belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💬 «Ён сапраўды спрабаваў падрыхтаваць іх і распавесці ім, чаму будзе прымацца тое рашэнне, якое можа быць непапулярнае і ім не спадабацца»

Залежнасць Лукашэнкі ад наменклатуры і, перш за ўсё, ад сілавікоў, вымушае яго рабіць тое, чаго раней за ім асабліва заўважана не было – публічна апраўдвацца за свае ўчынкі.

Менавіта гэтым самаабвешчаны кіраўнік Беларусі быў вымушаны займацца ўчора, калі спрабаваў патлумачыць сваім прыхільнікам сэнс вызвалення палітвязняў, а перш за ўсё – Сяргея Ціханоўскага.

📍Сабралі меркаванні экспертаў па гэтай тэме

Читать полностью…

Белсат

🤪 Калі цябе папрасілі «ўрачыста апрануцца» на выпускны, але не ўдакладнілі дэталяў...

Выпускнік факультэта камп'ютарнага праектавання БДУІР вырашыў, што дзень атрымання дыплому мусіць запомніцца на ўсё жыццё і яму, і ўсім прысутным.

Паглядзіце, што ён зрабіў!

Читать полностью…

Белсат

☝️33-гадовы мужчына напаў на Паўла Латушку ў Варшаве

Пра інцыдэнт паведамляе reform.news. Паводле журналістаў, нападніка завуць Яўген Казанцаў, у Варшаве ён вучыўся ў межах праграмы для маладых навукоўцаў.

Казанцаў кінуў у Латушку сметніцу са словамі «Здрайца! Хацеў спаліць апазіцыянераў!». Пазней ён патлумачыў свой учынак журналісту тым, што ў яго скончылася віза, а яшчэ ён «выгарэў і не змог абараніць навуковую працу». Казанцаў мяркуе, што гэты дзіўны ўчынак дапаможа яму свабодна вярнуцца ў Беларусь.

На радзіме Яўген Казанцаў вучыўся на гістфаку БДУ. Ён некалькі разоў фігураваў у сюжэтах тэлеканалу СТВ (апошні раз – у верасні 2022 года).

Латушка не пацярпеў і заявіў, што здарэнне ніяк не паўплывае на ягоную дзейнасць

Читать полностью…

Белсат

Ад смерцяў і катаванняў да забароны ўсяго расейскага – што адбываецца паміж Пуціным і Аліевым?

▫️Раніцай 27 чэрвеня ў расейскім Екацярынбурзе жорстка затрымалі асобаў азербайджанскай нацыянальнасці, падазраваных у злачынствах 2010-х гадоў. Арыштаваных моцна збівалі і катавалі.

▫️Падчас затрымання загінулі браты Зіядын і Гусейн Сафаравы, яшчэ некалькі чалавек былі шпіталізаваныя.

▫️Генпракуратура Азербайджану пачала крымінальную справу па факце наўмыснага забойства двух сваіх грамадзянаў расейскімі сілавікамі. МЗС Азербайджану назвала дзеянні паліцыі РФ «непрымальным гвалтам».

▫️Неўзабаве ў Азербайджане былі адмененыя ўсе расейскія культурніцкія падзеі. У офіс прапагандысцкага агенцтва «Sputnik» у Баку прыйшлі сілавікі. Яны затрымалі некалькіх чалавек, сярод якіх, магчыма, былі два агенты ФСБ.

▫️1 ліпеня ў Баку былі затрыманыя дзве групы расейцаў. МУС Азербайджану заявіў, што іх падазраюць у транзіце наркотыкаў з Ірану ды продажы іх праз інтэрнэт, а таксама ў кіберзлачынствах.

▫️З'явіліся відэа таго, як затрыманых прымушаюць рухацца на паўсагнутых нагах з рукамі, заведзенымі за галаву. Пазней з’явіліся і фотаздымкі з суда, дзе відаць, што ўсе расейцы моцна збітыя.

