Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Агляд навінаў за 5 хвілін
⬆️ У школьнікаў адбяруць мабільнікі
А яшчэ:
⭕️ Затрыманні топ-менеджараў Мазырскага НПЗ
⭕️ Смяротныя ДТЗ у Менскай вобласці. Сярод загінулых падлеткі
⭕️Расея абстраляла Канатоп ды іншыя гарады Украіны
⭕️ На выбарах у Румыніі лідаруе папуліст-нацыяналіст
⭕️ Штурм «Дому культуры тэкстыльнікаў» у Горадні
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻
Не аднымі эмігрантамі!👨🏼🦳
На дадзены момант у Беларусі працуюць110 тысяч чалавек, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту. Гэта на 16 тысяч больш, чым на пачатку года. Пра гэта паведаміла міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка.
Да 2025 года працуючыя пенсіянеры атрымлівалі зменшаную пенсію. Але з 1 студзеня гэтыя абмежаванні былі зняты. Такім чынам беларускія ўлады спрабуюць змагацца з дэфіцытам кадраў.
Літаральна з першых месяцаў рэалізацыі ўказу мы ўбачылі рост працуючых пенсіянераў. У першыя месяцы было плюс 10 тысячаў, далей плюс 6 тысячаў. Насамрэч, зацікаўленасць асобаў старэйшага пакалення ў працы, у працягу працоўнага шляху ёсць,
🇵🇰🦫Пакістанцы ў Бабруйску: тыкток з замежнікамі збірае сотні тысяч праглядаў і сотні каментароў беларусаў
У TikTok bobr.by_?referer_url=nashaniva.com%2F367185&refer=embed&embed_source=121374463%2C121468991%2C121439635%2C121433650%2C121404358%2C121497414%2C121477481%2C121351166%2C121487028%2C73347566%2C121331973%2C120811592%2C120810756%2C121503376%3Bnull%3Bembed_masking&referer_video_id=7500293895553633544">вірусіцца відэа, на якім карэспандэнт лакальнага бабруйскага медыя Bobr.by_ размаўляе па-ангельску з замежнікамі ў краме. Паводле слоў хлопцаў, яны з Пакістана і працуюць на пілараме па гадавым кантракце. У каментарах пад відэа розныя рэакцыі: ад пазітыўных да насцярожаных. Некаторыя карыстальнікі абураюцца, што ў мігрантаў не запыталі пра заробак.
😡«Тое, што адбываецца цяпер, – гэта вярбоўка арабскіх мігрантаў у Расеі і іх адпраўка на перадавую ва Украіну»
Раней мы пісалі пра тое, што нелегальныя мігранты не саромеюцца публікаваць відэа, на якіх яны ламаюць плот на беларуска-польскай мяжы. Гэтыя відэа і іншыя падрабязнасці маршруту ў ЕЗ праз Беларусь публікуюць у цэлай сетцы Telegram-каналаў і Tiktok-акаўнтаў. Мы зноў вывучылі некаторыя з іх.
Пра тое, як мігранты спрабуюць перасекчы мяжу з ЕЗ, чытайце ў нашым артыкуле
👆У Румыніі ў першым туры выбараў перамог лідар ультраправай партыі
39-гадовы лідар ультраправага «Альянсу за аб’яднанне румынаў» Джордж Сіміён атрымаў 40,96% галасоў, на другім месцы апынуўся мэр Бухарэсту Нікушор Дан з 20,99% галасоў. Кандыдат ад кіруючай кааліцыі Крын Антанэску заняў трэцяе месца з 20,07% галасоў.
Джордж Сіміён вядомы тым, што мае нацыяналістычныя погляды, падтрымлівае палітыку Доналда Трампа, выступае супраць дапамогі Украіне, хоць асуджаў агрэсію Расеі і называў Пуціна ваенным злачынцам.
