belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤷‍♂️ У Грузіі затрымалі беларуса, які прасіў прытулку

Пра гэта «Белсату» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, які суправаджаў чалавека ў Дэпартамент па міграцыі. Спачатку ў заяўніка не прынялі дакументаў, а па выхадзе з будынку затрымалі.

«Гэта відавочнае парушэнне, я гэтага так не пакіну, буду гэта ўздымаць на юрыдычным узроўні і медыйна», – заявіў Раман Кісляк.


Паводле праваабаронцы, супрацоўнікі грузінскага МУС часта дзяжураць і выбарачна правяраюць дакументы ў тых, хто ідзе ў міграцыйны дэпартамент па прытулак. Некаторых спыняюць і яны проста не даходзяць. Беларусу пашанцавала дайсці, але яму не далі магчымасці выйсці.

Падрабязней чытайце на інтэрнэт-старонцы «Белсату»☝️

Читать полностью…

Белсат

🙌 Валанцёры – на ўшанаванне беларускай шляхты

Пахаванні даўняй беларускай шляхты валанцёры аднаўляюць у розных месцах Беларусі.
Месца чарговых прац – вёска Блонь на Меншчыне, паведамляе «Спадчына». 🙏

Читать полностью…

Белсат

🌪Кліматычная «амерыканізацыя» Беларусі – чаму ў нашай краіне ўсё часцей назіраюцца тарнада?

Энергія нядаўняй віхуры ў Гарадоцкім раёне раўнялася прыкладна 10-11 тэраджоўлям. Гэта выбух 30 тонаў тратылу ці 155-мм ядравага артылерыйскага снараду W48, – тлумачыць навуковец Сяргей Бесараб.

☝️Болей цікавых фактаў пра змены ў беларускім клімаце чытайце ў матэрыяле на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💬 «Вельмі добра, што ёсць чалавек, у якога няма гэтага кепскага досведу, што мы нешта не можам»

Франак Вячорка супакоіў тых, хто перажывае, што рэзкія заявы Сяргея Ціханоўскага могуць сарваць перамоўныя працэсы наконт вызвалення палітвязняў.

👀 Чытайце ягонае меркаванне на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Лукашэнка выказаўся пра кошты і заўважыў, што пасля выбараў ва ўрадзе пачаліся «свавольствы». Тым часам інфляцыя разганяецца, у чэрвені бульба і буракі падаражэлі больш чым на 30 %

🔸 ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем беларусаў з пашпартам Новай Беларусі. Офіс Ціханоўскай: гэта фэйк

🔸 Чарговыя звароты беларусаў да Лукашэнкі праз Цік-Ток, гэтым разам праз закрыццё дзіцячага садка

🔸 Дармаедам шлюць позвы з міліцыі

🔸 Келаг у Кіеве, Рутэ – у Трампа, зброя для Украіны

🔸 Школьныя базары і дзелавы стыль адзення для школьнікаў

🔸 Магілёўскае «Хімвалакно» праз непагадзь застанецца без электрычнасці на тыдзень

🔸 Падводзім вынікі фестывалю «Тутака»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

☝️Беларуску, якую польская паліцыя затрымала па лініі Інтэрполу па «замове» уладаў РБ, пастанавілі не экстрадаваць

Жанчына падазраецца ў фінансавых махінацыях. Аднак рэжым Лукашэнкі можа выкарыстоўваць інструменты Інтэролу для таго, каб пераследаваць у тым ліку сваіх палітычных апанентаў.

«У сувязі з тым, што захаванне права на судовы кантроль за пазбаўленнем волі з'яўляецца фундаментальным прынцыпам, што дзее ў прававой дзяржаве, экстрадыцыя ў краіну, якая гэтага прынцыпу не выконвае, недапушчальная».

🔍 Падрабязнасці шукайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Яўгена Казанцава, што атакаваў Паўла Латушку пару тыдняў таму, ужо дэпартавалі з Польшчы

Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба паведаміў пра гэта «Белсату» ў адказ на адпаведны запыт.

👀 Глядзіце падрабязнасці вось тут

Читать полностью…

Белсат

☝️Ці ведалі вы, што адна з найлепшых і найдакладнейшых геаграфічных мапаў Сярэднявечча была створаная ў ВКЛ?

На гэтую мапу нанеслі больш за тысячу населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб'ектаў Княства, яна стала для іншых дзяржаваў Еўропы своеасаблівай «энцыклапедыяй», па якой можна было вывучаць ВКЛ.

Усё таму, што ўжо тады былі людзі, якія хацелі бачыць сваю краіну не ў ценю імперыі, а роўнай сярод роўных на мапе свету.

