Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Ці ведаеце вы, што на ўсходнім Палессі дагэтуль «праводзяць русалак»?
Гэта адбываецца ў Русальны тыдзень. Не чулі пра такі? Тады паслухайце, у новай рубрыцы «Рачанец» Віктар Шукеловіч распавядае ўсё пра народныя святы, абрады, прыметы і ўсё, завязанае з імі.
Яшчэ больш цікавага ў новым выданні «Раніцы з Белсатам». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
«Вялікая сямёрка» прыняла заяву, якая можа дапамагчы многім беларусам за мяжой
Кіраўнікі сямі ўплывовых краінаў сабраліся ў Канадзе на саміце G7, каб абмеркаваць глабальныя праблемы. Усе чакалі новых санкцый супраць Расеі, але замест гэтага паднялі тэму, якая дакладна не спадабаецца Лукашэнку.
Што ж вырашылі лідары G7 – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Украінскія выратавальнікі дасталі з-пад завалаў яшчэ пяць загінулых
Цяпер колькасць ахвяр расейскай атакі на Кіеў узрасла да 22-х. Колькасць пацярпелых на гэты момант – 134 чалавекі.
Нагадваем, учора Расея нанесла па Кіеве і Кіеўскай вобласці ўдар 175 беспілотнікамі і 14 ракетамі, у тым ліку балістычнымі. У Саламенскім раёне сталіцы з-за атакі абваліўся пад’езд дзевяціпавярховага жылога дома.
Разбор завалаў дагэтуль працягваецца. 18 чэрвеня ў Кіеве афіцыйна абвешчаны дзень жалобы.
💥 #галоўнае за 17 чэрвеня
✔️Ізраіль vs. Іран: чаму гэты канфлікт можа змяніць свет
✔️Лукашэнка параіў «хаця б па дзве баразёнкі высаджваць»
✔️«Белавія» эвакуявала з Ірану грамадзянаў Беларусі. З ААЭ — не ўсіх
✔️Беларусу далі пашпарт РФ за дапамогу расейскім войскам
✔️БТ выдаткоўвае мільёны на прапаганду ў Азіі, Афрыцы і Еўропе
✔️У Петрыкаўскім раёне маланка забіла 71 карову. Пастух выжыў цудам
✔️Алексіевіч распавяла пра новую кнігу
✔️Расейка паскардзілася, што эмігруе з Беларусі праз новы закон пра адукацыю
✔️ Беларусі ўзмацняюць адказнасць за дроны
✔️Свет забудзе пра Украіну праз Іран?
#рэпрэсіі:
◽️У Беларусі +4 палітвязні
🥰 Бачылі калі-небудзь, што ўнутры гнязда вавёрачкі?
Жыхар Гомля аднаўляў домік гэтай жывёліны, бо той быў папсаваны праз непагадзь, і паказаў яго змесціва ў сацсетках.
Паказваем і вам, паглядзіце!
😎 Вярнуцца ў Беларусь, але ці дадому
«Камісія па вяртанні» з 20 чыноўнікаў разгледзела 8 зваротаў грамадзян аб дазволе вярнуцца ў Беларусь. Ці атрымалі заяўнікі такі дазвол не паведамляецца. Але вядомыя выпадкі, калі ў выніку звароту і вяртання людзі ўсё роўна патраплялі за краты.
Паводле пракурора Шведа, ягоная камісія разгледзела 241 такі зварот, 30 грамадзянаў атрымалі станоўчы адказ, а вярнуліся толькі 20.
Сілавікі называюць розныя лічбы палітычных уцекачоў – ад 200 да 350 тысяч. Праваабаронцы кажуць пра паўмільёна і больш.
🚁У Беларусі ўзмацняюць адказнасць за дроны
Падрыхтаваны законапраект прадугледжвае штрафы і крымінальную адказнасць за незаконны ўвоз, выраб, захаванне і выкарыстанне дронаў. Пры паўторным парушэнні — да 2 гадоў турмы. Гэта працяг забароны, уведзенай указам Лукашэнкі ў 2023 годзе.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Беларусь і Азербайджан маюць намер узмацняць вайсковую супрацу
У Менску адбыліся перамовы паміж міністрамі абароны абедзвюх краін. Чыноўнікі абмяняліся дыфірамбамі і анансавалі паглыбленне супрацы.
