Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Праваабаронцы: беларусаў пачалі актыўней судзіць за пратэсты😢
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», апошнім часам яны атрымліваюць інфармацыю пра рост колькасці судоў паводле «пратэставых» артыкулаў:
Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць, скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх удзельнікаў нельга будзе асудзіць
За год вакансіяў у Беларусі паболела на 40 %🤯
Але рост гэты гаворыць не пра эканамічны ўздым, а пра востры дэфіцыт кадраў. 97% прапановаў працы маюць заробкі ніжэйшыя за сярэднія па краіне, а ў шэрагу прафесій сітуацыя блізкая да крызіснай.
Лукашэнка прапануюе беларусам «працаваць за траіх» і нават звяртаецца да пенсіянераў, каб запоўніць пустыя месцы.
Што гэта кажа пра цяперашні стан эканомікі — у матэрыяле «Белсата»
😢Суд выселіў сям'ю менчукоў з дзецьмі на вуліцу
Вось такія «традыцыйныя каштоўнасці» і «сацыяльная дзяржава».
Суд у Менску дазволіў выселіць сям’ю з дзіцём з кватэры, якую прадалі з аўкцыёну праз крэдытную запазычанасць. Кватэра была пад закладам, і мужчына спыніў выплаты. Новы ўладальнік дамогся высялення праз суд. Законы не абараняюць зарэгістраваных непаўналетніх — у падобных выпадках усіх высяляюць, нават у нікуды.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
📺 Кароткі агляд навінаў!
⬆️ Менск б'е рэкорды па вакансіях. Як сітуацыя з кадрамі ў Беларусі?
А яшчэ:
🔻 Пажар у дзіцячым лагеры пад Маладзечнам утаймаваны
🔻 Паводка ў Тэхасе. Лагер "Містык"
🔻Трамп і Маск: новая партыя ў ЗША
🔻У Турцыі леў збёг з заапарку і напаў на чалавека
🔻У Ленінградскай вобласці Расеі на танкеры здарыўся выбух
🔻Польшча ўвяла кантроль на межах з Літвой і Нямеччынай
🔻Беларусам стала цяжэй уладкавацца на працу ў Польшчы. Як быць?
🔻Масавая бойка пасля футболу: "Баранавічы" і "Мінск"
🔻Прагноз надвор'я ў Беларусі: Моцныя навальніцы ідуць у Беларусь
🔻Ратавальнікі МНС у Магілёве выратавалі кацяня
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
⛓️Вяртанне працоўнай павіннасці?
Улады Беларусі прапануюць заканадаўча ўвесці адзіны дзень абавязковай прыборкі, які будзе закранаць прыватаны сектар — піша «Люстэрка» са спасылкай на дзяржаўныя медыя.
Як заявіў прадстаўнік Менгарвыканкама Аляксандр Раковшчык, правілы дакладна вызначаць, хто і што павінен рабіць. Ужо цяпер уласнікі дамоў абавязаны сачыць за станам агароджы, гаспадарчых пабудоў і скошваць траву вышэй за 20 см.
Увосень і вясной раней праводзілі «чыстыя чацвяргі», цяпер жа ўлады хочуць зрабіць адзіную дату агульнай працоўнай павіннасці. Пакуль пра штрафы гаворка не ідзе — кажуць чыноўнікі
Былі грашы, а стаў скарб?💎
Беларус выставіў на аўкцыён медную манету 1840 года наміналам 10 польскіх грошаў і патрабуе за яе амаль 18 тысяч рублёў, лічачы яе рэдкай выпрабавальнай чаканкай.
Каментатары сумняюцца ў яе сапраўднасці і адзначаюць, што падобныя манеты часта сустракаюцца ў продажы. Экспертнага заключэння няма, і стаўкі на аўкцыёне пакуль адсутнічаюць.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
👆 У гэты дзень 25 гадоў таму адбылося страшнае: знік аператар Дзмітрый Завадскі
У яго засталіся жонка і маленькі сынок.
Дзмітрый Завадскі быў асабістым аператарам Лукашэнкі і мог вывесці дыктатара на чыстую ваду.
У сакавіку 2002 года Вярхоўны суд прысудзіў двум былым афіцэрам МУС Беларусі – Валерыю Ігнатовічу і Дзмітрыю Маліку – па 10 гадоў зняволення за выкраданне Дзмітрыя Завадскага. Забойства на судзе даказана не было. Ні на следстве, ні ў судзе Малік і Ігнатовіч не прызналі сваю віну ў выкраданні. Цела аператара так і не знайшлі.
Ціханоўская заклікала Трампа захаваць ціск на Лукашэнку
Як піша выданне Politico, беларуская лідарка просіць прэзідэнта ЗША не паддавацца на спробы Лукашэнкі легітымізавацца.
«Нельга нармалізаваць сітуацыю, пры якой людзей адпускаюць у абмен на саступкі з вашага боку – ці то змякчэнне санкцый, ці проста публічная ўвага. Лукашэнку неабходна пакараць, а не заахвочваць».
