belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😍 Проста неверагоднае відовішча! Так выглядае міграцыя скатаў-мобулаў

Гэтых рыбаў у велізарнай колькасць можна пабачыць у Каліфорніі ў перыяд ад красавіка да ліпеня.

Вось, як гэта выглядае!

Читать полностью…

Белсат

У Магілёве ўраган скраў норкавае футра. Знайшлося яно ў нечаканым месцы

Падчас буры ў Магілёве жанчына страціла норкавае футра, якое вывесіла на балкон. Праз некалькі дзён яе знайшоў мужчына, які вярнуў вопратку за ўзнагароджанне — футра павісла на дрэве за тры кіламетры ад дома.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў

⬆️ Ці можна лічыць ААЭ і Грузію бяспечнымі для беларусаў?

А яшчэ:

🔻Аўтобус сутыкнуўся з мікрааўтобусам

🔻Пажар на заводзе «Керамін»

🔻Новае прызначэнне Лукашэнкі

🔻Хутка прывязуць расейскую ядравую зброю?

🔻Трамп: ракеты Patriot ужо на шляху да Украіны

🔻Куды падзелася моладзь?

🔻Вышыванкі і савецкія плакаты на Зажынках

🔻Віхраслуп непадалёк ад Менску

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🧭 Унікальная мапа, якая адкрыла свету Вялікае Княства Літоўскае

🤯 Уявіце сабе, што ў часы вялікіх адкрыццяў у XVII стагоддзі ў свеце не было акрэсленых межаў дзяржаў, а геаграфічныя мапы складаліся на падставе апісанняў і легендаў. Аднак час патрабаваў новага навуковага падыходу, і ў беларускай гісторыі знайшоўся чалавек, які гэта разумеў і змог гэта рэалізаваць.

У новым выданні праграмы «Няпростыя рэчы» Цімох Акудовіч расказвае пра ўнікальную Радзівілаўскую мапу — першую дакладную мапу ВКЛ.

Уся гісторыя цалкам — на нашым YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

☢️Business Insider: пад Асіповічамі будуюць аб'ект для ядравай зброі Расеі


Спадарожнікавыя здымкі паказваюць маштабнае будаўніцтва побач з ваеннай базай у Асіповіцкім раёне Беларусі.

Паводле Business Insider, гэта можа быць ядравы аб’ект, адзін з некалькіх, якія Расея ўзводзіць каля межаў з Еўропай. Эксперты мяркуюць, што на месцы рыхтуюць сховішчы для тактычнай ядравай зброі.

У Асіповічах ужо знаходзіцца база з ракетамі «Іскандэр», перададзенымі Беларусі ў 2022 годзе. Дакладных доказаў наяўнасці ядравых боегаловак пакуль няма.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔻У Бярозаўскім раёне здарылася моцнае ДТЗ. Ёсць пацярпелыя

Здарэнне адбылося ўчора а 18:30. Паводле папярэдняй інфармацыі, вінаваты 56-гадовы кіроўца аўтобуса ПАЗ, які пры развароце з паласы разгону не ўпэўніўся ў бяспецы і сутыкнуўся са спадарожным мікрааўтобусам Ford, якім кіраваў 40-гадовы мужчына.

У выніку ДТЗ ёсць пацярпелыя: у Бярозаўскай ЦРБ знаходзяцца 10 пацярпелых, з іх 4 у рэанімацыі і 6 у траўматалагічным аддзяленні. У Івацэвіцкую ЦРБ шпіталізавалі яшчэ 5 пасажыраў аўтобуса. Усе яны знаходзяцца ў траўматалагічным аддзяленні.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 15 ліпеня

✔️Літва дэпартавала беларуса, якому пагражае пераслед. Гэта як?

