Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Радаслаў Сікорскі адказаў на пытанне «Белсату» пра вучэнні «Захад-2025»
Кіраўнік МЗС Польшчы распавёў на палях саміту NATO пра цяперашні стан Расеі і магчымыя пагрозы, звязаныя з вучэннямі ў Беларусі. Падрабязнасці – па спасылцы (праз VPN).
🔺 Карпянкоў мог атрымліваць хабар ад наркабізнесу ў 2010-х
Журналісты-расследавальнікі высветлілі, як цяперашні намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі кіраваў наркакантролем 20 гадоў таму. Чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі ў Польшчы
Дзе адбудзецца сустрэча – распавядзем на нашым сайце (праз VPN).
#штопачытаць
🙌 «Мы прыкладаем намаганні са свайго боку, а Злучаныя Штаты – са свайго».
Так пракаментавала вызваленне беларускіх палітвязняў Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу Кая Калас. А таксама адказала на пытанне ці варта найбліжэйшым часам чакаць вызвалення новых ахвяраў рэжыму.
«І гэта даволі складана. Мы ўдзячныя за тое, што ўдалося вызваліць гэтых палітвязняў, таму што вельмі важна, каб мы ведалі, што можам рухацца далей у гэтым напрамку» – адзначыла Кая Калас.
😳 Няма бульбы? Расплацяцца гандляры
Штраф – так улады збіраюцца змагацца з дэфіцытам гародніны ў гандлі. І гэткім чынам — здымаюць з сябе адказнасць за дэфіцыт прадуктаў харчавання.
«Мне не вельмі зразумела, чаму яны абмяжоўваюцца толькі бульбай, капустачкай, яблыкамі… А калі раптам знікне масліца, тваражок, мяска? Што, для кожнага прадукту асобны закон прымаць і штрафаваць?»
🤷♂️ Трамп адмовіўся ад дапамогі Пуціна
Пра гэта амерыканскі прэзідэнт паведаміў перад выездам у Нідэрланды на саміт NATO.
«Як вы ведаеце, Уладзімір патэлефанаваў мне. Ён спытаў: «Ці магу я вам дапамагчы з Іранам?». Я сказаў: «Не, мне не патрэбна дапамога з Іранам. Мне патрэбна дапамога з вамі». І я спадзяюся, што мы заключым пагадненне з Расеяй. На мінулым тыдні загінула шэсць тысяч жаўнераў».
N.R.M ужывую проста цяпер!
Сёння, а 19.00 па менскім часе на YouTube-канале гурта пачаўся жывы выступ N.R.M.
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы лідар гурта Піт Паўлаў.
Ён заклікае далучацца ўсіх да жывой трансляцыі і пісаць там пытанні.👇🏻
У Менску з'явіўся помнік савецкаму міліцыянту
Бронзавую фігуру ў савецкай форме ўсталявалі каля новага будынку ГУУС. Такім чынам, міліцыянеры саступаюць па колькасці толькі вайскоўцам, абагнаўшы нават дактароў і ратавальнікаў
🔗Падрабязней — у артыкуле
Расея стала бліжэй да чэбурнэта
Уладзімір Пуцін падпісаў 24 чэрвеня закон аб стварэнні «шматфункцыянальнага сэрвісу абмену інфармацыяй» – расейскага дзяржаўнага мэсэнджару.
Туды плануецца перанесці ўсю камунікацыю з дзяржаўнымі органамі, адукацыйныя і бацькоўскія чаты, а таксама дадаць функцыі ідэнтыфікацыі асобы.
Якая кампанія створыць мэсэнджар пакуль не вызначыліся
Падрабязней — у артыкуле
«Гэта менавіта забойства» — Новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка
Расследаванне «Прававой ініцыятывы» і Міжнароднага камітэту па катаваннях сцвярджае: палітвязня Вітольда Ашурка забілі ў шклоўскай калоніі №17. У дакуменце — сведчанні 18 былых зняволеных, факты збіцця, утойванне доказаў, імены вінаватых.
Ашурак, якога пасля этапу не выводзілі з ізаляцыі, стаў аб’ектам псіхалагічнага і фізічнага тэрору. Паводле сведак, яго збівалі дубінкамі, не аказалі меддапамогі, а відэа з "падзеннем" магло быць пастаноўкай. Падобнае здарылася і з іншымі — смерцяў у калоніі, паводле былых вязняў, да 8 за год.