Паводле яе, Беларусь можа стаць «гісторыяй поспеху Трампа», калі ён і саюзнікі не дазволяць Лукашэнку захаваць уладу або саступіць краіну Расеі:
«Нельга заахвочваць агрэсара, міру не можа быць без справядлівасці. А Беларусь тут – ключавая тэма. Таму што калі Лукашэнка захавае ўладу, міру ў рэгіёне не будзе», – дадала яна.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Крэдыты ў беларускіх банках даражэюць усё больш
Якія працэнтныя стаўкі цяпер прапануюць асноўныя банкі нашай краіны – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Як не галадаць у спёку і не зварыцца на кухні?
Сабралі для вас і пратэставалі тры рэцэпты халодных супоў, якія хочацца есці нават пры +35 °C. Смачныя рэцэпты шукайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў сямейных стасунках са Святланай
На YouTube-канале «Жизнь-малина» выйшла вялікае інтэрв’ю з Сяргеем Ціханоўскім. Сярод пытанняў былі і пра змены ў сям’і пасля пяці гадоў. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
😅 А чаму б і не? Амерыканцы прыдумалі гонкі, якіх вы яшчэ не бачылі
Паглядзіце!
😮 Ваў! Кітайскія дроны падарылі свету чарговую прыгажосць
Дзелімся ёю з вамі!
😎 Гэты 11-гадовы хлопец стаў сапраўдным героем Украіны
І ён нават не ўкраінец! Паглядзіце, што ён зрабіў ☝️
🇱🇹 У МУС Літвы расказалі, як будуць дзейнічаць правяранні на мяжы, якія ініцыявала Польшча
Літоўскія службоўцы таксама будуць задзейнічаныя ў гэтым працэсе. Праўда, як раней паведамляў і польскі бок, кантроль не будзе татальным – дагляду будуць падвяргаць толькі некаторыя з аўтамабіляў.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
💁🏻♂️ У Беларусі спынілі дзейнасць кол-цэнтраў, што прадавалі фэйкавыя БАДы
Затрыманні прайшлі ў Менску, Барысаве, Баранавічах ды Бабруйску. Сабекошт прэпаратаў, што прадавалі даверлівым людзям, часта складаў 4 рублі, а цэннік за іх выстаўлялі ў 50-100 разоў большы.
👀 Глядзіце болей на старонцы
📍У Крыме расказалі, колькі беларусаў цяпер жыве на паўвостраве
Паводле звестак кіраўніка аб'яднання «Беларусы Крыма» Рамана Чаргінца, беларуская дыяспара на паўвостраве саступае па колькасці толькі расейцам, украінцам ды крымскім татарам.
Цяпер колькасць нашых суайчыннікаў у Крыме складае прыкладна 40-45 тысяч чалавек. Сярод іх ёсць як тыя, хто атрымліваў расейскае грамадзянства, так і тыя, хто гэтага не рабіў.
Цікава, што згодна са звесткамі ўкраінскага перапісу, на момант анэксіі паўвострава Расеяй у 2014-м годзе там пражывала 40 тысяч беларусаў, а вось расейскія перапісы даюць лічбу толькі 25 тысяч. Як сцвярджае Раман Чаргінец, гэта тлумачыцца тым, што частка крымскіх беларусаў пасля падзеяў 2014-га года стала ідэнтыфікаваць сябе расейцамі.
#лічбадня
💁♂️ Чыноўнік Пуціна скончыў жыццё самагубствам пасля адстаўкі
Сёння міністра транспарту Рамана Старавойта афіцыйна знялі з пасады – гэта адбылося пасля маштабнага збою ў працы расейскіх аэрапортаў. Праз некалькі гадзінаў стала вядома, што чыноўнік застрэліўся.
Цела былога міністра з агнястрэльным раненнем знайшлі сёння ў ягоным асабістым аўтамабілі. Мужчына застрэліўся з узнагароднага пісталета.
Дарэчы, супраць Рамана Старавойта таксама сведчылі фігуранты справы аб крадзяжы мінімум мільярда рублёў, вылучаных на будаўніцтва абарончых збудаванняў на мяжы з Украінай.
❓ Чаму ў Беларусі два Купалля?
❓ Адкуль гэтае свята ўзяло такую назву?
🌾✨ Высвятляем разам з Віктарам Шукеловічам у рубрыцы «Рачанец».
Больш цікавага і забаўляльнага – глядзіце ў новым выданні «Раніцы на Белсаце» на на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
👯♀️ Рух ператвараецца ў мастацтва
Паглядзіце на рэпетыцыю знакамітага харэографа Садэка Вафа ☝️
💱 Курсы валютаў 7 ліпеня
Еўра і страціў амаль капейку. Расейскі рубель — зусім крыху. Долар трохі прыбавіў
#курсывалютаў
«Гарызонт» да канца года плануе выпусціць планшэт
«Гарызонт» да канца 2025 года плануе выпусціць 10-цалевыя планшэты на Android у розных колерах, у тым ліку і ў абароненым корпусе. Новая тэхніка арыентуецца на беларускі і на расейскі рынак.