🔍 Глядзіце выпуск праграмы «Няпростыя рэчы» пра Радзівілаўскую мапу на канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

📍Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Магілёва засталося без святла на тыдзень

Міністр энергетыкі, каментуючы сітуацыю, зазначыў, што аднавіць падачу электрычнасці на ўчастак, да якога належыць «Магілёўхімвалакно», найбольш складана ў параўнанні з іншымі.

👀 Глядзіце падрабязнасці на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Людзям, якіх уключылі ў спісы «незанятых у эканоміцы», дасылаюць позвы з аддзяленняў міліцыі

Ігнараванне гэтай паперкі пагражае адміністратыўнай адказнасцю. Раней «дармаеды» атрымлівалі «апавяшчэнні аб яўцы», за ігнараванне якіх пакаранняў прадугледжана не было.

На сітуацыю звярнуў увагу @flagshtok.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

👆Вось гэта бог маркетынгу: з дапамогаю такіх калажаў мужчына прадае сваю машыну на «Куфары»

На незвычайную абвестку пра продаж Volkswagen Passat 1989 года звярнула ўвагу выданне «Сильные Новости».

❓Купілі б у яго машыну?

Читать полностью…

Белсат

🔸Экс-журналіст прэзідэнцкага пулу АНТ, якога судзілі за «распальванне варожасці», цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Пра вызваленне Дзмітрыя Семчанкі паведамляе @nashaniva.

Семчанка шмат гадоў працаваў на дзяржаўным тэлеканале АНТ, у тым ліку быў чальцом так званага «прэзідэнцкага пулу». У 2020-м годзе пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў ён заявіў пра сыход з каналу ды ўзяў удзел у маршах пратэсту. За гэта яго тады пакаралі 15 соднямі арышту.

Пасля прыдушэння пратэстаў Семчанка не стаў з'язджаць з Беларусі, і ў верасні 2022-га яго зноў затрымалі. Гэтым разам рэпрэсіўная машына павесіла на былога журналіста крыміналку за «распальванне варожасці». Семчанку прысудзілі тры гады калоніі, ён цалкам адбыў увесь тэрмін.

Читать полностью…

Белсат

☝️Украінская выведка сцвярджае, што беларускі верталёт Мі-24 збіў расейскі ўдарны беспілотнік

Ягоныя абломкі ўпалі на тэрыторыі Гомельшчыны. Збіццё адбылося ў ноч на суботу, 12 ліпеня.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤯«Вайна і саюз з Расеяй – такі культурны код мы выхоўваем у дзецях? А дзе нашая спадчына, нашыя традыцыі?!»

У Беларусі з'явіўся адукацыйны партал для педагогаў. Сярод раздзелаў там ёсць і прысвечаны беларускаму культурнаму коду. Паглядзелі гэты раздзел, каб зразумець, што якое ўяўленне аб Беларусі ўладны спрабуюць сфармаваць у маладога пакалення, і абмеркавалі гэта з педагогам і гісторыкам.

Чытайце пра гэта ў нашым артыкуле!

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

«Даць нырца ў Вісле – вынырнуць у Свіслачы»

Пагутарылі з мастаком і аўтарам варшаўскіх вадалазаў Міхасём Мішуком.

«Шыкоўная сцэна, файны гук, смачная ежа»

Рэпартаж з фестывалю «Tutaka».

Напады еменскіх хусітаў на сухагрузы ў Чырвоным моры і наступствы смяротных паводак у Тэхасе

Традыцыйная падборка галоўных фотаздымкаў тыдня.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 14 ліпеня

✔️Франак Вячорка супакоіў тых, хто перажывае, што рэзкія заявы Сяргея Ціханоўскага могуць сарваць вызваленне палітвязняў

✔️Украінская выведка сцвярджае, што беларускі верталёт Мі-24 збіў над Гомельшчынай расейскі ўдарны беспілотнік

✔️Трамп зрабіў шэраг гучных заяваў, прысвечаных вайне ва Украіне

✔️Яўгена Казанцава, што атакаваў Паўла Латушку пару тыдняў таму, ужо дэпартавалі з Польшчы

✔️А вось беларуску, затрыманую ў Варшаве па лініі Інтэрполу, экстрадаваць на радзіму не будуць

✔️Выйшаў на волю былы супрацоўнік АНТ, якога судзілі за «распальванне варожасці»

✔️Паглядзелі, як улады Беларусі праз адукацыйныя праграмы фармуюць у школьнікаў культурны код, заснаваны на расейска-савецкіх наратывах

✔️«Магілёўхімвалакно» пасля ўрагану засталося без электрычнасці на цэлы тыдзень

✔️Смерчы і тарнада – новая нармальнасць беларускага надвор'я? Размова з навукоўцам