▫️Вечарам таго ж дня ў Расеі сілавікі правялі новую аблаву на азербайджанцаў. У Екацярынбурзе быў затрыманы кіраўнік арганізацыі «Азербайджан-Урал» Шахін Шыхлінскі. У Варонежы сілавікі ўварваліся ў дом Юсіфа Халілава – нефармальнага лідара азербайджанскай дыяспары.

Больш падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Лукашэнка сабраў сваіх прыхільнікаў, каб апраўдацца перад імі за вызваленне Ціханоўскага

🔻Чаму сапсаваліся адносіны Азербайджану і РФ?

🔻Польшча аднаўляе памежны кантроль з Нямеччынай і Літвой

🔻На мяжы з Латвіяй зноў знайшлі цела мігранта

🔻А ў Піцеры зноў гарэў аўтобус МАЗ

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

👑🍷 Ці ведаеце вы, што ў Наваградку знайшлі Кубак Ядвігі – надзвычайны артэфакт, пра паходжанне якога гісторыкі спрачаюцца да сёння?

А яшчэ больш дзіўны факт, што ў Беларусі захоўваецца копія знаходкі, а не арыгінал…😔

Пра лёс і значэнне знойдзенага Кубку Ядвігі глядзіце ў новым выданні праграмы «Няпростыя рэчы»

👀 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

❗️Выпушчаныя на волю яшчэ 16 палітвязняў

Дзяржаўная прапаганда піша, што Лукашэнка памілаваў іх у гонар «рэжымнага» Дня незалежнасці 3-га ліпеня.

Імёны гэтых людзей пакуль не вядомыя. Аднак паведамляецца, што сярод іх – 8 мужчынаў і 8 жанчын. Трое памілаваных – старэйшыя за 50 гадоў, двое маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. У 9-ці з адпушчаных на волю ёсць няпоўнагадовыя дзеці.

Читать полностью…

Белсат

Расея ўдарыла артылерыяй па больніцы ў Херсоне

Пацярпелі восем чалавек, сярод якіх былі пацыенты і медперсанал.

Таксама ў выніку іншага абстрэлу па горадзе раненне атрымаў мужчына – яго шпіталізавалі. Пад удар трапіла і вёска Антонаўка пад Херсонам – пацярпелі трое чалавек.

Усяго, паводле ЗСУ, ноччу Расея выпусціла 114 беспілотнікаў па тэрыторыі Украіны.

Читать полностью…

Белсат

Трамп: Ізраіль пагадзіўся на ўмовы перамір’я ў Газе на 60 дзён

Паводле прэзідэнта ЗША, Нетаньяху хоча пакласці канец ваенным дзеянням у Газе:

«Ён хоча гэтага. Я магу вам сказаць, што ён сапраўды гэтага хоча. Думаю, на наступным тыдні мы дасягнём пагаднення», – заявіў прэзідэнт ЗША.

Ён таксама дадаў, што разлічвае на тое, што тэрарыстычная групоўка ХАМАС прыме гэтае пагадненне «дзеля дабра Блізкага Усходу».

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 1 ліпеня

✔️«Кіберпартызаны» расказалі «Белсату», чаму нельга ставіцца сур'ёзна да версіі КДБшнікаў пра тое, што яны нібыта самі далі ўзламаць свой сайт

✔️Ціханоўскі звярнуўся да беларусаў праз YouTube: шукае каманду дзеля «дасягнення дэмакратыі ў Беларусі»

✔️П'юць, крадуць і робяць прыпіскі. Чыноўнікі ў шоку ад таго, як ідзе праца ў калгасах

✔️Беларусы, што хочуць выехаць на працу ў Польшчу, усё часцей патрапляюць у новую бюракратычную пастку

✔️Размова з Паўлам Гарадніцкім пра монаспектакль «Мужчыны плачуць», прэм'ера якога адбудзецца ў чацвер у Варшаве

✔️Ад заўтрашняга дня візавы цэнтр Польшчы распачне працу ў Віцебску

✔️У Расеі разбіўся вынішчальнік Су-27

✔️Гайдукевіч пахваліўся, што ягоная партыя запрасіла ў Менск амерыканскую дэлегацыю

✔️З наступнага тыдня Польшча часова верне кантроль на межах з Літвой і Нямеччынай

