belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

У Смаргонскім раёне прыбралі з помніку згадку пра «ахвяраў камунізму»✝️

Гэты помнік знаходзіцца на тэрыторыі касцёлу ў Войстаме. Мемарыял усталявалі дзеля памяці ахвяраў фашызму і камунізму, што і адлюстроўваў надпіс па-польску.

Ён прысвечаны нападу Нямеччыны і СССР на Польшчу ў 1939-м годзе. Смаргоншчына акурат тады была часткаю Польшчы.

Цяперашнія змены скажаюць сэнс помніка і робяць яго цалкам незразумелым.

Калі чаму быў змянілі подпіс, невядома:

Касцёл у Войстаме ўваходзіць у афіцыйны маршрут рэлігійнага турызму, таму, магчыма, парафія атрымала ўказанне ад уладаў прыбраць ідэалагічна няправільную таблічку


– мяркуе «Katolik.Life».

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту праз беспілотнік, які заляцеў у краіну з нашай тэрыторыі

«МЗС Літвы строга патрабуе ад Беларусі як мага хутчэй даць тлумачэнні па гэтым інцыдэнце і прыняць усе неабходныя меры для таго, каб такія інцыдэнты не паўтараліся ў будучыні»,


заяўляе МЗС Літвы.

👆Нагадаем, расейскі дрон «Гербера», які адразу прынялі за «Шагэд», прыляцеў у Літву з Беларусі 10 ліпеня. Такія дроны Расея выкарыстоўвае для атакі Украіны. Ён упаў недалёка ад закрытага памежнага пункта пропуску «Шумскас».

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, шаноўныя чытачы!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Вытворчасць валяр’янкі і абнасеньванне козаў – якія «інавацыйныя» праекты падтрымліваюцца ў нашай краіне?

Урад абнавіў спіс «вызначальных» для эканомікі Беларусі інавацыяў. Паглядзелі, што за яны.

🔸«Рыхтавацца да самастойнай працы» і «паважаць дзяржаўныя сімвалы»

Чыноўнікі прыдумалі новыя абавязкі для дзяцей.

🔸Менш за ўсё шукаюць юрыстаў. Што адбываецца на рынку працы?

«Белсат» паглядзеў, каго шукаюць на працу і якія грошы прапануюць.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😳 Бачылі «экстрэмісцкія фармаванні»? А іх 300

Трохсотым «фармаваннем» улады прызналі «групу грамадзян, аб'яднаных пад назвай Аўтаномнае дзеянне». Сярод яго заснавальнікаў палітвязні Мікола Дзядок і Аляксандр Францкевіч, якія застаюцца за кратамі.

КДБ таксама абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», у якім 15 новых прозвішчаў.

Адначасна група незалежных экспертаў ААН заклікала неадкладна расследаваць смерці палітвязняў у Беларусі, якія былі зняволеныя за палітычнае іншадумства. 🙏

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Ад заўтра аштрафуюць і за бульбу

Не грамадзян, але крамы, дзе не будзе бульбы. Памер штрафу складае ад 5 да 200 базавых велічыняў. Узамен гандлёвым сеткам дазволена браць ільготныя крэдыты пад 3 % гадавых, каб авансам заплаціць за яшчэ не вырашчаную гародніну.

«У гэтым «няма ніякай эканамічнай мэтазгоднасці, акрамя таго, што гэта ўкід грошай у сельскую гаспадарку, якая ўжо зжэрла некалькі дзясяткаў мільярдаў долараў».


Так новы Закон каментуе прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч. Іншыя эксперты кажуць, што не могуць каментаваць штрафаў за адсутнасць бульбы без смеху. ☝️

Читать полностью…

Белсат

📊Рост прамысловасці амаль спыніўся — Белстат

У студзені – чэрвені ВУП Беларусі вырас на 2,1 %, але рост запавольваецца ўжо шосты месяц запар. Асноўным тормазам застаецца сельская гаспадарка, якая скарацілася на 2,6 %.

