Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💸«Гэта будуць не палітычныя рэпрэсіі, а эканамічныя»
У Беларусі за 2024 год і пачатак 2025-га зафіксаваны гістарычны максімум падзяжу сельскагаспадарчай жывёлы — смяротнасць вырасла на 19 %, а ў 2025 годзе — яшчэ на 35 %. У адказ улады пакаралі 1400 чалавек, у тым ліку дзясяткі чыноўнікаў.
«Беласат» узяў каментар ў «BELPOL» пра новую хвалю эканамічных рэпрэсіяў — чытайце пра гэта на сайце
У ЗША пратэстуюць супраць міграцыйнай палітыкі Дональда Трампа. Фатаграфіі 📷
У некалькіх гарадах Каліфорніі з 7 чэрвеня не спыняюцца масавыя пратэсты супраць жорсткай міграцыйнай палітыкі адміністрацыі Доналда Трампа. Падставай для акцый сталі рэйды Іміграцыйнай і мытнай паліцыі (ICE), у выніку якіх былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Падчас разгону пратэстаў сілавікі выкарыстоўвалі светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі.
🔗Больш фота — па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Першы замежны візіт Рыжанкова ў Маскву на фоне эскалацыі абстрэлаў Украіны з боку Расеі. Абмяркуем, як Беларусь выступае за мір, але падтрымлівае агрэсію Крамля
🔸Чаму ў сучаснай Беларусі кіна няма і не будзе?
🔸Масавыя рэпрэсіі супраць аграрыяў. Што вядома
🔸Задняю датай, ад першага чэрвеня, урад павысіў тарыф на электрычнасць, якую выкарыстоўваць для ацяплення памяшканняў. Сярэдняя інфляцыя ў траўні перакрочыла 7%
🔸Як у Беларусі лечаць расейскіх салдатаў. Абмяркуем новае расследаванне БРЦ
🔸Пагаворым пра хатні гвалт у Беларусі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/tLdbM3O_ao4
Еўразвяз патрабуе ад Расеі і Беларусі спыніць перашкоды ў працы навігацыйных сістэм 🌍
13 краінаў ЕЗ у супольным звароце да Еўракамісіі заклікалі прыняць захады супраць Расі і Беларусі праз перашкоду працы навігацыйным сістэмам GNSS.
Гэтая дзейнасць называецца «гібрыднай тактыкай», якая ставіць пад пагрозу такія стратэгічна важныя галіны, як транспарт, энергетыку і сувязь у сумежных краінах.
Гэтыя праблемы пачаліся з 2022 году.
Падрабязнасці — у артыкуле
🎦Лукашэнка паўшчуваў Беларусьфільм бо аддача «у мінусавая»
Падчас агляду памяшканняў студыі дыктатар назваў стан справаў на ёй, а таксама ўвогуле ў беларускім кінематографе незадавальняючым:
Няхай вырабляюць, прадаюць і жывуць. Не – да пабачэння. Колькі можна дапамагаць? Яны ж фактычна вісяць на плячах дзяржавы. А за што даваць грошы?
🍦 Сёння – міжнародны дзень марозіва
У гэты дзень ва ўсім свеце праходзяць фестывалі і дэгустацыі ўлюбёнага летняга ласунку мільёнаў.
Мяркуецца, што 10 чэрвеня 1786 года ў ЗША пачалі масава прадаваць марозіва. Ідэя адзначаць гэтая свята належыць кампаніі Ben & Jerry's.
А мы ўзгадваем старую рэкламу марозіва з Беларусі. Паглядзіце, якой яна была 20 гадоў таму!
💱 Курсы валютаў 10 чэрвеня
Долар саслабеў нязначна. Еўра страціў 2.6 капейкі. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсвалютаў
😊 Калі непагадзь гэта яшчэ і прыгода!
