Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
👴🏻❤️ Сёння гэтаму вядомаму здымку споўніўся 31 год
Так, гэта тая самая першая інаўгурацыя Лукашэнкі пад бела-чырвона-белым сцягам 20 ліпеня 1994-га. Не міне нават году з моманту, калі быў зроблены гэты кадр, як новаспечаны кіраўнік Беларусі пазбавіць гэты сцяг разам з гербам «Пагоня» статусу дзяржаўнай сімволікі.
Фота і відэа з той прысягі Лукашэнкі сталі асабліва часта прыгадваць пасля падзеяў 2020-га года, калі аўтарытарны рэжым, што пануе ў Беларусі, пачаў як ніколі актыўна караць грамадзян за выкарыстанне гістарычнай сімволікі арыштамі ды штрафамі.
Дзяржаўная прапаганда звычайна апраўдвае антураж дэбютнай інаўгурацыі Лукашэнкі тым, што ён быў «законапаслухмяным» і прысягнуў пад сімволікаю, якая была афіцыйнай на той момант. А ўжо пазней «спытаў у народа» ягоную волю датычна сцяга ды герба ды «высветліў», што большасць хоча бачыць у якасці дзяржсімвалаў мадэрнізаваныя сцяг і герб БССР.
Пытанне вызвалення Анджэя Пачобута зноў паднялі на міжнародным узроўні
Пра палітвязня нагадала амерыкансаму боку дэлегацыя прадстаўнікоў польскага Сейму падчас візіту ў Злучаныя Штаты.
🔍 Глядзіце болей на сайце
🏃♀️Беларуска «разарвала» горны ўльтрамарафон у Польшчы: яна перамагла з 40-хвіліннай перавагаю
А вынік мінулагодняй пераможцы нашая суайчынніца палепшыла больш як на 1,5 гадзіны.
📍Чытайце болей на старонцы
🪞 «Чорнае люстэрка» ўжо не такое змрочнае? Расказваем пра новы сезон культавага серыялу
Падчас прагляду эпізодаў думаеш над тым, што гэта ўсё падобна на будучыню, да якой людзі імкнуцца, але пры сцэнары, калі яны ўсё сапсавалі.
📍Чытайце больш у нас на сайце
🛩 Дзяўчына з Беларусі перамагла «Wizz Air» у судзе. Хоць ужо і сама не верыла ў поспех
Лоўкост затрымаў рэйс больш як на 4 гадзіны, а ў якасці кампенсацыі прапанаваў ваўчар на ежу на суму 4 еўра. Беларуска вырашыла, што гэтага замала.
☝️Чытайце ў нас на сайце, чым скончылася гісторыя
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Прэзідэнт Інданэзіі Прабоўа Суб’янта наведаў Беларусь з неанансаваным візітам
🔻Берасцейскія мытнікі выкрылі нелегальны канал пастаўкі бытавой тэхнікі ў Беларусь
🔻Пад Менскам мужчыну насмерць збіў электрацягнік
🔻Наведнікі сталічнага гіпермаркету заўважылі на прылаўку з сырам пацука
🔻Украіна прапанвала Расеі правесці чарговы раўнд перамоваў
🔻Украінскі баксёр Аляксандр Усік здабыў перамогу над брытанцам Даніелем Дзюбуа
🔻П'яны мужчына без правоў катаўся на матацыкле у Смалявіцкім раёне
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😨 Больш за 30 чалавек патанулі ў В'етнаме пасля таго, як прагулачны катар патрапіў у шторм
На борце былі ў тым ліку дзясяткі дзяцей. Адзін з іх, 14-гадовы хлопчык, правёў 4 гадзіны ў каюце судна, якое перавярнулася, і цудам выжыў.
📍Чытайце болей
🥊 Украінскі баксёр Аляксандр Усік зноў стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў суперцяжкай вазе
Мінулым вечарам на лонданскім стадыёне «Ўэмблі» адбыўся двубой 38-гадовага Усіка з 27-гадовым брытанцам Даніэлем Дзюбуа.
Нягледзячы на маладзейшы ўзрост і той факт, што двубой адбываўся ў родным для яго Лондане, Дзюбуа саступіў украінцу – у 5-м раўндзе той спачатку накіраваў суперніка ў накдаўн, а следам амаль адразу ж – у накаўт.
Першы бой Усіка ды Дзюбуа адбыўся амаль два гады таму ў Вроцлаве. Тады ўкраінец таксама перамог накаўтам (праўда, у 9-м раўндзе).
