Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💬 «На сёння гэта для Лукашэнкі – варожы сімвал, які пагражае ягонай уладзе»
Чаму на парадзе ў Маскве самаабвешчаны кіраўнік Беларусі не стаў апранаць георгіеўскую стужку? Дзе тая мяжа, якую Лукашэнка не дасць перакрочыць «русскому миру» ў Беларусі (ды ці існуе яна ўвогуле)?
На тэму псеўдабратэрскіх стасункаў Лукашэнкі і Пуціна у свежым выданні праграмы «Двубой» дыскутуюць Віталь Рымашэўскі і Вячаслаў Сіўчык.
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Памерла былая палітзняволеная Тамара Каравай
🔸 Беларусы будуць плаціць за камунальныя больш. Урад анансаваў спыненне дафінансавання
🔸 Дзяржаўныя карпарацыі – урад плануе аб’яднанне прадпрыемстваў
🔸 30 гадоў першаму рэферэндуму Лукашэнкі. Катастрафічныя наступствы для краіны
🔸 Папа Леў ХIV сустрэўся з дэлегацыяй беларускіх грэка-каталікоў
🔸 Беларусы сабралі сродкі на лекаванне Святланы Курс за некалькі гадзінаў
🔸 Перамовы ў Стамбуле. Ці прыедзе Пуцін?
🔸 Міністры краінаў Рады Еўропы гаварылі ў Люксембургу пра трыбунал для Пуціна і Лукашэнкі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📮У Беларусі з'явіцца адзіная база звестак пра паштовыя пасылкі
Жыццё яна спросціць перш за ўсё не звычайным грамадзянам, а супрацоўнікам сілавых структураў. Яны і цяпер могуць адносна лёгка атрымаць доступ да пасылак, а новы законапраект закліканы прыбраць апошнія перашкоды.
📍Падрабязнасці шукайце па спасылцы
😨 У Горадні адкрыўся «партал у пекла» – туды праваліўся цяжкавік
Пра здарэнне піша autogrodno.by. Папярэдне, яму ў мікрараёне Грандзічы выкапаў экскаватар – тут вяліся земляныя працы.
Пазней да ямы сталі па чарзе пад'язджаць самазвалы, каб вывозіць грунт. Першы з іх сваю порцыю вывез без эксцэсаў, а вось пад другім раптам правалілася зямля ды яго сцягнула ў катлаван.
🔸Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Люксембургу з шэрагам еўрапейскіх чыноўнікаў
Сярод іх – прэзідэнт Парламенцкай асаблеі Рады Еўропы Тэадорас Русопулас.
📍Чытайце болей па спасылцы
🥴 А вось такі «шэдэўр» з'явіўся ў Жлобіне
Так шмат пытанняў і так мала адказаў...
Напрыклад, ці лічыць канібалізмам сасіску, што смажыць сасіску 🤔
Паглядзіце!
💱 Курсы валютаў 14 траўня
Еўра рэзка падскочыў (дадаў амаль 7 капеек). Долар і расейскі рубель таксама падраслі, але не так заўважна.
#курсывалютаў
◽️Сёння палітвязню Уладзіміру Мацкевічу спаўняецца 69 гадоў
Гэта ўжо чацвёрты дзень народзінаў, які філосаф, метадолаг, грамадскі дзеяч і наш калега сустракае за кратамі.
Спадару Уладзіміру прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «абразу Лукашэнкі», «стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем» і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Чыноўнікі могуць увесці аплатны адпачынак для татаў пры нараджэнні дзіцяці
🔻За дзень да перамоваў у Турцыі: ці прыляціць Пуцін?
🔻Беларусаў дапусцілі да адбору на зімовую Алімпіяду
🔻Польшча і Украіна – у фінале «Еўрабачання»
🔻Праверкі і выяўленыя парушэнні на беларускіх рынках
🔻Беларусы скарзяцца на холад у кватэрах – новы трэнд у TikTok
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔍 Прымяраем папулярны ў свеце чэлендж на Беларусь
Гаворка пра спробу пражыць пэўны адцінак часу на 100 адзінак пэўнай валюты. Блогеры па ўсім свеце здымаюць падобныя відэа ўжо не першы год. У нас будзе не відэа, а тэкст – але ад таго не менш цікава.
👀 Чытайце па спасылцы, што атрымалася
Зяленскі назваў тэмы, якія падыме на перамовах з Пуціным
Калі прэзідэнт Расеі прыляціць у Стамбул 15 траўня, то прэзідэнт Украіны збіраецца абмеркаваць з ім абмен усіх палонных і спыненне агню.
«Калі Пуцін не прыедзе, гэта будзе выглядаць для яго як поўнае паражэнне», – сказаў украінскі лідар.
