belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💬 «Можа, гэта быў планавы візіт, але, імаверна, гэта і пэўны мэсідж»

Пакуль міністр абароны Украіны быў у Стамбуле, ягоны расейскі калега – у Менску. Чаму так? 🤔

📍Разбіраемся з экспертам

Читать полностью…

Белсат

🥶 Беларусы ўсё чакаюць, калі травень перастане «касіць» пад лістапад

Такога халоднага трэцяга месяца вясны не памятаюць нават беларусы старэйшага пакалення. Тэмпература па начох неаднойчы апускалася ніжэй за нуль, удзень былі і дождж, і снег, і халодны вецер. Што адбываецца?

📍Чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Беларусы маюць намер абскарджваць пастановы міграцыйных органаў Грузіі пра адмову ў прытулку

Мясцовыя суды і міграцыёнкі, паводле праваабаронцаў, не разумеюць усю сур'ёзнасць кепскай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Дакументы, што пацвярджаюць пераслед на радзіме, трэба перакладаць на грузінскую мову, а гэта справа нятанная.

📍Чытайце наш вялікі матэрыял па тэме

Читать полностью…

Белсат

📍У Тыране адбылася кароткая сустрэча Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Зяленскага

На саміце, які адбываецца ў сталіцы Албаніі, Ціханоўская сядзела за адным сталом з лідарамі паўсотні краінаў і міжнародных арганізацыяў.

🔍 Падрабязней чытайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

☝️У Стамбуле адбыліся перамовы дэлегацыяў Украіны і РФ

Яны працягваліся менш як дзве гадзіны. Цяпер бакі ўзялі паўзу. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якая паступае ад набліжаных да ўдзельнікаў перамоваў людзей, расейскі бок патрабаваў поўнага вываду ўкраінскіх войскаў з тэрыторый Херсонскай, Запарожскай, Данецкай ды Луганскай абласцей.

У некаторых крыніцах паведамлялася пра тое, што перамовы адбываюцца праз перакладчыка. Пазней гэта абверглі: сцвярджаецца, што перамовы ішлі па-расейску, а перакладчык не быў задзейнічаны.

📷 Фота: МЗС Турцыі

Читать полностью…

Белсат

🤑 У Беларусі істотна вырас аб'ём наяўных грошай у абарачэнні. І тут ёсць свая небяспека

Тлумачым, чаму гэтая на першы погляд бяскрыўдная сітуацыя можа разганяць інфляцыю.

📍Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📚 Публіка пабачыла супольную кнігу беларускага і польскага філосафаў пра падзеі 2020 года

«Беларуская "рэвалюцыя годнасці" 2020 года, як і польская «рэвалюцыя салідарнасці», – феномены, безумоўна вартыя асэнсавання ў параўнальнай перспектыве», – зазначаюць аўтары.

☝️Наш карэспандэнт пабываў на прэзентацыі кнігі. Матэрыял з мерапрыемства знойдзеце вось тут

Читать полностью…

Белсат

🌚 «Асудзяць, як Піначэта»: супраць Лукашэнкі і ягоных хаўруснікаў стварылі Міжнародны трыбунал

Пад спецыяльны трыбунал Рады Еўропы пойдзе не толькі Лукашэнка з вайсковым кіраўніцтвам, але і цывільныя чыноўнікі.

Трыбунал створаны за ваенныя злачынствы супраць Украіны, і доказы ўжо збіраюцца ў Гаазе. Але Лукашэнку і ягоных памагатых чакае адказнасць не толькі за ваенныя, але і за злачынствы супраць беларускага народу і чалавечнасці.

🤔 Ці магчыма гэта ў рэальнасці, калі і як адбудзецца пакаранне? Адказ на гэтыя ды іншыя пытанні – у праграме Сяргея Пелясы «ПраСвет»

Читать полностью…

Белсат

☝️У «Воўчых норах» памёр 50-гадовы зняволены. Прычынаю мог стаць каронавірус

Напрыканцы красавіка праваабаронцам @MAYDAYMog стала вядома пра тое, што вязні сумнавядомай івацэвіцкай калоніі хварэюць на COVID-19 цэлымі атрадамі. Лекавалі іх пры гэтым толькі парацэтамолам. Сітуацыя ў нейкі момант стала настолькі крытычнай, што зняволеныя адважыліся паведаміць пра эпідэмію на волю, бо ўжо тады (каля двух тыдняў таму) існавала сур'ёзная пагроза таго, што нехта можа памерці.