📹 Відэа: DAZN
Беспілотнік трапіў у жылы дом у прыгарадзе Масквы
Пацярпела кватэра ў Зеленаградзе, таксама загарэліся некалькі аўтамабіляў. Пацярпелых няма.
Паводле Мінабароны Расеі, цягам ночы было збіта больш за 90 беспілотнікаў, з іх 19 – у Маскоўскім рэгіёне.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Сяргею Ціханоўскаму заданацілі €8000 за 8 гадзінаў
Былы палітвязень папрасіў беларусаў дапамагчы з грашыма на медычную рэабілітацыю пасля вызвалення. Неабходную суму сабралі за менш чым паўдня. Як будуць размяркоўвацца грошы – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Былы старшыня БНФ Рыгор Кастусёў перанёс дзве аперацыі
Як цяпер адчувае сябе палітык – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Сталі вядомыя беларускія кампаніі, якія трапілі ў 18-ты пакет санкцыяў
17 ліпеня ЕЗ ухваліў «адзін з самых моцных пакетаў санкцыяў» супраць Беларусі і Расеі. Якія прадпрыемствы нашай краіны могуць зазнаць абмежаванні – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
⚖️Суд абавязаў USAGM заплаціць «Радыё Свабода» грошы
Федэральны суд ЗША 18 ліпеня пастанавіў, што агенцтва USAGM павінна пералічыць радыё «Свабода» астатнія сродкі, вылучаныя Кангрэсам на 2025 год. Суд адзначыў, што патрабаванне новых умоваў гранту і спыненне перамоваў з боку USAGM парушае закон.
У выніку недахопу фінансавання «Радыё Свабода» давялося скараціць праграмы і адпраўляць частку супрацоўнікаў у адпачынак, што нанесла шкоду глабальнаму ўплыву выдання. Прэзідэнт RFE/RL Стывэн Капус назваў рашэнне суда важнай перамогай, якая дапаможа працягваць працу і супрацьстаяць прапагандзе аўтарытарных уладаў.
У сакавіку 2025 года Доналд Трамп падпісаў указ аб скарачэнні дзейнасці USAGM, а ў красавіку адключылі спадарожнік, які трансляваў праграмы «Радыё Свабода» для Расеі і іншых рэгіёнаў. Еўразвяз у маі заявіў пра падтрымку радыё.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🤔 Камунізм – нельга, а марыхуану – трошкі можна
Такія змены ў заканадаўства Чэхіі падпісаў прэзідэнт Пэтр Павэл. Цяпер у краіне цалкам забароненая камуністычная ідэалогія, а за падтрыманне такіх арганізацыяў прадугледжанае пакаранне – да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Акрамя гэтага, прэзідэнт прыняў закон аб частковай дэкрыміналізацыі марыхуаны. Цяпер у Чэхіі дазволена вырошчваць удома да трох кустоў і захоўваць да 100 грамаў марыхуаны. Па-за домам можна мець пры сабе да 25 грамаў.
А як вы ставіцеся да такіх законаў?
Амерыканец зрабіў мацнейшы кадр: палёўка ў кіпцюрах драпежніка
У гэты імклівы момант, маленькая ахвяра глядзіць проста ў аб’ектыў фотакамеры. У сацсетках ужо назвалі гэты позірк «апошнімі секундамі жыцця».
🎭Ці можна танчыць, калі іншыя — у турме?
Наколькі маральна святкаваць, калі сотні палітвязняў у турмах? Гэтае пытанне разарвала сацсеткі перад фестывалем «Tutaka». Хтосьці назваў імпрэзу «неэтычнай забавай», іншыя ж кажуць, што танцы і сустрэчы — гэта не здрада, а спосаб выжыць і захаваць годнасць.
«Гумар — правераная часам зброя», — піша Любоў Лунёва і згадвае, як Сяргей Ціханоўскі пасля вызвалення смажыў катлеты на фестывалі замест палітычных заяў. Гэта быў яго адказ крытыкам.
А што, калі супольнасць на чужыне — гэта ўжо не ўцёкі, а змаганне іншымі спосабамі?
🔗Чытайце далей пра боль, памяць і выбар, які стаіць перад беларусамі ў эміграцыі — у артыкуле
🇦🇺Аўстралія дапаможа Украіне танкамі Abrams
Аўстралія перадала Украіне танкі M1A1 Abrams у межах дапамогі на $160 мільёнаў — паведамляе Reuters. Большасць з 49 танкаў ужо ўкраінскі бок атрымаў, астатнія даставяць у найбліжэйшыя месяцы. Аўстралія з'яўляецца адным з найбуйнейшых донараў Украіны па-за NATO. Агульная сума дапамогі з боку Канберы перавышае $980 мільёнаў. Таксама Аўстралія забараніла экспарт алюмінію і баксітаў у Расею і ўвяла санкцыі супраць каля 1000 расейцаў. Урад называе дзеянні Расеі незаконнымі і настойвае на мірным урэгуляванні на ўмовах Кіева.