Паводле Зяленскага, толькі знешнія пасярэднікі могуць гарантаваць выкананне ўсіх дамоўленасцяў, бо расейцы не будуць давяраць украінцам, а украінцы – расейцам. Такім пасярэднікам можа быць Трамп.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Каардынацыйная рада выбірае новага спікера
На пасаду зніклай Анжалікі Мельнікавай прэтэндуюць Арцём Брухан і Аляксандр Кныровіч. Што яны прапануюць і як бачаць працу КР далей – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Як за год змяніліся цэны на бульбу ў Беларусі і ў суседзяў?
Прайшліся па рынках Менску, Вільні і Варшавы, і параўналі, колькі каштуе бульба, цыбуля, агуркі ды іншыя прадукты. Сабралі ўсё ў цікавую інфаграфіку – глядзіце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Еўразвяз выставіў ультыматум Пуціну
Лідары ЕЗ разам з Украінай заявілі: або неадкладнае спыненне агню, або новыя эканамічныя санкцыі. Як Еўразвяз збіраецца ціснуць на расейскую эканоміку і чаму Вугоршчына не зможа ім перашкодзіць – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
🙏 «Яна заўсёды ўсміхалася, нават не зважаючы на хваробу».
Так узгадвае былую палітзняволеную Ганну Кандраценку, якая памерла праз паўгода па выхадзе з турмы, яшчэ адна былая палітзняволеная Антаніна Канавалава.
Пачуццямі пра сустрэчы ў турме і пра выхад на волю яна падзялілася ў праграме «Студыя Белсату». Паслухайце.👈
У Беларусі будуць змагацца з «іншадумствам» сярод крызіс-менеджараў. А з карупцыяй — не
Улады Беларусі змяняюць правілы атэстацыі кіраўнікоў, якія кіруюць прадпрыемствамі падчас банкруцтва. Аднак замест крокаў да прафесіяналізму — новыя рычагі для пазбаўлення працы «няправільных» спецыялістаў.:
Калі знойдзецца такі [апазіцыйна настроены антыкрызісны кіраўнік. – рэд. belsat.eu], то мы яму яшчэ і атэстат анулюем.
Каардынацыйная Рада абірае замену Мельнікавай❌✅
🗳КР выбірае новага спікера — пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай за пасаду змагаюцца Арцём Брухан і Аляксандр Кныровіч.
Кандыдаты сустрэліся для дэбатаў у эфіры «Белсат».
Так кандыдаты каментуюць скандал са знікненнем Мельнікавай разам з грашыма:
🔹 Брухан — заклікае не спяшацца з ацэнкамі, чакае расследавання, выступае за юрыдычную рэформу КР.
🔹 Кныровіч — называе сітуацыю крадзяжом, вінаваціць кіраўніцтва КР і Латушку.
Што яшчэ яны прапануюць і як ацэньваюць апошнія скандалы вакол КР — чытайце ў нашым артыкуле.
🥹 Паглядзіце, якая кранальная гісторыя з Барысаўскага раёна
Шануйма нашую прыроду, сябры!
🚘 Падобна, Geely хоча цалкам захапіць беларускі аўтамабільны рынак
З гэтай мэтаю кампанія прапаноўвае чыноўнікам увесці шэраг абмежаванняў. І яны, хутчэй за ўсё, такі будуць уведзеныя.
👀 Пра што гаворка? Разбіраемся ў нашым матэрыяле, пачытайце!
«Кайфова чуць ад беларусаў і ўкраінцаў „гэта як дома“»
Як пачуваецца легендарны менскі бар «Банкі-бутэлькі» ў Варшаве?
Пагаварылі з уладальнікам бара Андрэем Жуком пра гісторыю з’яўлення бара. Што натхняе і дае сіл у працы на новым месцы, а што стала нечаканым і нязвыклым?
🔍 Больш цікавага на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔸Былі часы, калі належнае гістарычнаму гербу Беларусі аддавалі нават лукашэнкаўцы
18 гадоў таму ў гэты самы дзень Савет міністраў РБ надаў «Пагоні» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такі статус яна захоўвае і цяпер, хоць па факце за згаданы герб (у тым ліку ў выглядзе тату) можна сесці на содні ці атрымаць вялікі штраф.
Варта таксама ўзгадаць, што роўна 30 гадоў таму (14 траўня 1995-га) адбыўся рэферэндум, які пазбавіў «Пагоню» і бела-чырвона-белы сцяг статусу дзяржаўных.
👀 Раз ужо з'явілася нагода, прапануем вашай увазе перагледзець прысвечаны беларускай геральдыцы выпуск «Вусоў Скарыны», а яшчэ пачытаць матэрыял пра карані «Пагоні» ды ейнае выкарыстанне на былых землях ВКЛ.
🇪🇺 Чыноўнікі Еўразвязу ўхвалілі новы пакет антырасейскіх санкцыяў. Аднак ужо самі прызнаюць, што гэтага недастаткова
«Мы ўнеслі ў спіс яшчэ 189 суднаў ценявога флоту, каб нацэліцца на расейскі энергетычны экспарт», – заявіла прэзідэнтка Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.