Галоўны рост забяспечвае будаўніцтва — +10,8 %, а таксама IT-сфера, якая паступова аднаўляецца пасля крызісу. Затое прамысловасць амаль не расце: усяго +0,3 % супраць 7,1 % летась.

Рознічны гандаль застаецца адным з наймацнейшых сектараў — +9 %. Аднак гуртавы гандаль (-5,4 %) і грузаперавозкі (-3,6 %) скарачаюцца.

Эканамістка Настасся Лузгіна адзначае, што праблемы абумоўлены слабой дынамікай у Расеі, а таксама і ўнутранымі чыннікамі — найперш вострым дэфіцытам кадраў.

Читать полностью…

Белсат

💲За чый кошт працуе офіс Ціханоўскай?

Дыскусія пра фінансаванне каманды Святланы Ціханоўскай узмацнілася пасля вяртання Сяргея Ціханоўскага. У публічнай прасторы зноў з’явіліся сцвярджэнні, што дзейнасць офіса нібыта аплачваецца непасрэдна літоўскім бюджэтам.

Аднак Міністэрства замежных спраў Літвы гэтую інфармацыю абвергла — піша LRT. Па словах ведамства, Ціханоўская не атрымлівае дзяржаўнай падтрымкі. Адзінае, што дае Літва — гэта асабістая ахова.

У Офісе кажуць, што ні зарплаты супрацоўнікаў, ні арэнда офіса не пакрываюцца за кошт Літвы. Галоўнымі крыніцамі фінансавання з'яўляюцца еўрапейскія і амерыканскія партнёры, а таксама індывідуальныя донары.

Згодна з дадзенымі Літвы, арганізацыя, якая юрыдычна прадстаўляе офіс, у 2023 годзе мела прыбытак крыху больш за 120 тысяч еўра. Гэта — толькі частка бюджэту, бо асноўныя выдаткі ідуць праз міжнародныя гранты і фонды.

У камандзе Ціханоўскай працуе каля 30 чалавек. Сярэдняя заработная плата, паводле прадстаўнікоў офіса, звычайна ніжэй за сярэднюю па краіне і не перавышае 2000 еўра да падаткаў. У працы ўдзельнічаюць і валанцёры.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Беларусь атрымала крэдыт ад Кітаю на падтрыманне «Вялікага каменя» – чаму амбітны праект стагнуе і навошта кітайскаму боку ў яго ўкладацца

🔸Лукашэнка пакінуў Колі спецыяльную стыпендыю як для адоранага

🔸У сельскай мясцовасці ўсё болей крамаў закрываюцца. Чаму так адбываецца і што рабіць?

🔸18-ты санкцыйны пакет, які павінен закрануць банкаўскую сістэму Беларусі – ці змогуць яго прыняць? І чаму ён такі спрэчны?

🔸Кліматычныя змены па ўсёй планеце і адмыслоўцы даюць не вельмі аптымістычныя прагнозы

🔹У Студыі абмяркуем закіды лукашэнкаўскага мінабароны ў бок Польшчы, узвядзенне ядравага гарадку пад Асіповічамі, а таксама вынікі ўдзелу дэмсілаў у парламенцкай асамблеі НАТО

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/c02NpRzIhZI

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з намеснікам дарадцы Трампа

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з высокапастаўленымі прадстаўнікамі адміністрацыі Доналда Трампа. Ён перадаў асабісты ліст ад сям’і Ціханоўскіх і ўзняў пытанні рэгіянальнай бяспекі, міжнароднага ціску і лёсу палітвязняў.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📌 Ізраіль ударыў дронамі па штабе Генштаба Сірыі ў Дамаску

Тэль-Авіў заявіў, што абараняе меншасць друзаў у Сірыі.

