belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤭 Гэтага аўтаспыншчыка дакладна хочацца ўзяць з сабою

Але наўрад ці гэта атрымаецца...

Читать полностью…

Белсат

👴🏻 Клонаў Лукашэнкі ў Беларусі ствараюць паводле метадычкі

А таксама:

📍Робасабакі на вуліцах беларускіх гарадоў
📍Робаты асвойваюць футбол і бадмінтон
📍Tesla запусціла сэрвіс беспілотных робататаксовак, а ў Брытаніі ўвогуле прэзентавалі аэратаксі

👀 Новае выданне «Навінаў будучыні» з Вольгай Старасцінай ужо чакае вашага прагляду

Читать полностью…

Белсат

🇵🇹 «Я тут не пачуваюся замежнікам»

Мянчук Герман Вярцінскі аднойчы прыехаў у Партугалію «на зімоўку» — і застаўся.

Чым палюбіўся мясцовы лад жыцця і што яднае Партугалію з Беларуссю — глядзіце ў новым выпуску «Віду на жыхарства» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE».

Читать полностью…

Белсат

📍МУС навесіла на музыкаў з гурта «Dzieciuki» статус «экстрэмісцкага фармавання»

Раней «экстрэмісцкімі» прызнавалі лагатып, назву і сацсеткі гурта. 10 ліпеня сілавікі пастанавілі, што Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін і Пётр Дудановіч разам уяўляюць сабою «экстрэмісцкае фармаванне».

Читать полностью…

Белсат

🔹Жыхары Каўнаса выявілі падазроны паветраны шар. Як высветлілася, ён прыляцеў з Беларусі

Раней падобныя шары з кантрабаднай прызямляліся ў Вільні, аднак да Каўнаса, падобна, даляцелі ўпершыню. Адлегласць ад гэтага горада да беларускай мяжы – каля 120 км.

📍Чытайце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💬 «У гэтым скафандры ён думае, як жыць далей і дзе ён заўтра ўсплыве»

Вулічныя вадалазы, што перыядычна з'яўляюцца ў еўрапейскіх гарадах – справа рук беларускага мастака Міхася Мішука.

Што гэта за вобраз і чаму Міхась запускае яго ў вандроўку па свеце?

👀 Вялікая размова з «нашым Бэнксі» – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☀️ Пачніце гэты нядзельны ранак з "Раніцы з Белсатам"

Сёння ў эфіры:

📌 Як не стаць ахвярай махляроў? Парады псіхолага
📌 Чым звязаныя Аляксандр Дзюма і Багуслаў Радзівіл
📌 Ці дапамагае штучны інтэлект — ці шкодзіць?
📌 Кубак Івуліна: як гэта было
📌 Як рэальна дапамагчы палітвязням — практычныя парады
📌 Што святкаваць і якое надвор’е — раскажа Віктар Шукеловіч
📌 Падарожжа на Падляшша, партугальскі рэлакс і не толькі!

Далучайцеся да трансляцыі!

Читать полностью…

Белсат

На фэсце «Тутака» Павал Латушка падзяліўся гісторыяй, як ён інкогніта хадзіў на беларускі фестываль «Басовішча», калі працаваў дыпламатам у Польшчы😎

А стрым з «Тутакі» можна глядзець па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Ціханоўскі насмажыў катлет на «Tutaka» 🥰

Былы палітвязень і першы джэнтльмен Беларусі завітаў на беларускі фэст «Tutaka» і пачаставаў гасцей катлетамі, якія насмажыў сам😋

Над лаўкай, дзе кухарыць Сяргей шыльда з надпісам «Катлеты па-Ціханоўску» на беларускай лацінцы.

Читать полностью…

Белсат

Палітзняволеная журналістка TVP адзначае чацвёрты дзень народзінаў за кратамі

Ірыну Слаўнікаву, журналістку TVP і былую супрацоўніцу «Белсату», затрымалі ў 2021 годзе і асудзілі на 5 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Яе прызналі палітзняволенай.

Муж Ірыны, Аляксандр Лойка стаў сузаснавальнікам Асацыяцыі родных і былых палітзняволеных і заклікае да перамоваў з уладамі Беларусі.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🥔У Беларусі будуць штрафаваць крамы за адсутнасць гародніны

Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць штрафы за адсутнасць гародніны ў крамах у міжсезонны перыяд. Пастаўшчыкі і гандлёвыя сеткі будуць несці адміністрацыйную адказнасць за «непастаўку» або «недапастаўку» прадукцыі са стабілізацыйных фондаў — штраф складзе ад 5 да 200 базавых велічынь (ад 210 да 8400 рублёў).

