэнняў. Але ўпэўнена: нават калі грошы вернуць, у Пакістан яна больш не паляціць.

🔗Падрабязнасці –
па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📉 Прамысловасць і гандаль падаюць, інфляцыя паскараецца

У другім квартале 2025 года рост беларускай эканомікі практычна спыніўся: без уліку сезоннасці ВУП застаўся на ўзроўні першага квартала. Найбольш аслаблі прамысловасць, сельская гаспадарка і гуртавы гандаль. Эксперт цэнтру BEROC Анатоль Харытончык адзначае, што такая дынаміка выклікана слабым попытам з боку Расеі і зніжэннем аб'ёмаў экспарту.


Нягледзячы на праблемы, намінальныя заробкі працягваюць расці, хаця рэальныя павялічваюцца павольней праз рост цэнаў. Інфляцыя ўжо дасягнула 7,3 % і можа дасягнуць 9 % увосень. Галоўная прычына – празмерны ўнутраны попыт і рост коштаў на прадукты.


Чаму рост эканомікі спыніўся, а кошты працягваюць расці — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

📍Сёння беларусаў чакаюць навальніцы і залевы

Калі верыць прагнозу, то ў аўторак раніцай месцамі будзе туман, а днём – пераменная воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па паўднёва-заходняй частцы пройдуць навальніцы, моцныя залевы і град. Чакаецца пераменны вецер днём 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 15-20 м/с.

Пры гэтым будзе горача: тэмпература паветра складзе 23-29 градусаў, а ў Гомельскай вобласці – нават плюс 30 градусаў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 21 ліпеня

✔️Новы скандал у беларускай апазіцыі: Андрэй Стрыжак высылаў дзяўчынам дыкпікі

✔️Што могуць «падгледзець» у Літвы будучыя рэфарматары беларускай эканомікі?

✔️Лукашэнка хоча ўлезці ў расейскія праграмы асваення космасу

✔️З КДБшнага «спісу тэрарыстаў» прыбралі некаторыя імёны. Праваабаронцы заўважылі такое ўпершыню

✔️Адныя плацяць «толікам» за месца ў чарзе, іншыя абураюцца з гэтай нагоды. На мяжы Беларусі з Еўразвязам усё стабільна напружана

✔️У Беларусі могуць зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да каршэрынгавых сэрвісаў

✔️Украінская мадэль, якая ледзь не загінула пасля вечарыны ў Дубаі, дала першае інтэрв'ю

✔️Беларусу даслалі з Расеі таблеткі для нарошчвання мышцаў. Цяпер ён можа апынуцца праз гэта ў турме

✔️У некаторых раёнах Берасця стаяў такі смурод, што ажно рэзала вочы

#рэпрэсіі:

▫️Гарадзенца, які ўжыў «гвалт супраць міліцыянта», суд пакараў 6 гадамі ўзмоцненага рэжыму

▫️Чарговы беларускі журналіст знайшоў сябе ў базе вышуку расейскага МУС

▫️YouTube-каналу «Delfi Литва» надалі «экстрэмісцкі» статус у Беларусі

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Палёты на Ryanair: за ручную паклажу давядзецца заплаціць

Кампанія рашучая ўсталяваць строгія правілы для перавозкі ручной паклажы і багажу.

«Я не прыношу выбачэнняў тым, хто парушае нашы правілы правозу багажу... яны будуць працягваць плаціць зборы за правоз багажу да таго часу, пакуль не пачнуць выконваць нашы правілы», – кажа кажа кіраўнік Ryanair Майкл О’Ліры.


Дзеля гэтага кампанія будзе ўзнагароджваць сваіх працаўнікоў за выяўленне вялікай ручной паклажы. Больш чытайце па спасылцы.☝️

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ксенія Сабчак выпусціла інтэрв'ю з украінскай мадэллю Марыяй Кавальчук

Той самай, якую знайшлі ў Дубаі на ўзбочыне дарогі са зламаным хрыбетнікам

Кавальчук расказала сваю версію таго, што адбывалася на вечарыне, пасля якой яна ледзь не памерла.

📍Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🙄 Беларускія актывісткі расказалі, як Андрэй Стрыжак заляцаўся да іх і высылаў здымкі палавога члена

Інфармацыю атрымалі журналісты @euroradio.

Стрыжак не стаў адмаўляць абвінавачванні і знайшоў у сабе годнасць прызнаць гэтыя факты: «У жыцці кожнага чалавека ёсць ягоныя ўчынкі, што не дадаюць яму гонару. Я тут не выключэнне».

📍Чытайце падрабязнасці на старонцы

Читать полностью…

Белсат

😻 Гэты кот такі знакаміты, што мае сваю метку на Google Maps

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Я хацеў гаварыць на той жа мове, на якой продкі»

🗣 Олівер Окунь з Чыкага з дзяцінства еў бабуліны дранікі, а калі даведаўся, што ягоныя карані паходзяць з Беларусі – пастанавіў навучыцца мове продкаў. Гэтае імкненне прывяло Олівера на фестываль «Tutaka», дзе мы з ім пазнаёміліся і запрасілі на «Раніцу з Белсатам» 🎥🎙

👀 Яшчэ больш цікавых асобаў і карысных матэрыялаў шукайце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🇯🇵 Ліберал-дэмакраты, якія кіруюць Японіяй 70 гадоў амаль без перапынку, раптам страцілі бальшыню ў парламенце

Аднак непапулярны прэм'ер-міністр Сігэру Ісіба адмаўляецца ісці ў адстаўку.

☝️Расказваем падрабязней, што адбываецца

Читать полностью…

Белсат

💬 «Беларусь – геаграфічна еўрапейская краіна. Не можа быць цудаў, калі не шануеш еўрапейскай гісторыі, еўрапейскай спадчыны, проста адкідваеш гэта»

Дэпутат Еўрапарламенту ад Літвы Пятрас Аўштравічус расказаў «Белсату», чаму можа павучыцца Беларусь у Літвы ў плане пабудовы новага падмурку для сваёй эканомікі. Не цяпер, а пасля сыходу з улады Лукашэнкі, вядома.

☝️Пачытайце, што расказаў спадар Аўштравічус

Читать полностью…

Белсат

🤢 Берасце накрыла непрыемным пахам. Прычына, імаверна, у выкідах аднаго з прадпрыемстваў

Праўда, гарвыканкам сцвярджае, што інцыдэнтаў на гарадскіх заводах не зафіксавана. Але, хутчэй за ўсё, чыноўнікі нешта не дагаворваюць.

🔍 Падрабязнасці шукайце вось тут

Читать полностью…
Подписаться на канал