Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
⚖️Суд абавязаў USAGM заплаціць «Радыё Свабода» грошы
Федэральны суд ЗША 18 ліпеня пастанавіў, што агенцтва USAGM павінна пералічыць радыё «Свабода» астатнія сродкі, вылучаныя Кангрэсам на 2025 год. Суд адзначыў, што патрабаванне новых умоваў гранту і спыненне перамоваў з боку USAGM парушае закон.
У выніку недахопу фінансавання «Радыё Свабода» давялося скараціць праграмы і адпраўляць частку супрацоўнікаў у адпачынак, што нанесла шкоду глабальнаму ўплыву выдання. Прэзідэнт RFE/RL Стывэн Капус назваў рашэнне суда важнай перамогай, якая дапаможа працягваць працу і супрацьстаяць прапагандзе аўтарытарных уладаў.
У сакавіку 2025 года Доналд Трамп падпісаў указ аб скарачэнні дзейнасці USAGM, а ў красавіку адключылі спадарожнік, які трансляваў праграмы «Радыё Свабода» для Расеі і іншых рэгіёнаў. Еўразвяз у маі заявіў пра падтрымку радыё.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🤔 Камунізм – нельга, а марыхуану – трошкі можна
Такія змены ў заканадаўства Чэхіі падпісаў прэзідэнт Пэтр Павэл. Цяпер у краіне цалкам забароненая камуністычная ідэалогія, а за падтрыманне такіх арганізацыяў прадугледжанае пакаранне – да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Акрамя гэтага, прэзідэнт прыняў закон аб частковай дэкрыміналізацыі марыхуаны. Цяпер у Чэхіі дазволена вырошчваць удома да трох кустоў і захоўваць да 100 грамаў марыхуаны. Па-за домам можна мець пры сабе да 25 грамаў.
А як вы ставіцеся да такіх законаў?
Амерыканец зрабіў мацнейшы кадр: палёўка ў кіпцюрах драпежніка
У гэты імклівы момант, маленькая ахвяра глядзіць проста ў аб’ектыў фотакамеры. У сацсетках ужо назвалі гэты позірк «апошнімі секундамі жыцця».
🎭Ці можна танчыць, калі іншыя — у турме?
Наколькі маральна святкаваць, калі сотні палітвязняў у турмах? Гэтае пытанне разарвала сацсеткі перад фестывалем «Tutaka». Хтосьці назваў імпрэзу «неэтычнай забавай», іншыя ж кажуць, што танцы і сустрэчы — гэта не здрада, а спосаб выжыць і захаваць годнасць.
«Гумар — правераная часам зброя», — піша Любоў Лунёва і згадвае, як Сяргей Ціханоўскі пасля вызвалення смажыў катлеты на фестывалі замест палітычных заяў. Гэта быў яго адказ крытыкам.
А што, калі супольнасць на чужыне — гэта ўжо не ўцёкі, а змаганне іншымі спосабамі?
🔗Чытайце далей пра боль, памяць і выбар, які стаіць перад беларусамі ў эміграцыі — у артыкуле
🇦🇺Аўстралія дапаможа Украіне танкамі Abrams
Аўстралія перадала Украіне танкі M1A1 Abrams у межах дапамогі на $160 мільёнаў — паведамляе Reuters. Большасць з 49 танкаў ужо ўкраінскі бок атрымаў, астатнія даставяць у найбліжэйшыя месяцы. Аўстралія з'яўляецца адным з найбуйнейшых донараў Украіны па-за NATO. Агульная сума дапамогі з боку Канберы перавышае $980 мільёнаў. Таксама Аўстралія забараніла экспарт алюмінію і баксітаў у Расею і ўвяла санкцыі супраць каля 1000 расейцаў. Урад называе дзеянні Расеі незаконнымі і настойвае на мірным урэгуляванні на ўмовах Кіева.
379 беспілотнікаў і ракетаў: Расея не спыняе масіраваных атакаў на Украіну
У ноч на 19 ліпеня Расея здзейсніла найбуйнейшую атаку з пачатку вайны — выпусціла 344 дроны і 35 ракетаў. Найбольш пацярпеў Паўлаград, дзе разбураныя прадпрыемствы, жылы дом і пажарная частка. У Адэсе ад удараў загінула адна асоба, яшчэ шэсць параненыя. Без электрычнасці засталіся тысячы сем’яў у Сумах, удары таксама прыйшліся па іншых абласцях Украіны.
