Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🗺 Беларускае Панямонне — гэта скрыжаванне гандлёвых шляхоў і розных культур
Беларусы, палякі, літоўцы, татары, габрэі — усе яны пакінулі свой след у строі Панямоння. Гэтая культурная сумесь нарадзіла ўнікальную моду, дзе кожны элемент — ад кашулі да гарсэта — мае глыбокі сэнс 💃
Што насілі нашыя продкі напрыканцы XIX — пачатку XX стагоддзя? Чым адрознівалася мода моладзі ад убрання сталых людзей?👗
👀 Кацярына Ваданосава і ейная праграма «Нітка Зорка» зноў спяшаюцца пагрузіць вас у свет гістарычнай моды 👇🏻
🔴 БСДП (Грамада) прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»
Нагадаем, што яшчэ 20 верасня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі вынес рашэнне аб ліквідацыі БСДП (Грамада).
#рэпрэсіі
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаго чакаць ад перамоваў аб замірэнні ва Украіне
🔸Новыя падрабязнасці ў справе зніклай Анжалікі Мельнікавай
🔸Лукашэнка праводзіць перамовы з генсекам В’етнаму
🔸Мінтранспарту прапаноўвае ўсталяваць камеры відэаназірання ва ўсім грамадскім транспарце
🔸ЗША і Кітай дамовіліся ўвесці мараторый на значнае павышэнне імпартных тарыфаў ува ўзаемным гандлі
🔸Голас «Белсату» у Радзе Еўропы
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/BvELIh1l67w
😢Цэнтр беларускай салідарнасці спыняе прававую дапамогу праз брак фінансаў
ЦБС працягвае шукаць фінансы для аднаўлення дзейнасці, але працэс няпросты.
Каманда працягне займацца адукацыйнымі праектамі для дыяспары🥹
🇩🇪Нямеччына прагразіла дадатковымі санкцыямі, калі Расея сёння не спыніць агонь
Прадстаўнік нямецкага ўраду Штэфан Карнеліус заявіў, што ў Берліне чакаюць рашэння Масквы да канца дня: «Час пайшоў. У нас засталося 12 гадзін»
Нямеччына чакае ад Расеі неадкладнага замірэння, а пасля гатовасці да перамоваў. Украіна гатовая. Зараз зразумела: Расея мусціь зрабіць крок насустрач
😲 Не, гэта не новы баявік
Цяжка паверыць, але гэтак ратуюць сады.
Тлумачым, што адбываецца, паглядзіце!
🥶 Дарэчы, і на гэтым тыдні травеньскага цяпла чакаць не варта. Белгідрамет прагназуе халоднае надвор'е, начныя замаразкі ды моцныя дажджы.
Андрэй Горват выдаў новую кнігу
Новая кніга «ДОМ» прысвечаная Нараўлянскаму палацу Горватаў, які аўтар спрабаваў аднавіць і стварыць там культурную прастору.
Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з маёй асабістай гісторыяй. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
🌪 У Беларусі зноў заўважылі з'яву, падобную да смерчу
Што гэта такое насамрэч і чаму ўсё часцей яны зʼяўляюцца ў нашай краіне, распавядаем у нашым відэа.
💱 Курсы валютаў 12 траўня
Долар страціў 2.3 капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель дадаў 2.5 капейкі.
#курсвалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Трое содняў у чарзе – катастрафічная сітуацыя на беларуска-польскай мяжы
🔻Зяленскі выклікаў Пуціна ў Турцыю
🔻Замест спынення агню – новыя атакі БПЛА па Украіне
🔻Праз год пачнуць будаваць кальцавую, чацвёртую галінку сталічнага метро
🔻Пажар у будтрэсце ў Воршы
🔻Беларуская нафтавая вышка развалілася ў Расеі
🔻Беларусы саступілі зборнай Бразіліі ў фінале ЧС па пляжным футболе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🥔🔍Вінаватыя ў знікненні бульбы знойдзеныя!
Марг Беларусі знайшоў вінаватых, і гэта не «беглыя».
Увогуле навіны пра знікненне бульбы ў Беларусі падобныя на сюр. Бо ўлады кажуць, што запас бульбы ёсць. Пры гэтым па краіне былі арганізаваныя праверкі па яе наяўнасці.
У выніку, стала крайняй усяго адна фермерская гаспадарка❗️
Высветлілася прычына пажару на свідравой устаноўцы «Беларуснафты»
Паводле следчых прычынай пажару стала парушэнне правілаў бяспекі супрацоўнікамі.
У выніку здарэння пацярпелі трое працаўнікоў, а сама знішчаная буравая вышка каштуе $10-30 млн.
