Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💁🏻♂️ Уначы ў беларускай паветранай прасторы зноў з'явіліся беспілотнікі
Яны міналі мяжу ўздоўж Дняпра ў Лоеўскім і Брагінскім раёнах.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🤔 Лукашэнка цяпер катаецца не толькі на каньках, але і на ўсюдыходзе
А таксама:
📍Робат Atlas ад Boston Dynamics пойдзе на завод
📍«Золата пад нагамі»: дзе ў Беларусі ёсць рэдказямельныя металы?
📍«Разумныя» пратэзы ўжо працуюць ці не лепш чым сапраўдныя чалавечыя канцавіны
👀 Самы час перайсці па спасылцы і паглядзець свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🤨 Ілан Маск патлумачыў паходжанне заўважнага сіняка пад сваім вокам
Журналісты звярнулі ўвагу на гэты сіняк падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме, калі Маск стаяў побач з Трампам.
☝️Вось у чым справа
☀️ Беларускае лета-2025: чаго будзе болей – дажджоў ці спёкі?
Спачатку заглянулі ў прагноз метэаролагаў, а пазней папрасілі расказаць пра надвор'е найбліжэйшых трох месяцаў людзей, якія «глядзяць у будучыню» іншымі спосабамі.
👀 Глядзіце на нашым сайце, што з гэтага атрымалася
😋 Колер настрою – ружовы: у Вільні сабраліся тысячы аматараў халадніка
Прапануем паглядзець фатаздымкі з гэтага аўтэнтычнага мерапрыемства, якое правялі ў літоўскай сталіцы ўжо ў трэці раз.
📍Глядзіце болей на старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Беларуская чыгунка скарачае заробкі супрацоўнікаў (і саміх супрацоўнікаў)
🔻Французскі ПСЖ упершыню перамог у футбольнай Лізе чэмпіёнаў
🔻З турмы выйшаў палітвязень Сяргей Верашчагін, якога моцна збілі падчас затрымання ў жніўні 2020-га
🔻Звольнены начальнік сталічнага СІЗА №1
🔻У Расеі адбылося некалькі выбухаў на чыгунцы, ёсць загінулыя і пацярпелыя
🔻Рамонт Чырвонага касцёлу ў Менску распачнецца сёлета ў чэрвені
🔻Фестываль «VIVA Ровар» вярнуўся пасля 6-гадовай паўзы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
У Парыжы паліцыя затрымала за ноч амаль 300 чалавек
Пасля перамогі ПСЖ над «Інтэрам» з лікам 5:0 і першага ў гісторыі трафея Лігі чэмпіёнаў, у сталіцы пачаліся масавыя беспарадкі.
Заўзятары кідалі бутэлькі і камяні ў паліцыю, падпальвалі аўтамабілі і святкавалі з фаерамі. На Елісейскіх палях нават адбыўся грабеж крамаў.
У горадзе Грэнобль аўтамабіль урэзаўся ў натоўп фанатаў. Пацярпелі чацвёра – дзве жанчыны і двое мужчын ва ўзросце ад 17 да 46 гадоў. Паводле Le Parisien, вадзіцель не планаваў наезд – ён спрабаваў разгарнуцца, ужыўшы ручны тормаз, і ехаў па трамвайных рэйках…
За ноч у Расеі абрынуліся два масты – ёсць загінулыя
У Бранскай вобласці на чыгунку абваліўся мост. Як сцвярджае мясцовы губернатар, здарэнне адбылося праз падрыў.
У выніку катастрофы загінулі 7 чалавек, 69 атрымалі раненні. 44 чалавекі шпіталізаваныя, трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Абрынуўся мост і ў Курскай вобласці – у той момант па ім рухаўся грузавы лакаматыў. Частка цягніка звалілася на аўтадарогу, дзе ўзнік пажар. Вядома, што ў машыніста пашкоджаныя ногі.
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць нядзелю з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.
Сёння абмяркуем, як размаўляць з дзецьмі на складаныя тэмы, чаму беларусы сталі менш нараджаць, як ствараюцца беларускія музычныя мемы – і не толькі. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=bodQNJ-SBEY
😔Украіна эвакуюе жыхароў з 11 вёсак Сумшчыны
Украінскія ўлады распачалі эвакуацыю праз пагрозу новага наступу расейскіх войскаў.
Акрамя таго, войскі РФ перайшлі мяжу і ў Харкаўскай вобласці, дзе ўзялі пад кантроль адну з вёсак. Аднак самыя хуткія тэмпы наступу застаюцца на Данеччыне, дзе расейцы спрабуюць захапіць апошнія 30 % тэрыторыі
Ён кінуў выклік Лукашэнку яшчэ ў 90-я і стаў ягоным асабістым ворагам
Ужо пяць гадоў Мікола Статкевіч знаходзіцца за кратамі, а з 2023-га пра яго няма ніякіх звестак. Паглядзіце, як будучы афіцэрам, ён спрабаваў спыніць надыходзячую дыктатуру ☝🏻
На ферме Пашкі Шаркаўшчынскага райаграсэрвісу сярод самых звычайных кароў нарадзілася... зубраня🦬
Хто ў гэтым вінаваты — чытайце ў нашых картках.
