Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔹«Зараз распрацоўваюць новы тэрмін «Пазняк – вар'ят»
Зянон Пазняк адрэагаваў на інтэрвʼю, у якім Сяргей Ціханоўскі выказаўся пра ягоную асобу. Пазняк назваў гэта «атакаю на сваю асобу»:
«Атака абавязкова павінна была здарыцца з выкарыстаннем Сяргея Ціханоўскага. Трапіўшы з турмы ў «Офіс», ён вымушаны быў зрабіць выбар: альбо за Нацыянальна-Вызваленчы Рух і за Пазняка, альбо за «Офіс». Выбар зроблены, такі, які чакаўся»,
❓Ці кожны бізнесовец, які мае сувязі з уладай — «гаманец» Лукашэнкі?
Пасля таго як Польшча ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Машэнскага, спрэчкі вакол гэтага паняцця разгарэліся з новай сілай. Бо і раней былі тыя, хто называў яго «прыстойным бізнесоўцам»
«Белсат» паспрабаваў разабрацца, як вызначыць, дзе сканчаецца проста вядзенне бізнесу і пачынаецца супраца з рэжымам?
🔗Што мяркуюць эканамісты — чытайце ў артыкуле
🔺Трамп заявіў, што расчараваны дзеяннямі РФ
«Я расчараваны Расеяй, але паглядзім, што адбудзецца цягам бліжэйшай пары тыдняў. Я думаю, што ў панядзелак у мяне будзе важная заява па Расеі»,
Вітаем, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
✔️«Tutaka» не бывае сумна!
Што будзе на найбуйнейшым беларускім оўпэн-эйры гэтым разам?
✔️«Гандаль як у казцы»
Як Менск развівае гандлёвыя адносіны з краінамі Афрыкі.
✔️Банкаўскі збой: што гэта было, чым скончылася і ці паўторыцца?
«Белсат» паспрабаваў адшукаць магчымыя прычыны збою.
#штопачытаць
☝️ Прымусовая праца на расейскіх вайскоўцаў
Такія ўмовы для беларускіх палітвязняў створаныя ў калоніі Шклова. Цяжкая праца, якая адбірае здароўе ў палітвязняў, выгадная і прыбытковая для Лукашэнкі, а таксама дапамога Пуціну ў вайне.
Палітвязні працуюць ў дзве змены і не толькі шыюць форму расейскім вайскоўцам, але вырабляюць для арміі ракеты ў сакрэтных цахах.
Пра гэта рэпартаж у праграме «Аб'ектыў». Паглядзіце.
📊«Казачны» гандаль з Афрыкай: поспех ці ілюзія?
Пакуль МЗС хваліцца поспехамі ў гандлі з Афрыкай, статыстыка сведчыць пра іншае: амаль усе тамтэйшыя рынкі скарачаюць закупы беларускіх тавараў, а за гучнымі праектамі — ці то страты, ці то карупцыйныя скандалы:
Як паказала практыка, калі [улады] арганізоўваюць прысутнасць сваіх прадпрыемстваў на вонкавых рынках, як правіла, грошы не вяртаюцца ў Беларусь. То бок ствараюцца карупцыйныя схемы і махінацыі
⭐️На фестывалі «Tutaka» адбудзецца сустрэча з зоркамі «Белсату»
У суботу 12 ліпеня а 13:00 на фэсце «Tutaka» пройдзе сустрэча з вядоўцамі «Белсату»:
⭐️ Кацярына Ваданосава з «Ніткі Зоркі» — навучыць завязваць намітку;
⭐️ Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч з «Хай Так» — прапануюць стаць сувядоўцамі і пасмяяцца разам;
⭐️Віктар Шукеловіч — раскажа пра свае праграмы і правядзе віктарыну;
⭐️ Цімох Акудовіч з «Вусаў Скарыны» і «Няпростых рэчаў» — падзеліцца незвычайнымі гісторыямі;
⭐️ Сяргей Пеляса — будзе весці сустрэчу
«Белсат» – галоўны інфармацыйны партнёр фэсту «Tutaka», мы будзем весці для вас стрымы вечаровых канцэртаў наbelsat_music"> YouTube-канале «Белcат Music»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што магло стаць прычынай знікнення сродкаў з рахункаў беларусаў?
