Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ З бацькамі блогера Павука запісалі пакаяльнае відэа праз ягоны ўдзел у прайдзе з чырвона-зялёным сцягам
А яшчэ:
🔻Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Польшчы
🔻 У Беларусі падымалі знішчальнік на перахоп беспілотніка
🔻 Удары па Заходняй Украіне. Разбурэнні ў Львове
🔻 Зяленскі паведаміў пра аднаўленне паставак зброі з ЗША
🔻 Пакаранне для прапагандыстаў. Офіс Ціханоўскай прадставіў законапраект люстрацыі ў Беларусі
🔻 Падручнікі для школьнікаў падаражэюць
🔻 Нездаровы рынак працы. Дэфіцыт кадраў расце
🔻 Вынікі непагадзі падвялі ў МНС, а на Магілёўшчыне абвесцілі суботнік
🔻 Выратаванне бусляня і вяртанне ў гняздо
🔻 Пляценне павука. Імі ўпрыгожвалі жыллё яшчэ ў дахрысціянскія часы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Гэтая кранальная гісторыя адбылася ў Васілішках. Двое буслянятаў, якія яшчэ не ўмелі лётаць, засталіся без гнязда пасля таго, як моцны вецер паваліў дрэва
Чытайце гісторыю ў нашых картках.
💔«За мяжой я зразумеў, як люблю Беларусь» — Чаму беларусы вяртаюцца з эміграцыі
Яны з’язджалі ў пошуках бяспекі, заробкаў, новага жыцця. Але праз некалькі гадоў спакваля пачалі збіраць валізкі ў зваротны бок. Настальгія, стома, адчуванне, што ты — чужы. Але ці сапраўды ўдома лепш? Ці гэта тая самая краіна, адкуль выязджаў?
Паразмаўлялі з беларусамі, якія вырашылі вярнуцца з эміграцыі, а таксама з псіхолагам пра прычыны вяртання і цяжкасці са зваротнай адаптацыяй:
...Калі палітычны мігрант пачынае сумаваць, ён згадвае – там мяне чакае турма, і ўсё – кропка, вяртаемся да плану А – я застаюся тут, і шукаю, як мне тут жыць і прыстасоўвацца. Хоць часам я чую, як разважаюць: Ціханоўскага выпусцілі, а можа зараз будуць яшчэ іншых выпускаць, нейкая адліга пачнецца, крыху адкруцяць гайкі, і можна будзе жыць, бо неяк жа раней жылі.
Расея атакавала Львоў і Луцк. Праз дроны Польшча ўздымала знішчальнікі
У ноч на 12 ліпеня Расея нанесла масіраваны ўдар па Украіне, ужыўшы 26 ракет і 597 дронаў, з якіх больш за палову былі «шагэды». Як адзначыў Уладзімір Зяленскі, «больш за 20 ракет і пераважная колькасць ударных дронаў знішчаныя», але, на жаль, былі траплянні ў грамадзянскую інфраструктуру:
🔻У Харкаве зафіксавана дзесяць удараў, у тым ліку па крытычным аб'екце, параненыя двое мужчын.
🔻У Львове пацярпелі шэсць чалавек, сярод іх 11-гадовы хлопчык, пашкоджаныя дамы і дзіцячы садок.
🔻Паводле звестак, у Чарнаўцах загінулі два чалавекі, каля дваццаці – паранены.
🔻У Луцку ў выніку ўдару знішчаны прыватны жылы дом, пашкоджаныя іншыя дамы і аўтамабіль.
🔻У сваю чаргу Польшча актывізавала сілы супрацьпаветранай абароны і пачала патруляванне сваёй паветранай прасторы сіламі ўласнай і саюзніцкай авіяцыі
Падрабязнасці — па спасылцы
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»
Пачынаем суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі:
У якім стане сёння IT? Чаму Галівуд так часта ўзгадвае Беларусь?
Далучайцеся да нашага эфіру з Дзянісам Дудзінскім і Кацярынай Раецкай.
▶️ https://www.youtube.com/live/YowwGCfV0zs
💥 Трансляцыя канцэрту «Tutaka»
Запрашаем на трансляцыю галоўнага канцэрта вечара, у якім акрамя ДАЙ ДАРОГУ! возьмуць удзел Ilo&Friends і Mandzik.
Далучайцеся да нашага эфіру!👇🏻
https://youtube.com/live/pmo4oIZpSVg
🍓 Здаецца, у Лунінецкім раёне з'явіўся новы супергерой – Трускаўка-Мэн!