💥 #галоўнае за 4 траўня
✔️Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША
✔️На мяжы ў Берасці ўсё па-старому: хочаш выехаць – чакай двое содняў
✔️Інтэрв'ю з мастачкаю, якая паабяцала сабе намаляваць усіх беларускіх палітвязняў. І ўпэўнена ідзе да мэты
✔️Ці варта баяцца мігрантаў з Пакістану, якія могуць прыехаць у нашу краіну?
✔️МЗС Кітаю паведаміла, што Сі Цзінь Пін таксама паедзе на парад у Расею
✔️Суд пакуль не дазволіў «Голасу Амерыкі» аднавіць працу
✔️Два 17-гадовыя хлопцы насмерць разбіліся на матацыкле пад Смалявічамі
✔️З Беларусі дэпартавалі датычнага да забойстваў грамадзяніна Шры-Ланкі
✔️Нецвярозы кіроўца пратараніў агароджу на мяжы Літвы і Беларусі
#рэпрэсіі:
▫️Напрыканцы красавіка на Мазырскім НПЗ затрымалі шэраг топ-мэнэджараў
📍МЗС Кітаю паведаміла, што Сі Цзінь Пін паедзе на парад у Расею
Ягоны візіт распачнецца ў найбліжэйшую сераду і працягнецца тры дні.
👀 Глядзіце болей на старонцы
☝️Напрыканцы красавіка на Мазырскім НПЗ затрымалі шэраг топ-мэнэджараў
Пра гэта паведамляе @flagshtok са спасылкаю на свае крыніцы.
📍Вось што вядома пра затрыманых кіраўнікоў
🇷🇴 Румынія выбірае прэзідэнта
Вынік першага туру, які адбыўся ў лістападзе, ануляваў Канстытуцыйны суд. Гэта адбылося праз тое, што кандыдата, які перамог, абвінавацілі ў сувязях з Расеяй.
📍Чытайце болей па спасылцы
❤️ 🇺🇸 Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў Sedona Forum у амерыканскім Інстытуце Маккейна
Яна выступіла на панэлі, прысвечанай наступствам вайны ва Украіне, зменам у бяспецы Еўропы і ролі ЗША пры новай адміністрацыі.
🔍 Чытайце вытрымкі з гэтага выступу на нашай старонцы
❗️Пакістанцы прыедуць, бо беларусы не хочуць працаваць за траіх?
❗️Аналізуем сітуацыю з беспрацоўем у Беларусі ды Еўропе
❗️Глядзім, што там з прадукцыйнасцю працы беларусаў
«Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам зноў на экранах вашых тэлефонаў ды ноўтбукаў – вітайце новы выпуск!
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
📷 Топавыя фатаграфіі тыдня – у нашай традыцыйнай падборцы
Блэкаўт на Пірэнейскім паўвостраве, 50 гадоў заканчэння вайны ў В'етнаме, масавая дэпартацыя пакістанцаў з Індыі ды шмат чаго яшчэ...
📍Глядзіце таксама па спасылцы
📚 Творчасць гэтага беларускага паэта значна паўплывала на іншых паэтаў таго часу
Сёння – дзень памяці Анатоля Сыса. Роўна 20 гадоў таму гэты выбітны беларускі паэт пайшоў з жыцця. Свой першы верш Сыс напісаў яшчэ ў сярэдняй школе, а першы наклад аднаго са зборнікаў ягоных вершаў быў раскуплены ўсяго за некалькі тыдняў.
Паглядзіце нашае відэа пра лёс Анатоля Сыса!
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Палац тэкстыльнікаў у Горадні ператварылі ў Райхстаг
🔻Віцебская міліцыя гразілася дэпартаваць туркменаў, што працуюць у горадзе таксістамі
🔻Невядомыя рассылаюць небяспечныя паведамленні ад імя «Улада Бумагі» ў сацсетках
🔻Што здарылася са здароўем у прэзідэнта Сербіі Вучыча?