Нагадаем, што Азербайджан не ўваходзіць АДКБ, але менавіта з гэтай краінай Лукашэнка падтрымлівае адносіны, вітаючы перамогу Баку над армянамі ў Карабаху. Гэта выклікала абурэнне ў Арменіі – саюзніка Беларусі ў АДКБ – і было адной з прычынаў канфлікту паміж Менскам і Ерэванам. Тады Арменія заявіла пра выхад з АДКБ, паказаўшы, што такія саюзнікі ёй не трэба
Падрабязнасці — па спасылцы
Беларус, якому далі расейскі пашпарт за ўдзел у вайне быў судзімы ў абедзвюх краінах?🏛
«Белсату» стала вядома, што ў 2011годзе Антон Хілько быў асуджаны за ўхіленне ад набору на вайсковую службу ў Беларусі . Яму прызначылі паўтара года «хіміі». У Расеі жа ён засвяціўся ў вышуку Федэральнай службы судовых прыставаў. Але выявіць, ці адбываў ён пакаранне ў Расеі, пакуль не атрымалася. Хаця ў 2013-ым годзе на адной са старонак яго сацсетак было паведамленне «Хутка этап!!!»
🔗Падрабязасці — у артыкуле
Расейка паскардзілася, што эмігруе з Беларусі праз новы закон пра адукацыю📕
Наверное, Александр Григорьевич вообще не в курсе, что в Министерстве образования твориться ТАКОЕ
Ці забароняць у Беларусі долар?
Андрэй Махоўскі, аўтар праграмы «Оптымум», патлумачыў, навошта ўлады Беларусі ўводзяць новыя абмежаванні валютных аперацый і як, замест дамінацыі еўра і долараў, у Беларусі расце залежнасць ад расейскага рубля
Глядзіце «Раніца з Белсатам» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
#грошы
🎹Беларус узяў тры прызы на конкурсе піяністаў у Валенсіі
Журы прысудзіла беларусу Уладзіславу Хандогаму другое месца. Акрамя таго, хлопец атрымаў яшчэ дзве адмысловыя ўзнагароды: прыз глядацкіх сімпатыяў і прыз за найлепшае выкананне канцэрту Людвіга ван Бэтховэна
💸БТ выдаткоўвае мільёны на прапаганду ў Азіі, Афрыцы і Еўропе
«Белтэлерадыёкампанія» штогод марнуе мільёны з бюджэту на спадарожнікавае распаўсюджванне сваёй прапаганды па ўсім свеце Згодна з дакументацыяй, толькі з 2022 года на гэта было выдаткавана амаль 8 мільёнаў рублёў.
Пра гэта заяўляе «Бюро» пасля вывучэння тэндарнай дакументацыі.
Падрабязнасці пра расследаванне — чытайце тут
😋 Асцярожна! Ад гэтага відэа можна моцна захацець дранікаў
Паглядзіце, але мы вас папярэджвалі 🙊
📺 Кароткі агляд навінаў
⬆️ Чарга аўтамабіляў на выездзе з Беларусі ў Польшчу
А яшчэ:
🔻 Святлана Алексіевіч сустрэлася з чытачамі
🔻 Масавы абстрэл Кіеву. У выніку ўдару беспілотніка па шматпавярховіку загінулі 14 асобаў
🔻 Іран атакаваў Ізраіль
🔻 Беларусаў эвакуявалі з Ірану
🔻 У Заслаўі даследуюць падземны ход
🔻 Абітурыентка з Салігорску набрала 400 балаў на ЦТ
🔻 Пад Рэчыцаю ўратавалі больш за 200 кароў
🔻 Сітуацыя з польскімі візамі для беларусаў пагаршаецца?
🔻 "Кіберпартызаны" аб праблеме бяспекі Telegram
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Мінула 5 гадоў з дня затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў
Пасля таго, як стала вядома пра затрыманне, сотні беларусаў стварылі ў цэнтры Менску жывы ланцуг салідарнасці.
