Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😳 Ого! У ЗША лодка проста ўзляцела ў неба і зрабіла сальта
На борце катэру ў той момант знаходзіліся двое пасажыраў. Ніхто з іх не пацярпеў.
Незвычайны «палёт» адбыўся ў штаце Арызона падчас лодачных гонак. Прычынай стала занадта высокая хуткасць.
Аўтамабіль урэзаўся ў людзей на фестывалі ў Ванкуверы
Ёсць загінулыя. Кіроўцу адразу затрымалі.
Інцыдэнт адбыўся падчас святкавання філіпінскага свята Лапу-Лапу. Сярод пацярпелых былі выхадцы з Філіпін.
Мэр Ванкувера Кен Сім выказаў спачуванні ахвярам трагедыі.
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.
Сёння гаворым пра сняданкі, барацьбу з выгараннем, уплыў сонца на здароўе, ідэальны пікнік і многае іншае! Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=JvstcyJamnQ
❤️ Паглядзіце, якая цудоўная беларуская традыцыя!
У Старым Сяле жыхары праводзяць старажытны абрад «Хрэн». Ягоная задача — прыцягнуць на стол стравы, якія ядуць з вострымі прыправамі.
😊 Гэта самы мілы злодзей у Беларусі
Супрацоўнікі медкаледжу правялі расследаванне і выявілі, хто крадзе кветкі. Паверце, ён вам спадабаецца!
💬 «Тры гады кожны публічны выступ ён маліўся за Украіну»
Каталіцкія святары з Беларусі ды Украіны ў часе трансляцыі цырымоніі развітання з пантыфікам на нашым канале адказалі тым, хто крытыкаваў Папу Францішака.
Некаторым прыхільнікам пераменаў у Беларусі не падабалася, што Ватыкан працягваў кантакты з прадстаўнікамі Лукашэнкі пасля 2020-га. Ва Украіне ж Папа падвяргаўся крытыцы за свае заклікі да замірэння, а не да «пераможнай вайны» аднаго з бакоў.
📍Чытайце болей на старонцы
🔍 Белстат да Дня працы 1 траўня апублічыў звесткі пра занятасць беларусаў
Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, летась у нашай краіне працавалі 4 млн 100 тысяч чалавек. Больш за палову з іх працаўладкаваныя ў прыватным сектары.
📍Шукайце больш статыстыкі па спасылцы
📍Святлана Ціханоўская разам з дыпламатамі краінаў ЕЗ усклала кветкі да помніку «Маці Чарнобылю» ў Вільні
Таксама ў гэты памятны дзень яна запісала відэазварот, дзе параўнала дзеянні рэжыму Лукашэнкі падчас грамадска небяспечных сітуацыяў з тым, як паводзілі сябе амаль 40 гадоў таму ўлады СССР.
🔍 Чытайце болей на нашым сайце
💁🏻♂️ Як забывалі подзвіг ліквідатараў. Гісторыя пра гераізм людзей і цынізм дзяржавы
У першы раз ільготы чарнобыльцам былі зрэзаныя ўказам Лукашэнкі № 349 ад 1 верасня 1995-га. Наступны ўдар па гэтай катэгорыі грамадзян быў нанесены ў 2007-м. І гэта быў яшчэ не канец.
🔍 Чытайце наш вялікі матэрыял
✍️ Беларускі паэт сабраў аншлаг у варшаўскім кінатэатры
Ну і хто пасля гэтага будзе казаць, што паэзія (тым больш беларуская) зусім нікому не цікавая?
Наш карэспандэнт пабываў на «паэтычным стэндапе» магілёўца Віталя Рыжкова.
👀 У матэрыяле на старонцы ён дзеліцца тым, што там пабачыў і пачуў
«Беларусам прывівалі сарамлівасць быць самім сабой»
Чаму беларусам не варта баяцца паказваць сябе і адкуль у нас сіндром «маўклівага партызана»? Гаворым з культурным дзеячам і актывістам Аляксеем Лукашэвічам.
👀 Поўны выпуск праграмы «МоваНанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
☢️ Жадаеце наведаць Чарнобыльскую зону з турыстычнымі мэтамі? Вось якія варыянты ёсць
Да вайны арганізацыя тураў у Прыпяць і Чарнобыль ва Украіне была пастаўленая на паток – гэты бізнес быў развіты ў суседняй краіне нашмат лепш, чым у Беларусі. Аднак 2022-гі год усё змяніў. Сама станцыя нават паспела пабываць пад расейскай акупацыяй.