ℹ️ Друзы – гэта этнаканфесійная група арабаў, якая пражывае на поўдні Сірыі і на поўначы Ізраілю, мае сваю рэлігію і культуру. Напярэдадні паміж імі і бедуінамі адбыліся сутыкненні. У выніку загінулі больш за 30 чалавек, каля 100 былі параненыя. Аднак пасля таго, як у канфлікт умяшаліся сірыйскія вайскоўцы, колькасць загінулых узрасла да 248 чалавек.
Канцылярыя прэм’ер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу папярэджвала, што Ізраіль нанесці ўдар па сірыйскіх узброеных сілах у адказ на іх атакі на паселішчы друзаў.

Читать полностью…

Белсат

💧Прагноз надвор'я да канца тыдня: нічога добрага не чакайце

У Беларусі на 16-20 ліпеня чакаюцца навальніцы, моцныя залевы, град і шквалісты вецер з парывамі да 20 м/с.

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі на 16 і 17 ліпеня. Тэмпература будзе вагацца ад +10°С уначы да +27°С удзень.

Менск ужо пацярпеў ад моцнай навальніцы з затапленнем вуліц. І, верагодна, гэта паўторыцца 😭

Читать полностью…

Белсат

🤬 Увага: новыя схемы махлярства!

Але праз палітычныя рэпрэсіі справы махляроў застаюцца не раскрытымі.

Паглядзіце, і папярэдзьце сваіх блізкіх, каб не папасціся ☝️

Што замінае сілавікам лавіць ашуканцаў – глядзіце ў праграме «Аб'ектыў»

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 16 ліпеня

Долар трошкі ўмацаваўся. Еўра знізіўся на 2.0 кап.. Расейскі рубель падрос нязначна

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

Пяць гадоў таму аб’ядналіся Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала 🤍♥️🤍

16 ліпеня 2020 года штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы аб’ядналі намаганні пасля таго, як апошніх двох не зарэгістравалі кандыдатамі. Гэтае аб’яднанне ўвасобілася ў трох жанчынах, якія сталі сімваламі супраціву і надзеі.

Яны выступілі за вызваленне палітвязняў, сумленныя выбары і актыўны ўдзел грамадзян у пратэстах супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў.

Гэты дзень стаў пачаткам новага этапу грамадзянскай еднасці і пратэстнага руху ў Беларусі.

Фота — канал Віктара Бабарыкі

Читать полностью…

Белсат

У Беларусі ўвялі новыя законы і абавязкі для дзяцей

16 ліпеня апублікаваны закон, які ўносіць пэўныя змены ў заканадаўства па правах дзяцей.

Цяпер дзеці абавязаныя паважаць дзяржаўныя сімвалы, захоўваць гістарычную памяць пра «гераічнае мінулае беларускага народа» і весці здаровы лад жыцця. Уводзіцца кантроль за аб’яднаннямі дзяцей — ім забаронена ствараць і ўдзельнічаць у тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацыям. Асобам, асуджаным за «экстрэмісцкія» і наркатычныя злачынствы, забаронена працаваць з дзецьмі. Таксама, бацькі цяпер абавязаны абараняць дзяцей ад шкоднай інфармацыі ў інтэрнэце, ужываючы тэхнічныя і арганізацыйныя меры.

Читать полностью…

Белсат

У Прылуках пад Менскам бегала загадкавая жывёла🐺

У Прулуках жыхары занепакоіліся з’яўленнем дзіўнай жывёлы, якая вечарамі выходзіла на вуліцу і падыходзіла да пад’ездаў дамоў. Спачатку меркавалі, што гэта воўк, але спецыялісты "Мінлясгаса" заявілі, што гэта звычайны бадзяжны сабака:

Нават хада адрозніваецца, таму з упэўненасцю магу сказаць, што гэта проста бадзяжны сабака, а не шэры воўк. Бываюць выпадкі, калі людзі прымаюць буйнога сабаку за сапраўднага цара лесу, але калі прыгледзецца, розніца відавочная


Жывёлу спрабавалі адсачыць, а затым яе адловам занялася спецыяльная камісія. Раніцай 17 ліпеня стала вядома, што міліцыя «абясшкодзіла» звера.

