Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📍Беларусы змогуць выкупляць у дзяржавы арэнднае жытло. Праўда, трэба выканаць шэраг умоваў
На пакупку арэнднага жытла будзе надавацца растэрміноўка на 15 гадоў. Аплаціць можна будзе чэкамі «Жытло» і сродкамі сямейнага капіталу.
👀 Падрабязнасці шукайце па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Ідуць правяранні фінансавай дзейнасці скандальнага Свята-Елісавецінскага манастыра
🔻Мяса і малако ў Беларусі бяруць пад жорсткі кантроль
🔻ЗША цягам наступных тыдняў вызначацца, ці далучацца да канфлікту паміж Ізраілем ды Іранам
🔻Наймаштабнейшы ў гісторыі выцек персанальных звестак у інтэрнэце
🔻Піўны путч у Гомлі
🔻Хлопчык прыехаў у госці да бабулі ды збег. Яго знайшлі на раздзяляльнай агароджы трасы М-1
🔻У Менску 74-хгадовы пенсіянер скраў электрасамакат
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Аўстрыйцы жывуць па прынцыпе "kein Stress". Ты павінен сябе запаволіць і звыкнуць да таго што тут любая сітуацыя развязваецца павольна»
Беларуска Аліса Рыжычэнка з'ехала з радзімы ў 2017 годзе, у часе пратэстаў «недармаедаў».
Здымачнай групе нашай праграмы «Від на жыхарства» яна паказала «сваю» Вену, патлумачыла асаблівасці мясцовага менталітэту, расказала па якіх беларускіх прадуктах сумуе ды параўнала аўстрыйскую бюракратыю з айчыннай.
👀 Глядзіце свежы выпуск «ВНЖ» на канале «Белсат LIFE»
Каля будынку Microsoft у Ізраілі ўпала балістычная ракета
Іран зноў атакаваў горад Беэр-Шэва. Гэтым разам мэтай іранцаў стала карпарацыя Microsoft. Яны заявілі, што «палова даходу габрэйскай дзяржавы паступае ад экспарту тэхналагічных кампаніяў», а IT-карпарацыя «супрацоўнічае з ЦАГАЛЬ у сферы штучнага інтэлекту і тэхналогіяў перахопу ракет».
Тым часам Ізраіль абстраляў ваенныя прадпрыемствы Ірану. Былі знішчаныя дзясяткі аб’ектаў, у тым ліку ў цэнтры сталіцы. ЗША, у сваю чаргу, нават разглядаюць магчымасць ядравага ўдару па іранскім заводзе. Падрабязнасці пра гэта чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Сакратар Саўбезу Беларусі зноў узгадаў пра «Арэшнік»
Аляксандр Вальфовіч назваў прыблізныя тэрміны, калі ў нашай краіне можа з’явіцца расейскі ракетны комплекс. Падрабязнасці – па спасылцы (праз VPN).
🔺 Расейскую «дачку» Wargaming нацыяналізавалі
Цяпер гульні «Мир танков» і «Мир кораблей» больш не належаць былому кіраўніку Маліку Хатажаеву – іх перадалі расейскай дзяржаве. Што пра гэта кажуць у Wargaming – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Хакеры скралі 16 мільярдаў пароляў
Адбыўся найбуйнейшы зліў звестак у гісторыі. Скрадзеная інфармацыя адчыняе дзверы «практычна да любога онлайн-сэрвісу, якім вы можаце карыстацца. Адкуль скралі паролі – чытайце па спасылцы (праз VPN)
#штопачытаць
❤️ Той выпадак, калі ты герой не толькі ў кіно
Капітан Джэк Верабей вярнуўся, каб парадаваць хворых дзетак.
Паглядзіце!
😳 «Petitions» і ўсе падпісанты сталі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Такі статус ініцыятыве надало МУС Беларусі. А гэта азначае, што ўсім, хто калісьці падпісваўся пад зваротам да ўладаў на інтэрнэт-пляцоўцы «Petitions», цяпер пагражае крымінальны пераслед.
«Ужо хапае выпадкаў, калі людзей прыцягвалі да адказнасці за дзеянні, якія адбыліся да прызнання ініцыятывы экстрэмісцкай, напрыклад, за падпіску, каментар або лайк», – пракаментавала рашэнне МУС юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова.
Ніякіх расстрэлаў НКВД – толькі «генацыд» нацыстамі
У Менску перапахавалі парэшткі ахвяраў сталінізму, але на шыльдачках – ні слова пра рэпрэсіі. Аказваецца, забілі гэтых людзей «немцы».
Паглядзіце, як рэжым змяняе гісторыю 💁🏻♂️
🦞 «Я буду па ім сумаваць»
Паглядзіце, каго выпусцілі на волю з рэстараннай кухні 🙊
🥇🚜 Моцная прэзентацыя новага «Беларуса»
🤔 Праверылі, ці такі моцны і такі айчынны новы «самы-самы» беларускі трактар.