🔻Арына Сабаленка перамагла на прэстыжным тэнісным турніры ў Мадрыдзе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹Беларусь па запыце Інтэрполу выдала на радзіму міжнароднага злачынца
Мужчыну 36 гадоў, у сваёй краіне ён падазраецца ў забойствах ды незаконным абарачэнні зброі.
👀 Болей чытайце па спасылцы
🎹Сёння народзіны стваральніка першай беларускай оперы — Станіслава Манюшкі!
Знакаміты кампазітар нарадзіўся роўна 206 гадоў таму ў вёсцы Убель на Меншчыне.
Станіслаў Манюшка напісаў музыку да аперэты «Сялянка», аўтарам якой быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У ёй упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова.
Шмат твораў Станіслаў Манюшка стварыў на аснове беларускага фальклору, пастаянна звяртаўся да вершаў сваіх суайчыннікаў.
Вось чаму яшчэ наш зямляк варты гонару ☝️
🚔🇵🇱 Паліцыя Варшавы хацела спыніць BMW для шараговага кантролю... Але кіроўца не спыніўся, а, наадварот, пачаў набіраць хуткасць. Распачалася пагоня, якая скончылася ДТЗ і затрыманнем беларуса ў адурманеным стане💊
Падрабязнасці чытайце на нашым сайце
Былы Палітвязень Юрась Зянковіч у Тэхасе. Ён праходзіць рэабілітацыю па ўрадавай праграме ЗША🇺🇸
Пра гэта «Нашай Ніве» распавяла жонка Юрася Зянковіча Алена Дзенісавец:
Урад ЗША мае спецыяльную праграму рэабілітацыі. Яна ўключае медыцынскае абследаванне, псіхалагічную дапамогу, дапамогу з уладкаваннем на працу, падтрымку сям’і і гэтак далей. Усе людзі, каго ўрад ЗША вызваляе з палону, праходзяць яе. І потым іх яшчэ падтрымліваюць некалькі гадоў. Вось Юрась цяпер удзельнічае ў такой праграме
😶Трамп прапанаваў аднавіць, істотна павялічыць і зноў адкрыць турму Алькатрас
Трамп хоча, каб у гэтай турме ўтрымліваліся самыя небяспечныя злачынцы, і каб яна стала «сімвалам закону, парадку і правасуддзя». У адзін шэраг са злачынцамі, якіх нібыта трэба закрыць у Алькатрасе, прэзідэнт ЗША згадвае суддзяў, якія «баяцца рабіць сваю працу і дазволіць пазбавіцца ад злачынцаў, якія прыбылі ў краіну нелегальна».
Таксама Трамп загадаў Міністэрству гандлю і Гандлёваму прадстаўніцтву краіны распачаць працэдуру ўвядзення 100% мытаў на ўсе фільмы, знятыя за межамі ЗША. Ён абвінаваціў іншыя краіны ў «скаардынаваных дзеяннях», накіраваных супраць амерыканскай кінаіндустрыі.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
Добрага панядзелку, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Чаму дзеянні Будапэшту пад кіраўніцтвам Віктара Орбана ставяць пад сумнеў будучыню ЕЗ
Вугоршчына пад кіраваннем Віктара Орбана канчаткова замацавалася ў статусе «траянскага каня» унутры Еўрапейскага Звязу.
🔺«Я ўвесь час кажу: святыя – сярод нас!»
Мастачка Ксіша Ангелава – пра сваё «містычнае вар'яцтва», святыя абразы і святасць палітвязняў.
🔺«Чыноўнікі моляцца, каб пакістанцы не прыехалі»
Чаго чакаць ад мігрантаў з ісламскае краіны?
#штопачытаць
💁🏻♂️ На мяжы ў Берасці ўсё па-старому: хочаш выехаць – чакай двое содняў
На гэтую хвіліну ў чарзе на выезд праз КПП «Берасце – Тэрэспаль» знаходзяцца амаль 1500 аўтамабіляў.