Паглядзіце, а як бы вы яго назвалі? 🙊
Расеі спатрэбіцца 89 гадоў, каб такімі тэмпамі захапіць Украіну
1234 дні поўнамаштабнай вайны — Расея на зямлі прасуецца павольна, але стабільна, у паветры ж атакі дасягаюць рэкордаў. Ва Украіне гінуць мірныя жыхары, а фронт трымаецца дзякуючы змаганню і тэхналогіям.
ЗША, дзе Трамп раптоўна становіцца больш рашучым, могуць змяніць правілы гульні. Што адбываецца цяпер і чаго чакаць далей — у вялікім аглядзе.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Працэсінгавы цэнтр ізноў папярэджвае пра магчымыя праблемы з картамі
🔸Пачынаецца прыём заявак у ВНУ па агульным конкурсе, а вось мэтавы набор скончыцца – глядзім на плюсы і мінусы
🔸Расея і Беларусь распрацуюць свой ШІ на аснове традыцыйных каштоўнасцяў
🔸Як распазнаць ядавітую змяю і што рабіць пры ўкусах
🔹У студыі абмяркуем распрацаваную канцэпцыю люстрацыі, а таксама размаўляем з рэжысёрам фільма пра Алеся Пушкіна – Раманам Шэлем
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/yD3qftsoudQ
🔊 Адразу дзве музычныя навінкі!
🔹Гурт «Сны Сіняга Сабакі» выпусціў новы трэк «Сны»
На прома-відэа да трэку можна пабачыць Камароўку
🔸Таксама Leibonik (Сяргей Башлыкевіч) апублікаваў кліп на спеў LAVIS. Інтэлектуальна-іранічны інды-поп маналог прасякнуты шматлікімі спасылкамі да беларускай культуры
#штопаслухаць
🤪Не кожную з гэтых шакаладак вы захочаце пакаштаваць
Пасля таго, як дубайскі шакалад стаў папулярным, шматлікія блогеры пачалі рабіць падобны, але са сваёй начынкай. Некаторыя з іх вас шакуюць!
Пакаштавалі б які-небудзь?
📍Дарэчы, 11 ліпеня адзначаецца сусветны дзень шакаладу. Упершыню ён быў адзначаны ў 1995 годзе.
⚖️ Хто быў мацнейшы ў Другой сусветнай вайне: СССР – ці Нямеччына?
🙅♂️ 🪖 Афіцыйная прапаганда паўтарае, што ў 1941-м Нямеччына мела найбуйнейшую армію ў Еўропе. Але, калі праверыць колькасныя паказнікі, вынікае, што насамрэч СССР колькасна пераважаў Нямеччыну ў тэхніцы, рэсурсах.
У новым выданні «Міфаў вайны» раскрываем прыхаваныя факты
Другой сусветнай вайны. Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🥹 Паглядзіце на гісторыю ратавання бусляняці
Аперацыя прайшла паспяхова ☝️
💱 Курсы валютаў 11 ліпеня
Долар працягвае таннець, Еўра згубіў амаль 4 капейкі адразу. Расейскі рубель таксама ўпаў амаль на капейку за 100.
#курсывалютаў
🇵🇱Польшча ўвяла санкцыі супраць пастаўшчыка фанеры, звязанага з Беларуссю
Польшча ўвяла санкцыі супраць кампаніі QARTREE LLP, зарэгістраванай у Казахстане, якая пастаўляла ў ЕЗ фанеру з Беларусі і Расеі пад выглядам казахстанскай прадукцыі. Паводле польскай падатковай адміністрацыі, кампанія звязаная з буйным беларускім вытворцам, верагодна, «Пінскдрэвам» — піша «Позірк»
У рамках расследавання мытнага махлярства ўжо затрыманы трое падазраваных, а іх маёмасць арыштаваная. Пастаўкі вядуцца з парушэннем санкцый ЕЗ, што дзейнічаюць з 2022 года. QARTREE цяпер пазбаўленая доступу да фінансаў і ўдзелу ў дзяржзакупках у Польшчы.
❗️Беларускі знішчальнік спрабаваў збіць расейскі дрон над Рэчыцай
У ноч з 11 на 12 ліпеня расейскі беспілотнік, падобны на «Shahed», заляцеў у Беларусь падчас масіраванай атакі на Украіну. У Рэчыцкім раёне беларускі знішчальнік спрабаваў яго збіць, але вынікі невядомыя.
«Проста зараз у Рэчыцкім раёне беларускі знішчальнік спрабуе збіць БПЛА падобны на расейскі «Шагэд»», – пісаў «Флагшток» каля апоўначы.
