belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

☝️Шукаючы фашыстаў, каб не выйсці на сябе

Міжнародны форум, але «Саюзнай дзяржавы» гэтымі днямі мае адбыцца ў расейскім Валгаградзе. Ён прысвечаны 80-годдзю перамогі, і з гэтай нагоды Валгаграду часова будзе вернутая ранейшая назва Сталінград.

Удзельнікі форуму чарговы раз асудзяць, але не фашызм, як гэта было дзясяткі гадоў, а толькі нацызм. Чаму так – паслухайце што пра гэта кажа аналітык Сяргей Навумчык.

Цалкам размову з Сяргеем Навумчыкам пра мэту сустрэч Пуціна з Лукашэнкам слухайце ў праграме Студыя.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Новая хваля мігрантаў атакуе польскую мяжу з тэрыторыі Беларусі

Ужо досыць «традыцыйна» ў польскіх памежнікаў ляцела галлё і камяні.

🔍 Падрабязней чытайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔍 Што зменіць дыялог Зяленскага і Трампа ў Ватыкане?

Палітолаг Антон Шэхаўцоў, якога мы запрасілі ў наш расейскамоўны эфір, лічыць сустрэчу вельмі карыснай для Украіны. А здымкі і відэафрагменты з размовы, што былі прадэманстраваныя, на думку эксперта, ствараюць добрае ўражанне.

📍Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Афіцыйная Вільня «не будзе спяшацца» аднаўляць пасажырскія чыгуначныя перавозкі з Беларуссю

Тыдзень таму Беларуская чыгунка прапанавала аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў Польшчы, Літве ды Латвіі.

У Міністэрстве транспарту Літвы пацвердзілі нашым журналістам, што прапанову яны атрымалі.

👀 Болей інфармацыі шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📍Яўген Жураўскі стаў анархістам яшчэ ў 15 гадоў. І з тых часоў перакананні баранавіцкага хлопца не надта змяніліся...

З рэжымам Лукашэнкі Яўген пачаў актыўна змагацца пасля школы, яго неаднойчы затрымлівалі ды каралі сілавікі.
У 2020-м ён мусіў пераехаць у Польшчу. А з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання паехаў абараняць Украіну...

Чацвёрты год Яўген (пазыўны Салам) ваюе і звальняцца не плануе.

🔍 Пра мінулае і сучаснасць мужнага хлопца глядзіце падрабязней у новым выпуску праекту «Ваяры і валанцёры»

Читать полностью…

Белсат

💬 «Стацыянарнага інтэрнэту няма. Мабільная связь працуе вельмі павольна»

Спыталі ў беларуса, які жыве ў Лісабоне, што адбываецца ў краіне падчас маштабнага збою ў энергетычных сетках.

Нагадаем: прыкладна тры гадзіны таму сталі паступаць паведамленні пра маштабны блэкаўт у гарадах Іспаніі ды Партугаліі.

👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤬 «Там бамбілі Кіеў, а яны гуляюць у валейбол»

Паглядзіце на пікет беларусаў каля расейскай амбасады ў Вільні☝️

Читать полностью…

Белсат

😨 Блэкаўт у заходняй Еўропе – святла няма ў Іспаніі, Партугаліі ды частцы Францыі

Што выклікала аварыю ў энергасістэме, пакуль да канца няясна. У Мадрыдзе і Лісабоне спынялася метро, перасталі працаваць святлафоры на цэнтральных вуліцах, таксама застаўся без электрычнасці найбуйнейшы аэрапорт іспанскай сталіцы «Барахас».

📹 На відэа – станцыя мадрыдскага метро Avenida de America

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Ваў, у «Крумкачоў» новая форма з цікавай адметнасцю

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🐶 Можаце сабе ўявіць сабакаў, якія скараюць хвалі?

А ў Фларыдзе нават праходзіць адмысловы фестываль сабакаў-сёрфераў.

Што там адбываецца, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Мінабароны РБ плануе закупку беспілотнікаў на суму больш як $3 млн

🔻Лукашэнкаўцы не адпускаюць грамадзяніна ЗША, які выпадкова патрапіў у Беларусь і пакутуе на праблемы з памяццю

🔻Трамп кажа, што Зяленскі гатовы адмовіцца ад Крыму

🔻КНДР пацвярджае ўдзел сваіх вайскоўцаў у вайне на баку Расеі

🔻У Менску стартаваў сезон атракцыёнаў

🔻Стаў вядомы чэмпіён Англіі па футболе

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📍Саўмін збіраецца змяніць правілы перавозак пасажыраў у аўтатранспарце

Сярод магчымых новаўвядзенняў – усталяванне ва ўсіх аўтобусах ды маршрутках відэкамераў ды рамянёў бяспекі (на ўсіх месцах для сядзення).

🔍 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

👆Незалежная экспертка: Цяперашняя сістэма адукацыі ў Беларусі – гэта не пра веды

Міністэрства адукацыі істотна змяніла правілы прыёму дзяцей у першыя класы школаў і гімназіяў: нібыта дзеля зручнасці працэсу залічэння. Аднак змены гэтыя выклікаюць шмат пытанняў і хваляванняў з боку бацькоў.