🤪 На Берасцейшчыне прыгатавалі найвялікшую ў Беларусі юшку
Гэта адбылося на фестывалі «Сомінская юшка-2025». Прадстаўнік Нацыянальнага рэестру Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко зафіксаваў рэкорд у намінацыі «Юшка, прыгатаваная ў ёмістаці аб'ёмам 800 літраў».
Пасля фіксацыі дасягнення страваю пачаставалі ўсіх ахвочых гасцей фестывалю.
📷 Фота: @ivatsevichynews
📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🔹Высокапасадовец NATO прагназуе, што праз два гады РФ нападзе на Еўропу, а Кітай – на Тайвань
Алексус Грынкевіч (дарэчы, нашчадак эмігрантаў з Беларусі) заявіў пра гэта на сустрэчы вайскоўцаў і кіраўнікоў абароннай прамысловасці.
🔍 Падрабязней глядзіце па спасылцы
🕯 9 гадоў без Паўла Шарамета
Раніцай 20 ліпеня 2016 года аўтамабіль, у якім беларускі журналіст ехаў на працу, выбухнуў у цэнтры Кіева.
Прыгадваем у нашым відэа жыццёвы шлях Шарамета, які паспеў папрацаваць у Беларусі, Расеі ды ва Украіне (і паўсюль нажыць сабе ворагаў праз сваю прафесійную дзейнасць).
📍Службовы сабака выявіў у мужчыны, які ехаў у Беларусь пра «Каменны Лог», самаробныя папіросы з марыхуанаю
На небараку завялі крымінальную справу. Паводле цяперашняга заканадаўства, яму можа пагражаць ажно да 10 гадоў турмы.
🔍 Падрабязнасці шукайце на старонцы
🧹 Чысценька, як у Беларусі, толькі ў самым сэрцы Цэнтральнай Амерыкі!
Саша Гойшык дзеліцца ўражаннямі пра Нікарагуа – краіну, што жыве 40 гадоў пад рэжымам вялікага сябра Лукашэнкі Даньеля Артэгі.
👀 Яшчэ больш цікавага і карыснага глядзіце ў «Раніцы на «Белсаце» на YouTube-канале «Белсат Life»
💁🏻♂️ «Мы чакаем, што нашы лідары будуць усталёўваць стандарты як у адносінах паводзін, так і ў адносінах адказнасці»
Эндзі Байран, якога камера «спаліла» з каханкаю на канцэрце Coldplay, вырашыў пакінуць пасаду CEO IT-кампаніі Astronomer. Савет дырэктараў не меў нічога супраць.
👀 Падрабязней чытайце па спасылцы
Фота тыдня: дзяўчына з Гаіці паказвае твар пасля нападу бандытаў
Жан атрымала агнястрэльнае раненне ў сябе дома падчас уварвання ўзброенай банды. Паводле ААН, мінімум 4864 асобы былі забітыя злачынцамі на Гаіці з кастрычніка 2024 года.
Гаіці – самая бедная краіна ў Заходнім паўшар’і, часткі якой знаходзяцца пад кантролем узброеных груповак.
Больш моцных здымкаў тыдня глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.
Сёння пагаворым пра размеркаванне беларускіх выпускнікоў, пра беларускія ліўні, а таксама пазнаёмімся з майстрыхай, якая гатуе традыцыйныя прысмакі. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=6lNX7KJVVoU
💥 #галоўнае за 19 ліпеня
✔️Сяргей Ціханоўскі сабраў € 8000 усяго за 8 гадзінаў
✔️Здароўе хворага на рак Рыгора Кастусёва паляпшаецца
✔️Дзяржава зможа забіраць лізінгавыя аўтамабілі ў прыватных асобаў дзеля вайны
✔️Пад новыя санкцыі патрапілі 8 прадпрыемстваў, якія працуюць на ваенку
✔️Аўстралія дапаможа Украіне танкамі Abrams
✔️Адсутнасць бульбы — штраф да 8400 рублёў
✔️На Гомельшчыне міліцыя штотыдзень выклікае беспрацоўных
✔️Федэральны суд ЗША абавязаў USAGM выплаціць «Радыё Свабода» рэшту грошай за 2025 год
🧾 На Гомельшчыне беспрацоўных выклікаюць у міліцыю штотыдзень
У Ельску і іншых раёнах Гомельскай вобласці міліцыя штотыдзень ладзіць «прафілактычныя» сустрэчы з беспрацоўнымі. Як піша «Флагшток» са спасылкай на газету мясцовага райвыканкаму, людзей выклікаюць у РАУС, дзе прымушаюць шукаць працу і нават накіроўваюць на грамадскія працы.