Падобна на звычайнага сабаку?🐶

Читать полностью…

Белсат

🔺Персанал БелАЭС адключыў ад сеткі другі энергаблок

Сігналізацыя спрацавала праз адхіленні ў працы сістэмы астуджэння генератара – не ядравай часткі блока, сцвярджае Мінэнерга. Ведамства заяўляе, што «сітуацыя штатная і не ўяўляе пагрозы бяспечнай эксплуатацыі станцыі».

Другі энергаблок Беларускай АЭС адключалі 4 снежня 2024 года і ўключылі толькі 23 студзеня 2025 года. Тады ўлады не патлумачылі, чаму гэта адбылося, а крыніцы распавялі журналістам, што, верагодна, адключэнне было звязана з парушэннем герметычнасці першага контуру.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 16 ліпеня

✔️У Бярозаўскім раёне здарылася моцнае ДТЗ. Ёсць пацярпелыя

✔️Business Insider: пад Асіповічамі будуюць аб'ект для ядравай зброі Расеі

✔️У Беларусі ўвялі новыя законы і абавязкі для дзяцей

✔️Прагноз надвор'я да канца тыдня: нічога добрага не чакайце

✔️У Беларусі працягваецца адчувальны дэфіцыт кадраў

✔️Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з намеснікам дарадцы Трампа

✔️На беларускай мяжы атакавалі польскіх памежнікаў кактэйлем Молатава

✔️ Палова беларусаў атрымлівае менш за 2000 рублёў

✔️Рост прамысловасці амаль спыніўся

#рэпрэсіі:

▫️ Рэпрэсаваным беларусам забаранілі працаваць з дзецьмі.

Читать полностью…

Белсат

☝️ Хто ў Беларусі зарабляе больш?

Гарнякі, лётчык і сувязісты. Меньш – настаўнікі і лекары. Такія звесткі падае Нацыянальны статыстычны камітэт.

Намінальны налічаны сярэдні заробак за травень 2025 года ў Беларусі, паводле Белстату, складаў 2652,3 рублі. Але ягоны рост запавольваецца.🤷

Читать полностью…

Белсат

☝️ Каму ў Беларусі забаранілі працаваць з дзецьмі?

Не толькі забойцам і гвалтаўнікам, але і палітрэпрэсаваным грамадзянам альбо асуджаным за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». Гэта вынікае з Закону, скіраванага на абарону правоў дзяцей, які набыў сілу з сённяшняга дня.

Забарона бестэрміновая, хоць Закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму ўстанаўляе абмежаваны тэрмін абмежаванняў на педагагічную дзейнасць.

Шэраг абавязкаў і патрабаванняў чыноўнікі выставілі і самім дзецям: любіць радзіму. Як? Чытайце праз спасылкі. 👈

Читать полностью…

Белсат

Чым пахне Беларусь? ☺️

Можа, свежай хвояй з яе бязмежных лясоў? Ці спелымі травамі з шырокіх палёў? А можа, утульнымі вясковымі хатамі, дзе захоўваюцца гісторыі пакаленняў?

Мы спыталі пра гэта ў госця праграмы «Раніца з Белсатам» – Юрыя, студэнта, блогера і, што самае цікавае, парфумера-пачаткоўца.

А чым для вас пахне Беларусь? Дзяліцеся ў каментарах, збяром гэты букет пахаў разам ✍🏼

▶️ Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

❗️ На беларускай мяжы атакавалі польскіх памежнікаў кактэйлем Молатава

Учора каля 22:00 на польска-беларускай мяжы каля Чаромхі група людзей з беларускага боку атакавала польскіх памежнікаў і вайскоўцаў, закідваючы іх камянямі і кактэйлем Молатава. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, але вогненная бутэлька выбухнула на дарозе. Памежная служба затрымала 10 замежнікаў – пяць грамадзян Афганістану і пяць Эрытрэі

Гэты выпадак – абуральны і недапушчальны. Я перакананы, што ён не мог адбыцца без ведама і згоды беларускіх спецслужбаў,

– заявіў Яцэк Добжыньскі прэс-сакратар МУС Польшчы, які паведаміў пра здарэнне ў сацсетцы Х.