🔍 Сабралі больш інфармацыі па спасылцы
🌧 Па паўднёвым усходзе Беларусі ідуць магутныя навальніцы
Стыхія закранула некаторыя раёны Гомельшчыны і Магілёўшчыны. З буйных гарадоў зачапіла Бабруйск.
Гаворка ў гэтым выпадку ідзе пра так званыя «супер'ячэйкі», якія могуць прыносіць з сабою не толькі залевы ды град, але і смерчы.
📹 Відэа ўзята з каналу @meteovibe
«Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Зяленскі папярэджвае, што летам Расея можа нешта ўтварыць у Беларусі, зноў прыкрыўшыся вучэннямі
🔸 Жарсці па пакістанцах: на якія вакансіі сапраўды могуць разлічваць працаўнікі-замежнікі. І які досвед іх працы ў іншых кранах
🔸 Ці зможа Лукашэнка зноў перамятнуцца на Захад?
🔸 Як расейскія і беларускія спецслужбы ўкараняюцца ў суполкі беларусаў у Літве, на што падбіваюць даверлівых людзей і з якой мэтай
🔸 Неўзабаве ў Каардынацыйнай рады з'явіцца новы спікер
🔸 Адразу ў некалькіх краінах на гэтым тыдні здарыўся блэкаўт
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
❓Што такое сапраўды крыўдны пройгрыш?
Пра гэта добра ведае кенійскі бягун, які ўпэўнена ішоў да перамогі, але нешта пайшло не так...
Што здарылася, глядзіце ў нашым відэа!
🇪🇺 Афіцыйны Будапэшт хістае стабільнасць ЕЗ? Спрабуем пралічыць наступствы вугорскай палітыкі для адзінства Старога Свету
Вопыт Орбана натхняе правых і ўльтраправых па ўсёй Еўропе – ад Марын Ле Пэн у Францыі да Роберта Фіца ў Славакіі. Ён даказвае, што можна быць часткай ЕЗ і пры гэтым сістэмна разбураць яго знутры.
📍Чытайце калонку Пятра Алешчука на нашым сайце
🔸Гэтая мастачка паабяцала сабе намаляваць усіх беларускіх палітвязняў. І ўжо вельмі блізка да гэтай мэты!
Ксіша Ангелава піша партрэты штодзень. У ейнай калекцыі ўжо больш за тысячу выяваў палітзняволеных.
Адкуль бяруцца сілы на такі творчы марафон? Тым больш, што Ксіша яшчэ і змагаецца з цяжкай хваробаю...
📍Чытайце вялікае інтэрв'ю па спасылцы
🤯 П'яны літоўскі кіроўца пратараніў агароджу на мяжы з Беларуссю
Аўтамабіль Toyota Yaris Cross з апазнавальнымі знакамі кампаніі Bolt атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні і ў выніку вылецеў на тэрыторыю Беларусі. Дарога, па якой ехала машына, з'яўляецца тупіковаю, пра што папярэджваюць адпаведныя дарожныя знакі. Аднак кіроўца (грамадзянін Літвы) іх праігнараваў.
Мужчына затрыманы, распачата дасудовае расследаванне па факце незаконнага перасячэння мяжы.
🇰🇿 У Казахстане пацвердзілі існаванне спісу асобаў, якім забаронены ўезд у краіну з-за іхных выказванняў
У ім прысутнічаюць расейскія прапагандысты і палітыкі, што дазвалялі сабе публічныя заявы, у якіх ставілі пад сумнеў незалежнасць Казахстану.
📍Чытайце болей на старонцы
▪️Два 17-гадовыя хлопцы насмерць разбіліся на матацыкле пад Смалявічамі
У прэс-службе МУС паведамляюць, што ДТЗ адбылося сёння раніцай на дарозе «Жодзіна-Зялёны Бор-Кленік». Падлетак, які кіраваў матацыклам «Менск», не даў рады кіраванню ды з'ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам. Ад атрыманых траўмаў ён разам з ягоным равеснікам-пасажырам загінулі.
Права кіравання транспартнымі сродкамі кіроўца байку не меў.