Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
☝️Беларуску, якую польская паліцыя затрымала па лініі Інтэрполу па «замове» уладаў РБ, пастанавілі не экстрадаваць
Жанчына падазраецца ў фінансавых махінацыях. Аднак рэжым Лукашэнкі можа выкарыстоўваць інструменты Інтэролу для таго, каб пераследаваць у тым ліку сваіх палітычных апанентаў.
«У сувязі з тым, што захаванне права на судовы кантроль за пазбаўленнем волі з'яўляецца фундаментальным прынцыпам, што дзее ў прававой дзяржаве, экстрадыцыя ў краіну, якая гэтага прынцыпу не выконвае, недапушчальная».
🔍 Падрабязнасці шукайце на нашай старонцы
☝️Яўгена Казанцава, што атакаваў Паўла Латушку пару тыдняў таму, ужо дэпартавалі з Польшчы
Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба паведаміў пра гэта «Белсату» ў адказ на адпаведны запыт.
👀 Глядзіце падрабязнасці вось тут
☝️Ці ведалі вы, што адна з найлепшых і найдакладнейшых геаграфічных мапаў Сярэднявечча была створаная ў ВКЛ?
На гэтую мапу нанеслі больш за тысячу населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб'ектаў Княства, яна стала для іншых дзяржаваў Еўропы своеасаблівай «энцыклапедыяй», па якой можна было вывучаць ВКЛ.
Усё таму, што ўжо тады былі людзі, якія хацелі бачыць сваю краіну не ў ценю імперыі, а роўнай сярод роўных на мапе свету.
🔍 Глядзіце выпуск праграмы «Няпростыя рэчы» пра Радзівілаўскую мапу на канале «Белсат HISTORY»
📍Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Магілёва засталося без святла на тыдзень
Міністр энергетыкі, каментуючы сітуацыю, зазначыў, што аднавіць падачу электрычнасці на ўчастак, да якога належыць «Магілёўхімвалакно», найбольш складана ў параўнанні з іншымі.
👀 Глядзіце падрабязнасці на нашым сайце
💁🏻♂️ Людзям, якіх уключылі ў спісы «незанятых у эканоміцы», дасылаюць позвы з аддзяленняў міліцыі
Ігнараванне гэтай паперкі пагражае адміністратыўнай адказнасцю. Раней «дармаеды» атрымлівалі «апавяшчэнні аб яўцы», за ігнараванне якіх пакаранняў прадугледжана не было.
На сітуацыю звярнуў увагу @flagshtok.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
👆Вось гэта бог маркетынгу: з дапамогаю такіх калажаў мужчына прадае сваю машыну на «Куфары»
На незвычайную абвестку пра продаж Volkswagen Passat 1989 года звярнула ўвагу выданне «Сильные Новости».
❓Купілі б у яго машыну?
🔸Экс-журналіст прэзідэнцкага пулу АНТ, якога судзілі за «распальванне варожасці», цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Пра вызваленне Дзмітрыя Семчанкі паведамляе @nashaniva.
Семчанка шмат гадоў працаваў на дзяржаўным тэлеканале АНТ, у тым ліку быў чальцом так званага «прэзідэнцкага пулу». У 2020-м годзе пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў ён заявіў пра сыход з каналу ды ўзяў удзел у маршах пратэсту. За гэта яго тады пакаралі 15 соднямі арышту.
Пасля прыдушэння пратэстаў Семчанка не стаў з'язджаць з Беларусі, і ў верасні 2022-га яго зноў затрымалі. Гэтым разам рэпрэсіўная машына павесіла на былога журналіста крыміналку за «распальванне варожасці». Семчанку прысудзілі тры гады калоніі, ён цалкам адбыў увесь тэрмін.
☝️Украінская выведка сцвярджае, што беларускі верталёт Мі-24 збіў расейскі ўдарны беспілотнік
Ягоныя абломкі ўпалі на тэрыторыі Гомельшчыны. Збіццё адбылося ў ноч на суботу, 12 ліпеня.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🤯«Вайна і саюз з Расеяй – такі культурны код мы выхоўваем у дзецях? А дзе нашая спадчына, нашыя традыцыі?!»
У Беларусі з'явіўся адукацыйны партал для педагогаў. Сярод раздзелаў там ёсць і прысвечаны беларускаму культурнаму коду. Паглядзелі гэты раздзел, каб зразумець, што якое ўяўленне аб Беларусі ўладны спрабуюць сфармаваць у маладога пакалення, і абмеркавалі гэта з педагогам і гісторыкам.
Чытайце пра гэта ў нашым артыкуле!
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✅«Даць нырца ў Вісле – вынырнуць у Свіслачы»
Пагутарылі з мастаком і аўтарам варшаўскіх вадалазаў Міхасём Мішуком.
✅«Шыкоўная сцэна, файны гук, смачная ежа»
Рэпартаж з фестывалю «Tutaka».