Пра памерлага вядома няшмат. Гэта 50-гадовы мужчына, на волі ў яго засталася сям'я. Праваабаронцы не ўдакладняюць, ці быў ён асуджаны па палітычных матывах.

Читать полностью…

Белсат

🔹Перамовы ў Стамбуле: калі ўсё пойдзе паводле плану, дэлегацыі РФ і Украіны сустрэнуцца сёння

Папярэдне сустрэчу прызначылі на 12:30 мясцовага часу (супадае з беларускім).

Пры гэтым чаканні ад гэтых перамоваў невысокія. Дзяржсакратар ЗША адзначыў, што ўзровень расейскай дэлегацыі «не паказвае на магчымасць дасягнення прарыву».

📍Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

😡«Супрацоўнік авіякампаніі сказаў: «Як ты сюды трапіў без пашпарту?»

Беларус Ян жыве ў Польшчы і мае польскі падарожны дакумент замежніка. Нядаўна ён збіраўся ляцець у Грузію, але супрацоўнікі авіякампаніі WizzAir не пусцілі Яна на борт самалёту, а дакумент назвалі «проста паперкай».

У нашым артыкуле распавядаем, што адбылося, ці законна гэта і што рабіць у такіх выпадках. Пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Бульба з’явілася, пазнікала якасная цыбуля

Чаму ў Беларусі не стае гародніны?

🔸Эканоміка, заробкі і кошты ў Беларусі будуць расці хутчэй

Распавядаем прагнозы даследчага цэнтру BEROC.

🔸Ягораў: Гэта «стратэгія тысячы канферэнцыяў»

Што не так з Каардынацыйнаю радаю?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😳 «Сацыяльна небяспечная сям'я» – за «падабайку» у інтэрнэце

Змяншэнне шлюбаў і нараджальнасці, павелічэнне дзяцей-сіротаў і сацыяльна-небяспечных семʼяў – такое становішча ў Беларусі сёння.

Адмыслоўцы кажуць, што ў пералік нядобранадзейных семʼі патрапляюць, у тым ліку, праз палітычную пазіцыю: статус «сацыяльна небяспечнай» сямʼю могуць прызначыць нават за «лайк» у інтэрнэце.

Падрабязней глядзіце ў праграме «Абʼектыў. 👈

Читать полностью…

Белсат

☝️Больш за ўсё працаўнікоў гіне ў сельскай гаспадарцы

Не адстае будаўніцтва і прамысловасць. Так, толькі летась на сваіх працоўных месцах загінулі 105 чалавек.
Улады ганарацца: гэтая колькасць – «гістарычны мінімум» за часы Рэспублікі Беларусь.

Больш глядзіце ў праграме «Аб'ектыў».👈

Читать полностью…

Белсат

📍«Мігранцкія хронікі»: у польскім памежным аўтамабілі выбілі шыбы, а ўлады РБ раптам вырашылі дэпартаваць студэнтаў з Самалі за іхны намер патрапіць у Еўразвяз

Самалійцам яшчэ і ўляпілі забарону на ўезд у Беларусь тэрмінам на 5 гадоў (нешта падказвае, што гэта іх не надта засмуціла).

👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Так званыя сілавікі дабраліся да «Еўраопту»

🔸 Галоўчанка рэкамендуе ўкладаць грошы ў золата

🔸 Чарговая смерць вязня, цяпер у івацэвіцкай калоніі

🔸 Як праходзяць перамовы ў Стамбуле

🔸 Зяленскі і Ціханоўская сустрэліся ў Албаніі

🔸 Пагоня і смерць, страшны выпадак з удзелам міліцыянтаў у Магілёве

🔸 Гімнастцы Вользе Корбут – 70 гадоў

🔸 Рэпартаж з кніжнага кірмашу ў Варшаве

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

Ого, бачылі калі-небудзь столькі буслоў адразу?

Беларус заўважыў гэтых птушак у вельмі незвычайным для іх месцы.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Памежнікі знайшлі ў Верхнядзвінскім раёне цела мёртвай жанчыны

Дакументаў і асабістых рэчаў у яе не выявілі. Хутчэй за ўсё, гэта замежніца, якая планавала нелегальна патрапіць у Еўразвяз.

📍Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤸‍♀️ Пра гэтую гарадзенку здымалі фільмы і называлі па ўсім свеце «Цуд з касічкамі»

Сёння 70 год Вользе Корбут – нашай знакамітай гімнастцы.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😲 Як думаеце, хто ўсталяваў рэкорд у збіранні кубіка Рубіка?