Расейскія дроны рэгулярна залятаюць у беларускую паветраную прастору, а раней адзін з іх трапіў нават у Літву.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🤯 Як Лукашэнка разваліў Савецкі Саюз ды абараняе Маскву
Маніпуляцыя гістарчнымі фактамі ў сваіх інтарэсах і змешванне праўды з паўпраўдай і хлуснёй: Лукашэнка прызнаўся, што нібыта дапамагаў развальваць Савецкі Саюз 🤦♂️
Ён таксама сцвярджае, што ў 1941 годзе пад Магілёвам беларусы заклалі крах Трэцяга Райху і абаранілі Маскву. А цяпер ён бароніць расейскую сталіцу ад Захаду, які плануе "спаліць у сусветным пажары некалькі мільёнаў жыхароў планеты" 🫠
🔗Пра гэта сёння гаворка ў новай праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясою і Віталём Цыганковым.
🦁 «У сям'і нашых ільвоў, Сімба – самы малодшанькі»
Паглядзіце на прыгажуна з Горадні 🥰
🌤 Добрай суботы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 «Да выезду з краіны вы таксама падтрымлівалі рэжым?». Як вызначыць, хто «гаманец» Лукашэнкі, а хто – не
«Белсат» паспрабаваў разабрацца, а як увогуле вызначыць «гаманца» і ў які момант бізнес робіцца занадта блізкім да ўладаў.
🗞 «Алесь Пушкін не ехаў паміраць, не ехаў на плаху…»
Размаўляем з нямецкім рэжысёрам Раманам Шэлeм – аўтарам фільму «Апошнія словы».
🗞 Расеі спатрэбіцца 89 гадоў, каб такімі тэмпамі захапіць Украіну
Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 1234 дзён
🗞 «Пакуты доўга прадаваць немагчыма». На што беларусы данацяць, а на што не
Як працуе публічны фандрайзінг мы распыталі сузаснавальніка фондаў «By_help» і «BYSOL» Аляксея Лявончыка.
💥 #галоўнае за 11 ліпеня
✔️Трамп заявіў, што расчараваны дзеяннямі РФ
✔️Зянон адрэагаваў на закіды Ціханоўскага
✔️Польшча ўвяла санкцыі супраць пастаўшчыка фанеры, звязанага з Беларуссю
✔️ «Яму дыхаць не давалі» — аўтар фільму пра Алеся Пушкіна
✔️Гадавая інфляцыя працягнула разганяцца. У чэрвені буракі і бульба падаражэлі на 35%
✔️ У сацсетках з’яўляюцца відэа, на якіх палёты БПЛА над Беларуссю
✔️ З беларускага боку на мяжы амаль зніклі чэргі
✔️Расеі спатрэбіцца 89 гадоў, каб такімі тэмпамі захапіць Украіну
✔️ Беларусу з пратэрмінаваным пашпартам канчаткова адмовілі ў прытулку ў Грузіі
#рэпрэсіі
◽️ Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў
◽️ Два гады без Алеся Пушкіна
◽️У «справе Гаюна» адбылося мінімум шэсць судоў, вядома пра 26 фігурантаў
Хлопчыка, які пацярпеў ад нападу беларуса ў маскоўскім аэрапорце, выпісалі са шпіталя
Пасля 19 дзён у шпіталі, дзе 10 дзён ён правёў у коме, хлопчык ужо самастойна есць, п’е, рухаецца, гуляе і пачынае размаўляць, паведамляе «Анлайнер» са спасылкай на медыкаў. Наперадзе – рэабілітацыя.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 23 чэрвеня: мужчына пад наркотыкамі схапіў дзіця і кінуў на падлогу з вышыні свайго росту.
😨 Беларусу з пратэрмінаваным пашпартам канчаткова адмовілі ў прытулку ў Грузіі
Апеляцыйны суд Тбілісі канчаткова адмовіў праваабаронцу Раману Кісяляку ў прадастаўленні прытулку, падтрымаўшы рашэнне Дэпартамента міграцыі — паведамляе «Позірк».
Цяпер Кісяляк мае 30 дзён, каб пакінуць Грузію, аднак без дзеючага пашпарта гэта практычна немагчыма. Ён заяўляе, што мае адзіны шлях — вяртанне ў Беларусь, хоць там яго чакае небяспека
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
У сацсетках з’яўляюцца відэа, на якіх палёты БПЛА над Беларуссю
На адным з запісаў, знятым у Гомельскім раёне, відаць вялікі чорны БПЛА, які візуальна нагадвае расейска-іранскі дрон Shahed («Герань») — паведамляе «Флагшток».
