Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🎶 Алена Жалудок «увекавечыла» ў сваёй песні яшчэ адзін беларускі рэгіён
Амаль праз 5 гадоў пасля выхаду легендарнай «Шчучыншчыны», што набрала больш за мільён праглядаў на YouTube, яна прэзентавала трэк (і кліп) пра Узду.
Віншуем жыхароў Узды з новым гімнам гораду! 😎
😔«Я б параіў беларусам у Грузіі думаць пра запасныя варыянты»
Беларус Зміцер ужо каля двух тыдняў жыве ў гостэле ў Ерэване – спрабуе зразумець, куды рухацца далей, ды знаёміцца з новай для яго краінай. З Грузіі на «абнуленне» Зміцер выязджаў ужо другі раз за два гады жыцця ў Батумі і адчуваў, што яго могуць не ўпусціць назад. Так і адбылося.
Мы паразмаўлялі са Змітром пра ягоную сітуацыю, пра тое, як змянілася Грузія за апошнія гады і пра тое, чаму беларусам Грузіі трэба мець пран Б. Пачытайце!
Добрага дня, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Айцішнікаў няма, але стала больш працоўных мігрантаў»
Што адбываецца з арэндай жылля ў Менску?
🔹Еўрапейскі Звяз скарачае працаўнікоў місіі ў Менску
Як гэта паўплывае на простых беларусаў?
🔹«Расея можа неўзабаве атакаваць NATO. Гэта не алармізм, а заклік перадухіліць напад»
Як ставіцца да такіх заяваў, разважаюць палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман і літоўскі вайсковы эксперт Дарус Антанайціс.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 21 траўня
✔️Беларусам болей не будуць ставіць штампы на ўезд у Шэнген. А што будзе замест іх?
✔️Еўразвяз страчвае цікавасць да Беларусі: нашу краіну паставілі ў адзін шэраг з Лесота. Вось пра што ідзе гаворка
✔️У Іспаніі невядомыя забілі стрэлам у галаву былога дарадцу Януковіча
✔️Еўрапейцы не вераць у вайну РФ з NATO, але эксперты заклікаюць не расслабляцца
✔️Новы ўказ Лукашэнкі: наймальнікі мусяць правяраць жытлавыя ўмовы мігрантаў
✔️У Кракаве адбудзецца прэм'ера фільму «Інга». Да яго стварэння датычны і наш тэлеканал
✔️Радыё «Свабода» атрымае фінансаванне ад Еўразвязу
✔️У Польшчы распачалі крымінальную справу па факце аварыі беларускага аўтобуса каля аэрапорту Шапэна
#рэпрэсіі:
▫️Светлагорскія ўстановы адукацыі ўзяліся «зачышчаць» ад тых, хто засвяціўся на пратэстах-2020
▫️Роўна 4 гады таму ў шклоўскай калоніі памёр Вітольд Ашурак
▫️Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Дзень салідарнасці з палітвязнямі
🙌 Еўразвяз пагражае Беларусі санкцыямі за палітвязняў
Неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іх поўнай рэабілітацыі ад уладаў Лукашэнкі запатрабавалі Еўрапейскія дыпламаты.
«Вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», – напісала Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці.
А ў дадатак дыпламатычная місія нагадала Еўразвязу пра «такі інструмент, як санкцыі супраць датычных да пераследу і судоў над палітвязнямі».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы.
🇪🇺 Еўразвяз страчвае цікавасць да Беларусі: нашу краіну паставілі ў адзін шэраг з Лесота
Гэта такая маленькая краіна на поўдні Афрыкі, дзе ЕЗ таксама значна скароціць прысутнасць сваіх прадстаўнікоў.
Што з таго Лесота, нас цікавіць мала. А вось як такое рашэнне адаб'ецца на беларусах?
📍Разбіраемся ў нашым матэрыяле
😰 Стыхія не разбірае па кім ударыць
Паглядзіце гісторыю пра чалавечнасць з Аргентыны ☝️
☝️Светлагорскія ўстановы адукацыі ўзяліся «зачышчаць» ад тых, хто засвяціўся на пратэстах-2020
Прычым чыноўнікі патрабуюць чыніць чысткі не толькі ў дзяржаўных, але і ў прыватных установах. Звольніць трэба не толькі настаўнікаў, гаворка ідзе ў тым ліку пра абслугоўваючы персанал кшталту прыбіральшчыкаў.
📍Сабралі больш інфармацыі на старонцы
🔍 Бярэш на працу мігранта? Правер ягонае ведаенне мовы ды жытлавыя ўмовы
Такія абавязкі накладае на наймальнікаў новы ўказ самаабвешчаных уладаў.
Невыкананне патрабаванняў указу пацягне за сабой адміністратыўную адказнасць для наймальнікаў. Мігрантам жа ў такім выпадку трэба будзе пакінуць Беларусь.
