Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤦♀️ Праваслаўная «бізнес-імперыя» абышлася лёгкім спалохам
Свята-Елізавецінскі манастыр у Менску перажыў праверку ў справе некантраляваных даходаў. Як, да прыкладу, грошы за «цыдулачкі» за здароўе і спачын, якія збіраюцца далёка па-за межамі царквы.
Акрамя таго, у манастыры вырабляюць прадукцыю сельскай гаспадаркі, касметыку, кераміку, тэкстыльную прадукцыю, якая мае мытныя паслабленні, а даход не абкладаецца падаткамі.
Але ўладам манастыр выгадны, бо ягоны духоўнік Андрэй Лемяшонак разам з манахінямі ў 2020 годзе адкрыта падтрымалі Лукашэнку, а цяпер – Пуціна ў вайне з Украінай.
Больш чытайце па спасылцы. 👈
🏍 На КПП «Патэрніекі» «завярнулі» фуру, што везла 8 матацыклаў у Беларусь
«Узніклі абгрунтаваныя сумневы адносна сапраўднага атрымальніка тавару», – патлумачылі латвійскія мытнікі.
👀 Падрабязнасці знойдзеце вось тут
📷 У цэнтры Варшавы з'явілася арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным беларускім праваабаронцам
Сталіца Польшчы стала восьмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект. Раней інсталяцыю ўжо выстаўлялі ў Бруселі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе.
📍Глядзіце болей па спасылцы
🥴 Замест еўрапейскага конкурсу, Лукашэнка выбраў былы савецкі...
Наша краіна цяпер рыхтуецца да ўдзелу ў «Інтэрбачанні» і ўжо паказала прадстаўніцу. Ёю стала 21-гадовая блогерка, якая раней выступала разам з Саладухам.
Глядзець сам конкурс вы, хутчэй за ўсё, не будзеце – таму коратка распавядзем, што гэта такое.
🎦 Да Сусветнага дня ўцекачоў сабралі для вас падборку фільмаў па гэтай тэме
На працягу стагоддзяў людзі вымушана станавіліся ўцекачамі праз войны, генацыд, голад, дзеянні дыктатарскіх рэжымаў ды іншыя з'явы. Хтосьці адбудоўваў сабе шчаслівае жыццё ў новай краіне, а хтосьці так і не змог знайсці сябе на чужыне.
Вымушаная эміграцыя – заўсёды драма. Нярэдка – драма, вартая экранізацыі.
🌌 Каб атрымаць гэты малюнак, астраномам спатрэбілася 50 гадзін назіранняў і больш за 100 асобных здымкаў
Гэта першая дэталізаваная выява галактыкі Скульптар, дзе кожны колер або адценне перадае інфармацыю аб зорках, газах, іх складзе і мноства іншых дадзеных ☝️
🥩 «Дзеля ўмацавання стабільнасці рынку»
Міністэрства гандлю пракаментавала пастанову Саўміна пра ўзяцце пад кантроль цэнаўтварэння на мяса ды малочку.
📍Вось што кажуць чыноўнікі
🤔 Лукашэнка заняў «страўсіную» пазіцыю: што б гэта значыла?
Сяброў Лукашэнкі б’юць, а ён маўчыць – ніяк не каментуе абстрэлу Ірану. А гэтая краіна – частка сусветнай «восі зла» і партнёр рэжыму Лукашэнкі.
❓Якія наступствы для Беларусі нясе абмен ударамі паміж Ізраілем ды Іранам? Чаму ў Беларусі малая немадэрнізаваная армія, калі вакол усе ўзбройваюцца?
🔍 Гэтыя ды іншыя надзённыя пытанні сёння абмяркуюць Сяргей Пеляса і Зміцер Міцкевіч у праграме «ПраСвет»
📍Беларусы змогуць выкупляць у дзяржавы арэнднае жытло. Праўда, трэба выканаць шэраг умоваў
На пакупку арэнднага жытла будзе надавацца растэрміноўка на 15 гадоў. Аплаціць можна будзе чэкамі «Жытло» і сродкамі сямейнага капіталу.