🚁 Міліцыя будзе сачыць за пляжамі з дронаў
Іх будуць выкарыстаюць для кантролю за парадкам каля Цнянскага вадасховішча, Камсамольскага возера і ў іншых папулярных лакацыях у Менску
Паводле ўладаў, гэта зроблена для адсочвання людзей, якія купюцца ў забароненых месцах
Акрамя дронаў, у патрулях задзейнічаюць супрацоўнікаў БРСМ і міліцыянтаў😰
🥳Тыдзень бясплатных экскурсіяў у Беларусі
З 2 па 8 чэрвеня ва ўсіх рэгіёнах краіны будзе праходзіць акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся».🚌
Можна будзе бясплатна сходзіць на дзясяткі экскурсій па ўсёй краіне!
Таксама будуць квэсты, майстар-класы і дэгустацыі — крутая магчымасць зведаць Беларусь!
🔗Куды можна будзе паехаць шукайце тут
⚡️Маск — усё. Але не зусім
Трамп звольніў Маска, але на памяць падараваў яму залаты ключык і сказаў, што перыядычна будзе звяртацца да яго па кансультацыі.
Сам жа Маск на прэс-канферэнцыю прыйшоў з ліхтаром пад вокам і паводзіў сябе дзіўнавата 🙃
👉🏻Падрабязней ў артыкуле
💬 «Калісьці гэрэушнікі прапрацоўвалі на ўсялякі выпадак магчымасць фізічнай ліквідацыі Лукашэнкі»
Паліттэхнолаг і публіцыст Расціслаў Мурзагулаў расказаў у каментары «Белсату» пра тое, якім ён бачыць сапраўднае стаўленне Крамля да афіцыйнага Менску, а асабіста Пуціна – да Лукашэнкі.
🔍 Чытайце на старонцы
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
☝️Масавы налёт дронаў на тэрыторыю РФ: атакаваныя аэрадромы ў Мурманскай, Іркуцкай ды Разанскай вобласцях
📍У Мурманскай вобласці беспілотнікі ўдарылі па аэрадроме «Аленья» ды горадзе Аленегорск. Паведамляецца, што дроны выляталі з фуры, кіроўца якой нават не ведаў пра груз, які перавозіць. Яго затрымалі.
📍У Іркуцкай вобласці атакаваная авіябаза «Белая» ва Усольскім раёне. Некалькі бамбардавальнікаў Ту-22М3, мяркуючы па ўсім, знішчаныя. Гэта, імаверна, першая атака дронаў па Сібіры
📍Каля Разані былі выбухі на тэрыторыі аэрадрому «Дзягілева»
🤔 Дык правяралі Мельнікаву ці не? Жыгар і Латушка маюць супрацьлеглыя меркаванні
Прадстаўнік «BELPOL» у інтэрв’ю «Жыццё-маліна» заявіў, што правяраць Анжаліку Мельнікаву павінен быў «той, хто яе прывёў».
📍Вось як адрэагаваў на гэтую заяву Павел Латушка (спойлер – нервова)
🔸Улады абнавілі статыстыку, датычную беларускіх дзяцей: расказалі пра іхную колькасць і самыя папулярныя імёны
Агулам працягваецца несуцяшальная тэндэнцыя: беларусы нараджаюць усё менш і разводзяцца ўсё больш.
📍Глядзіце лічбы па спасылцы
💬 «Цягам доўгага часу не было развітой індустрыі інтэр'ернага дызайну. Многія людзі альбо спадзяваліся на ўласныя ўяўленні, альбо на парады будаўнікоў»
Паглядзелі (звонку і знутры) на катэджы з «багатымі інтэр'ерамі», якія можна купіць пад Менскам. Іхны кошт – сотні тысяч долараў, але да дызайнерскіх рашэнняў ёсць нямала пытанняў.
📍Разбіраемся ва ўсіх гэтых пазалотах і вензелях разам з дызайнеркаю Ірынай
❌ Рэжым зняў з пасады кіраўніка «Валадаркі»
Андрэй Цэдрык быў начальнікам вядомай карнай установы сем гадоў і дагэтуль знаходзіцца пад санкцыямі.
Паводле «Нашай Нівы», замест яго кіраваць СІЗА №1 стане 43-гадовы палкоўнік Яўген Хітрык (раней ён узначальваў СІЗА №6). Ён з’яўляецца «ўзорным сілавіком», жонка якога таксама працуе ў МУС: раней была на пасадзе ідэолага, а цяпер – намесніца начальніка жаночай калоніі-пасялення №10. У іх чацвёра дзяцей.
Вядома, што Хітрык усталяваў жорсткія ўмовы ў СІЗА і нават быў датычны да ціску на палітвязняў.