Дакумент прыняты на фоне дэфіцыту бульбы і высокіх цэн вясной 2025 года. Указам таксама прадугледжваюцца льготныя крэдыты для гандлю на авансавую аплату гародніны.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🎶 Атмасфера фэсту «Tutaka»

Падляшша гасцінна прымае другі дзень беларускага фэсту «Tutaka», які трывае ўжо другі дзень! Госці ўдзельнічаюць у канцэртах, майстар-класах, лекцыях і сустрэчах з вядомымі беларусамі.

Сёння там адбылася сустрэча з зоркамі «Белсату», а таксама завітаў Сяргей Ціханоўскі💪🏼

🎸 Трансляцыю вечаровага канцэрта глядзіце па спасылцы

Сёння граюць «Спевы з-пад маста», «ili-ili», «Dzieciuki» і «Крамбамбуля»!

Пачатак а 22-й паводле беларускага часу 👆🏻

#tutaka2025

Читать полностью…

Белсат

Спявачка Мерыем Герасіменка паскардзілася на мужа: біў два гады, цяпер зламаў нос😱

Спявачка і былая палітычная зняволеная Мерыем Герасіменка распавяла пра хатні гвалт з боку свайго мужа Антона, грамадзянінa Расеі, з якім яна ажанілася ў 2024 годзе.

Паводле яе, мужчына збіваў яе цягам двух гадоў, а калі яна абвясціла пра намер развесціся, зламаў ёй нос. Яны разыходзіліся, але сышліся зноў, калі Антон нібыта апынуўся ў цяжкай сітуацыі. Раней ён, паводле слоў Герасіменкі, быў дэпартаваны з Беларусі за адмову сведчыць супраць яе. Спявачка таксама адзначала, што не спяшалася з разводам, бо хацела падтрымаць мужа падчас яго легалізацыі ў Польшчы

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🏚Як рэжым дбае пра гісторыю: у Беларусі разваліўся старажытны вятрак

7 ліпеня вятрак у вёсцы Шайкі Клецкага раёну, збудаваны на мяжы XIX–XX стагоддзяў, абрынуўся пасля непагадзі. Але, паводле тэлеграм-канала «Спадчына», сапраўдная прычына — дзесяцігоддзі ігнаравання з боку ўладаў: «За 38 гадоў на яго захаванне не было ўкладзена ні капейкі». Вятрак быў ахоўным аб’ектам з 1987 года.

Таксама стала вядома пра знос будынку ў гістарычным цэнтры Бабруйску — падрабязнасці ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🚨Цацка «мілага міліцыянта» замест амапаўца з дубінкай

Мы сутыкнуліся з цікавым феноменам сучаснай ідэалогіі і камунікацыі з грамадствам – маскот Сцепаныч. Цацка мiлiцыянта з дзіцячымі рысамі твару навязліва становіцца часткай народных святаў у Беларусі.

МУС імкнецца стварыць сабе дружалюбны вобраз праз персанажа, каб менш асацыявацца з гвалтам і страхам. Персанаж старанна інтэгруецца ў масавую культуру, трапляе на Славянскі базар і ў дзіцячыя рукі.

Нават імя цацкі добра прадумана. Яго завуць Сцепаныч, што выклікае асацыяцыі і з савецкім стылем зносін, дзе выкарыстанне імя па бацьку было формай панібрацкіх адносін. А таксама "дзядзяй Сцёпай", каб наблізіць савецкую культуру да сучасных дзяцей. Спроба вярнуцца да больш цёплага і чалавечнага ўспрымання праваахоўных органаў і замацаваць у свядомасці вобраз «мiлага міліцыянта».

Читать полностью…

Белсат

☝️У Варшаве паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу затрыманая 54-гадовая беларуска

Паведамляецца, што на радзіме жанчыне пагражае крымінальнае пакаранне за фінансавыя махінацыі. Хутчэй за ўсё, яе экстрадуюць.

Варта адзначыць, што беларускія дэмсілы раней звярталі ўвагу еўрапейскіх ведамстваў на тое, што рэжым Лукашэнкі можа выкарыстоўваць інструменты Інтэрполу і для затрыманняў за мяжою сваіх палітычных апанентаў.

🔍Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Падчас рэстаўрацыі касцёлу ў Нясвіжы пашкодзілі старыя надмагільныя камяні

Яны ляжалі ў зямлі і не былі бачныя з паверхні, а паўнавартасныя археалагічныя даследаванні перад рэстаўрацыяй не арганізавалі.