Яшчэ больш цікавага глядзіце ў «Навінах з будучыні» на нашым YouTub-канале «Белсат LIFE»
🤯 У праекта Ілана Маска – чарговая няўдача
Паглядзіце на відовішчныя кадры ☝️
💬 «З новай кадэнцыі Трампа Вашынгтон нібыта прарваў палітычную ізаляцыю рэжыму Лукашэнкі»
Ці змогуць Злучаныя Штаты пераканаць Лукашэнку выпусціць палітвязняў? І што амерыканская дзяржава гатовая паабяцаць за гэта самаабвешчанаму кіраўніку Беларусі?
👀 Пачытайце меркаванне эксперта з нашага эфіру
🔹Маці шасці дзяцей збегла ад пераследу і цяпер пячэ тарты, каб пракарміць сям’ю
Ганна з Віцебску — адна з тысяч беларусак, якія ў 2020 годзе выйшлі на вуліцы, каб сказаць «не» гвалту і беззаконню. Але за сваю пазіцыю яна заплаціла дарагой цаной: ціск, некалькі адміністратыўных пратаколаў, пагроза крымінальнай справы. Выбару не засталося — яна разам з дзецьмі была вымушаная эвакуявацца ў Польшчу.
✍️ Падтрымаць сям’ю Ганны можна, замовіўшы яе аўтарскія дэсерты або наўпрост фінансава, напісаўшы на нашу пошту: belarus2belarus@gmail.com
☝️Пра «падсадных утак» у пратэставым асяроддзі і балючую страту сёмага дзіцяці, глядзіце ў новым выданні «Беларус беларусу» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🎈 У гомельскім парку свой бізнес адкрыла... вавёрка
Так, усё правільна! Колькі, па-вашаму, арэшкаў каштуе адзін шарык?
Паглядзіце 😊
💱 Курсы валютаў 19 чэрвеня
З расейскім рублём адбыліся толькі «касметычныя» змены, а вось еўра істотна папоўз уніз, страціўшы больш як тры капейкі.
Тым часам долар падрос больш як на палову капейкі.
#курсывалютаў
🇱🇻 Латвійскія дэпутаты ўсё ж зацвердзілі законапраект пра забарону беларусам набываць у краіне нерухомасць
За прагаласавалі 69 народных абраннікаў, а супраць толькі 8. Забарона тычыцца таксама і грамадзян Расеі.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
🦬 Плануеце адпачыць у Белавежскай пушчы? Кошты вас не асабліва парадуюць
Выданне «BGmedia» параўнала, як змяніліся цэны пражывання ў найпапулярнейшых гатэлях «зубрынага раю» за год.
👀 Глядзіце падрабязнасці вось тут
💬 «Уся сістэма абароны правоў, у дадзеным выпадку, правоў мігрантаў – у велізарным крызісе»
20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень уцекачоў. Дзень, які яшчэ 5 гадоў таму быў малаактуальным для пераважнай большасці беларусаў. Але ўсё змянілася.
Сотні тысяч беларусаў (дакладная лічба невядомая) вымушана з'ехалі з радзімы праз пагрозы палітычнага пераследу. Адаптацыя ў новых краінах ва ўсіх адбываецца індывідуальна. Шмат залежыць і ад міграцыйнай палітыкі той ці іншай дзяржавы ў дачыненні нашых землякоў.
Ёсць краіны, дзе сучасны беларускі кантэкст разумеюць лепш, а ёсць такія, дзе чыноўнікі лічаць, што беларусам на радзіме нічога не пагражае і статусу ўцекача яны не вартыя.
📍Чаго чакаць беларускім уцекачам далей? Спрабуем зазірнуць у будучыню з нашымі суразмоўцамі
Расея ноччу атакавала Адэсу і Харкаў
У Адэсе цалкам згарэў чатырохпавярховы жылы дом. Агонь перакінуўся і на суседні шматпавярховік – адтуль эвакуявалі 600 жыхароў. Адзін чалавек загінуў, 14 – пацярпелі, сярод іх трое ратавальнікаў.
У Харкаве расейскія беспілотнікі атакавалі пяць прыватных жылых дамоў і гаспадарчую пабудову. Паводле ДСНС, па меддапамогу звярнуліся чатыры чалавекі, сярод іх дзве дзяўчыны 12 і 17 гадоў.
💥 #галоўнае за 19 чэрвеня
✔️«Змова ворагаў». Як Лукашэнка нязграбна шукае вінаватых у «бульбяным крызісе»
✔️Беларускія мытнікі ўзмацнілі правяранні на КПП у Берасці
✔️Літоўскі Сейм падтрымаў прапанову ўжывання афіцыйнай Вільняй нацыянальных санкцыяў супраць РФ і РБ
✔️Сакратар Саўбезу РБ зноў загаварыў пра «Орешник»
✔️Даследчыкі выявілі наймаштабнейшы ў гісторыі выцек персанальных звестак
✔️У Менску адкрылі офіс вайсковага аташэ Ірану
✔️Два беларускія прадпрыемствы, што дапамагаюць расейскаму ВПК, патрапілі пад новазеландскія санкцыі
✔️101 год таму нарадзіўся Васіль Быкаў
#рэпрэсіі:
▫️Брата Дзяніса Урбановіча пачнуць судзіць на наступным тыдні. Яму інкрымінуюць 342-гі артыкул
▫️Падпісанты «Petitions.by» пад пагрозаю – праект прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
☝️ Літва ўвядзе супраць Беларусі і Расеі нацыянальныя санкцыі
Такую магчымасць зацвердзіў літоўскі Сейм. Цяпер Вільня зможа скіраваць супраць Менску і Масквы ўласныя санкцыі, не чакаючы рашэння Еўразвязу.