👀 Падрабязнасці шукайце па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Ідуць правяранні фінансавай дзейнасці скандальнага Свята-Елісавецінскага манастыра
🔻Мяса і малако ў Беларусі бяруць пад жорсткі кантроль
🔻ЗША цягам наступных тыдняў вызначацца, ці далучацца да канфлікту паміж Ізраілем ды Іранам
🔻Наймаштабнейшы ў гісторыі выцек персанальных звестак у інтэрнэце
🔻Піўны путч у Гомлі
🔻Хлопчык прыехаў у госці да бабулі ды збег. Яго знайшлі на раздзяляльнай агароджы трасы М-1
🔻У Менску 74-хгадовы пенсіянер скраў электрасамакат
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Аўстрыйцы жывуць па прынцыпе "kein Stress". Ты павінен сябе запаволіць і звыкнуць да таго што тут любая сітуацыя развязваецца павольна»
Беларуска Аліса Рыжычэнка з'ехала з радзімы ў 2017 годзе, у часе пратэстаў «недармаедаў».
Здымачнай групе нашай праграмы «Від на жыхарства» яна паказала «сваю» Вену, патлумачыла асаблівасці мясцовага менталітэту, расказала па якіх беларускіх прадуктах сумуе ды параўнала аўстрыйскую бюракратыю з айчыннай.
👀 Глядзіце свежы выпуск «ВНЖ» на канале «Белсат LIFE»
Каля будынку Microsoft у Ізраілі ўпала балістычная ракета
Іран зноў атакаваў горад Беэр-Шэва. Гэтым разам мэтай іранцаў стала карпарацыя Microsoft. Яны заявілі, што «палова даходу габрэйскай дзяржавы паступае ад экспарту тэхналагічных кампаніяў», а IT-карпарацыя «супрацоўнічае з ЦАГАЛЬ у сферы штучнага інтэлекту і тэхналогіяў перахопу ракет».
Тым часам Ізраіль абстраляў ваенныя прадпрыемствы Ірану. Былі знішчаныя дзясяткі аб’ектаў, у тым ліку ў цэнтры сталіцы. ЗША, у сваю чаргу, нават разглядаюць магчымасць ядравага ўдару па іранскім заводзе. Падрабязнасці пра гэта чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Сакратар Саўбезу Беларусі зноў узгадаў пра «Арэшнік»
Аляксандр Вальфовіч назваў прыблізныя тэрміны, калі ў нашай краіне можа з’явіцца расейскі ракетны комплекс. Падрабязнасці – па спасылцы (праз VPN).
🔺 Расейскую «дачку» Wargaming нацыяналізавалі
Цяпер гульні «Мир танков» і «Мир кораблей» больш не належаць былому кіраўніку Маліку Хатажаеву – іх перадалі расейскай дзяржаве. Што пра гэта кажуць у Wargaming – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Хакеры скралі 16 мільярдаў пароляў
Адбыўся найбуйнейшы зліў звестак у гісторыі. Скрадзеная інфармацыя адчыняе дзверы «практычна да любога онлайн-сэрвісу, якім вы можаце карыстацца. Адкуль скралі паролі – чытайце па спасылцы (праз VPN)
#штопачытаць
❤️ Той выпадак, калі ты герой не толькі ў кіно
Капітан Джэк Верабей вярнуўся, каб парадаваць хворых дзетак.
Паглядзіце!
😳 «Petitions» і ўсе падпісанты сталі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Такі статус ініцыятыве надало МУС Беларусі. А гэта азначае, што ўсім, хто калісьці падпісваўся пад зваротам да ўладаў на інтэрнэт-пляцоўцы «Petitions», цяпер пагражае крымінальны пераслед.
«Ужо хапае выпадкаў, калі людзей прыцягвалі да адказнасці за дзеянні, якія адбыліся да прызнання ініцыятывы экстрэмісцкай, напрыклад, за падпіску, каментар або лайк», – пракаментавала рашэнне МУС юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова.
🤷♂️ Крухмал замест лекаў па завышаным кошце
Чатыры гады ў Беларусі адкрыта прадавалі расейскі крухмал пад выглядам лекавых дадаткаў. Кампанію махляроў узначальваў грамадзянін Расеі, а ахвярамі – беларусы, якія верылі хлуслівай рэкламе.