✔️Дроны атакавалі завод у Іжэўску. Гэты горад месціцца больш як за тысячу кіламетраў ад мяжы з Украінаю

✔️Трамп зняў санкцыі з Сірыі

#рэпрэсіі:

▫️За «распальванне варожасці» асудзілі 34-гадовую б'юці-майстарку, якая мае малое дзіця

▫️Саўладальніка Wargaming, які ўжо два з паловаю гады знаходзіцца ў «спісе тэрарыстаў», плануюць завочна судзіць за данаты

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Лукашэнка «вызваліў Ціханоўскага з уласнай ініцыятывы»

Пра гэта ён заявіў з нагоды так званага «дня рэспублікі» 3 ліпеня, якое распачаў святкаваць ужо сёння.

Падчас прамовы перад сваім чынавенствам на адмысловым сходзе, Лукашэнка заявіў, што амерыканцы нават не прасілі вызваліць Сяргея Ціханоўскага, бо ён «прарасейскі».

Таксама парадаваў беларусаў расейскімі ракетамі «Арэшнік», якія ўсталююць ўжо сёлета, папярэдзіў, што Нямеччына «хоча ваяваць супраць нас», а «гітлераўскі» Еўразвяз «дэманструе сілу».

Як яшчэ самаабвешчаны віншаваў грамадзян са сваім надуманным святам чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🗣 «У кожнага медыка ёсць цэлы пласт вельмі смешных гісторыяў» 

🚑🎙 Як спалучаюцца медыцына і стэндап-камедыя – гаворым у новым выданні «Раніцы з Белсатам» з комікамі Антонам Дзюбайлам і Паўлам Радзевічам.

Глядзіце цалкам на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🍓 Нарэшце, карыснае прымяненне штучнага інтэлекту

Рэдакцыя адзінагалосна ўхваляе 🙊

Читать полностью…

Белсат

☝️На працягу чэрвеня ў Беларусь заляталі як мінімум 17 расейскіх дронаў

Адзін з іх упаў на мяжы Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Выбуху не было. Міліцыя, паводле выдання @flagshtok, папярэджвала мясцовых жыхароў аб адказнасці за распаўсюд звестак пра здарэнне.

🔍 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🗓 1 ліпеня 1569 года была заключаная Люблінская унія, што паклала пачатак новай еўрапейскай дзяржаве

Унія ўтварала Рэч Паспалітую, што складалася з Каралеўства Польскага ды Вялікага Княства Літоўскага.

Для ВКЛ уваход у склад такой федэратыўнай дзяржавы азначаў лепшую абарону ад магчымай акупацыі з боку Маскоўскага княства. У той жа час тон у Рэчы Паспалітай задавала менавіта Польшча, а землі Вялікага Княства з цягам часу ператвараліся ў «польскую правінцыю».

🤔 Дык чаго было больш для ВКЛ у Люблінскай уніі – плюсаў ці мінусаў? Прапануем узгадаць архіўны выпуск нашай праграмы «Інтэрмарыюм», дзе гаворка ідзе акурат пра гэта!

Читать полностью…

Белсат

🚙 Гэткая дарога мусіць забяспечыць лепшую бачнасць разметкі ноччу і ў непагадзь

Паглядзіце, як вам?

Читать полностью…

Белсат

🎆 Выбухі, агонь і дым над Каліфорніяй

Паглядзіце, што здарылася ☝️

Читать полностью…

Белсат

🚗🚙🚗 На КПП у Берасці рамантуюць дарогу. Але рух на мяжы амаль не запаволіўся, бо запавольваць і так няма чаго

Памежны камітэт Беларусі, як звычайна, вінаваціць замежных калегаў у невыкананні нормаў пропуску машынаў: маўляў, палякі прынялі толькі траціну ад нормы машынаў за апошнія два дні.

🔍 Чытайце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 2 ліпеня

Долар падрос на чвэрць капейкі, а расейскі рубель на столькі ж «прасеў». Курс еўра застаўся нязменным – яго сёння не гандлявалі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

💬 «Настаўнікі выкладалі прадметы нармальна, але адкуль такое жаданне выхоўваць патрыятычныя пачуцці незразумела да чаго?»

