Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😡Улады Магілёва «прыдушылі» голас нязгодных з будаўніцтвам у ахоўнай зоне
Як распавядае «Наша Ніва», улады Магілёва далі дазвол на будаўніцтва новага храма ў ахоўнай зоне на тэрыторыі Пячэрскага лесапарку ў Магілёве. Падчас прэзентацыі праекту тэрыторыя называлася «бамжатнікам» і «бураломам». Але нязгодныя людзі ўсё ж пачалі збіраць подпісы супраць будаўніцтва. Тады ў працу ўключылася міліцыя і дзяржаўнае тэлебачанне.
Гісторыю супрацьстаяння — чытайце тут
👆«Пратасевіч «пакаяўся», спрабаваў стаць «другім Васкрасенскім», застаўся кур’ерам «Яндекс.Еды»
Роўна 4 гады таму карыстальнікі «FlightRadar» звярнулі ўвагу на незвычайную траекторыю самалёта, на борце якога быў Раман Пратасевіч. Амаль даляцеўшы да мяжы з Літвой, самалёт рэзка развярнуўся і прызямліўся ў Менску. Пратасевіча і ягоную былую дзяўчыну затрымалі, рэшту пасажыраў пратрымалі дзве з паловай гадзіны без магчымасці карыстацца тэлефонам і туалетам, але ўсё ж вярнулі ў самалёт, які адпусцілі ў Вільню.
Да чаго прывяла пасадка самалёта і што цяпер з Раманам Пратасевічам? Распавядаем у нашым артыкуле, пачытайце!
⛈Сёння ў Беларусі штармавое папярэджанне
Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца таксама навальніцамі і ветрам з парывамі да 15–20 м/с.
На поўначы і ў цэнтры Беларусі магчымыя нават смерчы: Еўрапейская служба прадказання штормаў «ESTOFEX» дае каля 5 % імавернасці сур’ёзных «тарнада, граду, парываў ветру і дажджоў».
На большай частцы Беларусі 23 траўня прагназуюць дажджы, тэмпературу днём ад +12 °С на паўночным захадзе да +26 на паўднёвым усходзе.
💥 #галоўнае за 22 траўня
✔️«Сакартвэла закрываецца». Гутарым з беларусам, якога не пусцілі ў Грузію пасля «візарану»
✔️Былыя палітзняволеныя абмяркоўвалі ў Варшаве, як вызваляць тых, што сядзяць дагэтуль
✔️Лукашэнка прызначыў Наталлю Пяткевіч віцэ-прэм'еркаю, а Караніка накіраваў у Акадэмію навук
✔️«Жалезная лэдзі» лукашызму. Расказваем падрабязней пра кар'еру і жыццё Наталлі Пяткевіч
✔️Аўтарка «Шчучыншчыны» Алена Жалудок «увекавечыла» ў сваёй песні яшчэ адзін беларускі рэгіён
✔️Уначы адбыўся маштабны налёт беспілотнікаў на Расею
✔️Ізраіль можа распачаць супраць Ірану вайсковую аперацыю, калі Трамп не здолее дамовіцца з Тэгеранам па ядравай праграме
#рэпрэсіі:
▫️Айцішніца неаднаразова ездзіла з Еўропы ў Беларусь і вярталася назад. Падчас чарговай спробы паехаць з радзімы на чужыну яе не выпусцілі, бо знайшлі доказы ўдзелу ў пратэстах
▫️«Ціхія рэпрэсіі» ў адукацыі: звальняюць не толькі за пратэсты, але і за лайкі
☝️ У Беларусі працягваюць «не ваяваць» з жанчынамі
Беларуска прыехала дадому праведаць родных, але назад у Еўропу ўжо не вярнулася. Жанчыну затрымалі і асудзілі на два гады хатняй «хіміі» за «пратэстныя» фотаздымкі.
Раней яна працавала ў ІТ-галіне і перыядычна ездзіла ў Беларусь.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы. 👈
🙏 14-гадовая дзяўчынка памерла ў шпіталі ў Ельску
Школьніца скардзілася на кашаль і сіпы, але ў шпіталі стан дзяўчынкі рэзка пагоршыўся і яна ўпала ў кому. Брыгада лекараў з Мазыра ехала да хворай 4 гадзіны, хоць адлегласць паміж гарадамі каля 30 кіламетраў
Праверку праводзіць мясцовы Следчы камітэт і адначасна пагражае адказнасцю за «паклёп» і «непраўдзівыя звесткі».
Больш інфармацыі пра трагедыю глядзіце ў праграме «Студыя Белсат». 👈
🔹«Зачысткі» ў школах цягнуцца пяты год. Хоць нібыта ўжо павінны былі «зачысціць» усіх
Сабралі інфармацыю (у тым ліку ад уласных крыніцаў) пра тое, як сярод настаўнікаў упарта шукаюць «экстрэмістаў». Прычым знаходзяць заўсёды, бо «быў бы чалавек», а што яму «прышыць» – гэтая сістэма заўсёды знойдзе.
