belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

У расейскі Іжэўск прыляцелі дроны і атакавалі завод

Сам горад знаходзіцца за 1300 км ад Украіны.

Мясцовыя ўлады пацвердзілі атаку беспілотнікаў, але не ўдакладнілі, на якое прадпрыемства прыйшоўся ўдар. Вядома, што пасля выбухаў узнік пажар.

Пацярпелых няма. Аэрапорт гораду часова ўвёў абмежаванні.

Читать полностью…

Белсат

Сірыя больш не пад санкцыямі ЗША

Трамп адмяніў іх, заявіўшы, што гэта «шлях да стабільнасці і міру».

«Адзіная Сірыя, якая не дае прытулак тэрарыстычным арганізацыям і забяспечвае бяспеку сваіх рэлігійных і этнічных меншасцяў, будзе спрыяць рэгіянальнай бяспецы і росквіту», – гаворыцца ў указе.

Тым часам, пад санкцыямі застаюцца былы кіраўнік краіны Башар Асад, ягоная сям’я і прыхільнікі.

А якой краіне ЗША плануюць увесці больш жорсткія санкцыі – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 30 чэрвеня

✔️Сербскія пратэстоўцы заблакавалі рух у Бялградзе

✔️ Трамп заявіў, што частку TikTok збіраецца набыць «група вельмі багатых людзей»

✔️ Пад канец тыдня ў Беларусі можа быць моцная спёка

✔️Пачаўся рамонт дарогі на адзіным пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы

✔️ У 35 са 100 могільнікаў жывёлаў у Беларусі знайшлі парушэнні

✔️Каля Курапатаў знікла шыльда са згадкай пра сталінскія рэпрэсіі

✔️Каля тысячы расейцаў змогуць паступаць у 30 беларускіх ВНУ здаўшы толькі расейскі экзамен

✔️Беларусь і Расея будуць абменьвацца канфідэнцыйнымі фінансавымі дадзенымі

✔️«BELPOL» апублікаваў расследаванне аб правале касмічных праектаў ураду


#рэпрэсіі:

▫️Сілавікі затрымалі Алега Хаменку

▫️Яшчэ 11 чалавек прызнаныя палітвязнямі

▫️Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко

▫️Прапагандысты паведамілі, што актывіста Паўла Бялюціна затрымалі за падрыхтоўку атакі дронамі па беларускіх аб'ектах

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️Хацелі як лепш, але атрымалася як заўсёды

У Беларусі прынялі новы парадак кантролю тавараў на шляху ад вытворцы да спажыўца. Крамы мусілі набыць іншыя касы, каб сістэма працавала, бо парадак сканавання стаўся больш грувасткім.

Але ў абслугоўванні пакупнікоў нічога не змянілася, акрамя павелічэння чэргаў каля касаў.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ За касмічную авантуру Лукашэнкі заплацяць беларусы

Пра гэта сведчаць сакрэтныя дакументы, здабытыя даследчыкамі «BELPOL». На стварэнне ўласнай сістэмы спадарожнікавай сувязі «Белінтэрсат-1» улады Беларусі пазычылі ў Кітая $ 255 мільёнаў. Праект апынуўся састарэлым, неэфектыўным і стратным.

«Неканкурэнтаздольнасць спадарожніка, у тым ліку ва ўмовах неабходнасці крэдытных выплатаў, з'яўляецца досыць сурʼёзным фінансавым цяжарам для беларускага боку», – пісаў віцэ-прэмʼер Мікалай Снапкоў віцэ-прэмʼеру Лю Гочжуну.


Але прабачыць «спадарожнікавую пазыку» кітайцы не пагадзіліся, таму заплацяць беларусы: Лукашэнка загадаў выдаткаваць $ 255 мільёнаў з бюджэту Беларусі.

І што рабіла ў космасе Марына Васілеўская чытайце па спасылцы.

Читать полностью…

Белсат

Беларусь і Расея будуць абменьвацца канфідэнцыйнымі фінансавымі дадзенымі

Такі Законапраект ухваліў Савет Рэспублікі 30 чэрвеня, цяпер яго павінен падпісаць Лукашэнка. Пагадненне прадугледжвае стварэнне сумесных наглядных калегій для праверак трансгранічных фінансавых устаноў.

Па словах нацбанку, усё гэта робіцца дзеля

перадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага знішчэння

— о, як!

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Расследаванне «Белполу» пра касмічныя амбіцыі дыктатара і колькі яны каштавалі грамадзянам Беларусі

🔸Лукашэнка змяніў 10 адсоткаў складу дзяржорганаў

🔸Міжнародны дзень парламентарызму. А што з парламенцкай сістэмай у Беларусі?

