Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць нядзелю з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.
Сёння абмяркуем: ці талерантныя беларусы, што цяпер нельга рабіць з доларамі, які новы маркетплэйс абралі беларускія майстры – і не толькі. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=fJ1mBJJ5eaI
💥 #галоўнае за 13 чэрвеня
✔️Ізраіль нанёс удары па ядравых аб'ектах Ірану. Тэгеран абяцае адказаць на гэта
✔️Беларус, якога не ўпусцілі ў Грузію пасля «візарану», расказаў, як марна шукае дапамогі ў розных структураў
✔️Міністэрства адукацыі паабяцала не караць бацькоў тых беларускіх дзяцей, якія вучацца ў школах за мяжою
✔️Бяспека Тэлеграму «ўжо не тая»? На што праліла святло новае расследаванне, датычнае мэсэнджару
✔️У Польшчы затрымалі беларуса, каб выдаць яго на радзіму. Але справа тут не ў «палітыцы»
✔️Беларусам больш будзе нельга працаваць на крытычнай інфраструктуры ў Латвіі
✔️У Менску з'явіцца яшчэ адно «Акрэсціна»
✔️МУС накіруе сваіх супрацоўнікаў на ўсе беларускія выпускныя
#рэпрэсіі:
▫️Памерла пажылая жанчына, якую на мяжы затрымалі «за лайкі» і тры дні трымалі ў ІЧУ
▫️Менскі гарадскі суд пакараў трох людзей за салідарнасць з палітзняволенымі
😳 «Рэжымныя тэрыторыі» для выпускнікоў
Святкаваць выпускныя вечары забаронена па-за школай. Такое распараджэнне выпусціла Міністэрства адукацыі.
Нельга запрашаць артыстаў і дыджэяў, а музычнае афармленне магчымае выключна па зацверджанаму плэй-лісту з «творамі патрыятычнай скіраванасці». На імпрэзах дзяжурыць міліцыя, а блізу школ – «групы хуткага рэагавання».
У такой атмасферы сёння праходзяць выпускныя вечары. Але ці падабаецца рэжымнае свята ўчорашнім школьнікам і іх бацькам? Пра гэта ў рэпартажы «Аб'ектыву».👈
Дзень халадніку прайшоў – вітайце Дзень хрэну 💥
І такі дзень, аказваецца, ёсць. А каб сустрэць яго святочна, прапануем вам некалькі цікавых беларускіх рэцэптаў з хрэнам.
Калі ён вам не падабаецца – вы проста яшчэ не спрабавалі сапраўдны смачнага 😉
🇪🇺🇺🇦 Украінцы, што ўцякалі ад вайны, змогуць легальна знаходзіцца ў Еўразвязе яшчэ мінімум два гады
У падтрымку чарговага працягу выступіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы, якая старшынствуе ў ЕЗ, Томаш Семаняк.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💁🏻♂️ Лукашэнка баіцца за сваіх дзяцей
А менавіта – што іх «абуюць у лапці» і «пагоняць бізуном». Пра гэта ён прызнаўся на адмысловай нарадзе і ўчыніў жорсткі разнос сваім чыноўнікам.
Віктар, Дзмітрый і Мікалай Лукашэнкі – хто яны? Закладнікі абставінаў у ценю бацькі ці генералы ў карупцыйнай схеме абкрадання беларусаў?
🔍 Пра гэта сённяшняя размова Сяргея Пелясы і Змітра Міцкевіча ў праграме «ПраСвет»
☝️У Польшчы затрымалі беларуса, каб выдаць яго на радзіму. Але справа тут не ў палітыцы
Гэты чалавек меў так званую «чырвону ноту» Інтэрполу, то бок найвышэйшую ступень міжнароднага вышуку.
👀 Глядзіце болей на сайце
🥹 Ніякія словы не скажуць больш, чым такая падзяка
Паглядзіце на кранальную сустрэчу!
💁🏻♂️ МУС накіруе сваіх супрацоўнікаў на ўсе беларускія выпускныя
Практыка досыць старая, і адмаўляцца ад яе, як бачым, па-ранейшаму не збіраюцца.
Сёлета намесніца старшыні Камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Вольга Смірнова заявіла, што на выпускных «асноўная ўвага мусіць быць нададзеная не шоу-праграмам, не забавам, а школьным успамінам».