📍Чытайце матэрыял на сайце
🛑 Увозіць айчынныя ўгнаенні на тэрыторыю ЕЗ стане яшчэ складаней. І яшчэ нявыгадней
Сёння Еўрапарламент ухваліў новыя мыты на гэтую прадукцыю. Праўда, нямала еўрадэпутатаў галасавалі супраць (ажно 100), да таго ж наперадзе яшчэ зацвярджэнне гэтай пастановы Радаю Еўразвязу.
👀 Падрабязнасці глядзіце на старонцы
🔹Не варта чакаць змены ўлады ў Беларусі, каб дамагчыся вызвалення палітвязняў. Валер Кавалеўскі мяркуе, што дэмсілы мусяць змяніць тактыку
Кавалеўскі падкрэсліў, што ён разам з Таццянай Хоміч і Вольгай Гарбуновай «шукае магчымасці дзеля таго, каб вызваляць людзей ужо сёння».
🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы (і глядзіце ў нашым эфіры)
🐶 Паглядзіце гісторыю, як упэўнена крочыць па жыцці
А яшчэ заваёўваць сэрцы сацсетак!
📍Лукашэнка прызначыў Наталлю Пяткевіч намесніцаю прэм'ер-міністра. А яшчэ звольніў амбасадара ў Грузіі, сын якога патрапіў у «спіс экстрэмістаў»
Прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка Беларусі паведаміла пра новыя кадравыя рашэнні.
З больш-менш вядомых чыноўнікаў новыя пасады атрымалі Наталля Пяткевіч (цяпер яна віцэ-прэм'ерка) і Уладзімір Каранік (цяпер ачоліць прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук).
☝️Звяртае на сябе ўвагу замена пасла РБ у Грузіі. У красавіку гэтага года стала вядома, што сын папярэдняга амбасадара Анатоля Ліса Павел быў асуджаны за ўдзел у пратэстах. Відаць па ўсім, гэта каштавала ягонаму бацьку пасады – цяпер замест Ліса прадстаўляць інтарэсы рэжыму Лукашэнкі ў Грузіі будзе Мікалай Рагашчук.
«Раскулачванне бізнесу ніколі не сканчвалася»
👮♂️ 💸 Улады зноў узяліся за прадпрымальнікаў: у «Еўраопт», «Дабраном» і «Адзенне з Еўропы» прыйшлі сілавікі. Навошта Лукашэнка зноў «ператрахівае» бізнес – разважалі ў нашай праграме «Двубой» рэдактарка праекту «План Б» Вольга Лойка і блогер Арцём Шапараў.
👀 Глядзіце новы «Двубой» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Працадаўцы будуць абавязаныя правяраць жытлавыя ўмовы сваіх працаўнікоў-мігрантаў
🔻У Вашынгтоне застрэлілі супрацоўнікаў амбасады Ізраіля
🔻У Музеі вольнай Беларусі адкрылася выстава «Нічога асабліва новага»
🔻МАРГ рэкамендуе знізіць надбаўкі на курыныя яйкі
🔻У беларускую Чырвоную кнігу ўнесеныя змены
🔻Англійскі фінал у футбольнай Лізе Еўропы: «Тотэнгэм» быў мацнейшым за «Манчэстэр Юнайтэд»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🎶 Алена Жалудок «увекавечыла» ў сваёй песні яшчэ адзін беларускі рэгіён
Амаль праз 5 гадоў пасля выхаду легендарнай «Шчучыншчыны», што набрала больш за мільён праглядаў на YouTube, яна прэзентавала трэк (і кліп) пра Узду.
Віншуем жыхароў Узды з новым гімнам гораду! 😎
Беларуска з замяняльнікам пашпарта дабілася кампенсацыі пасля адмовы «Ryanair»
У траўні 2024 года беларуска з сям'ёй ляцела на адпачынак у Іспанію, але проста ў аэрапорце не пусцілі на рэйс яе 12-гадовую дачку. Прычынай стаў польскі падарожны дакумент – своеасаблівы замяняльнік пашпарту, для тых, у каго выйшаў тэрмін беларускага.
Развязанне гісторыі — чытайце тут
🥰«Хочам, каб у сталых беларусаў, якія перажываюць шмат стрэсу, з’явілася асяроддзе, якое падтрымлівае»
Каманда, якая больш за 15 гадоў рабіла «Універсітэт залатога веку» ў Беларусі, плануе запусціць праект для беларусаў у Польшчы.
Запуск праекту на першым этапе: даследуюць патрэбы і магчымасці, каб зразумець, якім чынам маглі б працаваць адукацыйныя пляцоўкі. Запрашаюць і тых, хто гатовы ўвайсці ў лік стваральнікаў і выкладчыкаў – незалежна ад узросту.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Гэта не гандаль – гэта выратаванне жыццяў!»
Былыя палітзняволеныя заклікаюць да перамоваў у справе вызвалення тых, хто застаецца за кратамі.
🔹«Сакартвэла закрываецца»
Гутарым з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі.
🔹Любіць раскошу і супраць льготаў
Хто такая Пяткевіч, якая адказвае ў Беларусі за сацыялку?