Читать полностью…

Белсат

💦 Скульптура чыгуначніка "паплыла" па вуліцах Баранавічаў 🚂

Падчас залевы ў Баранавічах фігура чыгуначніка з арт-інсталяцыі нечакана "паплыла" па вуліцы, здзівіўшы кіроўцаў і мінакоў. Відэа з інцыдэнтам узарвала сацсеткі😄

Читать полностью…

Белсат

🚤 🪂 Гэты спартовец зрабіў амаль немагчымае

Паглядзіце на першую ў свеце падобную спробу слэклайна або хаджэння па канаце 🤯

Читать полностью…

Белсат

У Беларусі працягваецца адчувальны дэфіцыт кадраў

На кожнага спашукальніка прыпадае амаль дзесяць вакансіяў. Але нягледзячы на рост прапановаў, праца з годным заробкам застаецца рэдкасцю.

«Белсат» разабраўся, каго шукаюць наймальнікі і колькі гатовыя плаціць чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

😍 Проста неверагоднае відовішча! Так выглядае міграцыя скатаў-мобулаў

Гэтых рыбаў у велізарнай колькасць можна пабачыць у Каліфорніі ў перыяд ад красавіка да ліпеня.

Вось, як гэта выглядае!

Читать полностью…

Белсат

У Магілёве ўраган скраў норкавае футра. Знайшлося яно ў нечаканым месцы

Падчас буры ў Магілёве жанчына страціла норкавае футра, якое вывесіла на балкон. Праз некалькі дзён яе знайшоў мужчына, які вярнуў вопратку за ўзнагароджанне — футра павісла на дрэве за тры кіламетры ад дома.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў

⬆️ Ці можна лічыць ААЭ і Грузію бяспечнымі для беларусаў?

А яшчэ:

🔻Аўтобус сутыкнуўся з мікрааўтобусам

🔻Пажар на заводзе «Керамін»

🔻Новае прызначэнне Лукашэнкі

🔻Хутка прывязуць расейскую ядравую зброю?

🔻Трамп: ракеты Patriot ужо на шляху да Украіны

🔻Куды падзелася моладзь?

🔻Вышыванкі і савецкія плакаты на Зажынках

🔻Віхраслуп непадалёк ад Менску

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🧭 Унікальная мапа, якая адкрыла свету Вялікае Княства Літоўскае

🤯 Уявіце сабе, што ў часы вялікіх адкрыццяў у XVII стагоддзі ў свеце не было акрэсленых межаў дзяржаў, а геаграфічныя мапы складаліся на падставе апісанняў і легендаў. Аднак час патрабаваў новага навуковага падыходу, і ў беларускай гісторыі знайшоўся чалавек, які гэта разумеў і змог гэта рэалізаваць.

У новым выданні праграмы «Няпростыя рэчы» Цімох Акудовіч расказвае пра ўнікальную Радзівілаўскую мапу — першую дакладную мапу ВКЛ.

Уся гісторыя цалкам — на нашым YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

☢️Business Insider: пад Асіповічамі будуюць аб'ект для ядравай зброі Расеі


Спадарожнікавыя здымкі паказваюць маштабнае будаўніцтва побач з ваеннай базай у Асіповіцкім раёне Беларусі.

Паводле Business Insider, гэта можа быць ядравы аб’ект, адзін з некалькіх, якія Расея ўзводзіць каля межаў з Еўропай. Эксперты мяркуюць, што на месцы рыхтуюць сховішчы для тактычнай ядравай зброі.

У Асіповічах ужо знаходзіцца база з ракетамі «Іскандэр», перададзенымі Беларусі ў 2022 годзе. Дакладных доказаў наяўнасці ядравых боегаловак пакуль няма.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…
Подписаться на канал