🔸Як ваенная прапаганда з Расеі працуе ў беларускай сістэме адукацыі

🔸Што чакае Беларусь пасля вайны? Распавядзе Вітаўт Сіўчык на падставе панэлі на Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі

🔸Новыя патрабаванні да польскіх візаў. Ці ўскладніць гэта атрыманне?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/N1mm9xaI4XQ

Читать полностью…

Белсат

🤯«А на выездзе з краіны з мяне ўзялі яшчэ 20 долараў, мыта на выезд»

У гэты незвычайны эпізод кругасветкі беларускі падарожнік Аляксандр Гойшык апісвае вандроўку ў Беліз — краіну, што выглядае як Ямайка, але знаходзіцца ў лацінскай Амерыцы.

Каларытны аповед пра змешванне культур, расслаблены лад жыцця, менанітаў у джунглях і нечаканыя паралелі з Беларуссю:

Прыязджаючы сюды, я і ўявіць не мог, што першае, што мяне сапраўды ўразіць, гэта... ЖКГ-арт. Тыя самыя лебедзі з аўтамабільных пакрышак, якія стаяць амаль у кожным беларускім двары, тут таксама жывуць і красуюцца на газонах Сан-Ігнасіа. Сур’ёзна! Беліз гэта краіна нечаканых паралеляў. Нават назвы нашых краін – Беліз і Беларусь – гучаць трохі падобна, пагадзіцеся!


Працягваем публікаваць блог салігорскага падарожніка!🌎

🔗Новая частка — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🍀 Момант рашэння праблемы пластыку на планеце ўжо вельмі блізка

Навукоўцы прыдумалі экапластык і нарэшце знайшлі натуральныя сродкі для перапрацоўвання адзін з самых устойлівых відаў пластыку – поліпрапілен ♻️🥤

Глядзіце ў «Навінах з будучыні» на канале YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🚃 У Варшаве прайшлі незвычайныя спаборніцтвы

Выглядае эпічна – паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

У 35 са 100 могільнікаў жывёлаў у Беларусі знайшлі парушэнні

Найбольш складаная сітуацыя — у гаспадарках Калінкавіцкага, Кармянскага, Петрыкаўскага і Хойніцкага раёнаў. Знойдзеныя адкрытыя і перапоўненыя ямы, захоўванне дохлых жывёлінаў у лесе ці на паверхні, а таксама выкарыстанне закансерваваных і незарэгістраваных могільнікаў. Частка парушэнняў застаецца невырашанай доўгі час, а ветстанцыі рэагуюць фармальна.

🔗Што яшчэ (не) хаваецца пад зямлёю — у матэрыяле на сайце

Читать полностью…

Белсат

📺 Коратка пра навіны!

⬆️ Скарга на "Светофор" у Ждановічах. Што гэта за кабачкі?

А яшчэ:

🔻Ці была аперацыя "Гарпун" і хто такі Павел Бялюцін? Астравецкая АЭС пад пагрозай?

🔻КДБ правяло арышты на прадпрыемстве "Пеленг"

🔻Украіна выходзіць з Канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў

🔻Азербайджан і Расея – чаму адбываецца пахаладанне адносінаў?

🔻 Нацыянальны турнір кіроўцаў трамваяў у Польшчы

🔻Пераход "Берасце" (Цярэспаль) паралізаваны да 14 ліпеня праз рамонт. Колькі ў чарзе

🔻Як беларусу атрымаць польскую візу? "Памагатары" не дапамагаюць

🔻Прадстаўніца аўталаўкі са Свіслачы прайграла ў казіно 17,5 тысяч рублёў

🔻Надвор'е ў Беларусі: моцны вецер нарабіў бяды. У Менску два чалавекі параненыя

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Пачаўся рамонт дарогі на адзіным пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы

З 30 чэрвеня па 14 ліпеня на пункце пропуску «Берасце» пройдуць рамонтныя работы, што можа ўскладніць рух легкавога транспарту і аўтобусаў. Мытнікі раяць улічваць гэта пры планаванні паездкі, бо чаканне на мяжы цяпер і так перавышае чатыры дні.

І гэта адбываецца на фоне такіх вось чэргаў на мяжы😰

Читать полностью…

Белсат

Трамп распавёў пра будучыню TikTok

Ён заявіў, што міжнародную частку кітайскай відэаплатформы збіраецца набыць «група вельмі багатых людзей». Менавіта гэта можа выратаваць TikTok ад блакавання ў ЗША.

Хто ўваходзіць у гэтую групу – стане вядома праз некалькі тыдняў. Сам TikTok быў пад пагрозай яшчэ пры Байдэне. Толькі ў ЗША гэтым сэрвісам карыстаецца каля 170 мільёнаў чалавек.

Варта разумець, што гаворка ідзе не пра куплю ўсяго TikTok, а толькі яго міжнароднай версіі. У Кітаі гэты сэрвіс называецца Douyin, і абедзвюма платформамі валодае кітайская кампанія ByteDance, залежная ад уладаў Кітая.

