Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💱 Курсы валютаў 2 траўня
Па еўра гандляванняў не было. Долар дадаў адну капейку, а расейскі рубель падрос нязначна.
#курсывалютаў
☝️Тых хто супрацоўнічаў з «Беларускім Гаюном», затрымліваюць ды шыюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Маніторынгавы праект, які адсочваў актыўнасць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама перасоўванне беспілотнікаў, абвясціў пра спыненне сваёй працы 7 лютага. За некалькі дзён да таго стала вядома, што сілавікі атрымалі доступ да базы кантактаў «Гаюна».
📍Падрабязней чытайце па спасылцы
🔹Беларускія школьнікі пры жаданні змогуць навучыцца кіраваць дронамі
Чакаецца, што новы (пакуль факультатыўны) прадмет будзе спрыяць папулярызацыі інжынерных прафесіяў і прыцягненню школьнікаў да тэхнічнай творчасці.
🔍 Больш падрабязна чытайце па спасылцы
☝️Ці можа беларус сталага веку разлічваць на польскую пенсію? Разбіраемся ў няпростым пытанні
Тэарэтычна такая магчымасць ёсць, на практыцы ж давядзецца разабрацца ў немалой колькасці нюансаў ды дакументаў. Каб спрасціць для вас гэтую задачу (калі сітуацыя для вас актуальная) мы стварылі гэты матэрыял.
📍Чытайце яго па спасылцы
Беларусь – на 166-м месцы ў свеце па свабодзе прэсы
За апошні год наша краіна нават паднялася на адну пазіцыю ўверх. Побач з ёй у рэйтынгу – ААЭ, Куба, Азербайджан і М’янма.
Расея займае амаль самае апошняе 171-е месца. Найгоршая сітуацыя ў Кітаі (178-е), Паўночнай Карэі (179-е) і Эрытрэі (180-е).
Лідары рэйтынгу, як звычайна, Нарвегія, Эстонія і Нідэрланды. Украіна на 2025-ы год знаходзіцца на 62-м месцы (мінус адна пазіцыя ў параўнанні з мінулым годам).
«Мы зрабілі для перамогі больш за любую іншую краіну»
У ЗША з'явіцца свой Дзень Перамогі — 8 траўня. Новае свята анансаваў Трамп:
«Мы выйгралі абедзве вайны. Ніхто не быў роўны нам – ні па моцы, ні па адвазе, ні па ваеннай геніяльнасці. Але мы ніколі гэта не святкавалі – бо ў нас няма лідараў, якія ўмеюць гэта рабіць! Таму мы пачынаем святкаваць нашыя перамогі зноў!» – realDonaldTrump/posts/114435902192931017">напісаў Трамп.
У сваю чаргу, Пуцін заяўляў, што менавіта СССР быў «галоўным вызваліцелем народаў Еўропы». Паводле яго, вырашальны ўнёсак у змаганне з нацызмам зрабілі савецкія салдаты.
🔥 Лясны пажар на Гарадзеншчыне спыняў нават святар
«Пятнаццаць гадоў жыву ў вёсцы, але першы раз бачу такі вялікі пажар», – так кажуць мясцовыя жыхары пра лясны пажар у Воранаўскім раёне.
Складанасцяў у змаганні з агнём дадае вецер, які раздзімае старыя вогнішчы, нібыта, патушаныя раней.
Ратавальнікі пажарнай службы нават звярнуліся па дапамогу мясцовага святара, які наўпрост у лесе маліўся аб спыненні агню.