✅Напады еменскіх хусітаў на сухагрузы ў Чырвоным моры і наступствы смяротных паводак у Тэхасе
Традыцыйная падборка галоўных фотаздымкаў тыдня.
#штопачытаць
👆 Глядзіце на «Белсаце» заключны канцэрт фестывалю «Tutaka»
Сёння а 21:00 (час польскі) / 22:00 (час беларускі) глядзіце выступы музыкаў: NaviBand, Maxim і Олечка, Arhedelic.
▶️ Дзе б вы не былі – будзьма «Tutaka»! Далучайцеся да трансляцыі!
🦉 Тэлескоп NASA спаймаў унікальную «касмічную саву»
На гэтым здымку прысутнічаюць дзве галактыкі акруглай формы, якія дзіўным чынам перапляліся між сабою. У выніку атрымалася карцінка, падобная да вачэй савы.
Цікава, што сутыкненне гэтых галатык адбылося прыкладна 38 мільёнаў гадоў таму. Аднак святло ад таго здарэння даляцела да Зямлі толькі цяпер.
Спаймаць тэлескопам падобнае перапляценне галактык – вялікая рэдкасць, таму інтэрнацыянальнай камандзе навукоўцаў з універсітэту Пекіна вельмі пашанцавала.
🚙🚗🚐 «Я сёння, як паглядзеў, – афігеў, што чарга сышла»
На беларуска-польскай мяжы – амаль сенсацыя: сёння раніцай у Берасці ўвогуле не было чаргі на выезд у Польшчу.
А вось у Тэрэспалі на заезд з Польшчы ў РБ сітуацыя становіцца ўсё больш складанай.
📍Традыцыйны аналіз сітуацыі на мяжы – у нашым матэрыяле
📷 Падсумоўваем тыдзень традыцыйнай падборкаю фатаграфіяў
Сёння ў яе патрапілі забег з быкамі ў Іспаніі, абрушэнне моста ў Індыі, 30-я гадавіна генацыду ў Срэбрэныцы ды іншыя падзеі.
👀 Глядзіце таксама на нашым сайце
☝️У Варшаве паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу затрыманая 54-гадовая беларуска
Паведамляецца, што на радзіме жанчыне пагражае крымінальнае пакаранне за фінансавыя махінацыі. Хутчэй за ўсё, яе экстрадуюць.
Варта адзначыць, што беларускія дэмсілы раней звярталі ўвагу еўрапейскіх ведамстваў на тое, што рэжым Лукашэнкі можа выкарыстоўваць інструменты Інтэрполу і для затрыманняў за мяжою сваіх палітычных апанентаў.
🔍Чытайце болей па спасылцы
🔹Сабралі выказванні Сяргея Ціханоўскага з фэсту «Тутака»
Размова былога палітвязня з наведнікамі фестывалю адбывалася ў фармаце «як на кухні». Ціханоўскі адказаў на 21 пытанне і кожны адказ заканчваў воклічам «Жыве Беларусь!»
🔍 Чытайце па спасылцы
😮 Нечаканы прыклад выкарыстання аградрона
Паглядзіце, што прыдумаў гэты фермер ☝️
🇺🇦 Ва Украіне зменіцца прэм'ер-міністр
На чале Кабінета міністраў стане жанчына – 39-гадовая Юлія Свірыдэнка, якая з канца 2021-га года займала пасаду міністаркі эканомікі Украіны.
👀 Чытайце таксама на старонцы
❤️Трускаўкавы месяц над Шанхаем, палярнае ззянне над возерам Мона і ўзыход месяца над Даламітавымі Альпамі
Толькі паглядзіце на гэтыя прыгожыя фотаздымкі: Каралеўская абсерваторыя Грынвіча апублікавала лепшыя астранамічныя фота 2025 года.
Конкурс праводзіцца ўжо 17-ты год запар, і гэтым разам арганізатары атрымалі максімальную колькасць заявак – больш за 5880 з 68 краінаў.
А якое фота вам падабаецца найбольш?
💱 Курсы валютаў 14 ліпеня
Долар на старце тыдня падрос больш як на капейку. Курсы расейскага рубля і еўра не змяніліся.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У вёсках на Віцебшчыне масава закрываюцца прадуктовыя крамы
🔻Ажно 6 дзяцей загінулі ў Беларусі за паўгода, выпаўшы з вокнаў
🔻Беларускія кіроўцы сабатуюць тэхагляд
🔻90 тысяч пачкаў цыгарэт у вагонах са шчэбнем – на беларуска-літоўскай мяжы зноў перабіваюцца рэкорды кантрабанды
🔻Чарговы пакет санкцыяў ЕЗ збіраецца ўдарыць па беларускай банкаўскай сістэме
🔻Доналд Трамп абяцае Украіне Patriot
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем двух магілёўцаў, якія нібыта заехалі ў РБ з «пашпартамі новай Беларусі»
Аднаму з іх, як сцвярджаюць сілавікі, дакумент выдалі за дапамогу Офісу Ціханоўскай. Цяпер яго збіраюцца судзіць за «садзейнічанне экстрэмізму».