🔗Падрабязна пра тое, як развівалася гісторыя Бабарыкаў — чытайце ў артыкуле
Кіт Келаг плануе прыехаць у Беларусь для сустрэчы з Лукашэнкам
Паводле Reuters, дарадца Трампа называе гэтую паездку крокам, які можа дапамагчы запусціць працэс мірных перамоваў па спыненні вайны Расеі супраць Украіны. Па інфармацыі «Нашай Нівы», візіт можа адбыцца ўжо ў пятніцу, 20 чэрвеня.
Апошні раз Беларусь афіцыйна наведваў дзяржсакратар Майк Пампэа яшчэ ў 2020 годзе. Аднак пасля «выбараў» 2020-га і масавай хвалі рэпрэсій, кантакты з амерыканскім бокам спыніліся.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Беларусі рыхтуюць новыя змены адносна дронаў
Рэжым падрыхтаваў законапраект, які прадугледжвае новыя штрафы і нават крымінальную адказнасць, звязаную з выкарыстаннем беспілотнікаў. Падрабязней – па спасылцы (праз VPN).
🔺 БТ траціць мільёны рублёў на прапаганду за мяжой
«Бюро» высветліла, як прапагандысты выдаткоўваюць вялікія бюджэтныя сродкі на распаўсюд сваёй прапаганды адразу на некалькіх кантынентах. Як гэта працуе і дзе вяшчае БТ – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Беларус узяў тры прызы на конкурсе піяністаў у Валенсіі
Журы прысудзіла беларусу другое месца на 23-м Міжнародным конкурсе піяністаў імя Хасэ Ітурбі. Якую кампазіцыю ён выдатна выканаў і колькі атрымаў прэміі – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
😎«КДБ пачаў паляванне на былых сілавікоў у выгнанні»
Пра гэта сцвярджае кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў на сваёй старонцы ў «Facebook».
«Рэжыму патрэбныя правераныя, вопытныя людзі. Нават калі ён калісьці сышоў – яго можна вярнуць, пераламаць, выкарыстаць. Добраахвотна ці не – не мае значэння», – падкрэслівае кіраўнік «BYPOL».
☝️ «У 2025-м абвінавачваць тых, хто абраў міграцыю, – безадказна»
Такога меркавання трымаецца праўнік НАУ Міхаіл Кірылюк.
«
Цяпер галоўная прычына павялічанай устойлівасці рэжыму ў Беларусі не падтрыманне Лукашэнкі беларусамі (якой няма), а падтрыманне Лукашэнкі Пуціным.Адсюль мы бачым выснову – змяніць сітуацыю ў Беларусі можна толькі паслабляючы не толькі лукашэнкаўскі рэжым, але і пуцінскі. Хто ўвогуле ў свеце можа мець на гэта ўплыў?»
☝️ «У кожным калгасе – па злачынцу»
Масавы падзёж жывёлы ўлады выявілі ў саміх сябе: на адной з фермаў Лёзненскага раёну. Кіраўнікам пагражаюць да 10 гадоў зняволення. Але ці атрымаюць і ці адбудуць?
Безгаспадарчасць, парушэнні, страты і безадказнасць кіраўнікоў – не надзвычайны выпадак на Віцебшчыне, а норма калгасна-саўгаснай сістэмы. Такога меркавання трымаецца эксперт у пытаннях сельскай гаспадаркі Мікалай Лысянкоў. Паслухайце.
Усю размову можна глядзець у праграме «Студыя Белсат» па спасылцы.☝️
У Беларусі +4 палітвязні
У лік палітзняволеных былі ўключаныя яшчэ чатыры асобы. Гэта Максім Урбановіч, Мікалай Ляпёшка, Аляксандр Невар і Максім Лепушэнка — паведамляе «Вясна».