🔗Падбрабязнасці — па спасылцы
Апублікаваны пералік беларускіх кампаніяў з 18-га пакету санкцыяў ЕЗ
Еўразвяз апублікаваў 18-ы пакет санкцыяў супраць Беларусі і Расеі. У спісе — 8 беларускіх кампаній, звязаных з вытворчасцю зброі і пастаўкамі для расейскага ВПК. Сярод іх — «Белзнешпрамсэрвiс», «Легмаш», «Рухсерваматор», «ВІСТАН» ды іншыя. Іх абвінавачваюць у вырабе снарадаў, прыцэлаў, дэталяў для танкаў і супрацоўніцтве з «Уралвагонзаводам». У дакуменце пазначана, чым менавіта займаецца кожнае прадпрыемства.
«На нас кажуць "ліцвіны"»😍
Ёсць на Падляшшы мясцовасць, дзе жывуць праўдзівыя ліцвіны! Паслухайце як яны гавораць.
Ствараем мапу беларускага Падляшша.
Глядзіце новае выданне «Падляшскіх вакацый» цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
«Для Чэхіі Скарына – каралеўскі лекар і садоўнік» 🤯
Сям’я беларусаў-дызайнераў ужо 20 гадоў жывуць у чэшскай Празе, намацалі мясцовы «Дзэн» і стараюцца не страціць сувязь з Беларуссю.
У новым выданні «Віду на жыхарства» адпраўляемся ў чароўную Чэхію
❓ Ці быў «Другі фронт» саюзнікаў «другім»?
Чаму савецкім і постсавецкім афіцыйным гісторыкам было так важна замацаваць асаблівую ролю СССР у перамозе нацысцкай Нямеччыны?
У новым выданні праграмы «Міфы вайны» раскажам тое, пра што маўчыць дзяржаўная прапаганда.
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.
Сёння пагаворым пра тое, як замежнікі вучаць беларускую, што такое лагер «Краіна для жыцця» і распавядзём гісторыю беларускага сексу. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=hCqiOUm5Xog
💥 #галоўнае за 18 ліпеня
✔️Расейскія дроны ўдарылі па вобласцях Украіны – ёсць загінулыя
✔️Віктар Орбан прыгразіў выхадам Вугоршчыны з ЕЗ
✔️TikTok разбаніў Ціханоўскую і Латушку
✔️Беларусь прымушае рабіць пашпарты дзецям, народжаным у замежжы
✔️У беларускіх лясах можна набраць вёдры грыбоў і ягад. Але зарабіць на гэтым няпроста
✔️Лукашэнка паскардзіўся сілавікам на калгаснікаў
✔️Беларусь лепш за Люксембург? Што за «Мэты ўстойлівага развіцця», якімі хваляцца ўлады
✔️Пажар мог нанесці вялікую шкоду «Кераміну»
✔️Сяргей Ціханоўскі збірае сродкі на аднаўленне
✔️ЕЗ забаніў чатыры беларускія банкі
#рэпрэсіі:
▫️Журналісту Ігару Ільяшу споўнілася 37 гадоў за кратамі
▫️У ААН нагадалі, што заклікалі беларускія ўлады расследаваць смерць Алеся Пушкіна
😎 У Беларусі пачалі страляць "чырвонакніжных" мядзведзяў
Першы буры мядзведзь быў забіты на афіцыйна дазволеным паляванні тры дні таму. Гэты від мядзьведзяў застаецца ў Чырвонай кнізе, але ад сёлета дазволеная "частковая ліквідацыя асобінаў у рамках планаў кіравання".
Такая ж супярэчлівая інфармацыя і пра папуляцыю бурых мядзьведзяў: ніякіх дакладных звестак пра іх колькасць у Беларусі няма. Паводле Белстату, у 2019 годзе налічвалася прыкладна 19 асобінаў, у 2020-м – каля 42, а ў 2021-м – ужо 580 мядзведзяў. На практыцы такое павелічэнне можна параўнаць хіба з цудам.