👀 Болей інфармацыі знойдзеце ў нас на старонцы
💬 «Заставацца ў ружовых акулярах з думкаю „гэтага не будзе, таму што гэта не павінна быць“ – найгоршае, што еўрапейцы сёння могуць зрабіць»
Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман і літоўскі вайсковы эксперт Дарыюс Антанайціс разважаюць пра тое, наколькі цяпер верагоднае прамое сутыкненне Расеі ды NATO і ці нясуць у гэтым плане небяспеку вучэнні «Захад-2025» на тэрыторыі Беларусі.
📍Чытайце вялікі тэкст па спасылцы
📍Амаль усе дэпутаты Сейму прагаласавалі за працяг забароны для мігрантаў прасіць прытулку на мяжы
Улады Польшчы аргументуюць такую пастанову тым, што «на мяжы з Беларуссю дасюль трывае арганізаваны міграцыйны ціск, які ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу для бяспекі польскай дзяржавы».
Цяпер абмежаванне будзе дзейнічаць як мінімум да канца ліпеня, далей яго могуць працягнуць яшчэ.
🔍 Падрабязней на сайце
🤔 Стрэлам у галаву забілі Андрэя Партнова, які некалі ўваходзіў у блізкае кола Януковіча
Нападнікаў пакуль не спаймалі. Паведамляецца, што іх было некалькі.
У момант замаху побач з Партновым былі ягоныя няпоўнагадовыя дзеці. Яны не пацярпелі, аднак забойства адбылося проста ў іх на вачах.
📍Болей чытайце па спасылцы
💱 Курсы валютаў 21 траўня
Долар і расейскі рубель пайшлі ўніз (кожны прыкладна на капейку), а еўра сёння зноў не гандлявалі.
#курсвалютаў
🔸Магчыма, знікнуць чэргі на межах, але не адразу. Расказваем пра новую сістэму EES, што заменіць штампы на ўезд у Шэнгенскую зону
Сістэму планавалі ўвесці яшчэ ў 2017-м, але запуск неаднаразова пераносілі. Апошнім тэрмінам называлі 2024-ты, але і ён не спраўдзіўся (праз непадрыхтаванасць Нямеччыны, Францыі і Нідэрландаў).
👀 Чытайце матэрыял у нас на старонцы
🎬 У Кракаве адбудзецца прэм'ера фільму «Інга». Да яе стварэння датычны і наш тэлеканал
Стужка апавядае пра лёс дзяўчынкі Інгі, якая ў 5 гадоў разам са сляпымі бацькамі ўцякае з Украіны ў Варшаву. Кіраўнічым прадзюсарам фільму выступіў наш калега Януш Гаўрылюк.
📍Падрабязней чытайце на сайце
🫥Трамп патлумачыў, чаму Пуцін не гатовы зараз спыніць вайну
Паводле прэзідэнта ЗША, Пуцін лічыць, што перамагае. Тое, што сказаў Дональд Трамп, супала з даўнім перакананнем еўрапейскіх лідараў адносна Пуціна, але ўпершыню яны пачулі гэта менавіта ад яго, паведамляе «The Wall Street Journal».
Тым не менш гэта не прымусіла яго дзейнічаць так, як заклікаюць еўрапейцы і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі: узмацніць барацьбу супраць Расеі.
📍Акрамя таго, выданне адзначае, што новы раўнд перамоваў паміж Украінай і Расеяй адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня на тэрыторыі Ватыкану.
🔺Ноччу Расею атакавала больш за 100 беспілотнікаў
У Міністэрстве абароны РФ заявілі, што цягам ночы над рознымі рэгіёнамі Расеі было збіта 105 беспілотнікаў, з іх 35 – над Маскоўскім рэгіёнам.
У аэрапортах «Шарамецева», «Дамадзедава», «Жукоўскі» ўводзілі часовыя абмежаванні на прылёт і адлёт самалётаў.
Губернатар Тульскай вобласці Дзмітрый Міляеў паведаміў, што сродкі СПА адбіваюць ужо дзясятую атаку беспілотнікаў, якія трываюць з ночы 21 траўня. Паводле яго 2 асобы атрымалі лёгкія раненні.
У той жа час Паветраныя сілы ЗСУ ўсю ноч паведамлялі пра атакі расейскіх БПЛА на тэрыторыю краіны – Харкаў, Чугуеў, Ізюм, Міргарад і іншыя гарады, ракеты ў кірунку Дняпра.
😮 Ваў! Паглядзіце на пераможцаў фотаконкурсу «Млечны Шлях»
У 2025 годзе на адмысловы конкурс паступіла больш за 6000 здымкаў з усяго свету – і ўпершыню сярод іх апынулася фатаграфія з борта МКС!
Дзелімся з вамі гэтай прыгажосцю 🤩
☝️Неанацыст Лушч – рупар «Рускага міру» у Беларусі
Сотні тысячаў даляраў – кошт расейскай прапаганды ў Беларусі. Рускаміраўцы атрымоўваюць іх праз адмысловы фонд «абароны суайчыннікаў за мяжой».
Адзін з такіх атрымальнікаў – колішні расейскі неанацыст Лушч, а цяпер кіраўнік руху «Саюз» і часты госць эфіраў прапагандыстка Азаронка.