На беларускім баку зоны адчужэння таксама існуюць турыстычныя маршруты, праўда пра іх мала хто чуў, а яшчэ менш людзей адважваліся іх скарыць.
👀 Адкрываем для вас гэтую таямнічую старонку ў нашым матэрыяле
🤔 Трамп і Зяленскі правялі кароткую размову ў Ватыкане
Гэта першы раз, калі амерыканскі і ўкраінскі прэзідэнт сустрэліся пасля спрэчкі ў Авальным кабінеце.
Падрабязнасцей пакуль няшмат, аднак Белы дом назваў вынікі размовы «вельмі прадуктыўнымі».
🔍 Чытайце на старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Лукашэнка супакойвае Польшчу і Літву: пакістанскія мігранты, якіх хочуць завезці ў Беларусь, не збіраюцца штурмаваць межы Еўразвязу
🔻Зноў выраслі чэргі на мяжы – стаяць у два бакі давядзецца не менш за 5 гадзінаў
🔻Аграпрамысловы комплекс Беларусі летась не ўразіў эфектыўнасцю
🔻39 гадоў з дня Чарнобыльскай катастрофы
🔻У Ватыкане развітваюцца з Папам Францішкам
🔻Сілавікі на Гомельшыне брутальна «затрымлівалі» лісу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤️🩹 Свет развітваецца з Папам Рымскім
Цырымонія развітання пачнецца на плошчы перад базілікай Святога Пятра памінальнай Імшой пра Папу Францішка. Пахавальную літургію ўзначаліць дэкан Калегіі кардыналаў Джавані Батыста рэ. Пасля правядуць абрады апошняга развітання і труну Папы Рымскага перанясуць у базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе пахаваюць пантыфіка.
Глядзіце трансляцыю Белсата.
Фота тыдня: дзяўчынка збірае цацкі пасля расейскага абстрэлу
Ахвярамі атакі на сталіцу Украіны сталі прынамсі 12 чалавек, больш за 90 пацярпелі. Расея абстралялі Кіеў ноччу 24 красавіка.
Больш моцных здымкаў гэтага тыдня – глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Трамп дапусціў, што Пуцін не хоча заканчваць вайну
Прэзідэнт ЗША пачаў меркаваць, што расейскі калега яго падманвае. Як ён пракаментаваў такую выснову – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Ці ЗСУ дагэтуль кантралюе Курскую вобласць?
Пуцін павіншаваў сваё войска з тым, што яны «разграмілі» ўкраінскіх ваяроў на Куршчыне. Аднак ва Украіне лічаць інакш. Што кажуць бакі – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 Расейскія ўлады хочуць забраць сабе вядомы беларусам бізнес
Пад нацыяналізацыю можа трапіць кампанія «Леста», якая стварае гульні «Свет танкаў» і «Свет караблёў». Чаму Расея хоча прысвоіць сабе гэтыя гульні – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 26 красавіка
✔️39 гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, якая сур'ёзна паўплывала на Беларусь
✔️У Ватыкане прайшла цырымонія развітання з Папам Францішкам
✔️Трамп і Зяленскі правялі ў часе гэтых мерапрыемстваў кароткую сустрэчу. Яны размаўлялі ўпершыню з часоў сваркі ў Белым доме
✔️Каардынацыйная рада назвала дату, калі будзе выбіраць новага спікера (замест зніклай Мельнікавай)
✔️Вывучылі турыстычныя маршруты ў беларускай частцы Чарнобыльскай зоны
✔️Як забывалі подзвіг ліквідатараў. Гісторыя пра гераізм людзей і цынізм дзяржавы
✔️29 гадоў з моманту заснавання праваабарончага цэнтру «Вясна»
✔️Пуціну далажылі, што Курская вобласць цяпер цалкам пад кантролем расейскіх войскаў
✔️Беларускі паэт Віталь Рыжкоў сабраў аншлаг у варшаўскім кінатэатры. Наш рэпартаж з мерапрыемства
🎦 Глядзіце дакументальныя фільмы пра Чарнобыльскую катастрофу на YouTube-канале «Белсат DOC»
Сёння, у 39-ю гадавіну тэхнагеннай аварыі, якая вельмі моцна паўплывала на нашу краіну, прапануем вашай увазе дзве старыя, але актуальныя дакументалкі: «Радыяцыйнае дзяцінства» і «Чарнобыльскія званы».