✔️Ва Украіне зменіцца прэм'ер-міністр. Пасаду зойме жанчына

#рэпрэсіі:

▫️ ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем двух магілёўцаў, якія нібыта заехалі ў РБ з «пашпартамі новай Беларусі». Офіс Ціханоўскай заявіў, што гэта фэйк, а пашпарты на здымках сілавікоў несапраўдныя

▫️Людзям, якіх уключылі ў спісы «незанятых у эканоміцы», дасылаюць позвы з аддзяленняў міліцыі

▫️У Горадні за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» ў адным працэсе судзяць не менш за 5 чалавек

Читать полностью…

Белсат

🎹 Радаслаў Сікорскі падарыў беларусам арган

Днямі музычны інструмент усталявалі ў касцёле мястэчка Лагішын каля Пінска – «санктуарыі Маці Божай Лагішынскай Каралевы Палесся».

Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі падарыў музычны інструмент беларускаму каталіцкаму біскупу Казіміру Велікасельцу. Дагэтуль арган знаходзіўся ў гасціннай дому Радаслава Сікорскага і быў перададзены ў Беларусь яшчэ ў 2018 годзе.

Але «складаныя абставіны не дазвалялі польскім майстрам зрабіць мантаж інструмента. Увесь гэты час ён ляжаў у Лагішыне, аднак сёлета ўжо сіламі мясцовых вернікаў ён быў змантаваны».


Пра гэта на старонцы Фэйсбуку паведаміў Аляксандр Бурдзялёў, аўтар і мастацкі кіраўнік фестывалю Ars Magna Organi.
Урачыстае асвячэнне аргана адбудзецца 26 ліпеня, а затым адбудзецца першы арганны канцэрт. 🎼

Читать полностью…

Белсат

💬 «Засунулі пашпарт, як звычайную паперу, у старэнькі прынтар, які пачаў шкрабаць іголачкамі па старонцы, пакідаючы штамп Гандурасу»

Аляксандр Гойшык дзеліцца новай серыяй аповедаў пра сваю кругасветную вандроўку. Сёння гаворка пойдзе пра краіну, назву якой чулі амаль усе беларусы, але пабываць там давялося хіба што адзінкам з іх.

🇭🇳Надрукаваны звычайным прынтарам памежны штамп, салёная рыба, ад якой зводзіць скулы, разгубленасць ад навіны пра вайну ва Украіне...

👉 Вось якім быў досвед Аляксандра ў гэтай краіне

Читать полностью…

Белсат

☝️Трамп зрабіў шэраг заяваў, прысвечаных вайне ва Украіне

Ён раскрытыкаваў Пуціна, заявіўшы, што з ім спачатку адбываюцца «цудоўныя размовы», але потым «зноў ляцяць ракеты на Кіеў». Таму, на думку Трампа, «размовы не маюць значэння».

У выпадку, калі цягам 50 дзён не будзе дасягнутае ўрэгуляванне канфлікту, Трамп паабяцаў увесці супраць РФ жорсткія санкцыі.

Таксама прэзідэнт ЗША анансаваў перадачу ў Еўропу 17-ці комплексаў Patriot, якія пазней мусяць апынуцца на полі бою ва Украіне.

Читать полностью…

Белсат

У беларуса з’явілася шмат вольнага часу, і ён пачаў рабіць камбучу 🙌

Аказваецца чайны грыб, які ўспамінаецца з дзяцінства ў слоіку, – карысны для здароўя прабіятычны напой, які можа мець розныя вытанчаныя смакі 👌

❓Што такое камбуча і якія існуюць хітрыкі «камбучаварэння» – глядзіце ў новым выданні «Раніцы з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔹Сабралі выказванні Сяргея Ціханоўскага з фэсту «Тутака»

Размова былога палітвязня з наведнікамі фестывалю адбывалася ў фармаце «як на кухні». Ціханоўскі адказаў на 21 пытанне і кожны адказ заканчваў воклічам «Жыве Беларусь!»

🔍 Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😮 Нечаканы прыклад выкарыстання аградрона

Паглядзіце, што прыдумаў гэты фермер ☝️

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 Ва Украіне зменіцца прэм'ер-міністр

На чале Кабінета міністраў стане жанчына – 39-гадовая Юлія Свірыдэнка, якая з канца 2021-га года займала пасаду міністаркі эканомікі Украіны.

👀 Чытайце таксама на старонцы

Читать полностью…

Белсат

❤️Трускаўкавы месяц над Шанхаем, палярнае ззянне над возерам Мона і ўзыход месяца над Даламітавымі Альпамі

Толькі паглядзіце на гэтыя прыгожыя фотаздымкі: Каралеўская абсерваторыя Грынвіча апублікавала лепшыя астранамічныя фота 2025 года.