Усе, хто вучыўся ў беларускіх школах з канца 90-х па сённяшні дзень, у той ці іншай ступені сутыкаліся з «ідэалагічным выхаваннем». У некаторых школах да гэтага падыходзілі фармальна, а недзе – з усёй сур'ёзнасцю (што несла асаблівую небяспеку для дзіцячай псіхікі).

Напярэдадні лукашэнкаўскага Дня незалежнасці папрасілі беларусаў прыгадаць, як у школьныя гады іх спрабавалі пагружаць у атмасферу любові да чырвонай зелені, Савецкага саюзу ды сяброўства з Расеяй.

📍Чытайце матэрыял вось тут

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Група супрацоўнікаў медустановаў незаконна аказвала паслугі «выцвярэзніка на даму».

Цяпер арганізатарам гэтага «бізнесу» пагражае да 7 гадоў калоніі. За два гады яны зарабілі больш за $100 тысяч.

📍Чытайце падрабязнасці на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸 Міністр абароны ЗША занепакоены змяншэннем запасаў боепрыпасаў: пастаўляць ракеты ва Украіну пакуль не будуць

Сярод іншага, гаворка ідзе пра затрыманне партыі ракетаў да сістэмы супрацьпаветранай абароны «Patriot».

🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤕 Лукашэнка заявіў, што нібыта выратаваў апазіцыю ад Латушкі

Паводле яго, у жніўні 2020-га Павел Латушка «хацеў спаліць штаб аб’яднанай апазіцыі»:

«Ён іх хацеў сабраць у адным доме тут, у цэнтры Менску, і спаліць. Дзякуй богу, што ў Ціханоўскай Святланы там была ахова так званая. З МУС хлопец «унюхаў», што нешта не так, і патэлефанаваў нашым сілавікам. Яны мне далажылі.

Я сказаў: «Публічна, дэманстратыўна вазьміце пад ахову гэты дом». І я з вуліц зняў «Альфу» і кінуў туды, каб яны ўбачылі, што мы ведаем і ахоўваем гэты дом. Правакацыя не ўдалася. Я ўпершыню кажу пра чалавека, які гэта задумваў. Для чаго? Для таго каб быць адным лідарам гэтай усёй смярдзючай апазіцыі»
, – заявіў Лукашэнка на сходзе да Дня Незалежнасці.

Павел Латушка пракаментаваў такую дзіўную заяву:

«Паталагічны хлус Лукашэнка перасягнуў самога сябе. У ноч на 10 жніўня 2020 года я быў гендырэктарам Купалаўскага тэатру і на свае вочы бачыў зарыва ад вогненных выбухаў гранат над цэнтрам Менску, калі па яго загадзе пачалі забіваць і здзекавацца з беларусаў.

А адзіны будынак, які ахоўвала «Альфа» КДБ, была адна з яго ….-наццаці рэзідэнцый, у якой ён схаваўся і дрыжаў ад страху ад людской нязгоды і пратэсту. Тут не каментар гэтаму маналогу дыктатара варта даваць, а дыягназ ставіць трэба»
, – заявіў лідар НАУ.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Віцебску пачне працаваць візавы цэнтр Польшчы

Цэнтр распачне прыём заяваў на шэнгенскія і нацыянальныя візы, але абслугоўваць будзе толькі заяўнікаў з чатырох вобласцей. З якіх менавіта – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Ціханоўскі збірае каманду, каб нанесці «магутны ўдар па лукашызму»

Што прапануе беларусам вызвалены палітвязень – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Расейскія дроны працягваюць лётаць над Беларуссю

Колькі іх было ў чэрвені і што з імі сталася – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😳 Віцебская епархія – у дапамогу прыхільнікам вайны

Праваслаўныя вернікі сабралі пасцельную бялізну «для пацярпелых у прыфрантавых раёнах». Такія зборы арганізоўвае фонд Аляксея Талая – беларускага паралімпійца і праўладнага актывіста, які далучыўся да вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў.