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Беларусі пройдзе тыдзень бясплатных экскурсіяў
З 2 па 8 чэрвеня 2025 года ў Беларусі адбудзецца IV Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся». Што можна будзе бясплатна наведаць беларусам – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Трамп усё ж развітаўся з Маскам
У Авальным кабінеце Белага дому 30 траўня адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды сыходу з дзяржслужбы мільярдэра. Але найбольшую ўвагу прыцягнула не падзея, а знешні выгляд самога Маска. Як ён выглядаў падчас сыходу – распавядаем па спасылцы (праз VPN).
🔺 Якое надвор’е чакаць на пачатак чэрвеня?
Залевы будуць чаргавацца з прасветамі, а навальніцы і халодны вецер стануць частымі гасцямі. Падрабязны прагноз на першы летні месяц – у нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 30 траўня
✔️Ва Украіне з-за абстрэлу загінула 9-гадовая дзяўчынка
✔️ Зяленскі: пры абмене палоннымі Расея не хоча выдаваць грамадзянаў Беларусі
✔️Як улады могуць скасаваць выбары прэзідэнта Беларусі
✔️Чырвоны касцёл пачнуць раtманатаваць
✔️На Магілёўшчыне на зборы прызвалі нават тых, хто не служыў
✔️Маск — усё. Але не зусім
✔️Тыдзень бясплатных экскурсіяў у Беларусі
✔️Міліцыя будзе сачыць за пляжамі з дронаў
✔️На беларуска-польскай мяжы зноўку калапс
#рэпрэсіі
▫️Ужо пяць гадоў Мікола Статкевіч знаходзіцца за кратамі
На беларуска-польскай мяжы зноўку калапс
Праблемы з праездам у абодва кірункі.
У памежных чатах кіроўцы паведамляюць, што стаяць прыходзіцца ад 20 гадзін да содняў і болей.
Адна з праблем – гэта кіроўцы, якія спрабуюць улезці па-за чаргой.
Як ім гэта ўдаецца — чытайце тут
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Зяленскі распавёў, чаму Расея не хоча абменьваць палонных беларусаў, якія ваявалі за Украіну
🔸Ужо ад заўтра вырастуць цэны на камуналку, набудуць моц указы па будаўніцтву і крэдытаванню жытла. Распавядзем пра гэтыя ды іншыя змены чэрвеня
🔸5 гадоў таму затрымалі Міколу Статкевіча
🔸Сёння – Сусветны дзень без тытуню
🔸Парыж супраць Мілана. Сёння – фінал футбольнай Лігі Чэмпіёнаў ПСЖ-Інтэр
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/XviHIc7YYNY
👮🏻♀️«Праваахоўнікі павінны быць ветлівыя і цярплівыя» — прынамсі, так гаворыцца ў законе.
А як насамрэч?
Правярае Андрэй Павук!
У новым выпуску Шухер-шоу блогер тэлефануе сілавікам і задае простыя пытанні: ці ведаюць супрацоўнікі міліцыі закон і свае службовыя абавязкі?
⚖️ Праверку вытрымліваюць не ўсе 😄
👉 Глядзіце новае выданне «Шухер-шоў».
🔥Вайсковыя зборы школьнікаў ператварыліся ў стэндап
🔥Беларусы адказалі на кпіны Пуціна, пра сканчэнне бульбы
🔥Славянскія багі прагналі Бондараву з Купалля ў Дудутках
🔥Сёстры Груздзевы ўдарыліся ў блогерства
😀Пра ўсё гэта глядзіце новы выпуск «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
Пра што сведчыць выбрык прапаганды супраць нямецкай амбасады 🇩🇪
Беларуская прапаганда прабіла новае дно: рыторыка Тура адкрыта сігналізуе, што ў Беларусі не існуе законаў — яны павінны ўспрымацца як пусты фармалізм. Галоўнае правіла выжывання — быць лаяльным да рэжыму.
Атака на нямецкую амбасаду, у сваю чаргу, вельмі на руку Крамлю, які не хоча бачыць у Беларусі суверэнную краіну з уласнай дыпламатыяй.
Падрабязны аналіз кейса з пагромам рэгіянальных медыя — у нас на сайце
На Магілёўшчыне на зборы прызвалі нават тых, хто не служыў
У Чэрыкаўскім і Краснапольскім раёнах распачаліся ваенныя зборы сілаў тэрабароны. У іх бяруць удзел 200 мужчынаў.
Раней падобныя зборы ўжо праводзіліся, але ўдзельнікі скардзіліся неадэкватны рэжым, праблемы з тэхнікай і «прамыўку мазгоў» прапагандай:
Шмат хто плюецца, гледзячы на гэта ўсё, але адкрыта не скардзяцца – баяцца. Палітыку не абмяркоўваюць. Некалькі дзён асабліва не чапалі, далі адаптавацца, а потым пачалося – спалі некалькі гадзінаў. Шмат якія амаль адразу захварэлі. Потым пачалі прамываць мазгі: «Нас хочуць захапіць, але мы не здамося, мы тут, каб ім усім паказаць». У асноўным мужыкі проста сядзяць і моўчкі слухаюць ідэёлага