Што цяпер зменіцца і да чаго прывядзе? Мы падрабязна вывучылі ўсе змены, разбіраемся ў нашым артыкуле.

Читать полностью…

Белсат

Добрага панядзелку, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прапануем вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺«Кітайская правакацыя»

КНР захапіла спрэчны рыф і абвастрыла стасункі з хаўруснікам ЗША.

🔺Развітанне з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкане і ракетныя абстрэлы гарадоў Украіны

Самыя важныя падзеі тыдня ў фотаздымках.

🔺«Завочныя прысуды тых, хто ваюе, не ўражваюць»

Каліновец Вячаслаў Т. пра выракі калегам.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 27 красавіка

✔️Прыезд 100 тысяч пакістанцаў – новая «іскра», што падпаліць беларускую «стабільнасць»?

✔️Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу працягвае расці: цяпер вельмі доўга чакаць даводзіцца і пасажырам аўтобусаў

✔️Як адрэагавалі беларускія добраахвотнікі на завочныя прысуды, якія вынеслі ім на радзіме?

✔️Лукашэнкаўцы не адпускаюць амерыканца, які месяц таму заехаў у Беларусь у вагоне таварнага цягніка

✔️Ціханоўская выказалася пра пагрозы беларускай дыяспары ў Літве

✔️Кітай захапіў невялікі рыф каля філіпінскай вайсковай базы. Вось чаму гэта зусім не такая дробязь, якой можа здавацца

Читать полностью…

Белсат

Крэмль хоча выкарыстаць Беларусь як плацдарм для новага наступу?

Павал Латушка папярэджвае пра імаверную небяспеку для суседзяў Беларусі.

👀 Глядзіце цалкам у праграме «Карані праблемаў» на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

😃 У польскай вёсцы перамаглі БТ

Тэлевізар 68-гадовага Ромэка лавіў толькі «Беларусь 1»...

Паглядзіце, што было далей!

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Падвышэнне заробкаў у Беларусі адбываецца на фоне «павелічэння цвёрдасці» на рынку працы. У чым прычына, і чаму ў такой сітуацыі трэба не толькі цешыцца?

🔸 Сталі вядомыя імёны 742 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі супраць Украіны. 96 з іх загінулі, сямёра трапілі ў палон

🔸 Праваабаронцы паведамілі пра эпідэмію каронавіруса ў Івацэвіцкай папраўчай калоніі «Ваўчыныя Норы». Зняволеныя хварэюць цэлымі атрадамі

🔸 Мінабароны купляе дроны на суму амаль тры з паловай мільёны долараў, некаторыя з іх – для паветранай выведкі. Ці дроны сапраўды вырашаюць усё? І ці гэта развязанне праблемаў беларускага войска?

🔸 Мінздароўя паведаміла, што ў Беларусі актывізаваліся махляры, якія падманваюць хворых на дыябет

🔸 Чаму штучныя кветкі на Радаўніцу – не найлепшы выбар. Чым яны шкодныя, і як іх утылізаваць, калі ўжо купілі. Да таго ж раскажам пра тое, як змяняюцца маршруты грамадскага транспарту ў звязку з Радаўніцай.

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🍅 Працягваем сачыць праз TikTok за нездаровай сітуацыяй з гароднінай у беларускіх крамах

Праблема, падаецца, толькі паглыбляецца. Як і абурэнне беларусаў коштамі на некаторыя прадукты, што раней лічыліся даступнымі абсалютна ўсім катэгорыям насельніцтва.

Цяпер жа тое-сёе з гародніны каштуе ледзь не як ежа прэміўм-класу...

📍Разбіраемся ў сітуацыі па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

✝️ Канклаў кардыналаў, на якім будуць выбіраць новага Папу Рымскага, распачнецца 7 траўня

Традыцыйна канклавы праводзяцца ў Сікстынскай капэле. Перад пачаткам галасавання яна старанна правяраецца, каб нідзе не было схаваных прыладаў запісу. А самім кардыналам у часе канклаву забаронены любы кантакт з навакольным светам.

👀 Чытайце болей на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці прыйдзе Павел Латушка на «пражарку» ў беларускі стэндап-клуб у Варшаве?

У апошнім выпуску камедыйнага шоу «Гутаркі» комік Ідрак Мірзалізадэ паведаміў, што Латушку запрашалі, аднак ён адмовіўся прыйсці. У прэс-службе НАУ кажуць, што палітык не адмаўляўся, а не з'явіўся на запіс шоу з іншай прычыны.

👀 Чытайце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔹Традыцыйныя мужчынскія строі беларусаў – чаму вывучаць іх нашмат складаней, чым жаночыя?

Адказ досыць просты: бо менавіта мужчыны першымі пакідалі родныя вёскі, ехалі на заробкі ў горад, а часам нават і за акіян. Разам з сабою яны забіралі і традыцыйны строй свайго рэгіёну, які недзе далёка ад родных мясцінаў змешваўся з дзясяткамі іншых варыянтаў адзення такіх жа самых «мігрантаў».