Больш чытайце па спасылцы.👈
💥 #галоўнае за 1 траўня
✔️ Кіеў усё ж падпісаў пагадненне з ЗША па прыродных рэсурсах
✔️ Расея атакавала Украіну ракетамі і дронамі
✔️ Інвестары незадаволеныя палітычнай атыўнасцю Ілана Маска
✔️ Дзмітрый Баскаў з’явіўся на закрыцці хакейнага сезону на Bentley без нумароў
✔️ Беларускія тураператары прапануюць экзатычныя кірункі
✔️ Дом кіно перадалі БРСМ
✔️ Сталінізацыя Расеі – гэта ўжо не проста пагроза, а рэчаіснасць
✔️ Ці існуе ў Беларусі сапраўдная пераемнасць улады
✔️ Кіраўнік «BYPOL» лічыць, што Мельнікава паляцела адпачываць на Кубу, там яе затрымалі і перадалі ў Беларусь
✔️ Новыя захады ў дачыненні беларусаў, што вяртаюцца на радзіму і маюць «пратэставы бэкграўнд»
✔️ Беларусь будзе будаваць станцыю на Месяцы
✔️ «Рабочы рух»: Пакістанцаў могуць паслаць туды, дзе «непажаданае вока беларуса»
✔️ ЕЗ заклікае рэжым вызваліць палітзняволеную Вікторыю Кульшу
✔️ Міру пакуль не будзе. Віцэ-прэзідэнт ЗША Вэнс даў на перамовы яшчэ 100 дзён
✔️ Ціханоўская направілася ў ЗША, каб абмеркаваць падтрыманне беларусаў
😎 Фрыстайл з такога ракурсу вы яшчэ не бачылі
Чэмпіён з дапамогаю дрона зняў эпічнае сальта. Паглядзіце!
Фанаты «Зорных войнаў» – агульны збор!
Адзін з папулярных транспартаў касмічнай сагі стаў даступны ў рэальнасці. Што гэта – глядзіце ў відэа.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Вызвалены Юрый Зянковіч, але за кратамі застаецца яшчэ адзін фігурант справы – Аляксандр Фядута. Прыгадаем пра лёс палітвязняў і акалічнасці іхных справаў
🔸Абмяркуем першамай – ці ёсць чаму парадавацца ў дзень працы?
🔸Мала забараніць... чыноўнікі хочуць увесці крымінальную адказнасць за паўторнае забароненае дзеянне з беспілотнікамі
🔸Дом кіно больш не будзе паказваць кіно цяпер там будзе БРСМ
🔸Падрабязнасці ўгоды ЗША і Украіна па мінералах
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/qov166XC-pU
🙊 Прыгоды Лукашэнкі на Месяцы
Беларусь, па дамоўленасці з «Раскосмасам» далучылася да стварэння навукова-энергетычнага комплексу на Месяцы.
Акрамя нашай краіны, там будзе Азербайджан, а таксама Егіпет, Сербія ды іншыя.
Вядома, што праект рэалізуюць сумесна Расея і Кітай. Самое будаўніцтва запланавана на 2031–2035 гады.
Лукашэнка блытана апраўдваўся перад Пуціным
Чаму ён так робіць? Якімі могуць быць сцэнары ўцягвання Беларусі ў канфлікт супраць НАТО, наколькі яны рэальныя?
Пра гэта ў праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясою ☝️
Госць праграмы – Вітальд Юраш, былы часова павераны ў справах Польшчы ў Беларусі, аўтар кнігі «Д'ябал з-за мяжы».
👨🚒 Загаранне здарылася праз тое, што пераробленая праводка была ненадзейнай
Ратавальнікам паступіла паведамленне аб спрацаванні сістэмы пажарнай аўтаматыкі ў гандлёвым цэнтры «Амега» на праспекце Будаўнікоў у Віцебску. Як высветлілася, што на чацвёртым паверсе пяціпавярховага будынку адбыўся пажар у офісным памяшканні.
Пацярпелых няма, паводле факту пажару ладзіцца правяранне.
🔻 Усе яны трапілі за краты за выказванне палітычных поглядаў, ці крытыку ўладаў
Сярод новых прызнаных палітвязняў – Аляксандр Ляўковіч, Андрэй Філін, Уладзімір Цыбульскі, Дзмітрый Іванчыкаў і Андрэй Лагвіненка, якія атрымалі тэрміны за «абразы Лукашэнкі» і прадстаўнікоў улады.
Таксама палітвязнямі прызнаныя Ірына Суржык і Сяргей Зелянкоўскі — за «заклікі да санкцый», а Таццяна Шымко — за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні».