📍Чытайце на старонцы
📱 Бяспека Тэлеграму «ўжо не тая»? На што праліла святло новае расследаванне, датычнае мэсэнджару
Сувязь з расейскімі сілавікамі, новая падазроная тэхнічная асаблівасць і каментары экспертаў па тэме.
🔍 Усё гэта знойдзеце па спасылцы
📍Ізраільскі ўдар па Іране мае нямала паралеляў з украінскім ударам па расейскіх аэрадромах
«Масад» (выведка Ізраілю) супольна з Сіламі абароны Ізраілю рыхтавалі аперацыю некалькі гадоў. І, сярод іншага, збудавалі базу дронаў пад Тэгеранам.
👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
💬 «Некалькі тыдняў мне ніхто не адказваў, а потым я атрымаў паведамленне, што і так знаходжуся ў бяспечнай краіне»
Беларус Зміцер Грынкевіч, якога не ўпусцілі ў Грузію пасля так званага «візарану» (і які цяпер вымушана жыве ў Ерэване), расказаў, як звяртаецца па дапамогу ў розныя структуры і што з гэтага атрымліваецца.
📍Пачытайце пра ягоную сітуацыю
Прэм’ер Ізраілю заявіў, што варта рыхтавацца да доўгай вайны
Бэньямін Нэтаньягу афіцыйна парэкамендаваў людзям запасацца ежай, неабходнымі рэчамі і цёплым адзеннем.
«Але найважнейшае – запасацца цярпеннем, верай у правату нашага шляху і ўпэўненасцю ў перамозе. Недарма мы назвалі гэтую аперацыю “З народам мой Бог”» – дадаў прэм’ер.
У самім Ізраілі пачалі з’яўляцца відэа, дзе людзі масава бягуць у крамы.
Ізраіль ударыў па ядравых аб’ектах Ірану
Прэм’ер-міністр Бэньямін Нэтаньягу склікаў тэрміновае пасяджэнне кабінета міністраў, дзе заявіў, што Іран назапасіў дастаткова ўрану для стварэння дзевяці атамных бомбаў. Паводле яго, Тэгеран планаваў вырабіць дзесяць тысяч балістычных ракет.
Уначы ВПС Ізраілю нанеслі ўдары па ваенных аб’ектах у Іране. У выніку атакі загінулі камандуючы Корпуса стражаў Ісламскай рэвалюцыі Хасэйн Саламі і начальнік Генштабу Махамад Багеры.
У адказ Іран выпусціў па Ізраілю больш за 100 дронаў.
💥 #галоўнае за 12 чэрвеня
✔️Ва Украіне падлічылі страты Расеі і атрымалі велізарную лічбу
✔️Дзярждэп ЗША нечакана павіншаваў расейцаў з «Днём Расеі»
✔️ Былы палітвязень Андрэй Чапюк даў моцнае інтэрв'ю «Белсату»
✔️ Палац у Беларусі стварыў уласны мерч
✔️Для дзяцей з Крупкак правялі вайскова-патрыятычны лагер са зброяй і амуніцыяй
✔️Як бяспечна чытаць і глядзець «Белсат». Гайд
✔️У Варшаве паказалі спектакль паводле п'есы Зянона Пазняка
✔️ ЕЗ павысіў мыта на ўгнаенні з Беларусі
✔️Кіраўнік Крычаўскага раёну «захварэў» пасля скандалу з паборамі
✔️Telegram – не самы бяспечны мэсэнджар. Але ці дастаткова бяспечны?
#рэпрэсіі:
▫️Ніна Багінская будзе абскарджваць пастанову суда
▫️На кватэры старшыні ліквідаванай партыі БСДП адбыўся ператрус
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Сына беларускага ўцекача ўтрымліваюць за кратамі ў ЗША і могуць дэпартаваць
Аляксандр Булаты легальна прыехаў у ЗША ў 2024 годзе і падаў прашэнне аб статусе ўцекача. Прытулак там раней атрымаў ягоны бацька, які выехаў з Беларусі ў 2022-м. Аднак, пасля новай палітыкі Трампа, сітуацыя хутка змянілася. Што цяпер іх чакае – чытайце па спасылцы (праз VPN)
🔺 Чаго Лукашэнка чакае ад Кітаю?