І ўсё ж нейкія звесткі пра мужчынскія кашулі беларусаў да нас дайшлі. У сённяшнім выданні праграмы «Нітка Зорка» гаворка пойдзе пра традыцыйныя строі беларусаў, што жылі ў цэнтральнай частцы краіны − у Менскай ды на захадзе сучаснай Магілёўскай вобласці.

👀 Глядзіце новае выданне праграмы «Нітка Зорка» з непаўторнай Кацярынай Ваданосавай проста зараз на канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

☝️Пуцін зноў абвесціў перамір'е – гэтым разам прымеркаванае да 9 траўня

У афіцыйным паведамленні Крамля гаворыцца пра тое, што расейскія войскі маюць намер спыніць баявыя дзеянні з апоўначы 8 траўня да апоўначы 11 траўня (то бок на трое содняў).

Крэмль заклікае ўкраінцаў у адказ таксама спыніць агонь.

Мінулае перамір'е Пуцін абвяшчаў на Вялікдзень, аднак паводле інфармацыі з фронту, баявыя дзеянні прыпыняліся далёка не на ўсіх участках (хоць у некаторых месцах сапраўды было цішэй чым звычайна).

Читать полностью…

Белсат

💬 «У 2020 годзе быў пратэст у асноўным старэйшых людзей. І гэта дзіўна. Бо лічыцца, што пратэставыя рухі нараджаюцца ва ўніверсітэтах»

Размаўляем з маладым беларускім пісьменнікам Макарам Валынкіным пра ягоную аповесць «Апошняе пакаленне», якую сам Макар назваў «кнігаю развітання з Менскам».

Гаворка ў аповесці ідзе пра сталічных маладзёнаў, «якія жывуць звычайным жыццём у рэаліях эпохі пасля 2020 года».

У размове з нашым карэспандэнтам аўтар глыбей раскрывае нюансы характараў сваіх герояў, а таксама дзеліцца ўласным поглядам на сваё пакаленне ды на Беларусь, у якім гэтаму пакаленню давялося жыць.

👀 Чытайце інтэрв'ю па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны сотняў беларусаў, што прымаюць удзел у вайне на баку Расеі

Адзначаецца, што гэты спіс няпоўны. Прадстаўнікі праекту зазначаюць, што калі ў выпадку іншых краінаў, з якіх у РФ едуць наёмнікі, галоўным матывацыйным фактарам стала беднасць, то ў беларусаў гаворка хутчэй ідзе аб ідэалагічным складніку.

👀 Глядзіце падрабязнасці на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔸Такія хатнія гадаванцы могуць быць толькі ў беларусаў!

Коцікі і сабачкі, якія гуляюць з дзецьмі, з'ява вельмі распаўсюджаная.

А як наконт бусла?

Читать полностью…

Белсат

🤯Трамп лічыць, што Украіна гатовая адмовіцца ад Крыму

«Я так думаю, – адказаў ён журналістам на пытанне, ці гатовы Зяленскі пакінуць паўвыспу Расеі. – Я бачу, што ён стаў спакайнейшым, я думаю, ён разумее карціну, я думаю, ён хоча заключыць угоду».

Таксама Трамп зноў абвінаваціў Абаму і Байдэна ў тым, што анексія Крыму ўвогуле адбылася.

Нагадаем, Уладзімір Зяленскі заяўляў, што ніколі не прызнае Крым расейскім:

«Украіна юрыдычна не прызнае Крым расейскім, гэта па-за межамі нашай Канстытуцыі. Гэта нашая тэрыторыя, тэрыторыя народу Украіны».

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🫠 Улады КНДР пацвердзілі, што накіроўвалі сваіх вайскоўцаў на вайну супраць Украіны

Працоўная партыя КНДР называе перамаганоснай аперацыю па вызваленні Курскай вобласці і падкрэслівае, што ў аперацыі ўдзельнічалі ў тым ліку падраздзяленні Узброеных сілаў Паўночнай Карэі.

Перакідванне войскаў ажыццяўлялася паводле загаду Кім Чэн Ына. Ён заявіў, што што карэйскім вайскоўцам – удзельнікам вайны Расеі супраць Украіны – будзе пастаўлены помнік у Пхеньяне.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Эксклюзіў «Белсату»: як і хто стварае паказуху для Лукашэнкі

Памятаеце гэтыя кадры: Лукашэнка прыязджае ў нейкі калгас, у якім усё прыгожа і прыбрана? А калі не — то ён прылюдна “ператрахівае кіраўнікоў” і абяцае адправіць іх у турму?

Аб’яднанне BELPOL прыадкрыла шырму, за якой хаваюць так званае “добраўпарадкаванне” перад прыездам дыктатара.

Глядзіце ў нашым сюжэце ад Студыі Белсату.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Адно з самых мілых месцаў на Зямлі

Паглядзіце, які цудоўны парк адкрылі ў Паўднёвай Карэі.

Читать полностью…
Подписаться на канал