Як такое магло гадамі адбывацца ў Беларусі, дзе кантралюецца кожны крок грамадзян? Паслухайце што кажа прадстаўнік «BELPOL» і глядзіце рэпартаж у праграме «Аб'ектыў»
💬 «Калі табе дазваляюць на штосьці падняць цэны, усе разумеюць, што гэта ненадоўга, і потым цябе зноў вернуць пад кантроль»
«Лібералізацыя» цэнаў скончылася, пратрымаўшыся ўсяго некалькі месяцаў: урад РБ зноў узяўся рэгуляваць цэны на некаторыя віды харчовых прадуктаў.
🔍 Спыталі ў нашай эксперткі, чаму так адбываецца ды ў чым логіка дзеянняў чыноўнікаў
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Урад узяў пад асобы кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы. Уведзенае для вытворцаў паслабленне – самым вызначаць адпускныя цэны – праіснавала 2 месяцы. Чаму рынкавая эканоміка ў Беларусі не працуе?
🔸 Літоўскі Сейм падтрымаў прапанову аб нацыянальных санкцыях супраць Беларусі і Расеі
🔸 У менскі Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з фінансавымі праверкамі
🔸 У сеціва трапіла 16 мільярдаў логінаў, пароляў, ды іншых персанальных звестак. Што рабіць карыстальнікам?
🔸 Больш за 4 гады ў Беларусі дзейнічала цэлая сетка гэтак званых калектыўных цэнтраў, супрацоўнікі якіх прадавалі пад выглядам цудадзейных лекаў звычайны крухмал і харчовыя дадаткі. Чаму да махляроў пытанні ўзніклі толькі цяпер?
🔸 МУС прызнала платформу « Petitions.by» экстрэмісцкім фармаваннем. Чым гэта пагражае грамадзянам, якія падпісвалі петыцыі?
🔸 Аднаго з самых жорсткіх і адыёзных турэмшчыкаў Беларусі Аляксей Лазарэнку адправілі на пенсію па ўзросце
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🥔 Гандлёвыя кропкі прапануюць штрафаваць за адсутнасць бульбы ў продажы
Самалюбства лукашэнкаўцаў так зачапіў нядаўні «бульбяны крызіс», які нанёс чарговы ўдар па парэштках рэпутацыі самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, што цяпер яны вымушаныя спаборнічаюць у пошуку і пакаранні вінаватых.
📍Чытайце, што прапаноўваюць гэтым разам
🔹Трамп пакуль не хоча наўпрост уцягвацца ў вайну з Іранам, але ў яго можа не застацца выбару
«Для яго гэта яшчэ і пытанне прэстыжу. Калі мы сабе ўявім, што ізраільцяне сапраўды самі правядуць гэтую аперацыю і знішчаць Фардо, тады ўвесь прапагандысцка-агітацыйны прафіт застанецца на ізраільскім баку».
📍Разбіраемся ў сітуацыі на Блізкім Усходзе ды магчымае ўцягванне ў канфлікт ЗША па спасылцы
💁🏻♂️ У Магілёўскай калоніі № 15 зменіцца начальнік. Цяперашні сыходзіць на пенсію
Пра гэта даведалася @nashaniva.
Былыя вязні апісваюць Аляксея Лазарэнку як «шалёнага чалавека, які лічыў сваім абавязкам здзекавацца і палохаць».
📍Чытайце болей па спасылцы
▪️Пайшоў з жыцця беларускі пісьменнік Сямён Букчын
Ён нарадзіўся ў Курскай вобласці, аднак яшчэ ў дзіцячыя гады пераехаў разам з сям'ёй у Менск, дзе жыў ды працаваў да самой смерці.
📍Чытайце таксама на сайце
💱 Курсы валютаў 20 чэрвеня
Істотных зменаў з курсамі асноўных валютаў сёння не здарылася. Найбольш падрос еўра, дадаўшы 0,7 капейкі.
#курсывалютаў
🇱🇻 Латвійскія дэпутаты ўсё ж зацвердзілі законапраект пра забарону беларусам набываць у краіне нерухомасць
За прагаласавалі 69 народных абраннікаў, а супраць толькі 8. Забарона тычыцца таксама і грамадзян Расеі.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
🦬 Плануеце адпачыць у Белавежскай пушчы? Кошты вас не асабліва парадуюць
Выданне «BGmedia» параўнала, як змяніліся цэны пражывання ў найпапулярнейшых гатэлях «зубрынага раю» за год.