Абодва фільмы выйшлі на 10-я ўгодкі «Чарнобылю», таму ў іх можна знайсці шмат адносна свежых успамінаў ды эмоцый людзей, жыццё якіх назаўсёды змяніла 26 красавіка 1986 года.
🔔 У польскай сталіцы адбыўся мітынг-рэквіем памяці ахвяраў катастрофы на ЧАЭС
Сёлета арганізатары не змаглі дамовіцца з гарадскімі ўладамі на правядзенне паўнавартаснага «Чарнобыльскага шляху», бо ў цэнтры Варшавы меліся праходзіць іншыя палітычныя акцыі.
📍Чытайце наш рэпартаж з акцыі вось тут
😳 Беларусы пачалі выгульваць сваіх кібаргаў
Проста паглядзіце, хто цяпер шпацыруе па Светлагорску!
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Вынікі працы аграрыяў за 2024 год
🔸 Апошні шлях Папы Францішка
🔸 39-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС
🔸 Мітынг-рэквіем у Варшаве
🔸 «Вясна»: 29 гадоў нязломнага голасу
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
Партызанскі рух у Беларусі: дзе ў яго гісторыі праўда, а дзе – «прыўкрашванні» савецкіх ідэолагаў?
Разбіраем галоўныя міфы савецкай і лукашэнкаўскай прапаганды пра Беларусь у Другой сусветнай вайне.
👀 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
📍Пуціну далажылі, што Курская вобласць цяпер цалкам пад кантролем расейскіх войскаў
Таксама начальнік расейскага Генштабу прызнаў, што ў баявых дзеяннях у гэтым рэгіёне бралі ўдзел вайскоўцы з КНДР. Раней на афіцыйным узроўні РФ не пацвярджала гэты факт.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
🇺🇸 Амерыканскіх выбарнікаў папрасілі ахарактарызаваць першыя месяцы прэзідэнцтва Трампа. Вось якія словы яны выкарыстоўвалі
Лепш за ўсё амерыканцы ацэньваюць дзеянні Трампа ў галіне міграцыі. А вось задаволеных знешняй палітыкай досыць няшмат.
☝️Чытайце падрабязней на сайце
🔹Расейскія ўлады знайшлі «экстрэмізм» у кампаніі-распрацоўніку «Свету танкаў» і «Свету караблёў»
Цяпер Генпракуратура РФ дамагаецца нацыяналізацыі гэтай кампаніі, што была часткаю Wargaming.net.
☝️Болей інфармацыі – у нас на старонцы
💥 Саша Філіпенка прэзентаваў сваю новую кнігу «Слон»
«Калі пачалася вайна, я, як і ўсе, разважаў пра тое, што адбываецца. Для мяне прыйшоў Слон і я такі: вось Слон, мы яго не заўважаем. Трэба нешта рабіць», — кажа Філіпенка.
Што гэта за «Слон», які ціхенька прысутнічае амаль у кожнай краіне і ў кожным з нас?
Адкажа сам пісьменнік у нашым эфіры
❤️ У гэты дзень быў заснаваны праваабарончы цэнтр «Вясна»
Паглядзіце гісторыю 29 гадоў нязломнасці і барацьбы за правы беларусаў.
Дапамагчы праваабаронцам можна ПА СПАСЫЛЦЫ
☝️На фоне адсутнасці навінаў пра Анжаліку Мельнікаву у КР будуць выбіраць новага спікера
Выбары запланаваныя на сярэдзіну траўня. Станіслава Гліннік, якая цяпер часова выконвае функцыі спікеркі, удзельнічаць у галасаванні не будзе з уласнага жадання.
📍Болей інфармацыі шукайце па спасылцы
☢️ «Гэта абсалютнае вар'яцтва»
У Міжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофу, навуковец Сяргей Бесараб тлумачыць нам, што не так з заявамі чыноўнікаў.
Паглядзіце!