👉 Што насамрэч здарылася з Вітольдам Ашуркам — чытайце ў артыкуле
🤬 У кватэры – вадаспад, на даху – «басейн»
Ужо некалькі гадоў жыхары дому ў Магілёве змагаюцца з працяканнем даху: падчас дажджу вада літаральна льецца ў кватэру ☝️
Карпянкоў мог атрымліваць хабар ад наркабізнесу ў 2010-я
Расследаванне «Бюро» выкрыла магчымую сувязь намесніка міністра ўнутраных справаў Беларусі Карпянкова з гандлярамі наркотыкамі.
Паводле матэрыялаў гучнай «макавай справы», сілавікі гадамі «крышавалі» наркабізнэс, а сам Карпянкоў мог атрымліваць хабар у аб’ёме да 110 тысяч долараў.
Нягледзячы на паказанні, следства праігнаравала факты, якія маглі скампраметаваць чыноўніка.
🔗Падрабязнасці расследавання — па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻 Хрэнін паляцеў у Кітай. Шанхайская арганізацыя супрацы
🔻 Чаго хоча Лукашэнка? Тлумачыць Юрый Дракахруст
🔻 Два нарадзінцы Віцебшчыны загінулі ва Украіне: Кірдзяшкін і Калінцаў
🔻 У Беларусі падаражэлі крэдыты: Галоўчанка абяцаў іншае. Новая стаўка рэфінансавання
🔻 Трамп заяўляе пра замірэнне Ірану і Ізраілю. 12-дзённая вайна скончана?
🔻 Гаага сустракае саміт NATO
🔻 Сербія вяртае тэрміновую службу ў войску, паведаміў Александэр Вучыч
🔻 "Belavia" вяртае рэйсы ў Дубай
🔻 Дзе найлягчэй беларусам атрымаць шэнген? Візавы цэнтр Гішпаніі
🔻 Жыхар Баранавіч стварае карціны з бітага шкла
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🟥 Ціханоўская выдала «чырвоную карту» — дакумент пра Беларусь для саміту NATO
У падрыхтаванай справаздачы падкрэсліваюць тэрміновасць і важнасць пагрозаў бяспецы, звязаных з Беларуссю, абгрунтоўваюць гэта звесткамі і даюць рэкамендацыі:
Сітуацыя абвастрылася: пагроза з боку Расеі ўзмацняецца, з’яўляюцца сігналы пра магчымы напад на краіны NATO з беларускай тэрыторыі, – піша Ціханоўская. – Цяпер крытычна важна зафіксаваць гэта і прапанаваць альтэрнатыву. Бо цяпер – ключавы момант для вызначэння будучыні Беларусі і яе адносінаў з Еўропай
Лукашэнка зноў выправіўся правяраць кароўнікі, а Еўразвяз рыхтуе санкцыі, якія могуць балюча ўдарыць па беларусах
Усё пра эканоміку простаю мовай разам з Аляксандрам Кныровічам на нашым YouTube-канале «Белсат NEWS»
▶️ https://youtu.be/K_SXCJSUHz0
У Беларусі схуднеў на 26 кг і пастарэў на 10 гадоў — вызвалены палітвязень з Латвіі
Дзмітрый Міхайлаўс валодаў некалькімі крамамі ў Менску. Ён прызнаўся, што «ў мяне былі ружовыя акуляры», бо ў яго ўсё было добра да ягоных каментароў. Грамадзяніна Латвіі арыштавалі за каментаванне відэа з пратэстаў 2020 года ў закрытай групе прадпрымальнікаў у «Signal»
Што з ім адбывалася далей — чытайце тут
❗️Ізраіль і Іран абвясцілі пра замірэнне, але без ахвяр не абышлося
Пасля сімвалічнага нападу Ірану на амерыканскую вайсковую базу ў Катары, прэзідэнт ЗША заявіў пра ўступленне ў сілу рэжыму спынення агню паміж Іранам і Ізраілем.
«Спыненне агню ўступіла ў сілу. Калі ласка, не парушайце яго!» – напісаў Трамп
Паводле яго слоў, ніводны амерыканскі вайсковец не пацярпеў падчас удару, а сам Іран загадзя папярэдзіў пра яго.
«Магчыма, цяпер Іран зможа рухацца да міру і гармоніі ў рэгіёне, і я з энтузіязмам заклікаю Ізраіль зрабіць тое ж самае»
Аднак перад тым, як замірэнне было абвешчана, Іран нанёс чарговы ракетны ўдар па тэрыторыі Ізраілю. Адна з ракет трапіла ў шматпавярховы жылы дом у горадзе Беэр-Шэва. Загінулі чацвёра чалавек, яшчэ больш за 20 чалавек атрымалі раненні.