Замест звычайных апавяшчэнняў цяпер дасылаюць позвы — за іх ігнараванне пагражае штраф або арышт. Такія дзеянні выклікаюць пытанні: юрысты адзначаюць, што пакаранне за беспрацоўе не прадугледжанае ні ў адміністрацыйным, ні ў крымінальным кодэксе.
Але сілавікі працягваюць ціснуць на тых, хто не мае афіцыйнай занятасці.
Чытайце далей у матэрыяле — як гэта адбываецца і што гавораць эксперты.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🏠 Распавядзем пра адну з сакрэтных рэзідэнцый Лукашэнкі. Ён валодае ёй ужо даўно, але галоўны будынак амаль не трапляў на фота ці відэа.
🚛Цяпер падчас мабілізацыі або ваеннага становішча ўлады могуць забіраць аўтамабілі ў звычайных людзей для патрэб арміі. Расказваем, што гэта значыць для грамадзян.
🍄Сезон грыбоў — людзі ўсё часцей ідуць у лес. Але лёгка згубіцца, асабліва калі захапіцца пошукам. Даём парады: як не згубіць кірунак, што ўзяць з сабой і як падрыхтавацца да паходу.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=bFqyav0VZW4
🥔 Адсутнасць бульбы — штраф да 8400 рублёў
Беларускія ўлады будуць штрафаваць за адсутнасць бульбы ў крамах. Паводле Наталлі Васілеўскай з МАРГ, праблему дэфіцыту вырашылі праз адказнасць пастаўшчыкоў і крам.
Прычынай стала тое, што бульбу выгадней было прадаваць у Расею, дзе яна каштавала на 50% даражэй. У выніку на беларускіх паліцах яе не хапала. Цяпер усе абавязаныя забяспечваць наяўнасць гэтай гародніны.
Штрафы для фізічных асоб — да 504 рублёў, для юрасобаў — да 8400. Чыноўніца падкрэсліла: калі была магчымасць паставіць, але не зрабілі — адказнасць будзе жорсткай.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Лоўкостэр «Wizz Air» не пусціў на рэйс беларусаў з польскім праязным дакументам
Беларуса з жонкай і дзіцём не пусцілі на рэйс «Wizz Air» з Варшавы на Кіпр. Прычынай стаў праязны дакумент, аформлены на 11-месячнае дзіця, народжанае ў Польшчы. Прадстаўніца авіякампаніі заявіла, што з гэтым дакументам сям’ю могуць не пусціць на Кіпр, і адмовіла ім у пасадцы. Беларус падаў скаргу, але не чакае станоўчага адказу. Гэта ўжо не першы выпадак, калі «Wizz Air» адмаўляе беларусам з праязнымі дакументамі. Такія дакументы выдаюць тым, хто не можа атрымаць пашпарт сваёй краіны, і ў Польшчы іх пакуль афармляюць па спрошчанай працэдуры.
🔗Падбразнасці — па спасылцы
Ціханоўская пракаментавала заявы свайго мужа і рэакцыю на іх беларусаў
«Сяргей зараз не пазіцыянуе сябе як палітык. Ён – чалавек, які камунікуе з беларусамі, які кажа ўсё, што ён думае. Калі гэта некага крыўдзіць, я думаю, што мы можам на дадзены момант паставіцца да гэтага з разуменнем, бо шмат чаго чалавек прапусціў», – сказала Святлана інтэрв'ю радыё «Свабода».
Беларуская лідарка папрасіла не крыўдаваць на заявы мужа
«Ён пяць гадоў не меў магчымасці ні з кім пагаварыць, думкамі падзяліцца. І зараз яму гэта патрэбна, яму патрэбна абдымацца з людзьмі, яму патрэбна выказаць усё, што ён захоўваў. Таму я ад свайго імя прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі. Ён не ўсё можа адчуць. Гэта ўсё выправіцца, скарэктуецца з часам».
Ціханоўская распавяла, што трошкі папраўляе Сяргея
«Ён прыслухоўваецца, калі я раблю нейкія заўвагі, што ён ужо не ў той стэп пайшоў. У мяне іншая роля, я не магу сабе дазволіць сказаць тое, што можа ён. Можа, гэта і някепска. Я бачу, што ён прынёс нейкую новую энергію ў наш рух».