Ініцыятарам палявання на бурых мядзьведзяў стала "Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» . Ім кіруе нядаўні міністр МУС і скандальнавядомы прыхільнік НКВД і рэпрэсій Ігар Шуневіч. Ён сам і ягоная жонка разам удзельнічаюць у акцыёнах на адстрэл "чырвонакніжніка".
Больш чытайце па спасылцы.👈
🏌️⛳️ На гэтым кантыненце ўпершыню згулялі ў гольф
Паглядзіце, як гэта было!
😳 Персік дапамог беларусцы стаць багацейшай
У чым сакрэт — глядзіце на відэа.
🧾 На Гомельшчыне беспрацоўных выклікаюць у міліцыю штотыдзень
У Ельску і іншых раёнах Гомельскай вобласці міліцыя штотыдзень ладзіць «прафілактычныя» сустрэчы з беспрацоўнымі. Як піша «Флагшток» са спасылкай на газету мясцовага райвыканкаму, людзей выклікаюць у РАУС, дзе прымушаюць шукаць працу і нават накіроўваюць на грамадскія працы.
Замест звычайных апавяшчэнняў цяпер дасылаюць позвы — за іх ігнараванне пагражае штраф або арышт. Такія дзеянні выклікаюць пытанні: юрысты адзначаюць, што пакаранне за беспрацоўе не прадугледжанае ні ў адміністрацыйным, ні ў крымінальным кодэксе.
Але сілавікі працягваюць ціснуць на тых, хто не мае афіцыйнай занятасці.
Чытайце далей у матэрыяле — як гэта адбываецца і што гавораць эксперты.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🏠 Распавядзем пра адну з сакрэтных рэзідэнцый Лукашэнкі. Ён валодае ёй ужо даўно, але галоўны будынак амаль не трапляў на фота ці відэа.
🚛Цяпер падчас мабілізацыі або ваеннага становішча ўлады могуць забіраць аўтамабілі ў звычайных людзей для патрэб арміі. Расказваем, што гэта значыць для грамадзян.
🍄Сезон грыбоў — людзі ўсё часцей ідуць у лес. Але лёгка згубіцца, асабліва калі захапіцца пошукам. Даём парады: як не згубіць кірунак, што ўзяць з сабой і як падрыхтавацца да паходу.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=bFqyav0VZW4
🥔 Адсутнасць бульбы — штраф да 8400 рублёў
Беларускія ўлады будуць штрафаваць за адсутнасць бульбы ў крамах. Паводле Наталлі Васілеўскай з МАРГ, праблему дэфіцыту вырашылі праз адказнасць пастаўшчыкоў і крам.
Прычынай стала тое, што бульбу выгадней было прадаваць у Расею, дзе яна каштавала на 50% даражэй. У выніку на беларускіх паліцах яе не хапала. Цяпер усе абавязаныя забяспечваць наяўнасць гэтай гародніны.
Штрафы для фізічных асоб — да 504 рублёў, для юрасобаў — да 8400. Чыноўніца падкрэсліла: калі была магчымасць паставіць, але не зрабілі — адказнасць будзе жорсткай.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Лоўкостэр «Wizz Air» не пусціў на рэйс беларусаў з польскім праязным дакументам
Беларуса з жонкай і дзіцём не пусцілі на рэйс «Wizz Air» з Варшавы на Кіпр. Прычынай стаў праязны дакумент, аформлены на 11-месячнае дзіця, народжанае ў Польшчы. Прадстаўніца авіякампаніі заявіла, што з гэтым дакументам сям’ю могуць не пусціць на Кіпр, і адмовіла ім у пасадцы. Беларус падаў скаргу, але не чакае станоўчага адказу. Гэта ўжо не першы выпадак, калі «Wizz Air» адмаўляе беларусам з праязнымі дакументамі. Такія дакументы выдаюць тым, хто не можа атрымаць пашпарт сваёй краіны, і ў Польшчы іх пакуль афармляюць па спрошчанай працэдуры.