✔️У Аб'яднаным пераходным кабінеце ўпершыню за тры гады можа з'явіцца прадстаўніца ў пытаннях эканомікі. Вось хто прэтэндуе на пасаду

✔️У Польшчы знік беларус. Знайсці яго не могуць больш як два тыдні

✔️Па Менску прайшліся залевы – шмат якія вуліцы падтапіла

✔️Фінляндыя ўвяла забарону на набыццё нерухомасці для беларусаў

✔️Прыбыткі беларусаў растуць, але з кожным месяцам усё павольней. Разбіраемся з эканамісткаю, што адбываецца

✔️Пажар здарыўся ў адным з цэхаў заводу «Керамін»

✔️У Гомлі прэзентавалі фільм пра Луганск і расказалі пра «аздараўленне» дзяцей з Данбасу

✔️Белстат падлічыў, колькі ў Беларусі моладзі (людзей да 30 гадоў). Адток такіх людзей з краіны істотна вырас з 2020-га

✔️Мігранты на беларуска-польскім памежжы зноў актывізаваліся: штурмуюць плот і кідаюць камяні

#рэпрэсіі:

▫️Перад 3 ліпеня ў Берасці адбываліся масавыя «прэвентыўныя затрыманні»

▫️Яшчэ дзве беларускія журналісткі знайшлі сябе ў базе вышуку расейскага МУС

▫️КДБ дадаў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» «Офіс па адукацыі для новай Беларусі»

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Для беларусаў застаецца ўсё менш бяспечных краінаў

Грузія затрымала беларуса і многім уцекачам адмаўляе ў палітычным прытулку. Небяспека быць дэпартаваным на радзіму для беларускіх палітычных мігрантаў існуе таксама і ў іншых краінах. Небяспека падвышаецца ў выпадку, калі ў чалавека сканчаецца тэрмін дзеяння пашпарта.

Што рабіць у такіх выпадках? Куды звяртацца па дапамогу і дзе шукаць бяспечнае месца для жыцця? Пра гэта ў праграме «Студыя Белсат» журналісты размаўлялі з юрысткай Ганнай Маціеўскай. Глядзіце і слухайце тут. 👈

Читать полностью…

Белсат

😎 Нямецкія «ультра» і рэжым Лукашэнкі шукаюць агульную мову

Дэпутаты праварадыкальнай партыі «AfD» запатрабавалі ад ураду Нямеччыны справаздачу пра дапамогу былым беларускім палітвязням у Нямеччыне і праваабарончай арганізацыі «BYSOL».

Адначасна дэпутат гэтай партыі ёсць фігурантам рэзананснай справы пра выкарыстанне працы беларускіх палітычных вязняў на сваім уласным прадпрыемстве «Цыбулька-Бел» у Беларусі.

Ці пагражае гэта змяншэннем дапамогі беларусам і раскрыццём звестак пра атрымальнікаў? Паслухайце што кажа кіраўнік
«BYSOL» Андрэй Стрыжак.
Усю размову глядзіце ў праграме «Студыя Белсат». 👈

Читать полностью…

Белсат

📉 Нельга сказаць, што беларусы бяднеюць. Але і багацець ужо не атрымліваецца

Рост рэальных прыбыткаў жыхароў РБ запавольваецца ўжо чатыры месяцы запар.

☝️Па спасылцы аналізуем разам з эксперткаю, чаму так адбываецца

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Тэмпы росту рэальных даходаў насельніцтва замарудзіліся ў траўні.... але яшчэ пакуль вышэйшыя за леташнія

🔸Новыя схемы махлярства. Людзей намагаюцца падмануць пад выглядам мабільных аператараў, а таксама памылковых пераводаў сродкаў на рахункі

🔸 Літва хоча стварыць «дронавую заслону» на беларускай мяжы

🔸 Як кампаніі-пракладкі зарабляюць на продажы прадукцыі «Горадня-Азоту»

🔸 Трамп і рэакцыі на яго ўльтыматум Крамлю

🔸 Андрэй Стрыжак, які раскажа як прарасейская фракцыя ў Бундэнстагу запатрабавала тлумачэння па федэральным падтрыманні BYSOL

🔸 З Ганнай Маціеўскай абмяркуем апошнія кейсы па дэпартацыі беларусаў ды паглядзім, якая краіна яшчэ застаецца прыязнай

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

⚔️ 615 гадоў таму адбылася Грунвальдская бітва

У ёй схрысцілі мячы злучанае войска Польскага Каралеўства і ВКЛ ды ваяры Тэўтонскага ордэна.