Читать полностью…

Белсат

Сербскія пратэстоўцы заблакавалі рух у Бялградзе

Рух грамадскага транспарту на галоўных вуліцах сталіцы афіцыйна прыпынены.

Удзельнікі пратэстаў заявілі, што будуць перакрываць дарогі, пакуль улады не выканаюць іх патрабаванні. Яны дамагаюцца вызвалення раней затрыманых дэманстрантаў і правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Пратэстоўцы паведамілі, што перакрылі дарогі ў 24 месцах Бялграду і праводзяць акцыі ў 18 гарадах Сербіі.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Памятаеце такога «ўкраінскага» палітыка Віктара Медведчука?

Пакуль ён ціха жыве ў Расеі, звязаны з ім бізнес актыўна дапамагае як Крамлю, так і Лукашэнку. Гандаль там ідзе на тоны, а ў схемах фігуруюць такія прадпрыемствы, як «Керамін» і «БелАЗ».

Што ўдалося высветліць – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Правал урадавых касмічных праектаў – новае расследаванне «BELPOL»

Чым насамрэч займалася на МКС Марына Васілеўская і якія страты атрымаў рэжым ад праекту спадарожніка «Белінтэрсат-1»? Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Каля тысячы расейцаў змогуць прасцей паступіць у беларускія ВНУ

Міністр адукацыі Беларусі распавёў пра змены, якія зробяць роўныя ўмовы для абітурыентаў з «Саюзнай дзяржавы». Што гэта – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 На адзіным дзейным пункце на мяжы Беларусі з Польшчай – рамонт

Ці вырастуць чэргі яшчэ больш? Разабраліся на нашым сайце (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🐢 Увасабленне старой прымаўкі на прыкладзе

Павольна, але ўпэўнена рухаемся да мэты ў гэты панядзелак, сябры ☝️

Читать полностью…

Белсат

Як выглядае нябесная Беларусь?

Паглядзіце гэта чароўнае відэа, якое адлюстроўвае беларускія нябёсы — сапраўдная прыгажосць нашай краіны! 😍

https://www.youtube.com/watch?v=TZ11HEPYK2I

Читать полностью…

Белсат

⁉️Кубак Ядвігі: надзвычайная знаходка, якая да сёння застаецца загадкай для гісторыкаў

🍷 Адкуль у Наваградку ўзяўся кубак святой Ядвігі Сілезскай, якія дагэтуль знаходзілі толькі ў Заходняй Еўропе?

У новым выданні праграмы «Няпростыя рэчы» Цімох Акудовіч расказвае пра сенсацыйны артэфакт, знойдзены ў Беларусі, — яго лёс і значэнне.

https://youtu.be/r09pbvBUaKE?si=-lchgkaUH-pUV_1u

Читать полностью…

Белсат

❗️Спіс палітвязняў вырас яшчэ на 4 чалавекі

Гэта ўжо другая група людзей, якія прызнаная палітзняволенымі 30 чэрвеня. Цяпер у Беларусі 1176 палітвязняў. Сярод іх — Дзмітрый Мелехавец, Аляксандр Гаршуноў, Лідзія Гарохава і Вячаслаў Малышаў, якім прысудзілі турэмныя тэрміны. У большасці яны асуджаныя за «заклік да санкцыяў», альбо абразу Лукашэнкі

Читать полностью…

Белсат

😱Каля тысячы расейцаў змогуць паступаць у 30 беларускіх ВНУ, здаўшы толькі расейскі экзамен

З 2025 года расейскія абітурыенты змогуць паступаць у беларускія ўніверсітэты без здачы ЦТ — толькі на падставе вынікаў расейскага АДЭ. Беларусь і Расея паглыбляюць інтэграцыю ў адукацыі: акрамя прэферэнцый для студэнтаў, у найбліжэйшыя гады стартуюць і сумесныя праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў для «эканомікі Саюзнай дзяржавы».

🔗Падрабязней — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Сёння Сусветны дзень сацыяльных сетак!