🔗Падбразнасці — па спасылцы
Ціханоўская пракаментавала заявы свайго мужа і рэакцыю на іх беларусаў
«Сяргей зараз не пазіцыянуе сябе як палітык. Ён – чалавек, які камунікуе з беларусамі, які кажа ўсё, што ён думае. Калі гэта некага крыўдзіць, я думаю, што мы можам на дадзены момант паставіцца да гэтага з разуменнем, бо шмат чаго чалавек прапусціў», – сказала Святлана інтэрв'ю радыё «Свабода».
Беларуская лідарка папрасіла не крыўдаваць на заявы мужа
«Ён пяць гадоў не меў магчымасці ні з кім пагаварыць, думкамі падзяліцца. І зараз яму гэта патрэбна, яму патрэбна абдымацца з людзьмі, яму патрэбна выказаць усё, што ён захоўваў. Таму я ад свайго імя прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі. Ён не ўсё можа адчуць. Гэта ўсё выправіцца, скарэктуецца з часам».
Ціханоўская распавяла, што трошкі папраўляе Сяргея
«Ён прыслухоўваецца, калі я раблю нейкія заўвагі, што ён ужо не ў той стэп пайшоў. У мяне іншая роля, я не магу сабе дазволіць сказаць тое, што можа ён. Можа, гэта і някепска. Я бачу, што ён прынёс нейкую новую энергію ў наш рух».
📺 Кароткі агляд навінаў!
🔻Атрад міліцыянтаў будзе дапамагаць аграрыям падчас уборачнай кампаніі
🔻 Лукашэнка загадаў сабраць мегаўраджай бульбы
🔻 Пракуратура пачала правяранне адносна жорсткага абыходжання з дзецьмі ў садку на Магілёўшчыне
🔻 Украінскі палітолаг Яўген Магда пра беларускі чыннік 18-га пакету санкцыяў ЕЗ
🔻 Паўночная Карэя закрыла для замежнікаў свой новы курорт на ўзбярэжжы Японскага мора
🔻 Зняволеным на "хіміі" надаюць экстрэмісцкі статус за палітычны пераслед у мінулым
🔻 Колькі беларускага засталося ў Беларусі?
🔻 Жыхары Менску скардзяцца на бяссонніцу праз паўлінаў, якія жывуць побач
🔻 Шок! Мужык сабраў 50 кг лісічак
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🎓Куды імкнуцца паступіць беларускія абітурыенты ў 2025 годзе?
Сёлета беларусы асабліва імкнуцца ў дызайн, ІТ і медыцыну — канкурэнцыя там была вельмі высокая. У некаторыя спецыяльнасці прахадны бал набліжаўся да максімальнага — 390 з 400. Адначасова былі і нечаканыя недаборы, напрыклад, на «Міжнародную канфлікталогію» ці «Фізіку». Рэгіянальныя ўніверсітэты таксама не засталіся без увагі — туды падалі дакументы значна больш людзей, чым было бюджэтных месцаў.
📅 Як сёлета ідзе ўступная кампанія ў Беларусі — чытайце ў артыкуле
💥Лізінгавыя аўта — на вайну!
Цяпер дзяржава зможа забіраць лізінгавыя аўтамабілі ў прыватных асобаў падчас мабілізацыі або ў ваенны час. Гэта прадугледжвае новы ўказ Лукашэнкі, падпісаны 18 ліпеня. Раней такая мера датычылася толькі дзяржаўнага транспарту.
Здароўе хворага на рак Рыгора Кастусёва паляпшаецца💪🏼
Рыгор Кастусёў, былы старшыня БНФ, змагаецца з ракам. Пасля вызвалення з турмы летась яму зрабілі дзве аперацыі, і цяпер ён адчувае сябе значна лепш. Апошнія месяцы палітык знаходзіцца пад наглядам дактароў, якія, паводле яго сяброў, робяць усё магчымае. Нядаўна ён праходзіў абследаванне і рыхтуецца да наступнага. Кастусёва арыштавалі ў 2021 годзе, а вызвалілі 3 ліпеня 2024 года праз «памілаванне».