#штопачытаць
😳 «Прыгоды» беларускі ў Аргентыне. Драматычныя
Выйшла замуж і патрапіла ў распараджэнне хатняга тырана, – паведамляе «Most».
Муж ізаляваў яе разам з дачкой ад кантактаў з людзьмі і ўсяляк здзекаваўся.
Ратаваць прыйшла аргентынская паліцыя, дзякуючы неабыякавай суседцы.
Падрабязнасці здарэння чытайце на інтэрнэт-старонцы "Белсату". 👈
☝️ «Купляйце беларускае»: мэблі з Еўропы не будзе
Урад забараніў увозіць тавары з драўніны, калі такія вырабляюцца ў Беларусі. Уся прадукцыя павінная быць ліцэнзаваная.
Сама ж Беларусь пастаўляе ў Еўразвяз тавары дрэваапрацоўкі, нягледзячы на санкцыі: беларуская драўніна «ператвараецца» у кітайскую.
Больш чытайце на сайце Белсату.👈
🔍 Ніколі не насіла «начос» і падбірала Лукашэнку эскортніц
Расказваем пра кар'еру Наталлі Пяткевіч, якую сёння прызначылі віцэ-прэм'еркаю.
«Зорным часам» для Пяткевіч былі 2000-я гады, пасля чаго яна на доўгі час знікла з публічнага поля. А летась былы шэф раптоўна зноў дастаў яе «з антрэсолі».
👀 Чытайце матэрыял на нашым сайце
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Кадравы дзень у Лукашэнкі. Што значыць гэтая ператусоўка чыноўнікаў?
🔸 Пасля гародніны марг узяўся за кошты на яйкі
🔸 Лукашэнка падпісаў указ, якім паставіў працадаўцаў у жорсткія рамкі ў пытанні ўладкавання мігрантаў
🔸 Гомельская вясна паведамляе пра чысткі ў шэрагах сістэмы адукацыі за пратэсты
🔸 У Ельску праз несвоечасовае аказанне дапамогі загінула дзяўчынка
🔸 Ваенная выстава ў Беларусі: хто прыехаў і чым хваляцца?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤨 А вось здарэнне з казуляй у Барысаве
Паглядзіце, што адбылося☝️
🤯 Як праз «сіндром самазванца» пацярпеў адзін з самых вядомых вершаў Багдановіча
📝 👨🏻🔧 Класік перапісаў палову хрэстаматыйнага верша «Слуцкія ткачыхі», але нашчадкі не ацанілі і да сёй пары вучаць і публікуюць у падручніках першасны варыянт.
👀 Глядзіце ў нашай праграме «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🙏🏻 У Італіі з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай маліліся за палітвязняў, якіх трымаюць у беларускіх турмах
Беларускае святарства рэпрэзентаваў айцец Вячаслаў Барок, а глыбіню і нацыянальнае гучанне набажэнству надаў беларускі хор.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
💧 Апублічылі новы графік адключэння гарачай вады ў сталіцы
Папярэдні давялося скарэктаваць, бо травень здзівіў усіх нечакана нізкімі тэмпературамі.
👀 Глядзіце болей на старонцы
💱 Курсы валютаў 22 траўня
Расейскі рубель падскочыў ажно на 5 з паловаю капеек. Еўра дадаў трохі больш за капейку, а курс долара сёння фактычна не змяніўся.
#курсвалютаў
💬 «Гэта ўжо тупік.Тупік для самога грамадства ў Беларусі, таму што грамадства павінна развівацца»
У Беларускім доме ў Варшаве абмяркоўвалі, як дамагацца вызвалення палітвязняў.
Удзел у сустрэчы ўзялі былыя палітзняволеныя жанчыны, муж асуджанай на 5 гадоў журналісткі TVP Ірыны Слаўнікавай, праваабаронцы.
📍Чытайце наш рэпартаж з мерапрыемства па спасылцы
💁🏻♂️ Калі Трамп не дамовіцца з Тэгеранам наконт ядравай праграмы, Ізраіль можа распачаць супраць Ірану вайсковую аперацыю
Паводле ізраільскіх спецслужбаў, яшчэ нядаўна здавалася, што ўгода паміж ЗША і Іранам – справа некалькіх крокаў. Аднак цяпер усё рэзка змянілася.
📍Чытайце болей на старонцы
🫥Трамп патлумачыў, чаму Пуцін не гатовы зараз спыніць вайну
Паводле прэзідэнта ЗША, Пуцін лічыць, што перамагае. Тое, што сказаў Дональд Трамп, супала з даўнім перакананнем еўрапейскіх лідараў адносна Пуціна, але ўпершыню яны пачулі гэта менавіта ад яго, паведамляе «The Wall Street Journal».
Тым не менш гэта не прымусіла яго дзейнічаць так, як заклікаюць еўрапейцы і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі: узмацніць барацьбу супраць Расеі.
📍Акрамя таго, выданне адзначае, што новы раўнд перамоваў паміж Украінай і Расеяй адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня на тэрыторыі Ватыкану.