Журналісты беларускага расследвальніцкага цэнтру «Бюро Медыя» здабылі сотні дакументаў, якія праліваюць святло на працу агентаў расейскага ўплыву ў Беларусі.
Падрабязнасці глядзіце ў праграме «Аб'ектыў».👈
✌️ Смутак, боль і салідарнасць: 21 траўня Дзень палітвязня
Пікеты, марафоны, вечарыны памяці – беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень палітвязня.
Ён праводзіцца 21 траўня ў памяць Вітольда Ашурка – палітвязня, які ў гэты дзень загінуў у шклоўскай калоніі чатыры гады таму. Галоўная мэта – вызваленне палітвязняў.
Рэпартаж у працяг тэмы глядзіце ў праграме "Аб'ектыў".
🇱🇻 Латвія вытраціць больш за 30 млн еўра на мадэрнізацыю трох пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю і РФ
У Памежнай ахове гэтай краіны «Белсату» расказалі, што абыйдзецца без закрыцця КПП «Патэрніекі», які збіраюцца абнавіць.
📍Чытайце болей па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Дзень беларускіх палітвязняў. У якім стане яны знаходзяцца і чым мы можам ім дапамагчы?
🔸 Нараджальнасць у Беларусі ўпала амаль удвая. У чым прычыны?
🔸 МАРГ зладзіў правяранні ў крамах і выявіў, што аптовыя сеткі рэкламавалі «растэрміноўку», якая насамрэч была банкаўскім крэдытам пад 0,0001%. Навошта гэта рабілася? Колькі пераплачваў пакупнік?
🔸 Як і хто фінансуе «рускі мір» у Беларусі?
🔸 Што рабіць, каб палітвязні не паміралі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
❓ Ці выбіраў князь Уладзімір рэлігію, як пра гэта пішуць у падручніках?
❓ Чаму ён выбраў Канстанцінопаль?
❓ Адкуль прыйшло хрысціянства на беларускія землі?
🧐 Разбіраемся, што праўда, а што выдумкі ў гісторыі хрышчэння Русі ў новым выпуску праграмы «Вусы Скарыны».
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🥷 Новыя атакі на бізнес – навошта Лукашэнка гэта робіць?
«Раскулачванне» прадпрымальнікаў – адзін з улюбёных заняткаў былога старшыні саўгасу «Гарадзец». У гэту «забаўку» ён перыядычна гуляецца цягам усіх гадоў свайго «прэзідэнцтва».
Што ўдарыла яму ў галаву гэтым разам? Ды ці магчыма ўвогуле весці бізнес у Беларусі і не быць лаяльным да клану Лукашэнкі?
👀 У новым выпуску праграмы «Двубой» тэму абмяркоўваюць блогер Арцём Шапараў і журналістка Вольга Лойка. Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
▪️4 гады без Вітольда Ашурка
У гэтую сумную гадавіну прапануем вам паглядзець нашае старое відэа, прысвечанае палітвязню, які так і не дажыў не толькі да вызвалення Беларусі ад лукашызму, але і да ўласнага вызвалення з няволі.
Вітольд Ашурак пайшоў з жыцця 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі.
💘 Сапраўдная бусліная Санта-Барбара
Як паведамляе канал «Дзікая прырода побач», у Клецкім раёне чорны бусел зноў вярнуўся да белай бусліхі, якая сядзіць на яйках.
Паглядзіце, што адбываецца!
☝️У Польшчы распачалі крымінальную справу па факце аварыі беларускага аўтобуса каля аэрапорту Шапэна
Здарэнне адбылося каля трох тыдняў таму, у ім пацярпелі беларусы і ўкраінцы. На шчасце, ніхто не загінуў.
📍Вось што расказалі «Белсату» ў паліцыі Варшавы
💁🏻♂️ Індыя і Пакістан, што стаяць на мяжы вайны, адначасова пакажуць сваю вайсковую тэхніку на выставе ў Менску
Гаворка пра «MILEX-2025», дзе таксама прэзентуюць публіцы навінкі свайго ўзбраення Расея, Кітай ды Іран. Ну і Беларусь, вядома ж.
📍Болей інфармацыі шукайце на сайце
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі ў гадавіну смерці Вітольда Ашурка
🔻Тым часам «Наша ніва» піша пра смерць яшчэ аднаго палітзняволенага. Гэта адбылося яшчэ ў студзені
🔻Рэжым Лукашэнкі адмаўляе, што выкарыстоўвае мігрантаў у сваіх мэтах
🔻Еўразвяз дасылае Лукашэнку чарговыя сігналы. А яшчэ здымае эканамічныя санкцыі з Сірыі
🔻На Клеччыну завітаў чорны бусел
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🚗 Беларусы болей не змогуць рээкспартаваць аўтамабілі з Грузіі
Раней мясцовы ўрад увёў забарону на рээкспарт легкавікоў ды спецтэхнікі ў Беларусь і Расею, аднак можна было вывозіць іх у трэція краіны.
📍Тлумачым, што змянілася