Конкурс праводзіцца ўжо 17-ты год запар, і гэтым разам арганізатары атрымалі максімальную колькасць заявак – больш за 5880 з 68 краінаў.

А якое фота вам падабаецца найбольш?

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 14 ліпеня

Долар на старце тыдня падрос больш як на капейку. Курсы расейскага рубля і еўра не змяніліся.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ У вёсках на Віцебшчыне масава закрываюцца прадуктовыя крамы

🔻Ажно 6 дзяцей загінулі ў Беларусі за паўгода, выпаўшы з вокнаў

🔻Беларускія кіроўцы сабатуюць тэхагляд

🔻90 тысяч пачкаў цыгарэт у вагонах са шчэбнем – на беларуска-літоўскай мяжы зноў перабіваюцца рэкорды кантрабанды

🔻Чарговы пакет санкцыяў ЕЗ збіраецца ўдарыць па беларускай банкаўскай сістэме

🔻Доналд Трамп абяцае Украіне Patriot

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем двух магілёўцаў, якія нібыта заехалі ў РБ з «пашпартамі новай Беларусі»

Аднаму з іх, як сцвярджаюць сілавікі, дакумент выдалі за дапамогу Офісу Ціханоўскай. Цяпер яго збіраюцца судзіць за «садзейнічанне экстрэмізму».

Іншы, паводле ГУБАЗіКа, заплаціў за «пашпарт новай Беларусі» грошы, а цяпер гатовы перадаць сілавікам суму ў $10 тысяч, каб тыя спынілі крымінальную справу.

Читать полностью…

Белсат

🔹Інфляцыя ў Беларусі вырасце яшчэ больш – да 7,7 %

Гэта прагназуюць аналітыкі Еўразійскага банку развіцця. Інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені склала 7,3%, хоць яшчэ ў траўні было 7,1 %.

Найбольш актыўна цэны растуць у сегменце харчовых і нехарчовых тавараў. А вось рост цэнаў на паслугі трохі запаволіўся.

Рост цэнаў назіраецца, нягледзячы на тое, што ўлады ў Беларусь працягваюць кантраляваць, якія цэны крамы могуць даваць. На 2025 год Нацыянальны банк разам з урадам устанавіў мэту па інфляцыі на ўзроўні не вышэй за 5 %.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔺«Пуцін разлічыў, што мы стамляемся, і Еўропа стоміцца. Ён зрабіў вялікую памылку»

Амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм заявіў, што Еўропа пачне атрымліваць велізарную колькасць зброі, якая можа дапамагчы Украіне. Паводле Грэма, набліжаецца паваротны момант у дачыненні да расейскага ўварвання ва Украіну:

«Ідэя, што Амерыка будзе прадаваць зброю, каб дапамагчы Украіне, вельмі актуальная. Сачыце за навінамі пра план, згодна з якім Амерыка пачне прадаваць нашым еўрапейскім хаўруснікам велізарную колькасць зброі, якая можа прынесці карысць Украіне».


Ён таксама параіў сачыць за навінамі пра замарожаныя расейскія актывы:

«Кангрэс знаходзіцца на мяжы прыняцця самага маштабнага пакета санкцый у гісторыі краіны. Гэта дасць прэзідэнту Трампу інструменты, якіх у яго сёння няма, літаральна кувалду. І галоўнымі парушальнікамі тут з'яўляюцца Кітай, Індыя і Бразілія. Індыя купляе нафту ў Расеі за бясцэнак і перапрадае яе. Гэта агідна».

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 13 ліпеня

✔️Адна з наведніц фэсту «Тутака» ледзь не пасварылася з Сяргеем Ціханоўскім

✔️Беларусы з усяго свету, Латушка ў чарзе па катлеты ад Ціханоўскага, партызанскі сасновы лес навокал. Рэпартаж з фэсту «Тутака-2025»

✔️У Варшаве паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу затрыманая 54-гадовая беларуска

✔️Вялікая размова з «беларускім Бэнксі» , які пакідае сваіх вадалазаў на вуліцах еўрапейскіх гарадоў

✔️У беларускія тэлеграм-чаты закідваюць аб'явы з мэтаю знайсці «рэкрутаў» для расейскай арміі

✔️Кантрабандныя беларускія цыгарэты прызямліліся на падворак літоўскай школы

✔️Будаўнічая тэхніка раструшчыла старыя надмагіллі ў Нясвіжы

#рэпрэсіі:

▫️Гурт «Dzieciuki» прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Читать полностью…
Подписаться на канал