🔸Машэнскі ўсё ж патрапіў у санкцыйны спіс Польшчы. А вось колішняя футбольная зорка Аляксандр Глеб не змог дабіцца скасавання санкцый супраць сябе
🔸Чаму трэці месяц назіраецца спад на аўтарынку?
🔸Як беларускія калоніі працуюць на расейскі ВПК
🔸Абмяркуем беларускае пытанне ў Еўрапарламенце
🔸Раскажам што чакае на фэсце «Тутака»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/3-FMFQoyKpc
🚫Мігранты з Беларусі праніклі ў Еўразвяз праз падкоп пад агароджай
Больш за 20 мігрантаў з Афганістану прабіліся на тэрыторыю Польшчы праз тунэль пад агароджай у раёне Міхалова. Цягам некалькіх дзён памежнікі зафіксавалі больш за 120 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.
У Нараўцы мігранты закідвалі польскіх памежнікаў камянямі і бутэлькамі, пашкоджаны службовы аўтамабіль. Сярод затрыманых — выхадцы з Іраку, Афганістану, Судану, Камеруну, Алжыру і Эрытрэі.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
БПЛА, які ўпаў у Літве, – расейскі дрон-імітатар «Гербера»
10 ліпеня на тэрыторыі Літвы ўпаў расейскі дрон «Гербера» — танная копія іранскага «Shahed-136», якую Расея выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны
Ён заляцеў з Беларусі і суправаджаўся верталётам Мі-35М беларускіх ВПС.
Праз інцыдэнту літоўскія ўлады эвакуявалі кіраўніцтва краіны ў сховішча. Пазней паведамлялася, што апарат выглядаў як самаробны і зроблены з фанеры і пенапласту.
🔗Для чаго выкарыстоўваюць такія БпЛА — чытайце па спасылцы
У справе Мельнікавай з’явілася важная зачэпка. Але без падрабязнасцяў
Расследавальнікі з «The Insider» працягваюць працу над знікненнем Анжалікі Мельнікавай. Паводле шэф-рэдактара Цімура Алеўскага, цяпер яны «маюць адну важную зачэпку», якую трэба адпрацаваць. Што менавіта — пакуль не агучваецца.
Польская пракуратура інфармацыі таксама не дае. Пошукі працягваюцца.
💰Ці паўторыцца банкаўскі збой са знікненнем грошай
«Белсат» паспрабаваў адшукаць прычыны збою, калі ў беларусаў масава пазнікалі грошы з картак. Патэлефанавалі ў Працэсінгавы цэнтр і ў «Белінвестбанк»
🔗Які адказ атрымалі — чытайце тут
🤔 «Наўрад ці Лукашэнка можа камусьці давяраць. Нават уласным дзецям»
У новым выданні праграмы «Карані праблемаў» на «Белсаце» Яўген Валошын разам з Аксанаю Колб і Яўгенам Красуліным абмяркоўваюць кропку невяртання, у якую трапіў рэжым.
❓ Навошта выпусцілі Сяргея Ціханоўскага і адкуль чакае «удару ў спіну» Лукашэнка? Глядзіце цалкам на нашым YouTube-канале «Белсат NEWS».
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Уладальнік "Санты" Аляксандр Машэнскі трапіў у санкцыйны спіс Польшчы
А яшчэ:
🔻БПЦ заявіў: тэхнічны збой у банках Беларусі ліквідаваны. Беларусы мераюцца балансамі
🔻Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі адказаў на прызнанне "тэрарыстычнай арганізацыяй"
🔻Масаваная атака на Кіеў у ноч на 10 ліпеня 2025 года
🔻Папа Рымскі Леў XIV і Уладзімір Зяленскі сустрэліся
🔻Злачынная схема з лекамі ў Мінздароўя Беларусі: арыштавана чыноўніца
🔻Смерч паралізаваў трасу Невель-Віцебск. Прагноз надвор’я на 10 ліпеня
🔻Як дэмакратычныя сілы Беларусі збіраюцца ўплываць на Лукашэнку?