Такім чынам, на сённяшні дзень у краіне 1206 афіцыйна прызнаных палітычных зняволеных.
#рэпрэсіі
🔸Ігара Лосіка ўключылі ў спіс палітзняволеных журналістаў 10 Most Urgent
Таксама ў спісе сёлета прысутнічае карэспандэнт праекту «Крим.Реаліï» Украінскай службы «Радыё Свабода».
👀 Глядзіце болей па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻На Палессі працягваюць гарэць лясы
🔻Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША
🔻Еўразвяз заклікаў лукашэнкаўцаў вызваліць Вікторыю Кульшу
🔻Майкл Ўолц зняты з пасады дарадцы Трампа ў пытаннях нацбяспекі
🔻Масаваная атака дронаў на Запарожжа
🔻У Менску пройдзе генеральная рэпетыцыя параду да 9 траўня
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇺🇸 «Штаты зрабілі сваю справу, Штаты сыходзяць»?
Прадстаўніца Дзярждэпу кажа, што адміністрацыя Трампа болей не будзе мадэраваць расейска-ўкраінскія перамовы пра мір.
Пра гэтым ЗША не будуць здымаць санкцыі, якія цяпер дзейнічаюць у дачыненні Расеі. Таксама Вашынгтон пакідае за сабой права на ўвядзенне новых абмежаванняў у выпадку неабходнасці.
📍Чытайце болей на старонцы
«Бацька беларускага пурызму Янка Станкевіч»
Расказваем, што такое пурызм і чаму ён з’яўляецца, а таксама пра аднаго з самых вядомых беларускіх мовазнаўцаў-пурыстаў і ягоны ўнёсак у развіццё беларускай мовы ☝🏻
Больш глядзіце ў праграме «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎬
Расея нанесла па Запарожжы амаль 600 удараў за содні
Ёсць пацярпелыя, сярод іх — 13-гадовы хлопчык.
Паводле мясцовых уладаў, па вобласці расейцы запусцілі 349 дронаў, здзейснілі 214 артылерыйскіх абстрэлаў, 17 авіяўдараў і 9 удараў з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Пацярпела 29 чалавек, пад атаку таксама трапілі жылыя дамы, універсітэт, гаражны кааператыў і аб’ект крытычнай інфраструктуры.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Госць на БТ заявіў, што хоча, каб Беларусь страціла незалежнасць
Прадстаўнік расейскіх акупацыйных уладаў у Херсонскай вобласці Украіны даў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», дзе выказаў імперскія амбіцыі адносна нашай краіны. Што менавіта ён сказаў – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Ціханоўская вылецела ў ЗША, каб «вярнуць Беларусь у амерыканскі парадак дня»
З кім плануе сустрэцца ў Штатах беларуская лідарка і што абмяркоўваць з палітыкамі – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Пакістанцаў могуць паслаць туды, дзе «непажаданае вока беларуса»
Прадстаўнік «Рабочага руху» пракаментаваў планы ўладаў Беларусі завезці ў краіну 150 тысяч пакістанцаў. У якіх сферах іх могуць выкарыстоўваць – чытайце праз VPN.
#штопачытаць
✍️ Еўразвяз заклікае вызваліць Вікторыю Кульшу і ўсіх беларускіх палітвязняў
З адмысловай заявай выступіла прадстаўніца Еўразвязу Аніта Гіпэр. Яна падкрэсліла, што тэрмін зняволення Вікторыі Кульшы некалькі разоў «адвольна падаўжаўся», а яе здароўе "моцна пагоршылася".
На знак пратэсту Вікторыя Кульша распачала бестэрміновую галадоўку.
Яшчэ чытайце па спасылцы.👈
⚔️ Новы тэрмін на спыненне вайны: ЗША адмярае яшчэ100 дзён
Перамовы аб спыненні вайны Расеі з Украінай ЗША прапануе прадоўжыць яшчэ на 100 дзён. Такую заяву зрабіў віцэ-прэзідэнт Джэймз Вэнс з нагоды 100 дзён прэзідэнцтва Дональда Трампа. У сваіх перадвыбарчых заявах Дональд Трамп абяцаў спыніць вайну за 24 гадзіны.
