Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💬 «Тры гады кожны публічны выступ ён маліўся за Украіну»
Каталіцкія святары з Беларусі ды Украіны ў часе трансляцыі цырымоніі развітання з пантыфікам на нашым канале адказалі тым, хто крытыкаваў Папу Францішака.
Некаторым прыхільнікам пераменаў у Беларусі не падабалася, што Ватыкан працягваў кантакты з прадстаўнікамі Лукашэнкі пасля 2020-га. Ва Украіне ж Папа падвяргаўся крытыцы за свае заклікі да замірэння, а не да «пераможнай вайны» аднаго з бакоў.
📍Чытайце болей на старонцы
🔍 Белстат да Дня працы 1 траўня апублічыў звесткі пра занятасць беларусаў
Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, летась у нашай краіне працавалі 4 млн 100 тысяч чалавек. Больш за палову з іх працаўладкаваныя ў прыватным сектары.
📍Шукайце больш статыстыкі па спасылцы
📍Святлана Ціханоўская разам з дыпламатамі краінаў ЕЗ усклала кветкі да помніку «Маці Чарнобылю» ў Вільні
Таксама ў гэты памятны дзень яна запісала відэазварот, дзе параўнала дзеянні рэжыму Лукашэнкі падчас грамадска небяспечных сітуацыяў з тым, як паводзілі сябе амаль 40 гадоў таму ўлады СССР.
🔍 Чытайце болей на нашым сайце
💁🏻♂️ Як забывалі подзвіг ліквідатараў. Гісторыя пра гераізм людзей і цынізм дзяржавы
У першы раз ільготы чарнобыльцам былі зрэзаныя ўказам Лукашэнкі № 349 ад 1 верасня 1995-га. Наступны ўдар па гэтай катэгорыі грамадзян быў нанесены ў 2007-м. І гэта быў яшчэ не канец.
🔍 Чытайце наш вялікі матэрыял
✍️ Беларускі паэт сабраў аншлаг у варшаўскім кінатэатры
Ну і хто пасля гэтага будзе казаць, што паэзія (тым больш беларуская) зусім нікому не цікавая?
Наш карэспандэнт пабываў на «паэтычным стэндапе» магілёўца Віталя Рыжкова.
👀 У матэрыяле на старонцы ён дзеліцца тым, што там пабачыў і пачуў
«Беларусам прывівалі сарамлівасць быць самім сабой»
Чаму беларусам не варта баяцца паказваць сябе і адкуль у нас сіндром «маўклівага партызана»? Гаворым з культурным дзеячам і актывістам Аляксеем Лукашэвічам.
👀 Поўны выпуск праграмы «МоваНанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
☢️ Жадаеце наведаць Чарнобыльскую зону з турыстычнымі мэтамі? Вось якія варыянты ёсць
Да вайны арганізацыя тураў у Прыпяць і Чарнобыль ва Украіне была пастаўленая на паток – гэты бізнес быў развіты ў суседняй краіне нашмат лепш, чым у Беларусі. Аднак 2022-гі год усё змяніў. Сама станцыя нават паспела пабываць пад расейскай акупацыяй.
На беларускім баку зоны адчужэння таксама існуюць турыстычныя маршруты, праўда пра іх мала хто чуў, а яшчэ менш людзей адважваліся іх скарыць.
👀 Адкрываем для вас гэтую таямнічую старонку ў нашым матэрыяле
🤔 Трамп і Зяленскі правялі кароткую размову ў Ватыкане
Гэта першы раз, калі амерыканскі і ўкраінскі прэзідэнт сустрэліся пасля спрэчкі ў Авальным кабінеце.
Падрабязнасцей пакуль няшмат, аднак Белы дом назваў вынікі размовы «вельмі прадуктыўнымі».