Гэты тып беспілотніка звычайна абсталяваны баявой часткай вагой каля 50 кілаграмаў. Падобныя апараты могуць выбухнуць пры падзенні ці збіцці.
Іншы відэазапіс зроблены ў Магілёве — там у кадры з'яўляецца дрон, знешне падобны да расейскай «Герберы» — беспілотніка, прызначанага для адцягнення супрацьпаветранай абароны.
😰 Гадавая інфляцыя працягнула разганяцца. У чэрвені буракі і бульба падаражэлі на 35%
Інфляцыя ў Беларусі працягвае расці, перавышаючы мэтавыя паказнікі: у чэрвені яна склала 7,3 % пры запланаваных 5 %.
Найбольш падаражэлі харчовыя тавары — буракі, бульба, яблыкі. Пасля частковай адмены рэгулявання цэнаў у красавіку ўрад ізноў узяў пад кантроль шэраг пазіцый і ўзмацніў меры супраць завышэння коштаў.
Эксперты мяркуюць, што прадпрыемствы будуць вымушаны працаваць у страту, чакаючы наступнай хвалі «лібералізацыі».
🔗Падрабязнасці — у артыкуле
😔 «Яму дыхаць не давалі» — аўтар фільму пра Алеся Пушкіна
Нямецкі рэжысёр Раман Шэль цягам двух гадоў здымаў Алеся Пушкіна ў Бабры, Менску і Кіеве. Так паўстаў дакументальны фільм пра беларускага мастака «Апошнія словы», які неўзабаве пакажа «Белсат».
Мы паразмаўлялі з Шэлем пра тое, якім быў Алесь Пушкін за кадрам.
🔗Што распавёў Раман — чытайце ў нашым артыкуле
У «справе Гаюна» адбылося мінімум шэсць судоў, вядома пра 26 фігурантаў
У Беларусі адбываюцца масавыя затрыманні па «справе Гаюна» — «Вясна» паведамляе пра як мінімум 26 фігурантаў, якіх вінавацяць паводле арт. 361-4 КК РБ («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Большасць затрыманых — мужчыны, іх адпраўляюць у следчыя ізалятары ў розных рэгіёнах краіны.
Праект «Беларускі Гаюн» спыніў працу 7 лютага, а яго заснавальніка Антона Матольку завочна асудзілі на 20 гадоў калоніі.
🔗Падрабязансці — па спасылцы
#рэпрэсіі
🪙Як Ціханоўскаму сабраць 200 тысяч еўра на «ўдар па рэжыме»? Інструкцыя ад Лявончыка
Чаму адны зборы ў беларусаў ідуць як па маслу, а іншыя правальваюцца ўжо на старце? Сяргей Ціханоўскі абвясціў пра «ўдар па рэжыме» і папрасіў 200 тысяч еўра — сабраў тысячу за некалькі дзён.
Ці стаміліся беларусы данаціць? І што насамрэч працуе ў публічным фандрайзінгу — распавядае сузаснавальнік «By_help» і «BYSOL» Аляксей Лявончык:
Пакуль Ціханоўскі не сфармулюе для сябе і для публікі нейкі канкрэтны план, што ён збіраецца рабіць і як гэта будзе адрознівацца ад таго, што рабілася пяць гадоў, ён не збярэ грошай
🎥 Першы дзень «Тутакі» — ужо сёння!
Наш стрым пачнецца а 22-ай па Беларусі
«Белсат» – галоўны інфармацыйны партнёр фэсту «Tutaka».
Усе тры дні мы будзем весці для вас стрымы вечаровых канцэртаў наbelsat_music"> YouTube-канале «Белcат Music»
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Чарговы ўдар стыхіі
🔻Што стала з грашыма на картках?
🔻У Віцебскім раёне патанула дзіця
🔻Двое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ пад Менскам
🔻Улады Літвы пра залёт расейскага дрона з Беларусі
🔻Трамп расчараваны ў Расеі
🔻Добры старт беларусаў у Лізе канферэнцыяў
🔻«Адзіны дзень прыборкі» – парадак паводле раскладу?
🔻У Віцебску распачаўся «Славянскі базар»
🔻Фестываль абуджаных «Tutaka»
🔻Прэм'ера песні ад Улі і Іллі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💔 Два гады без Алеся Пушкіна
Два гады таму за кратамі памёр мастак, майстар перформансу і палітвязень Алесь Пушкін. Яго імя назаўжды ўпісана ў гісторыю сучаснага беларускага мастацтва.
Пушкін здзейсніў шэраг дзёрзкіх перформансаў, сярод якіх «Гной для прэзідэнта» і скандальны роспіс на сцяне царквы з выявай Лукашэнкі ў пекле.