Гэтым разам віцэ-прэзідэнт прызнаў, што «існуе вельмі вялікая прорва паміж тым, чаго хочуць расейцы, і тым, чаго хочуць украінцы».
Больш чытайце на сайце Белсату.👈
🤬 Расейскі акупант заявіў на БТ, што хоча, каб Беларусь страціла незалежнасць
Прадстаўнік расейскіх акупацыйных уладаў у Херсонскай вобласці Украіны, намеснік «губернатара» Уладзімір Бадэлан даў інтэрв'ю беларускаму дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1».
Ён расказаў, што марыць пра тое, каб Беларусь перастала быць незалежнай дзяржавай. Увагу на гэта звярнула выданне «Позірк».
Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Ціханоўская направілася ў ЗША, каб абмеркаваць падтрыманне беларусаў
Яна плануе «вярнуць нашу краіну ў амерыканскі парадак дня» і сустрэцца з дыяспарай:
Наша мэта – нагадаць, што свабода Беларусі – гэта і пытанне рэгіянальнай бяспекі, і цікавасць саміх ЗША.
Мы сустрэнемся з прадстаўнікамі новай адміністрацыі, сенатарамі, кангрэсменамі, экспертнай супольнасцю. Мы будзем абмяркоўваць наступныя крокі вызваленні палітвязняў, захавання падтрымання для нашых медыяў, працягу стратэгічнага дыялогу ЗША. Злучаныя Штаты Амерыкі – наш партнёр і саюзнік.
🤨 Не беларусы дрэнна працуюць, а кіраўніцтва перашкаджае
Прадстаўнік «Рабочага руху» Аляксандр Сакалоў з нагоды Свята працы 1 траўня пракаментаваў «Белсату» планы ўладаў Беларусі завезці ў краіну 150 тысячаў пакістанцаў:
Магчыма, Лукашэнка проста плануе рабіць нейкія зброевыя прадпрыемствы, напрыклад, па вытворчасці беспілотнікаў, што-небудзь такое, дзе непажаданае вока беларуса. Пакістанцы ўмеюць гэта рабіць, будуць працаваць, атрымліваць дастатковы заробак, а інфармацыя аб гэтых прадпрыемствах, аб дапамозе расейскаму боку, яе вайскова-прамысловаму комплексу, не будзе трапляць у медыі або ў нейкія арганізацыі.
🤨 Такая купюра – вялікая рэдкасць, і ўжо цяпер стаўкі на яе перавысілі 1 000 рублёў
Як паведамляе blizko.by банкноты з «нулявым» нумарам часта лічацца калекцыйнымі – іх звычайна не выпускаюць, а трымаюць у фондах цэнтрабанкаў, ці выкарыстоўваюць для паказу.
Таму такая знаходка выклікае вялікую цікавасць сярод нумізматаў.
🤬 Новыя захады ў дачыненні беларусаў, што вяртаюцца на радзіму і маюць «пратэставы бэкграўнд»
Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак расказаў пра новую тактыку сілавікоў:
Акрамя класічных затрыманняў на мяжы ці арыштаў троху пазней прыезда дахаты, зараз сілавікі пачалі прымяняць тактыку завядзення крымінальнай справы і абмежавання выезда для фігуранта. Тобок, чалавек не ў СІЗА, але пад следствам і з абмежаваннем выезда.
Ці гатовы Лукашэнка дзяліцца ўладай з чыноўнікамі?
У новым выданні «Двубою» спрачаюцца Паўлюк Быкоўскі і Валер Кавалеўскі, чаму Лукашэнка стаў менш крытыкаваць чыноўнікаў, як змяняецца ўрад Беларусі.
▶️ Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🤔 Кіраўнік «BYPOL» лічыць, што Мельнікава паляцела адпачываць на Кубу, там яе затрымалі і перадалі ў Беларусь
Тое, што цяпер адбываецца, пацвярджае нашую версію, – кажа Аляксандр Азараў. – Мы думаем, яна выехала адпачываць на Кубу.