👀 Глядзіце падрабязней вось тут

Читать полностью…

Белсат

😨 Адна з наведніц фэсту «Тутака» ледзь не пасварылася з Сяргеем Ціханоўскім

Жанчына выказала былому палітвязню незадаволенасць праз тое, што ён, нібыта насуперак дамоўленасцям амерыканскага боку з Лукашэнкам, робіць вельмі шмат выказванняў у медыях. Гэта, на думку жанчыны, шкодзіць іншым палітвязням, якія ўсё яшчэ застаюцца ў турмах.

Паслухайце, што адказаў Ціханоўскі ☝️

Читать полностью…

Белсат

⛵️ Падчас спёкі і залеваў гэты транспарт быў бы ў топе ў беларусаў

Зірніце, што прыдумаў шатландскі вынаходнік!

Читать полностью…

Белсат

🔹Беларусы з усяго свету, Латушка ў чарзе па катлеты ад Ціханоўскага, партызанскі сасновы лес навокал. Рэпартаж з фэсту «Тутака-2025»

У падляшскім лесе на адлегласці ўсяго 20 км ад Беларусі ўжо ў пяты раз адбыўся фестываль «Тутака» – нашчадак «Басовішча» і антыпод «Славянскага базару».

«Белсат», які сёлета з'яўляецца галоўным інфармацыйным партнёрам фэсту, ніяк не мог абмінуць увагаю такую падзею!

📍Чытайце наш рэпартаж на сайце

Читать полностью…

Белсат

☝️ Добрага дня тым, хто прачынаецца!

Для вас і для тых, хто прачнуўся раней, мы сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», каб вы іх дакладна не прапусцілі!

🗞 «Даць нырца ў Вісле – вынырнуць у Свіслачы». Пагутарылі з мастаком і аўтарам варшаўскіх вадалазаў Міхасём Мішуком

Пра «горад, якога няма» і самоту славутага вадалаза анты-Гагарына размаўляем з Міхасём Мішуком у самы разгар варшаўскага лета.

🗞 «За мяжой я зразумеў, як люблю Беларусь». Чаму эмігранты вяртаюцца і як адаптуюцца ўдома наноў?

Што такое зваротны культурны шок і ці можа адаптацыя там, адкуль некалі з’ехаў, быць цяжэйшай, чым на чужыне?

🗞 Сяргей Ціханоўскі пасмажыў катлеты на фестывалі «Tutaka»

У Ціханоўскіх з катлетамі – гісторыя, якая цягнецца з 2020 года.

🗞 У свеце з’явіцца яшчэ адна дзяржава: Новая Каледонія. Яна пакуль не будзе незалежнай

Заморская тэрыторыя Францыі ў Ціхім акіяне атрымае статус дзяржавы, але будзе аўтаноміяй у складзе Францыі. Апошняя на сёння незалежная дзяржава ўзнікла ў 2011 годзе.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ У беларускія тэлеграм-чаты закідваюць аб'явы з мэтаю знайсці «рэкрутаў» для расейскай арміі

Іх заўважыў reform.news.

Аб'явы былі як мінімум у двух чатах, што прапаноўваюць працу ў Берасцейскай вобласці.

📍Падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 11 ліпеня

✔️Расея
атакавала Львоў і Луцк. Праз дроны Польшча ўздымала знішчальнікі

✔️«За мяжой я зразумеў, як люблю Беларусь» — Чаму беларусы
вяртаюцца з эміграцыі

✔️ Як Лукашэнка
разваліў Савецкі Саюз ды абараняе Маскву

✔️Беларускі знішчальнік
спрабаваў збіць расейскі дрон над Рэчыцай

✔️Расейскую мову ў РФ абвясцілі нацыянальным здабыткам, які трэба
абараняць за мяжой

✔️У Беларусі
разваліўся старажытны вятрак

✔️У Беларусі будуць
штрафаваць крамы за адсутнасць гародніны

✔️Літоўскія памежнікі затрымалі два кантрабандныя дроны з Беларусі

✔️У Беларусі ўвялі
звышсакрэтныя будаўнічыя нормы. Невядома нават, на што

✔️Фэст «Tutaka»
працягваецца!

#рэпрэсіі

◽️Палітзняволеная журналістка TVP адзначае чацвёрты дзень народзінаў за кратамі

Читать полностью…

Белсат

💥 Трансляцыя канцэрту «Tutaka»

Хэдлайнерам другога дня фестывалю стане гурт Krambambula!

Запрашаем на трансляцыю галоўнага канцэрта вечара, у якім таксама возьмуць удзел Spievy z-pad mosta, ili-ili ды Dzieciuki.