🚇 Кальцавую лінію метро ў Менску пачнуць будаваць ужо налета. Якой яна будзе?
Пра гэта распавёў галоўны інжынер прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў.
Паводле яго, новая лінія метро будзе складацца з 17 станцый, 6 з іх будуць утвараць перасадачныя вузлы са станцыямі астатніх лініяў.
👆Плануецца, што чацвёртая лінія стане кальцавой з наступнымі станцыямі: Цівалі, Альшэўская, Вяснянка, Старавіленская, Кіеўскі сквер, парк Сяброўства Народаў, Політэхнічная, Дом друку, Платонава, Уральская, Даўгабродская, аўтавакзал Усходні, Козырава, Праспект Міру, Лакаматыўная, Берасцейская, Тучынка.
Добрага панядзелку, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
⭕️ «Разбуральная гульня»
Чаму Пуцін адмаўляецца ад 30-дзённага замірэння?
⭕️ Клуб Дзмітрыя Лукашэнкі збірае сотні мільёнаў карупцыйных долараў – расследаванне «BELPOL»
«Белсат» пераказвае выкрытую схему.
⭕️ «У маім жыцці не было нічога лішняга»
Гісторыя актывісткі і былой лекаркі Кацярыны Марэцкай.
#штопачытаць
❗️Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Беларусі няма бульбы. Ці толькі зрабіў выгляд?
❗️Чаму 15 мільёнаў пайшло на парад, а ветэранам дасталіся крошкі?
❗️Аб'ёмы продажу новых аўтамабіляў у Беларусі працягваюць падаць
Свежы выпуск праграмы «Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам – ужо на канале «Белсат NEWS»!
👀 Глядзіце проста цяпер
🤨 Знайшоўся галоўны фанат «Зорных войнаў»
Паглядзіце, што ён зрабіў ☝️
🇺🇸🇺🇦Трамп можа прыляцець на мірныя перамовы Зеленскага і Пуціна.
«Я думаў пра тое, каб паляцець туды. Я не ведаю, дзе буду ў чацвер — у мяне так шмат сустрэч, але я сапраўды разглядаў магчымасць паляцець
🎬 «Пан Зубр: Волат і Брэст памерлі героямі, а Пацук трапіў у КДБ…»
🟥 Пан Зубр нарадзіўся ў Менску. Дзяцінства правёў у дварах. Да пэўнага моманту сітуацыя ва Украіне не цікавіла хлопца, пакуль ягоны сябра не паказаў, як збіваюць студэнтаў на Майдане. Як толькі надарылася магчымасць, наш герой вырушыў туды.
🟥 Калі быў захоплены Крым, хлопец пастанавіў бараніць Украіну. Вось ужо адзінаццаты год беларускі добраахвотнік ваюе.
🟥 У гэтым выпуску ён раскажа, як пачыналася ягоная поўнамаштабная вайна і як ён абараняў Кіеў.
🟥 Разам са здымачнай групай Пан Зубр наведае мясцовых жыхароў. Падрабязней – у новым выданні праекту «Ваяры і валанцёры».
❗️«Кіберпартызаны» даведаліся лёс грошай фонду Мельнікавай
«Кіберпартызаны» атрымалі доступ да рахункаў фонду «Białoruś Liberty» і апублікавалі інфармацыю пра апошнія пераводы. Першая падазроная аперацыя адбылася 22 студзеня 2025 года, а далей — болей😱
Падрабязнасці тут
🤗 Гэта самая мілая бойка, што вы сёння ўбачыце
Спадзяемся, бакі канфлікту знайшлі мірнае рашэнне 🙊
«Не дазваляйце Лукашэнку і Пуціну заглушыць свабодныя галасы беларусаў»
Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык заклікала ўзмацніць падтрымку беларускіх медыяў на канференцыі ў штаб-кватэры Рады Еўропы ў Страсбуры.
Беларускія журналісты сутыкаюцца з рэпрэсіямі, фінансавымі цяжкасцямі і тэхнічнымі перашкодамі — ад цэнзуры да алгарытмаў сацсетак, што ігнаруюць кантэнт на беларускай мове.
Якія яшчэ выклікі стаяць перад незалежнай журналістыкай — чытайце тут
🤡На «Гродна Азот» — дэфіцыт кадраў, нават сярод кіраўніцтва
А вінаваты ў ім — плагіраф. Пра гэта «Нашай Ніве» распавялі супрацоўнікі прадпрыемства.
Цяпер на прадпрыемстве бракуе больш за 700 работнікаў. Паліграф выкарыстоўваецца пры найме на кіруючыя пасады, а таксама ў выпадках, калі ўзнікаюць сумневы ў лаяльнасці супрацоўніка да дзеючага палітычнага рэжыму.