Памятайце, сябры, што пасля кожнай залевы выглядвае сонейка ☀️
Сябры, новая летняя перадача ад «Белсата» выйдзе ўжо сёння🥳
Сёння на «Белсаце» адбудзецца прэм'ера пазнавальна-забаўляльнай праграмы «Падляшскія вакацыі»🦬
Будзем адкрываць і паказваць розныя вёсачкі, людзей і мясцовыя традыцыі Падляшша. Ствараем мапу цікавых мясцін 🚌
🔗Што вас чакае ў новай перадачы — можна прачытаць тут
💰Чакайце падвышэння рахункаў за камуналку
У Беларусі зацвердзілі новыя тарыфы на камунальныя паслугі
Новыя кошты набылі моц з 1 чэрвеня.
Напрыклад кошт падагрэву вады вырас амаль на 9%. Кошт газа на — 3%
Як яшчэ выраслі кошты — чытайце ў артыкуле
💸🛁 За чый кошт мы ў Беларусі плацім малую камуналку?
Разам з госцяй «Раніцы з Белсатам», рэдактаркай «Plan B» Вольгай Лойкай высвятляем, колькі мы рэальна плацім за камуналку. А што зменіцца, калі давядзецца плаціць поўную цану?
📺 Яшчэ больш важнага і цікавага – у новым выданні «Раніцы з Белсатам». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
⭕️ «Яны былі не ў ідэальным стане»
Ці бяспечна лятаць самалётамі, што з'явіліся ў «Белавіі»?
⭕️ Каровы нараджаюць проста ў гной
Як пры Лукашэнку падзеж жывёлы пабіў гістарычны максімум.
⭕️ «Гэта не прыдатнае месца для працы»
Адкуль і на якія ўмовы да нас едуць мігранты?
#штопачытаць
😱 "Хоругвь ГУБОПиК МВД РБ"
І гэта не жарт. Арцыбіскуп Наваградскі Гурый іх нават асвяціў, паведамляе "Хрысціянская візія". Што скажаце?
😳 «Парві гісторыю Беларусі» – флэшмоб у выпускнікоў
Віруснае відэа як пасля іспыту школьнікі рвуць білеты па гісторыі Беларусі, запачаткавала флэшмоб сярод выпускнікоў.
Гісторыя пра гісторыю скончылася «пакаяльным відэа» для ініцыятараў.
Але што сталася падставай для інцыдэнту і ці вырашыла пакаранне праблему выхавання моладзі?
Паслухайце што пра гэта кажа прадстаўніца моладзі ў АПК Маргарыта Ворыхава.
Больш на гэтую тэму глядзіце ў праграме «Студыя Белсат».👈
🤷♂️ "У мяне ў свінні ў хляве чысцей, чым гэтая вада"
Так жыхар Дзятлава ахарактарызаваў мясцовы пляж. Ён зняў відэа і выклаў у інтэрнэт, каб паказаць безгаспадарчасць і змусіць мясцовых чыноўнікаў ўпарадкаваць тэрыторыю.
І вынік не прымусіў сябе чакаць. Чым закончылася гісторыя глядзіце ў праграме "Аб'ектыў". 👈
🌩 У самым сэрцы Кіева з’явілася велічная інсталяцыя
Яна выраблена з чатырох кіламетраў тканіны і суправаджаецца жудаснымі гукамі, якія нагадваюць артылерыйскі агонь і гукі ваеннай тэхнікі.
Інсталяцыя стане ўнёскам Украіны ў фестываль «Burning Man» у пустыні Блэк-Рок у Невадзе ў жніўні ☝️
🎭 Опера як лекі для ўсяго свету
У Гон-Конгу адбылася прэм’ера оперы «Трамп: блізнюкі-прэзідэнты». Паводле якой, Доналд Трамп мае брата-блізнюка – Чуань Пу, што жыве ў Кітаі, які на адзін дзень удаў прэзідэнта ЗША.
Прэм’ерны паказ сабраў аншлаг.