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❗️Расейскія дроны зноў лёталі над Гомлем
У ноч на 10 ліпеня гамельчукі паведамлялі пра расейскія дроны, якія кружылі над горадам каля паўтары гадзіны. Па сведчаннях у Telegram-чаце, гул падобны да «мапеда» было чуваць у розных раёнах – ад Навабеліцы да Сельмаша.
Як піша «Флагшток», першыя БпЛА ўвайшлі ў паветраную прастору Беларусі яшчэ 9 ліпеня ўвечары. Паводле папярэдніх ацэнак, над Гомельшчынай праляцела больш за 20 дронаў, але толькі пяць вярнуліся ва Украіну. Астатнія, верагодна, упалі або былі збітыя.
⛈Наступствы непагадзі: знікненне святла, паваленыя дрэвы, затопленыя вуліцы
10 ліпеня магутная навальніца з ліўнем, градам і парывістым ветрам прайшлася па Беларусі, пакінуўшы пасля сябе пашкоджаную інфраструктуру, сотні паваленых дрэваў і сотні населеных пунктаў без электрычнасці.
Улады працягваюць ліквідацыю наступстваў, а сіноптыкі ўжо папярэджваюць пра новыя навальніцы і аранжавы ўзровень небяспекі
😖«Паскораны рост заробкаў працягвае абмяжоўваць магчымасці фірмаў для росту»
Паводле ацэнкі цэнтру BEROC, хваробы рынку працы ў Беларусі нікуды не падзеліся, хаця на кароткай дыстанцыі можна знайсці пазітыў: колькасць занятых у эканоміцы расце другі квартал запар, сярэдні рэальны заробак вырас, павялічылася і колькасць працоўных месцаў. Аднак ва ўсім гэтым ёсць нюансы.
Разбіраемся з эканамістамі, у сітуацыя на рынку працы ў нашым арыткуле, пачытайце!
👆«Расея не атрымае доступу да сваіх замарожаных актываў, пакуль не выплаціць Украіне кампенсацыю за нанесеную шкоду»
Пра гэта заявіў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц. Паводле яго, сума страт, выкліканых расейскай агрэсіяй, ацэньваецца прыкладна ў 500 мільярдаў еўра – менавіта столькі Масква павінна выплаціць у выглядзе рэпарацыяў.
Цяпер у еўрапейскіх і іншых заходніх краінах заблакаваныя расейскія актывы Цэнтрабанка на суму больш за 300 мільярдаў еўра. Лідары заходніх дзяржаваў працягваюць абмяркоўваць, як менавіта выкарыстоўваць гэтыя сродкі для аднаўлення Украіны.
💥 #галоўнае за 10 ліпеня
✔️Расейцы зноў зладзілі масаваную атаку на Кіеў
✔️Гарадзенец выжыў пасля трох укусаў гадзюкі за адзін дзень
✔️Праз непагадзь у Беларусі загінула жанчына
✔️Польшча ўвяла санкцыі супраць Машэнскага
✔️Расейскія дроны зноў лёталі над Гомлем
✔️Ці паўторыцца банкаўскі збой са знікненнем грошай — «Белсат» даведаўся
✔️ У Літву з Беларусі заляцеў расейскі дрон-імітатар «Гербера»
✔️Сёння Міраславу Лазоўскаму магло б споўніцца 52 гады
✔️Мігранты з Беларусі праніклі ў Еўразвяз праз падкоп пад агароджай
✔️Менск накрыла непагадзь
✔️«Казачны» гандаль з Афрыкай: поспех ці ілюзія?
⚡️ "Выходжу, а ён дзярмо на мяне"
Так Сяргей Ціханоўскі адрэагаваў на выказванні Зянона Пазняка на свой адрас.
"Думаў, выйду на свабоду, скажу, што калі ў беларусаў і быў некалі бацька, то гэта Зянон Пазняк. Я вось з гэтым выходзіў. А ён тут такое на мяне, на Святлану. З'ехаў з глузду, шкада чалавека".