Як гэта пракаментаваў Іран, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 24 чэрвеня
✔️Расейскія дроны нанеслі ўдар па некалькіх сем’ях у Сумскім раёне
✔️Ізраіль і Іран абвясцілі пра замірэнне, але без ахвяр не абышлося
✔️Ігару Туру не падабаецца, што беларусы звяртаюцца да ўладаў праз сацсеткі
✔️Беларуса вінавацяць у нападзе на двухгадовае дзіця ў маскоўскім аэрапорце
✔️Ціханоўская выдала «чырвоную карту» — дакумент пра Беларусь для саміту NATO
✔️ Карпянкоў мог атрымліваць хабар ад наркабізнесу ў 2010-я — расследаванне
✔️Дэпутат прызнаў хаос у дзяржаўным курсе Беларусі
✔️Расея стала бліжэй да чэбурнэта
✔️Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў вучэнні «Захад-2025»
✔️ЕАБР спрагназаваў прыкметны рост цэнаў і курсу долара ў Беларусі
#рэпрэсіі
▪️ У Беларусі схуднеў на 26 кг і пастарэў на 10 гадоў — вызвалены палітвязень з Латвіі
▪️«Гэта менавіта забойства» — Новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка
☝️Расейцы навязваюць беларускім школьнікам «гісторыю саюзнай дзяржавы»
З такой ініцыятывай выступіў расейскі міністр адукацыі. Расейскае міністэрства ўжо дамагаецца фінансавання на друкаванне падручніка ад структураў так званай «саюзнай дзяржавы».
Адмыслоўцы мяркуюць, што гэткім чынам Расея працягвае каланізацыю Беларусі.
Паслухайце размову з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінету Паўлам Баркоўскім у праграме «Студыя Белсат».👈
☝️На волі 14 палітвязняў. Што далей?
Вызваленне стала магчымым пасярэдніцтву Кіта Келага – пасланніка амерыканскага прэзідэнта. А гэта азначае, што Лукашэнка будзе вымагаць ад ЗША выгодаў для сябе.
Адмыслоўцы спрабуюць разгадаць што засталося за кулісамі і выказваюць меркаванні пра цану вызвалення. Да прыкладу:
Змякчэнне амерыканскіх санкцыяў адносна Беларусі.
• Уздзеянне амерыканцаў на еўрапейцаў, каб тыя змякчылі свае – больш значныя для Беларусі – санкцыі.
• Розныя формы прызнання Штатамі рэжыму Лукашэнкі, як то аднаўленне дзейнасці амбасады ЗША або ангажаванне Беларусі ў мірны працэс па Украіне.
• Дыверсіфікацыя міжнародных сувязяў, «каб уся беларуская палітыка не зводзілася да шашы Менск-Масква».
Кіраўнік МЗС Польшчы адказаў «Белсату» пра вучэнні «Захад-2025»
«Белсат» запытаў Радослава Сікорскага пра зменшаны маштаб вучэнняў Захад, і ці яны пагражаюць НАТО і Польшчы
🔗Поўны адказ палітыка — чытайце па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Кіраўнікі краінаў NATO сабраліся на саміт. Распавядаем якія пытанні абмяркоўваюць і з чым прыехала Святлана Ціханоўская
🔸Беларускія сілавікі гадамі пакрывалі наркагандляроў. Расследаванне «Бюро»
🔸Новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка. Расследаванне праваабаронцаў
🔸Улады працягваюць жорсткімі захадамі рэгуляваць гандаль
🔹У Студыі з эканамістам пагаворым пра рост сярэдняга заробку, а таксама з намеснікам прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні АПК Паўлам Баркоўскім абмяркуем прапанову пуцінскіх і лукашэнкаўскіх ідэолагаў вывучаць у школах гісторыю «саюзнай дзяржавы»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/dIukF4JAMNg
Грамадзянін Латвіі Дмітрыйс Міхайлаўс, які быў вызвалены разам з 13 іншымі палітвязнямі, расказаў латвійскаму выданню LSV.lv пра сваё зняволенне.