👀 Глядзіце падрабязнасці вось тут
💬 «Уся сістэма абароны правоў, у дадзеным выпадку, правоў мігрантаў – у велізарным крызісе»
20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень уцекачоў. Дзень, які яшчэ 5 гадоў таму быў малаактуальным для пераважнай большасці беларусаў. Але ўсё змянілася.
Сотні тысяч беларусаў (дакладная лічба невядомая) вымушана з'ехалі з радзімы праз пагрозы палітычнага пераследу. Адаптацыя ў новых краінах ва ўсіх адбываецца індывідуальна. Шмат залежыць і ад міграцыйнай палітыкі той ці іншай дзяржавы ў дачыненні нашых землякоў.
Ёсць краіны, дзе сучасны беларускі кантэкст разумеюць лепш, а ёсць такія, дзе чыноўнікі лічаць, што беларусам на радзіме нічога не пагражае і статусу ўцекача яны не вартыя.
📍Чаго чакаць беларускім уцекачам далей? Спрабуем зазірнуць у будучыню з нашымі суразмоўцамі
Расея ноччу атакавала Адэсу і Харкаў
У Адэсе цалкам згарэў чатырохпавярховы жылы дом. Агонь перакінуўся і на суседні шматпавярховік – адтуль эвакуявалі 600 жыхароў. Адзін чалавек загінуў, 14 – пацярпелі, сярод іх трое ратавальнікаў.
У Харкаве расейскія беспілотнікі атакавалі пяць прыватных жылых дамоў і гаспадарчую пабудову. Паводле ДСНС, па меддапамогу звярнуліся чатыры чалавекі, сярод іх дзве дзяўчыны 12 і 17 гадоў.
💥 #галоўнае за 19 чэрвеня
✔️«Змова ворагаў». Як Лукашэнка нязграбна шукае вінаватых у «бульбяным крызісе»
✔️Беларускія мытнікі ўзмацнілі правяранні на КПП у Берасці
✔️Літоўскі Сейм падтрымаў прапанову ўжывання афіцыйнай Вільняй нацыянальных санкцыяў супраць РФ і РБ
✔️Сакратар Саўбезу РБ зноў загаварыў пра «Орешник»
✔️Даследчыкі выявілі наймаштабнейшы ў гісторыі выцек персанальных звестак
✔️У Менску адкрылі офіс вайсковага аташэ Ірану
✔️Два беларускія прадпрыемствы, што дапамагаюць расейскаму ВПК, патрапілі пад новазеландскія санкцыі
✔️101 год таму нарадзіўся Васіль Быкаў
#рэпрэсіі:
▫️Брата Дзяніса Урбановіча пачнуць судзіць на наступным тыдні. Яму інкрымінуюць 342-гі артыкул
▫️Падпісанты «Petitions.by» пад пагрозаю – праект прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
☝️ Літва ўвядзе супраць Беларусі і Расеі нацыянальныя санкцыі
Такую магчымасць зацвердзіў літоўскі Сейм. Цяпер Вільня зможа скіраваць супраць Менску і Масквы ўласныя санкцыі, не чакаючы рашэння Еўразвязу.
Да таго ж, агульныя санкцыйныя рашэнні часта блакуюцца некаторымі краінамі-удзельніцамі. Гэткім чынам Сейм Літвы дае ўраду краіны свабоду санкцыйных дзеянняў.
Хто і якія санкцыі атрымае ад Літвы чытайце на інтэрнэт-старонцы «Белсату». 👈
☝️ Тысячы аўтамабіляў у чарзе на беларуска-польскай мяжы
Аўтатранспарт на выездзе з Беларусі скапліваецца ўжо два тыдні. Чарга працягвае павялічвацца і ўжо складае больш за 2 тысячы аўтамабіляў і аўтобусаў.
Беларускія мытнікі апраўдваюць гэты факт пільнымі праверкамі і, што «нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме». А прычынай таму – «павелічэнне правапарушэнняў».
Больш чытайце на сайце «Белсату».