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Сяргей Ціханоўскі сабраў € 8000 усяго за 8 гадзінаў
Грошы пойдуць на аднаўлення ягонага здароўя. Вядома, што € 2500 выдаткуецца на поўнае медычнае абследаванне, € 4500 – на пратэзаванне зубоў, а € 1000 – на развязанне праблемаў са зрокам.
Збор працягваецца, на момант публікацыі Ціханоўскаму заданацілі € 8680.
Раней былы палітвязень папрасіў падтрымаць яго дзеля «магутнага ўдару па рэжыму». Тады, за тры дні, Ціханоўскаму перавялі толькі € 1000.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 ЕЗ прыняў 18-ы пакет санкцыяў супраць Расеі
Пакет ужо называюць «адным з самых жорсткіх», які таксама ўплывае на банкаўскую сістэму Беларусі. Якія банкі трапілі пад абмежаванні і што гэта будзе азначаць – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 «Белавія» запускае рэйсы на Хайнань (Кітай)
Разабраліся, колькі каштуюць квіткі і туры ў гэтае экзатычнае месца. Падрабязней чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Беларусь займае 32-е месца ў сусветным рэйтынгу «за ўсё добрае»
Чаму ў рэйтынгу ААН Беларусь апярэджвае Люксембург і што гэта за сусветныя «мэты ўстойлівага развіцця», якімі хваляцца ўлады? Распавядзем на нашым сайце (праз VPN).
#штопачытаць
☝️ Кіраўніца Белсату Аліна Коўшык у «тэрарыстычным» спісе КДБ
Яшчэ раней Аліну Коўшык разам з тысячай беларусаў дадалі і ў базу вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Федэрацыі. «Экстрэмізм» і «тэрарызм» не адное і тое ж. «Экстрэмізм» у беларускія законы ўвялі ў 2016 годзе на ўзор Расеі.
Дакладнага тлумачэння тэрміну няма, таму пад апісанне можа трапіць што заўгодна: «перашкода дзейнасці дзяржорганаў», «знявага службовай асобы», «тэрарыстычная дзейнасць» і шмат іншага. Больш чытайце на інтэрнэт-старонцы. 👈
😎 Вылузацца са скуры, каб абысці санкцыі
Лукашэнка ліхаманкава спрабуе абыйсці санкцыі і намагаецца спалучыць неспалучальнае.
Днямі правёў таемныя перамовы з кіраўнікамі Інданезіі і Санкт-Пецярбургу. Здавалася б, нічога агульнага, а ў сапраўднасці дыктатар дамаўляецца на гандаль з Інданезіяй праз Санкт-Пецярбург, каб пракласці шлях у абыход санкцыяў.
А яшчэ чарговы раз змяняе імідж: з "добрага дзеда" на "прывід Сталіна".
Гэтую і іншыя тэмы ў новай праграме «ПраСвет» сёння абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса і аналітык Зміцер Міцкевіч. Глядзіце праграму па спасылцы. 👈
😢Упаў з трэцяга паверха: беларус у Польшчы змагаецца за жыццё
У Варшаве на будоўлі цяжка траўмаваўся 34-гадовы беларус Канстанцін Каліноўскі — ён упаў з вышыні і трапіў у больніцу з пераломамі. Канстанцін — былы вайсковец у ВСУ, які шукаў бяспекі ў Польшчы. Цяпер ён не можа працаваць, і сябры арганізавалі збор грошай на лячэнне.
🔗Заданаціць можна тут
✔️TikTok разбаніў Ціханоўскую і Латушку
17 ліпеня TikTok разблакаваў акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі для карыстальнікаў у Беларусі. Гэта атрымалася дзякуючы перамовам офіса Ціханоўскай з прадстаўнікамі платформы праз дыпламатычныя кантакты — паведаміла «Люстэрка»
У TikTok паставіліся да просьбы з разуменнем і пагадзіліся на далейшае супрацоўніцтва. Таксама абмеркавалі варыянты прадухілення падобных сітуацый у будучыні і падтрымку беларускай мовы.
Нагадаем, 11 чэрвеня TikTok заблакаваў акаўнты Ціханоўскай і Латушкі для карыстальнікаў у Беларусі — гэта быў першы такі выпадак у краіне.