Читать полностью…Ціханоўскі распавёў, як упершыню пасля пяці гадоў зняволення выспаўся
На прэс-канферэнцыі 22 чэрвеня Сяргей Ціханоўскі казаў, што за ўвесь час зняволення ў Беларусі не мог нармальна спаць:
«Першую ноч паспаў выдатна – дзевяць гадзін. Учора дачка даведалася, што я папярэднія ночы не спаў – адну наогул, а другую толькі гадзінку. Яна сказала: «Тата, я табе ўвечары пачытаю кніжкі, і ты заснеш са мной побач». Яна мне пачытала кніжку, абняла – і я заснуў. Адкрываю вочы – прайшло дзевяць гадзін»,
Дэпутат прызнаў хаос у дзяржаўным курсе Беларусі🤦🏻♂️
Пра гэта праграварыўся дэпутат Менскага гарадскога савету Вадзім Баравік:
Працэсы вельмі вокамгненныя адбываюцца ў свеце. Мы ў кропцы геапалітычнага разлому. У асноўным, у чым праблема нашых спікераў? Яны ўсяго баяцца. Разумееце? Яму далі задачу, ён паслухаў Аляксандра Рыгоравіча два гады таму, дзесьці навіны паглядзеў, а ўжо памянялася, а ўжо сёння перамовы з тым бокам, а ўжо ў нас сёння там інтарэсы, а там – пагрозы
Беларусу, які выпадкова падстрэліў чалавека з луку ў Варшаве, пагражае да трох гадоў
«Белсат» узяў каментар у пракуратуры Варшавы пра здарэнне з удзелам беларуса, якое адбылося ў 13 чэрвеня. Яму выставілі абвінавачванне за непасрэдную небяспеку страты жыцця або цяжкай шкоды здароўя. Такое абвінавачванне прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі
Нагадаем, што 13 чэрвеня ў парку ў Варшаве 45-гадовага мужчыну, які адпачываў на лаўцы, параніла стралой у калена. Стралу выпусціў мужчына, які побач трэнаваўся ў стральбе з луку па мішэні. Пацярпелага мужчыну даставілі ў больніцу, там высветлілася, што траўмы несур'ёзныя. А лучніка прывезлі ў паліцэйскі ўчастак. Ім выявіўся 34-гадовы грамадзянін Беларусі.
💱 Курсы валютаў 24 чэрвеня
Долар крыху страціў. Еўра — таксама. Расейскі рубель умацаваўся.
#курсвалютаў
❤️ «Планавалася, як падтрымка, атрымалася – віншаванне»
Паслухайце песню «Гэты шлях», на словы Сяргея Ціханоўскага, у выкананні Вольнага хору.
Падрабязней пра песню глядзіце ў праграме «Студыя Белсат»
🧐 Хочаце пазбавіцца праблемаў з паркоўкай?
Гэты італьянец ведае як ☝️
Галоўнае, каб моцны ветрык не падзьмуў 🙊
Беларуса вінавацяць у нападзе на двухгадовае дзіця ў маскоўскім аэрапорце😱
Увечары 23 чэрвеня 31-гадовы грамадзянін Беларусі Уладзімір В., які прыляцеў з Кабулу, наблізіўся да двухгадовага хлопчыка, рэзка ўзяў яго на рукі і моцна кінуў на падлогу.
Дзіця стукнулася галавой і страціла прытомнасць. Яму аказалі першую дапамогу і шпіталізавалі. Лекары дыягнаставалі ў дзіцяці ўдар галаўнога мозгу, хлопчык запаў у кому😢
🔗Падрабязнасці трагедыі — тут
🤡 Ігару Туру не падабаецца, што беларусы звяртаюцца да ўладаў праз сацсеткі
«Нагнуць дзяржаву скандалам ужо дакладна ні ў каго не атрымаецца», – адзначыў прапагандыст.
Паводле яго, раней чыноўнікі маўчалі на крытыку ў сетцы, бо або «накасячылі», або не хацелі скандалаў. Цяпер жа пачалі адкрыта спрачацца з тымі, хто скардзіцца і хоча «і рыбку з’есці, і ўсё астатняе».
«Ёсць даручэнне прэзідэнта [так прапаганда называе Лукашэнку]: траву на сваіх участках касіць і наогул, каб на ўчастках быў парадак. Значыць патрэбны парадак і трэба касіць, а не ныць, што касіць цяжка, доўга і наогул лянота»
Тур адзначыў вось такую «канцэпцыю сацыяльнай дзяржавы»: уладам варта не «залагодзіць кожнага, хто звярнуўся», а зрабіць камунікацыю паміж дзяржавай і грамадзянінам справядлівай.
Расейскія дроны нанеслі ўдар па некалькіх сем’ях у Сумскім раёне
Вядома пра трох загінулых, сярод іх 8-гадовы хлопчык. Цела дзіцяці дасталі з-пад завалаў разбуранага дома.
«Удар забраў жыцці людзей з розных сем’яў. Усе яны жылі на адной вуліцы. Леглі спаць у сваіх дамах. Але расейскія дроны назаўжды перапынілі іх сон», – паведамілі мясцовыя ўлады.
Яшчэ трох чалавек дасталі з-пад завалаў і шпіталізавалі.
Усяго ўначы расейцы атакавалі Украіну 97 беспілотнікамі розных тыпаў.