Пра што можа сведчыць наладжванне ўсё больш шчыльных кантактаў паміж Беларуссю і Кітаем, і ці ўратуе гэта ад уцягвання ў ваенныя авантуры Расеі? Разважае палітолаг Павел Усаў – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN)
🔺 У Польшчы затрымалі беларуса, якога шукалі паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу
У чым падазраецца беларус і колькі яму пагражае на радзіме – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
😳 Беларуса трымаюць у турме ў ЗША і яму пагражае дэпартацыя
Ахвярай антыэмігнандзкай палітыкі Трампа стаўся Аляксандр Булаты – сын беларускага палітычнага ўцекача Вадзіма Булатага. Бацька выехаў у ЗША ў 2022 годзе і атрымаў палітычны прытулак, а сын пераехаў летась і таксама папрасіў прытулку.
Але замест чаканага рашэння аб прытулку, суд пастанавіў арыштаваць Аляксандра і выслаць у Беларусь цягам трох дзён. Аднак у турме ўцякач знаходзіцца ўжо некалькі тыдняў, бо юрысты змагаюцца за беларуса.
Больш падрабязнасцяў на інтэрнэт старонцы Белсату. 👈
☝️ Лукашэнка шукае новага «старэйшага брата»
Інтэнсіўна навязванне стасункі з Кітаем і дзякуе кіраўніцтву гэтай краіны, за «каласальную падтрымку», якую атрымлівае на міжнароднай арэне. Гэтак Лукашэнка спадзяецца, што Кітай стане сілай, якая будзе ўраўнаважваць уплывы Расеі на Беларусь.
«Раней рэжым Лукашэнкі для свайго ўстойлівага развіцця стаяў на двух кітах – Еўразвязе і Расеі, манеўраваў паміж гэтымі дзвюма сіламі. Зараз ён двума нагамі стаіць у Маскве, што небяспечна для ягонай перспектывы, таму ён намагаецца намацаць тую прастору, на якую мог бы абаперціся для захавання ўласнага рэжыму», – мяркуе палітолаг Павел Вусаў.
BELPOL: Да 2027 года Лукашэнка плануе запусціць яшчэ болей прадпрыемстваў на патрэбы расейскага войска
Беларусь нават цяпер вырабляе шмат для расейскага ВПК: ад чыпаў да патронаў.
«У Беларусі вырабляецца тое, што, на жаль, добра сябе зарэкамендавала ў вайне супраць Украіны. Размова ідзе, напрыклад, пра артылерыйскія снарады калібру 152 мм, пра рэактыўныя снарады калібру 122 мм, БПЛА, РЭБ, шасі МЗКТ, на якія потым усталёўваюцца «Іскандэры», С-300, прыцэлы для бранятанкавай тэхнікі.
Таксама чыпы, якія вырабляе «Інтэграл», станкі і абсталяванне прадпрыемства «Планар», ёсць таксама патроны, але гэта не асноўны пункт. Усё гэта вырабляецца на тэрыторыі Беларусі» – распавёў Белсату Уладзімір Жыгар.
«Трэба ўводзіць усё больш і больш санкцыяў, каб гэтая лакалізацыя дасягнутая не была» – лічыць Уладзімір Жыгар.Читать полностью…
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Іранска-ізраільскі канфлікт: асноўнае, што вядома да гэтага часу. Што беларускі МЗС раіць рабіць беларусам у Ізраілі?
🔸 Злучэнне з галоўнай рэдактаркай «Белсату» Алінай Коўшык з форуму Globsec: як там зрэагавалі на гарачую фазу канфлікту?
🔸 Як нафтавы рынак зрэагаваў на атакі?
🔸 Лукашэнка наведвае Берасце: паехаў на вытворчасць па пашыву ваеннай формы для расейскай арміі
🔸 Мінадукацыі патлумачыў ці закране новая забарона на навучанне за мяжой тых, хто не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі
🔸 Старэйшыя класы развітваюцца са школай – як сёлета праходзяць выпускныя
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤔 У сталіцы будзе яшчэ адна лакацыя імя Барыса Акрэсціна
Цяжка сказаць, ці такая пастанова Менскага гарадскога савету дэпутатаў дапаможа «перабіць» асацыяцыі з сумнавядомай турмой, праз якую ўжо прайшлі тысячы беларусаў.