Да таго ж, агульныя санкцыйныя рашэнні часта блакуюцца некаторымі краінамі-удзельніцамі. Гэткім чынам Сейм Літвы дае ўраду краіны свабоду санкцыйных дзеянняў.
Хто і якія санкцыі атрымае ад Літвы чытайце на інтэрнэт-старонцы «Белсату». 👈
☝️ Тысячы аўтамабіляў у чарзе на беларуска-польскай мяжы
Аўтатранспарт на выездзе з Беларусі скапліваецца ўжо два тыдні. Чарга працягвае павялічвацца і ўжо складае больш за 2 тысячы аўтамабіляў і аўтобусаў.
Беларускія мытнікі апраўдваюць гэты факт пільнымі праверкамі і, што «нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме». А прычынай таму – «павелічэнне правапарушэнняў».
Больш чытайце на сайце «Белсату».
☕️ Робім гарбату сваімі рукамі!
«Варта толькі пачаць – і спыніцца ўжо немагчыма. А ці можна запарыць гэты лісцік? А гэтую траўку? А які ў яе смак? А карысць для здароўя? Пачынаеш паглыбляцца ў тэму, чытаць, вывучаць, эксперыментаваць са спалучэннямі, адчуваючы сябе трохі чарадзейкай-траўніцай, трохі першаадкрывальніцай», – расказвае наша журналістка, якая ўжо даўно захапляецца стварэннем уласнаручнай гарбаты.
🔍 Чытайце таксама на старонцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Да канца года ў Беларусі хочуць размясціць «Арэшнік». А ў верасні стартуюць вучэнні «Захад-2025»
🔸 Канапацкая прыпісвае сабе меркаваны візіт Келага. Што стаіць за яе заявай?
🔸 Трывае грамадскае абмеркаванне «нікатынавага» законапраекту, што мае рэгуляваць усе дазволеныя цяпер законам рэчывы для курэння. Прыгледзімся да праекту і прапановаў беларусаў
🔸 Зяленскі аддае даніну павагі загінулым у Кіеве. Пуцін заяўляе, што выбуху ніхто не мог бачыць – бо сведкі б памерлі
🔸 Іран-Ізраіль: што адбываецца ў абедзвюх краінах
🔸 Агуркі па 40 рублёў. МАРГ шукае парушэнні
🔸 Беларусь выбрала прадстаўніцу на «Інтэрбачанне». Арганізатары кажуць пра дзясяткі краінаў-удзельнікаў. Чым вядомая Насця Краўчанка і хто яе вылучыў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📍Два беларускія прадпрыемствы, што дапамагаюць расейскаму ВПК, патрапілі пад новазеландскія санкцыі
ЗША наклалі свае санкцыі на гэтыя кампаніі яшчэ летась, а на пачатку гэтага года абмежаванні таксама ўвялі Вялікая Брытанія і Канада.
🔍 Вось пра якія прадпрыемствы ідзе гаворка
🤯 «The Forbes» піша, што ў рукі кіберзлачынцаў патрапілі каля 16 млрд уліковых дадзеных
«Гэта не проста выцек – гэта план для масавай эксплуатацыі», – кажуць спецыялісты, якія вывучалі праблему.
👀 Чытайце болей па спасылцы
💁🏻♂️ «Леста Игры» цяпер належыць расейскай дзяржаве. Але на кампанію ўжо «палююць» шматлікія бізнесоўцы
З 11 чэрвеня распрацоўніка гульняў «Мир танков» і «Мир кораблей» кантралюе Федэральнае агенцтва кіравання дзяржаўнай маёмасцю.
☝️Вось хто можа стаць новым уладальнікам «Лесты»
🤔 Сакратар Саўбезу РБ зноў загаварыў пра «Орешник»
Вальфовіч сцвярджае, што ўжо вызначаныя месцы для захоўвання гэтага комплексу на тэрыторыі Беларусі.
🔍 Чытайце падрабязней на сайце
🔹Міністр эканамічнага развіцця РФ прагназуе рэцэсію. Што гэта такое і як адаб'ецца на Беларусі?
Зрэшты, як піша РБК, кіраўнік расейскага Мінфіну Антон Сілуанаў з такой ацэнкай не пагадзіўся. Паводле яго, цяпер у эканоміцы «пахаладанне», пасля якога «заўсёды прыходзіць лета».
👀 Глядзіце падрабязнасці на старонцы
☝️Брата Дзяніса Урбановіча пачнуць судзіць на наступныі тыдні
Паводле нашай інфармацыі, Максіму Урбановічу інкрымінуюць «традыцыйны» пратэставы артыкул 342.
📍Падрабязнасці шукайце па спасылцы