Ці трэба было ваяваць з тэўтонцамі? Як агульны вораг паспрыяў умацаванню ВКЛ?

☝️Пра гэта ў дзень Грунвальдскай бітвы нагадваюць «Вусы Скарыны» з YouTube-каналу «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

🧔 Не проста бароды, а творы мастацтва

Паглядзіце, які чэмпіянат прайшоў у ЗША ☝️

Читать полностью…

Белсат

🎥 «Краіна дзе дзейнічаюць кілеры, шпіёны, дыктатары»

Беларусь усё часцей трапляе ў амерыканскае (і не толькі) кіно. Ажно ў пяці сёлетніх кінастужках згадваецца Беларусь – глядзім, што пра нас думаюць заходнія кінарэжысёры, разам з Тарасам Тарналіцкім.

👀 Яшчэ больш цікавых фактаў расказваем у новым выданні «Раніцы з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️Мігранты на беларуска-польскім памежжы зноў актывізаваліся: штурмуюць плот і кідаюць камяні

Падчас адной з такіх атак было разбітае шкло ў службовым аўтамабілі памежнікаў.

👀 Глядзіце падрабязнасці ў нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤬 Увага: новыя схемы махлярства!

Але праз палітычныя рэпрэсіі справы махляроў застаюцца не раскрытымі.

Паглядзіце, і папярэдзьце сваіх блізкіх, каб не папасціся ☝️

Што замінае сілавікам лавіць ашуканцаў – глядзіце ў праграме «Аб'ектыў»

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 16 ліпеня

Долар трошкі ўмацаваўся. Еўра знізіўся на 2.0 кап.. Расейскі рубель падрос нязначна

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

Пяць гадоў таму аб’ядналіся Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала 🤍♥️🤍

16 ліпеня 2020 года штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы аб’ядналі намаганні пасля таго, як апошніх двох не зарэгістравалі кандыдатамі. Гэтае аб’яднанне ўвасобілася ў трох жанчынах, якія сталі сімваламі супраціву і надзеі.

Яны выступілі за вызваленне палітвязняў, сумленныя выбары і актыўны ўдзел грамадзян у пратэстах супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў.

Гэты дзень стаў пачаткам новага этапу грамадзянскай еднасці і пратэстнага руху ў Беларусі.

Фота — канал Віктара Бабарыкі

Читать полностью…

Белсат

У Беларусі ўвялі новыя законы і абавязкі для дзяцей

16 ліпеня апублікаваны закон, які ўносіць пэўныя змены ў заканадаўства па правах дзяцей.

Цяпер дзеці абавязаныя паважаць дзяржаўныя сімвалы, захоўваць гістарычную памяць пра «гераічнае мінулае беларускага народа» і весці здаровы лад жыцця. Уводзіцца кантроль за аб’яднаннямі дзяцей — ім забаронена ствараць і ўдзельнічаць у тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацыям. Асобам, асуджаным за «экстрэмісцкія» і наркатычныя злачынствы, забаронена працаваць з дзецьмі. Таксама, бацькі цяпер абавязаны абараняць дзяцей ад шкоднай інфармацыі ў інтэрнэце, ужываючы тэхнічныя і арганізацыйныя меры.

Читать полностью…

Белсат

🤯Вытворчасць валяр’янкі і абнасеньванне козаў – якія «інавацыйныя» праекты падтрымліваюцца ў нашай краіне?

Нядаўна Савет міністраў зацвердзіў абнавіў «пералік праектаў па стварэнні новых вытворчасцяў, якія маюць вызначальнае значэнне для развіцця Беларусі». Туды ўвайшоў 101 праект.