Іншы, паводле ГУБАЗіКа, заплаціў за «пашпарт новай Беларусі» грошы, а цяпер гатовы перадаць сілавікам суму ў $10 тысяч, каб тыя спынілі крымінальную справу.
🔹Інфляцыя ў Беларусі вырасце яшчэ больш – да 7,7 %
Гэта прагназуюць аналітыкі Еўразійскага банку развіцця. Інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені склала 7,3%, хоць яшчэ ў траўні было 7,1 %.
Найбольш актыўна цэны растуць у сегменце харчовых і нехарчовых тавараў. А вось рост цэнаў на паслугі трохі запаволіўся.
Рост цэнаў назіраецца, нягледзячы на тое, што ўлады ў Беларусь працягваюць кантраляваць, якія цэны крамы могуць даваць. На 2025 год Нацыянальны банк разам з урадам устанавіў мэту па інфляцыі на ўзроўні не вышэй за 5 %.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
🔺«Пуцін разлічыў, што мы стамляемся, і Еўропа стоміцца. Ён зрабіў вялікую памылку»
Амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм заявіў, што Еўропа пачне атрымліваць велізарную колькасць зброі, якая можа дапамагчы Украіне. Паводле Грэма, набліжаецца паваротны момант у дачыненні да расейскага ўварвання ва Украіну:
«Ідэя, што Амерыка будзе прадаваць зброю, каб дапамагчы Украіне, вельмі актуальная. Сачыце за навінамі пра план, згодна з якім Амерыка пачне прадаваць нашым еўрапейскім хаўруснікам велізарную колькасць зброі, якая можа прынесці карысць Украіне».
«Кангрэс знаходзіцца на мяжы прыняцця самага маштабнага пакета санкцый у гісторыі краіны. Гэта дасць прэзідэнту Трампу інструменты, якіх у яго сёння няма, літаральна кувалду. І галоўнымі парушальнікамі тут з'яўляюцца Кітай, Індыя і Бразілія. Індыя купляе нафту ў Расеі за бясцэнак і перапрадае яе. Гэта агідна».Читать полностью…
💥 #галоўнае за 13 ліпеня
✔️Адна з наведніц фэсту «Тутака» ледзь не пасварылася з Сяргеем Ціханоўскім
✔️Беларусы з усяго свету, Латушка ў чарзе па катлеты ад Ціханоўскага, партызанскі сасновы лес навокал. Рэпартаж з фэсту «Тутака-2025»
✔️У Варшаве паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу затрыманая 54-гадовая беларуска
✔️Вялікая размова з «беларускім Бэнксі» , які пакідае сваіх вадалазаў на вуліцах еўрапейскіх гарадоў
✔️У беларускія тэлеграм-чаты закідваюць аб'явы з мэтаю знайсці «рэкрутаў» для расейскай арміі
✔️Кантрабандныя беларускія цыгарэты прызямліліся на падворак літоўскай школы
✔️Будаўнічая тэхніка раструшчыла старыя надмагіллі ў Нясвіжы
#рэпрэсіі:
▫️Гурт «Dzieciuki» прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем»
🧊 Да жыхароў вёскі Інаарсуіт у Грэнландыі прыплыў велізарны айсберг
Набліжанасць ледзяной масы да дамоў выклікае небяспеку для пабудоваў 😨
Паглядзіце як гэта выглядае!
🍽 Катлеты і Ціханоўскія – асаблівы беларускі мэм, які спрабавалі скарыстаць лукашэнкаўцы
Такім чынам яны хацелі дыскрэдытаваць Святлану Ціханоўскую, месца якой, маўляў, «на кухні».
Праўда, атрымалася гэта слаба. А муж Святланы Сяргей пасля свайго вызвалення ўвогуле вырашыў ператварыць аб'ект кпінаў рэжыму ва ўласную «фішку».
📷 Нагадваем, як Сяргей Ціханоўскі гатаваў катлеты на фестывалі «Тутака» (у чарзе за імі стаяў нават Павел Латушка, і кажуць, што яму не хапіла!)
📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🤭 Гэтага аўтаспыншчыка дакладна хочацца ўзяць з сабою
Але наўрад ці гэта атрымаецца...
👴🏻 Клонаў Лукашэнкі ў Беларусі ствараюць паводле метадычкі
А таксама:
📍Робасабакі на вуліцах беларускіх гарадоў
📍Робаты асвойваюць футбол і бадмінтон
📍Tesla запусціла сэрвіс беспілотных робататаксовак, а ў Брытаніі ўвогуле прэзентавалі аэратаксі
👀 Новае выданне «Навінаў будучыні» з Вольгай Старасцінай ужо чакае вашага прагляду