Прыгожая двухметровая кветка, з невялікім нюансам... 🙊
Паглядзіце на аморфафалус тытанічны!
🕷 Ці ведаеце, чым беларусы бараніліся ад злых духаў і аздаблялі свае дамы замест навагодняй ялінкі?
Героі «Падляшскіх вакацый» Уля і Ілля адкрылі для сябе беларускія традыцыі ды помнікі даўніны, што захоўваюцца ў гэтым таямнічым краі 🦬
Глядзіце новае выданне праграмы «Падляшскія вакацыі» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
⛈Менск накрыла непагадзь з градам: вуліцы пад вадой, транспарт стаіць
Моцны град прайшоў шмат у якіх раёнах горада. Жыхары Менску з розных раёнаў выкладваюць відэа з праявамі непагадзі
Сёння Міраславу Лазоўскаму магло б споўніцца 52 гады
Ён быў заснавальнікам «Белага легіёну», папулярызатарам беларускай культуры і змагаром за свабоду — спачатку ў Беларусі, а потым ва Украіне, дзе загінуў пад Бахмутам, прыкрываючы параненых.
👀 Глядзіце фільм рэжысёркі Вольгі Воранавай проста цяпер на нашым YouTube-канале Белсат DOC
🌪 Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагадзі
Паглядзіце, што нарабіла стыхія 😰
Урад Беларусі ўводзіць адказнасць за прапаганду гомасексуальнасці, змены полу і «чайлдфры»
Беларускія ўлады прапанавалі ўвесці штрафы і іншыя пакаранні за «прапаганду гомасексуальнасці, змены полу, бяздзетнасці і педафіліі», у тым ліку пры доступе непаўнагадовых.
Праект закона, падпісаны Наталляй Качанавай, чакае зацвярджэння Лукашэнкам і нагадвае аналагічнае расейскае заканадаўства.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🔈«Белсат» — галоўны інфармацыйны партнёр «Tutaka»
Ужо ў гэтую пятніцу, 11 ліпеня, на Падляшшы распачынаецца беларускі фестываль «Tutaka»
Будзем весці для вас стрымы вечаровых канцэртаў на belsat_music/streams">YouTube-канале «Белcат Music». А таксама наведнікі фэсту змогуць асабіста пазнаёміцца ды паразмаўляць з зоркамі нашых праграмаў⭐️
Усе вечаровыя канцэрты будуць пачынацца а 21:00 (польскі час) / 22:00 (беларускі час) — плануйце далучацца да нашага стрыму!
🔗Падрабязней пра праграму фестывалю — чытайце ў артыкуле
❗️У Літву прыляцеў шагэд з Беларусі
Сёння ў Літву з тэрыторыі Беларусі прыляцеў БпЛА. Пра здарэнне паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на агенцыю BNS.
Паводле інфармацыі спікер Сейма Літвы Саўлюс Скверняліс быў тэрмінова эвакуяваны ў сховішча. Распавесці падрабязнасці абяцаюць пазней
Перакладчыца незаконна запісвала Зяленскага. Яе адхілілі 🛑
Еўракамісія пазбавіла акрэдытацыі перакладчыцу з украінскай мовы, якая падчас закрытых перамоваў з удзелам Зяленскага незаконна вяла запісы.
Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў снежні 2024 года і выклікаў унутранае расследаванне, матэрыялы якога перадалі ўладам Бельгіі. Нягледзячы на парушэнне, перакладчыца працягвала працаваць на міжнародных мерапрыемствах, а выданне Le Monde адзначае яе сувязі з расейскімі чыноўнікамі
Сама жанчына сцвярджае, што сітуацыя — гэта непаразуменне.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🫤 «Эра 70-гадовых палітыкаў завяршаецца» – так гучала перадвыбарнае пасланне Лукашэнкі, калі ён прыйшоў да ўлады 31 год таму. Цяпер яму самому ўжо 70 гадоў.
Читать полностью…