Раней прадпрыемства ўжо прэзентавала ноўтбук, які амаль цалкам аказаўся ідэнтычным кітайскаму Itel Spirit 2. Цяпер пад брэндам «Н» кампанія паказвае тэлевізары.
🔗Падрабязнасці — у артыкуле
Зноў налепяць айчыныя налепкі на кітайцаў?😰
Гарачай лініі «Вясны» — 5 гадоў
«Белсат» празамаўляў з яе аператарамі пра тое, як змяняліся рэпрэсіі з 2020 да 2025 года, якую дапамогу сёння могуць атрымаць ахвяры пераследу, і чаму колькасць зваротаў зменшылася, хаця гвалт не спыніўся.
🔗Чаму і інфармацыя, сабраная «Вясной», мае не толькі практычную, але і гістарычную каштоўнасць — чытайце ў артыкуле
😳 Археолагі знайшлі горад, якому 3500 гадоў
Пасля васьмі гадоў раскопак навукоўцы адкрылі ў Перу старажытны горад Пэннік, на тэрыторыі якога захаваліся 18 будынкаў: ад храмаў да жылых дамоў.
Каму яны належалі? І якія рэчы знайшлі ў гэтым будынках? Распавядзем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Расея масава атакавала Украіну – ёсць загінулыя
Сёння ноччу расейскія войскі нанеслі масіраваныя ўдары па некалькіх украінскіх гарадах: Харкаве, Адэсе, Кіеве, а таксама Сумскай вобласці і Днепрапятроўшчыне.
У Сумскай вобласці і Адэсе загінулі тры чалавекі. У Харкаве дрон трапіў у шматпавярховік і выклікаў пажар: пацярпелі 27 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
На Днепрапятроўшчыне пад абстрэлам аказаліся некалькі населеных пунктаў. Паранены пяцёра чалавек. У сталіцы абломкі збітых дронаў пашкодзілі цеплатрасу: каля 500 будынкаў засталіся без гарачай вады. Інфармацыі пра ахвяраў няма.
💥 #галоўнае за 6 ліпеня
✔️Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў сямейных стасунках са Святланай пасля ягонага вызвалення з няволі
✔️Кіраўнік аб'яднання «Беларусы Крыма» назваў лічбу нашых суайчыннікаў, якія пераехалі жыць на паўвостраў пасля таго, як ён быў анексаваны Расеяй
✔️Дзелімся з вамі рэцэптамі летніх супоў, якія дапамогуць перажыць спёку
✔️Сілавікі накрылі сетку гандляроў БАДамі: затрыманыя каля 100 чалавек
✔️Думалі, што ў Беларусі няма месцаў для дайвінгу? А вось і не!
✔️Літоўская паліцыя дапаможа польскім памежнікам ладзіць кантроль на мяжы дзвюх краінаў. Ён распачнецца ўжо з панядзелка
✔️Сварка з Трампам натхніла Ілана Маска стварыць уласную палітычную партыю
✔️Магутная паводка ў Тэхасе забрала жыцці дзясяткаў людзей
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронца Вячаслаў Касінераў: сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі толькі пагаршаецца, «памілаванні» не ратуюць сітуацыю
🏦 Крэдыты ў айчынных банках даражэюць усё больш
Выданне «MyFin» паглядзела, якія працэнтныя стаўкі цяпер прапаноўваюць асноўныя банкі Беларусі.
🔍 Глядзіце лічбы па спасылцы
☝️«Інцыдэнт падчас пагрузачна-разгрузачных працаў» пашкодзіў танкер-аміякавоз у Ленінградскай вобласці
Паводле губернатара Ленінградскай вобласці Аляксандра Драздзенкі, выцек аміяку, які адбыўся ў выніку здарэння, не нанёс шкоды навакольнаму асяроддзю.
📍Болей падрабязнасцей на сайце
😋 Падрыхтавалі для вас рэцэпты летніх супоў, якія дапамогуць перажыць спякотныя дні
Адзін суп – бясспрэчная класіка; другі – цікавы досвед; а трэці – дзёрзкі эксперымент. Абяцаем, што пліту трэба будзе ўключыць максімум на хвілінаў 20.
Рэцэпты мы расставілі паводле часу гатавання, пачалі з самага доўгага ☝️
💬 «Паводле нашых падлікаў, у Беларусі крымінальнаму пераследу за дзень падвяргаецца 3-4 чалавекі»
Праваабаронца Вячаслаў Касінераў не падзяляе аптымізму некаторых беларусаў, які прачнуўся пасля апошніх хваляў вызвалення палітвязняў. У размове з «Белсатам» ён выказаў меркаванне, што сітуацыя з правамі чалавека ў краіне толькі пагаршаецца.
#рэпрэсіі
📍Чытайце болей на старонцы
📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
📷 Як і заўсёды па нядзелях – прапануем вам падборку галоўных кадраў тыдня
Пратэсты супраць Вучыча ў Сербіі, лясныя пажары на Крыце, незвычайная спёка ў Іспаніі ды пахаванне Дыёгу Жоты.
🔍 Глядзіце таксама на нашай старонцы