📺 Яшчэ больш цікавага ў новым выданні «Раніцы з Белсатам». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🇪🇺 Беларусь адключаць ад SWIFT — Брусель рыхтуе 18-ы пакет санкцый
У пераліку санкцыйных прапаноў таксама згадваюцца чатыры беларускія кампаніі, звязаныя з абаронным сектарам
Якія яшчэ санкцыя магчыма чакаюць Беларусь у хуткім часе — чытайце тут
У Варшаве пройдзе канферэнцыя прысвечаная будучыні Беларусі
У ёй возьмуць удзел каля 150 прадстаўнікоў грамадскай сферы, журналістыкі і бізнэсу.
Будзе размова што чакае Беларусь наступныя 5 гадоў і як нашую краіну бачаць замежнікі🌎
Падрабязнасці — па спасылцы
✍️ Сто гадоў таму Янка Купала стаў Народным паэтам БССР
Адначасова з наданнем ганаровага звання, песняру прызначылі пажыццёвую пенсію і вызваліць ад пасадаў, якія той займаў, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для творчасці.
Аднак ціск вярнуўся напрыканцы 1920 гадоў, калі пачалося згортванне палітыкі беларусізацыі. Янку Купалу абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне» і ідэалізацыі мінулага
🔗Як Купала прайшоў шлях ад пераследу да афіцыйнага прызнання, а затым зноў зазнаў рэпрэсіі — чытайце ў артыкуле
Беларускамоўныя вучні знікаюць😿
Сумная статыстыка. Апошнія гады ўсё менш беларускіх вучняў здаюць экзамен па беларускай мове. З пазітыўных момантаў — беларускую, у сярэднім, ведаюць лепш✅
«Белсат» паглядзеў на выніковыя лічбы сёлетніх іспытаў. Пра гэта — у нашым артыкуле🔗
💸Ва ўладаў застаўся люфт 0,5% інфляцыі да канца году
Улады планавалі, што інфляцыя за 2025 год не перавысіць 5%, але за першыя 5 месяцаў яна ўжо склала 4,5%.
Эканаміст Андрэй Махоўскі сцвярджае, што інфляцыя за 2025 год можа дасягнуць 10%, але паводле меркаванняў эксперта ўлады не дапусцяць, каб лічба стала двухзначнай. Дзеля гэтага можа ўзмацніцца рэгуляванне цэнаў, што, найчасцей, прыводзіць да дэфіцыту.
Падрабязнасці — у артыкуле
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻«Вясна»: у Віцебскім СІЗА трымаюць 27-мі гадовага нарадзінца Воршы за здымкі вайсковай тэхнікі
🔻«Люстэрка»: за апошнія чатыры месяцы больш за тысячу чатырыста беларусаў прыцягнулі да адказнасці за падзеж жывёлы
🔻У Наваполацку плануюць адкрыць храм, прыхаджанамі якога стануць дзеці
🔻У беларускіх школьнікаў – новы флэш-моб - яны рвуць на камеру білеты па гісторыі Беларусі. Пра прычыны разважае Маргарыта Ворыхава
🔻«Увесь у дыме». Кіеў – пад масаванай атакаю расейскіх беспілотнікаў
🔻У Лос-Анджэлесе трываюць пратэсты супраць антыміграцыйных рэйдаў - Трамп накіраваў туды 700 марскіх пехацінцаў
🔻Зборная Беларусі ў футболе правядзе таварыскі мач супраць расейцаў
🔻Беларусы адзначаюць рост колькасці выхадцаў з Азіі і Афрыкі, якія працуюць у беларускіх гарадах
🔻У Гомлі падчас моцнай навальніцы вецер парваў вялікі чырвона-зялёны сцяг, усталяваны на высокай мачце
🔻Цуд прыроды на Гарадзеншчыне: у Дзятлаве пчолы пакрылі галаву Божай Маці нібы хусткаю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
⛓ У калоніі, дзе памерлі 2 палітвязні паставілі кавамашыну і тэрмінал для аплаты
Праз рознага кшталту паборы са Шклоўскай калоніі спрабуюць зрабіць узорна-паказальную ўстанову.