🔍 Падрабязней чытайце вось тут
🇱🇻 Латвійскі Сейм ухваліў важную забарону, што датычыць грамадзянаў РБ і РФ
Яе яшчэ мусіць падтрымаць прэзідэнт, але, падобна, з гэтым праблем не ўзнікне.
📍Вось у чым сутнасць
🔹У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе МЗС раіць «ўзважваць неабходнасць паездак у краіны зоны канфлікту»
Пра якія краіны вядзецца, не ўдакладняецца. Іран і Ізраіль не маюць агульнай мяжы, а калі між Ізраілем і Іранам распачнецца нешта большае за абмен авіяцыйнымі ўдарамі, уцягнутыя могуць быць і суседнія дзяржавы.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
▪️Не стала пенсіянеркі, што падхапіла запаленне лёгкіх у ІЧУ пасля затрымання за «распаўсюд экстрэмізму»
Праваабаронцы ведаюць ейнае імя, але не раскрываюць публічна. Таксама вядома, што разам з жанчынай быў затрыманы яшчэ і мужчына.
📍Чытайце па спасылцы
💱 Курсы валютаў 13 чэрвеня
Долар страціў адну капейку, а еўра падрос на паўтары. Курс расейскага рубля зазнаў толькі «касметычныя» змены.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ ЗША працягнулі рэжым надзвычайнай сітуацыі для Беларусі
🔻Вайсковая аперацыя Ізраілю супраць Ірану
🔻У Менскім гарадскім судзе агучылі выракі ў справе аб салідарнасці з палітычнымі вязнямі
🔻«Кіберпартызаны» ўзламалі сайты адміністрацыяў 95 расейскіх гарадоў
🔻Вулкан Кілаўэя на Гаваях зноў актыўны
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Міністэрства адукацыі РБ удакладніла, ці будуць караць бацькоў беларускіх дзяцей, якія вучацца ў школах за мяжою
Чыноўнікі запэўніваюць, што не ўсё так страшна, як паспелі падумаць некаторыя эмігранты.
📍Чытайце падрабязней, у чым справа
Авіякатастрофа ў Індыі стала адной з найбуйнейшай па колькасці ахвяр
Паводле CNN, у выніку крушэння загінулі як мінімум 290 чалавек. Індыйскія СМІ паведамляюць пра 317 загінулых.
Агульная колькасць ахвяр авіякатастрофаў у 2025 годзе ўжо перавысіла 460 чалавек. Найбольш смертаноснымі за апошнія гады былі 2015 і 2018 – тады колькасць загінулых перавысіла 500.
Нагадваем, што ўчора разбіўся самалёт кампаніі Air India, які выконваў рэйс з Ахмедабада ў Лондан. Ён зваліўся на інтэрнат для лекараў і сталовую, што прывяло да яшчэ большай колькасці ахвяр.
Фота: getty images
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Варшаве паказалі спектакль паводле п’есы Зянона Пазняка
11 чэрвеня ў Варшаве адбылася прэм’ера вядомага палітыка «Інсургенты». «Белсат» завітаў на паказ і ўзяў інтэрв’ю з акторамі і рэжысёрам. Чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 Палац у Жамыслаўлі абзавёўся ўласным мерчам
Паглядзець, як выглядае мерч беларускай сядзібы, можна на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Міліцыянты хочуць знішчыць асабістыя рэчы Ніны Багінскай
11 чэрвеня актывістка атрымала пастанову суда, паводле якой сцяжкі і значкі, забраныя сілавікамі падчас затрымання, павінны быць знішчаныя. Пры гэтым міліцыянты забралі іх без афармлення дакументаў. Што ў адказ зрабіла Ніна Багінская – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
🤷♂️ Серыял «Агародніна» – так называюць новы загад Лукашэнкі
А менавіта, чарговым распараджэннем ён абавязаў прадпрыемствы гандлю прадаваць садавіну і агародніну круглы год. На гэтыя патрэбы крамам нават будуць выдаваць ільготныя крэдыты, а за невыкананне загаду -- штраф.
Што дасць ручное рэгуляванне харчовага рынку для вытворцаў, гандляроў, спажыўцоў і эканомікі Беларусі?
Пра гэта размова з бізнесоўцам Аляксандрам Кныровічам у праграме «Студыя Белсат». Паслухайце. 👈