👀 Глядзіце болей на нашым сайце
💁🏻♂️ Тэма пераезду наймітаў ПВК Вагнэра ў Беларусь зноў стала актуальнаю
Як сцвярджае тэлеграм-каналу «ВЧК-ОГПУ», кантынгенту «вагнераўцаў», што цяпер знаходзіцца ў Афрыцы, абяцаюць вывад у нашу краіну.
📍Падрабязнасці шукайце на старонцы
🐀 Пацучыная ферма ў Заслаўі выйшла з-пад кантролю
Давялося разбірацца валанцёрам – паглядзіце!
А мы хочам нагадаць, што хатнія гадаванцы – гэта не толькі радасць, але і адказнасць🙏
💬 «Нацыя пераможцаў не скуголіць наконт бульбы»
Прапагандысты Азаронак і Пуставы нязграбна пераконваюць беларусаў перастаць перажываць праз дэфіцыт галоўнай айчыннай гародніны.
Ад аднаго паступіла прапанова «меней жэрці», ад іншага – «узяць рыдлёўку і ўскапаць».
📍Болей крынжу сабралі па спасылцы
💬 «Cпрыяць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця». Чыноўнікі яшчэ больш «нармалізуюць» гідаў
Вывучылі новую пастанову Міністэрства спорту і турызму, згодна з якой у беларускіх экскурсаводаў застаецца яшчэ меней свабоды падчас выканання сваёй працы.
📍Чытайце на сайце
◾️ Пайшла з жыцця былая палітзняволеная Тамара Каравай
Ёй было ўсяго 45 гадоў.
Раней жанчыне прысудзілі два гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку». Паводле праваабаронцаў, яна проста паставіла лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам.
20 жніўня 2024 яе памілавалі. Тамара выйшла на волю на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін.
Афіцыйная прычына смерці – не вытрымала сэрца. Апошні раз жанчына зʼяўлялася ў сацсетках 23 красавіка 2025 года.
❤️ Беларусы сабралі за ноч 10 тысяч долараў для лекавання Святланы Курс
Збор дагэтуль працягваецца.
Нагадваем, у Святланы, аўтаркі вядомай аповесці «Па што ідзеш, воўча?», знайшлі сур’ёзную хваробу – рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы. Яна папрасіла беларусаў дапамагчы ёй у барацьбе з хваробаю. Адмысловы збор быў арганізаваны на BYSOL.
Хоць лекаванне ў асноўным бясплатнае, грошы патрэбныя на бытавыя выдаткі: аплату паездак у медычныя ўстановы, у тым ліку ў іншыя гарады, медыкаменты і іншае.
💥 #галоўнае за 13 траўня
✔️ Расею афіцыйна прызналі адказнай за катастрофу рэйса MH17
✔️ У Польшчы затрымалі беларуса, які трымаў у хаце вялікую партыю выбухоўкі
✔️ Чаго чакаць ад Еўрабачання-2025
✔️ Каманда маладзёнаў здыме ў Вільні драму пра Беларусь 2022
✔️ «Месяц Маябарь» — Беларусы рэагуць на анамальны холад
✔️ Каардынацыйная Рада абірае замену Мельнікавай. Дэбаты
✔️ У Беларусі будуць змагацца з «іншадумствам» сярод крызіс-менеджараў
✔️Зянковіч: у 2022–2023 гадах была спроба замаху на Лукашэнку. Белсат праверыў
❗️Махляры прыдумалі новую схему, каб выманьваць грошы ў аўтамабілістаў
#рэпрэсіі
▫️Забралі дачу, агарод, палову пенсіі, а цяпер — жыццё? Крымінальная справа Ніны Багінскай можа трагічна скончыцца
😎 Павел Латушка: чальцам Кардынацыйнай Рады пагражаюць спецслужбы Лукашэнкі
Пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення заявіў падчас праграмы «Студыя Белсат».
Хто адказны за знікненне Анжалікі Мельнікавай разам з грашыма, якія кандыдаты адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах новага спікера і іншыя вострыя тэмы прагучалі ў нашым жывым эфіры. Слухайце усю размову тут.
😼 Гэта не проста коцік, а сапраўдны рэкардсмен
Паглядзіце, што ён умее☝️
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Каб патрапіць да траўматолага – чарга ад 4й раніцы. Чаму нягледзячы на шматлікія захады ўладаў, сітуацыя з дэфіцытам лекараў толькі пагаршаецца?
🔸Раптоўны рост інфляцыі і коштаў у Беларусі
🔸Абмяркуем з Паўлам Латушкам выбары на пасаду старшыні КР на фоне скандалу са скрадзенымі сродкамі Мельнікавай
🔸Пра яшчэ адну смяротную ахвяру рэпрэсіяў – палітзняволеную Ганну Кандраценка пагаворым з былой палітзняволенай Антанінай Канавалавай
🔸Расея прызнаная адказнай за знішчэнне над Данбасам грамадзянскага рэйса MH17. Якія наступствы для Масквы?
🔸За каго заўзець беларусам на Еўрабачанні 2025 і хто з нашых музыкаў мог бы годна прадставіць краіну?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/wK7Uxz6foNs