Цікава, што паліграф ужываюць і дзеля прадухілення ўцечкі інфармацыі пра тое, як кіраўніцтва абыходзіць санкцыі.
У выніку абсталяванне прастойвае, затое ўсё «ідэалагічна выверана».
😳Кныровіч будзе балатавацца ў спікеры КР
Пры гэтым, паводле Аляксандра Кныровіча Каардынацыйная Рада сёння «нагадвае стартап з непрадказальнаю будучыняй», і ўзначаліць змены ўнутры Беларусі яны не здолеюць. 😓
«Важна не ставіць завышаных мэтаў, не павялічваць градусу пафасу, а засяродзіцца на рэальна дасягальным»,
🇺🇸🇨🇳Кітай і ЗША знізяць мыты. Часова
з 14 траўня на 90 дзён тарыфы знізяцца з 145 % да 30 % (ЗША) і са 125 % да 10 % (Кітай). Бакі яшчэ працягнуць перамовы.
Як гэта паўплывае на сусветную эканоміку чытайце тут
💸 Інфляцыя ў Беларусі абганяе план
З пачатку года цэны выраслі на 3,8 %, хоць на ўвесь 2025-ы планавалася не больш за 5 % 🫠
🔗 Што адбываецца з цэнамі
🔴 Польшча закрывае расейскае консульства
Міністр замежных справаў Радослаў Сікорскі паведаміў у сацсетцы X, што ануляваў дазвол на працу расейскага консульства ў Кракаве праз след расейскіх спецслужбаў у справе леташняга падпалу гандлёвага цэнтру ў Варшаве на вуліцы Марывільскай.
Рэакцыя Расеі👇🏻
Па спасылцы
🔺Падпал гандлёвага цэнтру ў Варшаве замовілі спецслужбы РФ
Міністр юстыцыі Польшчы Адам Бондар і міністр унутраных справаў і адміністрацыі Томаш Семоняк выступілі з супольнай заявай адносна вынікаў расследавання пажару ў гандлёвым цэнтры ў Варшаве, які адбыўся ў мінулым годзе:
«Мы ведаем, што пажар узнік у выніку падпалу, замоўленага расейскімі спецслужбамі. Мы валодаем глыбокімі ведамі аб парадку і ходзе падпалу, а таксама пра тое, як ён быў задакументаваны злачынцамі. Іх дзейнасць арганізоўвалася і накіроўвалася выяўленай асобай, якая знаходзіцца ў Расейскай Федэрацыі. Частка злачынцаў ужо затрыманая, астатнія выяўленыя і вышукваюцца»,
👆«Чакаю ў Турэччыне». Зяленскі адказаў Пуціну на ідэю перамоваў замест замірэння
Падчас свайго вечаровага звароту 11 траўня прэзідэнт Украіны заявіў, што будзе 15 траўня ў Турэччыне для сустрэчы з Пуціным:
«Я буду ў гэты чацвер, 15 траўня, у Турэччыне – і чакаю Пуціна ў Турэччыне. Асабіста. І спадзяюся, што Пуцін гэтым разам не будзе шукаць прычын, чаму ён нешта не можа. Мы гатовыя размаўляць, каб скончыць вайну».
💥 #галоўнае за 11 траўня
✔️У Сібіры здарыўся сур'ёзны пажар на свідравой устаноўцы «Беларуснафты»
✔️Пуцін прапанаваў Украіне вярнуцца да прамых перамоваў у Стамбуле, але без спынення агню на фронце. Што можа за гэтым хавацца?
✔️Трамп заклікаў Зяленскага «неадкладна» пагадзіцца на гэтую прапанову. Зяленскі сказаў, што будзе «асабіста чакаць Пуціна ў Стамбуле»
✔️«BELPOL» выпусціў расследаванне пра адмыванне грошай у «Прэзідэнцкім спартовым клубе»
✔️Над Беларуссю пасля працяглай паўзы зноў быў зафіксаваны беспілотнік
✔️Трое содняў, каб выехаць з Беларусі. Сітуацыя на мяжы зноў катастрафічная
✔️У вёсцы на Магілёўшчыне прыбралі шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі
✔️Вялікая размова пра беларускую медыцыну і эміграцыю з былой лекаркай Кацярынай Марэцкай
✔️Зборная Беларусі па пляжным футболе прайграла бразільцам у фінале чэмпіяната свету
📍Трамп заклікаў Украіну неадкладна пагадзіцца на прапанову Пуціна аб перамовах у Турэччыне
Зяленскі ўжо заявіў, што «асабіста будзе чакаць Пуціна ў Стамбуле».
👀 Глядзіце падрабязнасці ў нас на сайце