Глядзіце відэа, і будзеце здзіўленыя!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці сапраўды партызаны ў Беларусі знішчылі паўмільёна нацыстаў?

Лічба выглядае фантастычнаю. Асабліва калі ўлічыць, што акупантаў у рэальнасці на беларускай тэрыторыі было прыкладна ўдвая менш.

Не ставячы пад сумнеў гераізм партызанаў падчас пэўных аперацыяў, паспрабуем усё ж паглядзець на іхную дзейнасць у Беларусі аб'ектыўна і адкінуўшы традыцыйныя савецкія «прыпіскі».

👀 Глядзіце свежы выпуск «Міфаў вайны» са Змітром Міцкевічам на канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 16 траўня

Еўра вярнуў сабе страчаныя ўчора тры капейкі, долар падрос нязначна, а расейскі рубель пайшоў уніз.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻У Магілёве мужчына напаў з нажом на супрацоўніка міліцыі

🔻Маскі-шоу ў офісе «Еўрагандлю» – кампаніі, якая валодае сеткаю «Еўраопт»

🔻Пажар на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце

🔻У Беларусі ўпершыню выпусцяць інвестыцыйныя манеты з каштоўных металаў на айчынных магутнасцях

🔻Сталі вядомыя ўсе краіны-фіналісткі сёлетняга Еўрабачання

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

⚽️ «350 асобаў слухалі футбол на беларускай мове»

Саша Івулін расказаў, як пачаў каментаваць футбол па-беларуску ды пра родную Оршу – горад Караткевіча і трох турмаў.

👀 Глядзіце цалкам у праграме «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😊 Мамы такія мамы

На іх усё трымаецца!

Читать полностью…

Белсат

🫤 МЗС Беларусі выказаўся за дыпламатычныя перамовы паміж Украінай і Расеяй

У заяве міністэрства напісана:

«Расея і Украіна – гэта не проста нашы суседзі, гэта брацкія нам дзяржавы. Беларусь заўсёды паслядоўна выступала за адкрыты і прамы дыялог. Мы перакананыя, што толькі дыпламатычныя перамовы могуць стаць эфектыўным інструментам пошуку рашэнняў і ўмацавання стабільнасці ў нашым рэгіёне».


Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 15 траўня

✔️Перамовы РФ і Украіны ў Стамбуле так і не адбыліся. Цэлы дзень абодва бакі абменьваліся заявамі

✔️Добрая навіна: бульба з горам папалам вярнулася ў беларускія крамы. Але ёсць і дрэнная

✔️Адпомсціў за прыяцеля. Жыхар Баранавічаў спаліў машыну супрацоўніка ўнутраных войскаў МУС

✔️Акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі адбудуцца ў еўрапейскіх гарадах

✔️Памятаеце літоўца, які сябраваў з прапагандысткай Лебедзевай ды зліваў ёй інфармацыю? Віленскі суд пакінуў вынесены яму вырак у сіле

✔️Пацікавіліся, што зменіцца ў дзейнасці Каардынацыйнай рады разам з абраннем новага спікера

✔️За 10 гадоў колькасць беларускіх школьнікаў, якія навучаліся на беларускай мове, упала на траціну

✔️Літва плануе ўводзіць супраць РФ і РБ свае нацыянальныя санкцыі, а не толькі далучацца да агульнаеўрапейскіх

✔️На Жлобінскім мясакамбінаце расказалі, чаму паставілі ў горадзе дзіўную скульптуру «сасіскі-канібала»

#рэпрэсіі:

▫️Затрыманыя топ-менеджары кампаніі, што валодае сеткаю крамаў «Еўраопт»

▫️Сталі вядомыя некаторыя дэталі рэпрэсіяў супраць аўтараў беларускай Вікіпедыі

▫️Прызначылі дату судовага паседжання па крымінальнай справе Ніны Багінскай

▫️Facebook-старонку «ZMAGAR Association of Belarusians In The USA» дадалі ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Читать полностью…

Белсат

🧡 Гэтае добрае відэа пра выратаванне дзядулі завірусілася ў TikTok

Паказваем і вам!

Читать полностью…

Белсат

😨 Ого!

Проста паглядзіце, што інжэнер з Японіі робіць са звычайнага кардону ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🥲 Мы плакалі, калі рабілі гэтае відэа

Амерыканскі фермер зладзіў для парсюкоў сапраўдную забаву 🕺

Паглядзіце, навошта ён гэта рабіў ☝️

Читать полностью…
Подписаться на канал