Далучайцеся да нашага эфіру!👇🏻

https://www.youtube.com/live/a3M_nJQ0SzQ

#tutaka2025 #штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

На Менскім моры загінуў капітан яхты. Цела знайшлі на трэці дзень

На Менскім моры загінуў дасведчаны капітан Філіп Рыжыкаў — яго змыла за борт падчас шторму, і ён быў без ратавальнай камізэлькі:

Адныя кажуць, ён адразу пайшоў на дно – быў без ратавальнай камізэлькі. Са словаў іншых, ён крычаў ці то «памажыце», ці то «скачыце» – пасажыры скокнулі ў ваду, але калі адзін схапіў капітана, той пачаў боўтацца і тапіць свайго ратавальніка

Цела знайшлі праз два дні, прычына смерці высвятляецца.

Чытайце падрабязнасці трагедыі па спасылцы.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Беларуская чыгунка ўляцела на санкцыі праз дапамогу ў пастаўках расейскай ваеннай тэхнікі

🔸Навошта ў Менск прыехаў былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон?

🔸Як праходзіць другі дзень на фестывалі «Тутака»

🔸Як распазнаць ядавітую змяю і што рабіць пры ўкусах

🔸Ірыне Слаўнікавай – 55. І гэта яе 4ы дзень нараджэння ў няволі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/iqCSHrV1g94

Читать полностью…

Белсат

🚫Літоўскія памежнікі затрымалі два кантрабандныя дроны з Беларусі

У Вараняйскім раёне Літвы сілавікі прымусова пасадзілі два прамысловыя беспілотнікі, што перамяшчалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі.

Паводле паведамлення літоўскіх памежнікаў, дроны транспартавалі 1750 пачак цыгарэт маркі Minsk Capital QS.

Читать полностью…

Белсат

✈️Катастрофа з Boeing 787 у Індыі: рухавікі заглухлі праз выключаныя тумблеры паліва

Расследаванне крушэння самалёта Air India, у якім 12 чэрвеня загінулі 260 чалавек, паказала, што пераключальнікі падачы паліва былі пераведзены ў становішча "cut-off" неўзабаве пасля ўзлёту. Гэта прывяло да страту цягі абодвух рухавікоў, што пацвярджаецца запускам аварыйнай турбіны.

У кабіне зафіксаваны словы аднаго з пілотаў: «Чаму ты націснуў cut-off?» — на што другі адказаў: «Я гэтага не рабіў».

У дакладзе адзначаецца, што адзін рухавік паспеў аднавіць працу, але самалёт ужо зніжаўся. Прычыну пераключэння тумблераў следчыя пакуль не ўстанавілі, адказнасць вытворцы самалёта і рухавікоў не пацвярджаецца.

Самалёт упаў менш чым праз 40 секунд пасля ўзлёту з горада Ахмедабад, выконваючы рэйс у Лондан. Акрамя пасажыраў і экіпажа, загінулі таксама жыхары медычнага інтэрната, у які ўрэзаўся самалёт. Толькі адзін пасажыр выжыў.

Читать полностью…

Белсат

«Наша Ніва» знайшла анкету Пратасевіча на сайце знаёмстваў

«Трымаю ў курсе, што я ўжо больш за год у разводзе і магу сабе дазволіць знаёміцца з дзяўчатамі», - растлумачыў Раман у сваім ТГ-канале.

Таксама Раман напісаў, што працуе барменам у бары «Бутлегер». Але гэта пакуль стажыроўка.

«Я не працую, а стажыруюся ў вар'яцка крутым бары «Бутлегер». Чаму стажыруюся? Адказ просты: я ўсё яшчэ праходжу навучанне па прафесіі бармена, каб атрымаць і «пасведчанне», і міжнародны сертыфікат (які можа здорава спатрэбіцца ў будучыні)», — напісаў ён.

Читать полностью…

Белсат

🇷🇺Расейскую мову ў РФ абвясцілі нацыянальным здабыткам, які трэба абараняць за мяжой

Пуцін падпісаў указ, які абвяшчае расейскую мову «нацыянальным здабыткам» і прадугледжвае яе прасоўванне

Расея плануе рыхтаваць выкладчыкаў расейкай мовы (русістаў), каб яны вучылі замежнікаў, а таксама падтрымліваць арганізацыі, якія прасоўваюць расейскую мову і «падзяляюць расейскія духоўныя каштоўнасці».

У дакуменце заяўляецца пра неабходнасць абароны расейскай мовы ад знешніх пагроз.

У самой Расеі працягваецца выцісканне нацыянальных моваў: колькасць носьбітаў амаль усіх дзяржаўных моваў рэспублік скарачаецца. У 2018 годзе было скасавана абавязковае вывучэнне родных моваў, што ўскладняе іх захаванне. У Беларусі, хоць каля 40 % школ фармальна лічацца беларускамоўнымі, на беларускай мове навучаецца толькі каля 10 % вучняў, і гэтая доля працягвае зніжацца.

🔗Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…
Подписаться на канал