З гэтай нагоды хочам падзякаваць вам, дарагія чытачы, што застаяцеся з «Белсатам»!🥳

🔗Вось поўны спіс нашых сацсетак, дзе можна сачыць за намі:

🔹belsat_tv">Tiktok
🔹belsat_l">Tiktok — без навінаў
🔹X (былы Twitter)
🔹Instagram
🔹belsat">Threads
🔹Telegram
🔹Facebook
🔹Facebook — без навінаў
🔹Одноклассники

🌍Таксама на іншых мовах:

🔹Instagram — па-польску
🔹Facebook — па-польску
🔹X (былы Twitter) — па-польску

🔹Facebook — па-расейску
🔹Facebook — українською
🔹X (былы Twitter) — па-ангельску

А таксама нашыя YouTube-каналы:

🔸 belsat_news">БЕЛСАТ NEWS
🔸 belsat_history/videos">БЕЛСАТ HISTORY
🔸 belsat_life/videos">БЕЛСАТ LIFE
🔸crazy_mult/videos"> ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ
🔸 belsat_now/featured">БЕЛСАТ NOW
🔸 belsat_music/videos">БЕЛСАТ MUSIC
🔸 belsat_doc/videos">БЕЛСАТ DOC
🔸belsat_shorts/featured"> БЕЛСАТ SHORTS

🔸 belsat_english/videos">BELSAT ENGLISH
🔸 belsat_pl/videos">BIEŁSAT PL

Читать полностью…

Белсат

❗️Яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі

Нягледзячы на вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў, у Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі — адбываюцца новыя затрыманні і прысуды.

Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ сямёх чалавек, сярод якіх маці траіх дзяцей, ветэрынар, айцішніца і іншыя, асуджаныя за каментары, ахвяраванні і дзейнасць у інтэрнэце

🔗Падрабязней — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

❗️Каля Курапатаў знікла шыльда са згадкай пра сталінскія рэпрэсіі

Адзін з каналаў прарасейскіх прапагандыстаў апублікаваў фота, на якім бачна, што каля Курапацкага лесу, дзе пахаваныя ахвяры савецкіх рэпрэсіяў знікла інфармацыйная шыльда.

❓Курапаты — гэта лясны масіў пад Менскам, дзе ў 1930-х гадах НКВД масава расстрэльваў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Ад часу адкрыцця месца ў канцы 1980-х гадоў вакол яго не сціхаюць грамадскія дыскусіі і спекуляцыі, а ўлады неаднойчы спрабавалі «узяць пад кантроль» ці зняважыць народны мемарыял.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 30 чэрвеня

Долар дадаў амаль паўкапейкі. Еўра нязначна падрос. Расейскі рубель пайшоў трохі уніз

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

Сілавікі затрымалі Алега Хаменку

Гэта стала вядома сёння раніцай. Пра затрыманне музыкі паведамляе «Вясна» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Алег Хаменка — музыкант, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, прадзюсар, лідар папулярнага гурта «Палац».

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🥵Пад канец тыдня ў Беларусі можа быць моцная спёка

У Беларусі 30 чэрвеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер — парывы могуць дасягаць 15–20 м/с.

Пакуль тэмпература застаецца ўмеранай (ад +18 да +23), але ўжо з 3 ліпеня чакаецца першая хваля спёкі: у Берасці — да +33, у Менску — да +29. Прагназуецца, што 5–6 ліпеня надвор’е часова пахаладае, але 7–8 ліпеня можа прыйсці наступны спякотны фронт.

Моцная спёка ўжо накрыла Паўднёвую і Заходнюю Еўропу, і, паводле сіноптыкаў, хутка дасягне і Беларусі.

28 чэрвеня ў Эль-Гранада, што на поўдні Іспаніі, тэмпература дасягнула +46 °С. За +30 было ў Партугаліі, Італіі, Францыі – нават у Англіі. У Барсэлоне дворніца памерла ад перагрэву, у Балонні ствараюць «кліматычныя ўкрыцці»

🔗Падрабязней — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Хацелі паставіць карове, а атрымаўся – савецкі міліцыянт

У Беларусі з’явіўся новы манумент – і зноў сілавіку. Мы ўжо маем памежніка (падарунак ад Расеі), сучаснага міліцыянта, Дзяржынскага, і таго самага гарадавога, з якога і пачаліся «пакаяльныя відэа».

Але ж насамрэч ёсць і іншыя вобразы для «увекавечання». Улады таксама ставяць помнікі бульбе, сасісцы, а нядаўна Лукашэнка нават пажадаў паставіць сабе Сі Цзінь Піна.

Ці сапраўды менавіта такія помнікі хочуць бачыць беларусы? Разабраліся, якія манументы могуць з’явіцца пасля рэжыму, і што чакае Ленінаў. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Азербайджан адмяніў усе культурныя мерапрыемствы Расеі

Мінкультуры Азербайджану абвясціла пра поўную адмену ўсіх расейскіх культурных падзей на сваёй тэрыторыі. Што стала прычынай такога рашэння – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Трамп гатовы да новых санкцый супраць Расеі

Амерыканскі сенатар расказаў пра размову з Трампам падчас іх сумеснай гульні ў гольф. Як прэзідэнт ЗША плануе ўзмацніць ціск на Расею – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Беларускія мытнікі затрымалі 100 кілаграмаў незвычайнага пюрэ

Што знайшлі мытнікі і хто адказны за груз – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…
Подписаться на канал