Але як у журналістаў «Белсату», гэтак і ў апытаных намі экспертаў узніклі сумневы адносна таго, што гэтыя праекты сапраўды маюць дачыненне да інавацыяў.

Разбіраемся разам у нашым артыкуле, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

Вітаем, дарагія чытачы!

Сабралі для вас традыцыйную падборку найбольш цікавых матэрыялаў, якія вы маглі прапусціць. Пачытайце!

У эканоміцы істотна паболела грошай

Запусцілі друкарскі станок?

«Каштоўны і далікатны рэсурс»

За пяць гадоў маладых людзей у Беларусі сталася на 200 тысяч менш.

Літва дэпартавала беларуса, якому пагражае пераслед, у Беларусь

Што рабіць, каб гэта не паўтарылася?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

❗️☔️ Увага! Расчахляйце свае парасоны!

⛈ Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі, паводле традыцыйных прыкметаў і прагнозу надвор’я, будуць дажджы, а дзе-нідзе навальніцы. Што за свята – Пятроў дзень, і чаго чакаць у найбліжэйшую пару паводле назіранняў нашых продкаў? Расказваем у рубрыцы «Рачанец» з Віктарам Шукеловічам.

👀 Яшчэ больш цікавага і карыснага глядзіце ў «Раніцы на Белсаце» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

☝️ Беларусь чакае таемны крэдыт з Паднябеснай

У якім памеры і на якія патрэбы невядома. Даступнае толькі пагадненне паміж Беларуссю і Кітаем пра выдзяленне ільготнага крэдыту нашай краіне.

Адмыслоўцы канстатуюць, што існуе практыка даваць крэдыты на заведама стратныя праекты. Такія, за якія краіны ніколі не здолеюць разлічыцца і будуць вымушаныя выплочваць не толькі крэдыт, але і штрафы ды пені.

Больш чытайце на інтэрнэт-старонцы Белсату.

Читать полностью…

Белсат

☝️Кліенты некаторых беларускіх банкаў зноў могуць сутыкнуцца са збоямі ў працы

У адрозненні ад форс-мажору, што ўзнік на мінулым тыдні, гэтым разам усё планава, таму перажываць не варта.

👀 Вось у чым справа

Читать полностью…

Белсат

☝️У Польшчы знік беларус. Знайсці яго не могуць больш як два тыдні

Паліцыя апублікавала толькі адно фота гэтага чалавека ў нізкай якасці. «Белсату» не ўдалося знайсці яго ў сацсетках.

🔍 Болей інфармацыі шукайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🇫🇮 Хацелі набыць сабе домік у Фінляндыі? Давядзецца пра гэта забыць

Урад гэтай краіны ўхваліў пастанову, якая забараняе грамадзянам Расеі ды Беларусі купляць на тэрыторыі Фінляндыі нерухомасць. Выключэнне зробленае для тых, хто мае доўгатэрміновы від на жыхарства.

🔍 Падрабязнасці шукайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💰 У Беларусі расце аб'ём грашовай масы. Неўзабаве зноў чакаць інфляцыю з дэвальвацыяй?

Эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна мяркуе, што не ўсё так страшна. Калі дэталёва разабраць структуру грашовай масы, то відаць, за кошт чаго яна расце, і казаць пра друк пустых грошай не выпадае.

📍Чытайце разважанні эканамісткі па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Яшчэ дзве беларускія журналісткі знайшлі сябе ў расейскай базе вышуку

Абедзьве знаходзяцца за межамі Беларусі і РФ, таму паставіліся да гэтага факту з іроніяй.

🔍 Падрабязней чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🌧 Менск зноў затоплівае

У сталіцы нашай краіны – залева.

Глядзіце ў нашым відэа, што робіцца на вуліцах!

Читать полностью…

Белсат

🫎 На Гарадзеншчыне ратавалі ласянё

Паглядзіце, што здарылася!

Читать полностью…
Подписаться на канал