Але гледзішча праваабаронцаў яна застаецца месцам, дзе пануе несправядлівасць ⚖️
🔗Падрабязнасці — у артыкуле
🤯 «Ніхто не звяртаў увагі, што прадпрыемства, якому давалі грошы, ужо даўно неплацежаздольнае»
У Гомельскай вобласці стратным прадпрыемствам давалі ўказанні, каб тыя звярталіся да больш заможных па пазыку. Тыя ў сваю чаргу атрымлівалі заданне такую просьбу задаволіць. Гэта вынікае з дакументу, якім з намі падзяліўся «BELPOL».
Мы падрабязна вывучылі дакумент і распавядаем,што ў ім, у нашым артыкуле. Пачытайце!
📍Расея зноў зладзіла масаваны абстрэл Украіны
Пад удар трапілі Кіеў і Адэса.
У Адэсе ў выніку атакі беспілотнікаў пацярпелі адміністратыўная частка будынку радзільні і станцыя хуткай дапамогі. На шчасце, пацярпелых там няма.
Таксама ў Адэсе дронам пашкоджаны жылы дом. У выніку загінуў 59-гадовы мужчына, яшчэ 4 чалавекі атрымалі раненні.
У Кіеве зафіксаваныя ў 7 раёнах. Агулам у сталіцы – 4 пацярпелых.
💥 #галоўнае за 9 чэрвеня
✔️Разваленыя хлявы і хворыя цяляты. Злітыя дакументы «BELPOL» сведчаць пра катастрофу ў айчыннай жывёлагадоўлі
✔️«Белавія» цяпер мае ў сваім распараджэнні «падсанкцыйныя» лайнеры Airbus. Адкуль іх узялі ды ці яны бяспечныя?
✔️Літоўскі суд разглядае спрэчку вакол аўтарскіх правоў на серыял «Акрэсціна»
✔️Як людзей з краінаў Азіі ды Афрыкі «вярбуюць» для працы ў Беларусі
✔️Украіна сцвярджае, што ўначы паразіла яшчэ два самалёты на тэрыторыі РФ
✔️МАРГ хоча пакараць жартаўніка, які падкідваў у сталічныя магазіны ўпакоўкі мяса з дзіўнымі надпісамі
✔️Крыж барацьбітам за вольную і дэмакратычную Беларусь можа з'явіцца ў Гданьску
✔️У Гомлі вецер «паздзекаваўся з дзяржаўнай сімволікі»
✔️Украіна і Расея правялі новы абмен палоннымі. Як і раней ён адбываўся на беларуска-ўкраінскай мяжы
#рэпрэсіі:
▫️Нарадзінца Воршы трымаюць у віцебскім СІЗА. Імаверна, ён рабіў здымкі вайсковай тэхнікі на вакзале ў абласным цэнтры
▫️Следчы камітэт арыштаваў кватэру актывіста Дзмітрыя Карняенкі
▫️КДБшны «спіс тэрарыстаў» пашырыўся адразу на 15 прозвішчаў
😳 «Асноўнымі прыхаджанамі стануць дзеці»
Філіял царквы ў дзіцячым садку ў Наваполацку плануюць адкрыць дзяржаўныя і царкоўныя ўлады.
Але ўсё там мае быць па-даросламу: «дзіцячы хор будзе выконваць богаслужэнні, зробяць іконастас і адкрыюць трапезную».
Як і чаму яшчэ навучаюць моладзь у Беларусі, чытайце на сайце «Белсату». 👈
💁🏻♂️ Традыцыйна «зазірнулі» на беларуска-польскую мяжу. З чэргамі стала трохі лепш, але ў цэлым прыемнага мала
Як і звычайна, на аўтобусах мінаць мяжу выходзіць нашмат хутчэй, чым на асабістым аўтатранспарце. Раім улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.
☝️Болей інфармацыі з Берасця па спасылцы
🫶 Сёння адзначаецца міжнародны дзень сяброўства!
Паглядзіце на мілату, сябры 🥰