Паплечнік Талая і актывіст фонду Яўген Назарэвіч, які займаецца дастаўкай гуманітарнай дапамогі з Беларусі на акупаваныя тэрыторыі Украіны, паведаміў аб грамаце, якую ён атрымаў за падтрымку расейскай арміі і ўклад у «агульную перамогу», – паведамляе «Хрысціянская візія». 👈

Читать полностью…

Белсат

🎧 Новы альбом «BAHNA» гурта ŠUMA цяпер даступны для праслухоўвання на стрымінгавых платформах!

У траўні ŠUMA прэзентавала яго ў Варшаве нажыва, цяпер жа паслухаць трэкі з «BAHNY» можна з любой кропкі Зямлі.

Творчасць гурта ŠUMA – гэта мікс старажытных паганскіх матываў і электроннай музыкі, якія разам ствараюць непаўторны саўнд-эфект.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мы сайт узламалі за пару гадзінаў пасярод ночы. Не было ў іх часу нават прачнуцца, не кажучы ўжо пра кляпаць фэйкавую базу на дзясяткі тысяч зваротаў»

КДБшнікі паспрабавалі нязграбна апраўдацца за ўзлом свайго сайту, які адбыўся яшчэ ўвосень 2023-га. Маўляў, так і было задумана: сайт ды ягоныя базы спецыяльна «падставілі пад удар», каб «выцягнуць з-за мяжы арганізатара групы», якая нібыта рыхтавалася ўзарваць БелАЭС.

«Кіберпартызаны» ў размове з «Белсатам» расказалі (і даказалі фактамі), чаму гэта ўсё выглядае непраўдападобна ды папросту смешна.

📍Чытайце матэрыял у нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Прыпіскі, крадзеж паліва і ўгнаенняў, хабарніцтва: кіраўнік МУС Кубракоў паскардзіўся прэм’еру Турчыну на працу калгасаў у перыяд пасяўной

🔸 Сяргей Ціханоўскі запісаў першае відэа на YouTube пасля вызвалення. Былы палітвязень заклікае беларусаў далучацца да ягонае каманды дзеля «дасягнення дэмакратыі ў Беларусі»

🔸 Журналісты БРЦ выкрылі схему паставак прадукцыі з акупаванай РФ тэрыторыяў Украіны на беларускія прадпрыемствы

🔸 Украінскія беспілотнікі дасталі да Іжэўска. Атакаваны завод «Купал», на якім вырабляюць ЗРК «Тор», «Аса» і дроны «Гарпія». Да таго ж атакаваныя акупаваныя Крым, Данецк і Луганск

🔸 У Азербайджане завялі крымінальную справу па фактах катаванняў і жорсткага забойства. Гаворка пра грамадзянаў гэтай краіны, якія загінулі пры затрыманні ў Расеі

🔸 Кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч распавёў, што ў Менск прыехала дэлегацыя з ЗША. Але ёсць нюансы

🔸 Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект, які забараняе працаваць з дзецьмі асобам, што ўчынілі «экстрэмісцкія» злачынствы. Сёлета ў сакавіку ААН раскрытыкавала гэты праект, назваўшы «абмежаваннем права на працу»

🔸 Ад сёння пачынаецца сезон палявання на мядзведзяў. А 8 ліпеня ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі правядуць аўкцыён на права паляваць на мядзведзя

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🌪 Страшна прыгожыя кадры з ЗША, дзе заўважылі незвычайны смерч

Паглядзіце на цуд прыроды ☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Назва была яшчэ да вызвалення Сяргея Ціханоўскага. Я яе прыдумаў месяцы тры, а можа, чатыры таму»

3-га ліпеня ў варшаўскім кінатэатры «Atlantic» беларускі актор і музыка Павел Гарадніцкі прэзентуе монаспектакль «Мужчыны плачуць» паводле вершаў Мікіты Найдзёнава.

Павел кажа, што, нягледзячы на назву, на прэм'еры будуць нагоды і пасмяяцца, а не толькі паплакаць.

🔍 Чытайце нашу актуальную размову з акторам па спасылцы

Читать полностью…
Подписаться на канал