Такім чынам, у краіне сёння афіцыйна прызнаныя палітвязнямі 1188 чалавек😢
#рэпрэсіі
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка зноў незадаволены беларусамі? Падчас наведвання Менскага раёну ён намагаўся патлумачыць, чаму на кіроўныя пасады прызначае сілавікоў, аднак выйшла не вельмі
🔸Канфлікт паміж Іранам і Ізраілем не сціхае
🔸Разглядаем дакумент ад Belpol з адмысловай нарады Мінпрыроды, у пытаннях перагляду планаў па выпуску экаўпакоўкі
🔸Чаму разам з барацьбой з засухай праводзяць прымаюць праграмы па далейшым асушэнні балотаў?
🔸Святлана Алексіевіч пра нашую рэчаіснасць: пра вайну, чаму мы застаемся ў сярэднявеччы, пра сучасную дэмакратыю і чаму нельга адступаць
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/2zU9JYSN9nY
📊Беларуская эканоміка запавольваецца
У студзені – траўні ВУП Беларусі вырас на 2,5 %, але рост запавольваецца ўжо трэці месяц запар. Эканамістка Настасся
Лузгіна адзначае, што праблемы з кадрамі і запаволенне ў Расеі ўплываюць на сітуацыю. Найгоршыя вынікі паказвае сельская гаспадарка — там адмоўны рост, а асноўны рост забяспечвае будаўніцтва, якое актыўна падтрымлівае дзяржава.
Гадавы прагноз уладаў пра 4,1 % рост ВУПу выглядае недасягальным
Падрабязней — вось тут
💨ІП-шнікам хочць забараніць прадаваць вэйпы
Такі законапраект быў вынесены на абмеркаванне. Паводле некаторых звестак каля 77 % аднаразовых электронных цыгарэтаў былі імпартаваныя ў Беларусь нелегальна і прадаваліся без сплаты акцызаў
🔗Што на гэтую прапанову адказаў урад — чытайце на ў артыкуле
Алексіевіч падчас сустрэчы ў Варшаве распавяла пра новую кнігу
16 чэрвеня нобэлеўская лаўрэатка сустрэласяа з чытачамі ў Варшаве. Падчас двухгадзіннай гутаркі пісменніца дзялілася сваім перажываннем эміграцыі, літаратурнымі планамі і тым, як асэнсоўвае рэальнасць сёння.
🔗Сабралі моц яе думак у артыкуле па спасылцы
У Петрыкаўскім раёне маланка забіла 71 карову. Пастух выжыў цудам❤️
Калі пачалася навальніца, пастух схаваўся у драўляным вагончыку
У нейкі момант ён вырашыў праверыць, ці на месцы быдла, але ад удару страціў прытомнасць.😢
Мужчыну шпіталізавалі са скаргамі на слабасць, дрыжыкі, ламоту ў суставах і цягліцавыя болі ў канцавінах. Медыкі зафіксавалі ў яго фігуры Ліхтэнбэрга, а таксама парушэнне рытму сэрца.
🔗Падрабязней — па спасылцы
Беларусу далі пашпарт РФ за дапамогу расейскім войскам
І, дарэчы, ёсць верагоднасць, што ён быў асуджаны⛓
Нарадзінец Беларусі Антон Хілько атрымаў грамадзянства Расеі за дапамогу расейскім войскам ва Украіне і ўдзел у вайне.
Праверылі ягоны старонкі ў сацесетках і знайшлі цікавыя паведамленні
💱 Курсы валютаў 17 чэрвеня
Долар страціў зусім крыху. Еўра нязначна падрос. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсвалютаў
«Белавія» эвакуявала з Ірану грамадзянаў Беларусі. З ААЭ — не ўсіх
Беларусы захраслі ў ААЭ, бо шэраг тамтэйшых авікампаніяў скасаваў вылеты ў Беларусь.
У МЗС адзначылі, што ў Генконсульства Беларусі ў Дубаі звярнуліся больш як 30 грамадзянаў. У ведамстве дадалі, што прапрацоўваюцца «розныя варыянты вяртання, у тым ліку з удзелам нацыянальнага авіяперавозніка», у тым ліку грамадзяне «могуць арганізаваць зваротны вылет на агульных падставах».
Генеральны дырэктар «Белавіі» Ігар Чаргінец заявіў, што рэйсы ў Дубай выконваюцца «з вялікай напругай»