🔍 Чытайце на старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Лукашэнка супакойвае Польшчу і Літву: пакістанскія мігранты, якіх хочуць завезці ў Беларусь, не збіраюцца штурмаваць межы Еўразвязу
🔻Зноў выраслі чэргі на мяжы – стаяць у два бакі давядзецца не менш за 5 гадзінаў
🔻Аграпрамысловы комплекс Беларусі летась не ўразіў эфектыўнасцю
🔻39 гадоў з дня Чарнобыльскай катастрофы
🔻У Ватыкане развітваюцца з Папам Францішкам
🔻Сілавікі на Гомельшыне брутальна «затрымлівалі» лісу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤️🩹 Свет развітваецца з Папам Рымскім
Цырымонія развітання пачнецца на плошчы перад базілікай Святога Пятра памінальнай Імшой пра Папу Францішка. Пахавальную літургію ўзначаліць дэкан Калегіі кардыналаў Джавані Батыста рэ. Пасля правядуць абрады апошняга развітання і труну Папы Рымскага перанясуць у базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе пахаваюць пантыфіка.
Глядзіце трансляцыю Белсата.
Трамп назваў мінулую пятніцу «добрым днём перамоваў з Расеяй і Украінай»
«Яны вельмі блізкія да заключэння пагаднення, і цяпер абодвум бакам трэба сустрэцца – на самым высокім узроўні – каб давесці справу да канца. Большасць ключавых пунктаў ужо ўзгоднена», – realDonaldTrump/posts/114400805703099287">напісаў амерыканскі прэзідэнт.
Дарэчы, учора пасланнік Трампа Стыў Ўіткаф, правёў у Маскве сустрэчу з Пуціным. Яна доўжылася тры гадзіны.
▪️Чарнобыльская катастрофа: 10 рэчаў, якія варта ведаць
У 1986 годзе адбылася аварыя, наступствы якой адчуваюцца – і пужаюць – дагэтуль.
👉 «Белсат» сабраў адказы на пытанні пра Чарнобыльскую катастрофу: ад прычынаў і наступстваў да мутантаў і БелАЭС
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.
Сёння будзем гаварыць пра хатніх гадаванцаў, традыцыйны мужчынскі строй у Беларусі, тэхналогіі, а таксама абмяркуем новую кнігу Сашы Філіпенкі! Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=Vd3KSh_N3M4
😎Быць ваеннымі злачынцамі – страшна
Сёлета ў Беларусь не прывозілі ўкраінскіх дзяцей. Гэта сталася вынікам звароту ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда пра прымусовую дэпартацыю непаўнагадовых дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны.
А гэты факт паводле міжнародных нормаў – ваеннае злачынства.
Больш чытайце на нашым сайце.👈
💥 #галоўнае за 25 красавіка
✔️ Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі ЗША
✔️ У Расеі заявілі, што гатовыя заключыць дамоўленасць па Украіне
✔️ Дзе пройдуць акцыі памяці «Чарнобыльскі шлях»
✔️ Спрэчка беларусаў у Нідэрландах скончылася забойствам і турмой
✔️ У Беларусі павялічваюць памер бюджэту пражыткавага мінімуму
✔️ Узарваўся генерал расейскага Генштабу
✔️ У Воршы цягнік збіў дзяўчыну на вакзале
✔️ Рыка Крыгер даў новае інтэрв'ю
✔️ Што змяняецца для замежнікаў, якія працуюць у Польшчы?
✔️ Дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны перасталі вазіць у Беларусь
✔️ «Белсат» пакажа прамую трансляцыю з цырымоніі пахавання Папы Рымскага
#рэпрэсіі:
▪️ Былая палітзняволеная: зняволеным выдаюць адну сукенку на 10 гадоў
▪️ Амністыю не пашыраць на палітвязняў
😳 Беларусы пачалі выгульваць сваіх кібаргаў
Проста паглядзіце, хто цяпер шпацыруе па Светлагорску!
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Вынікі працы аграрыяў за 2024 год
🔸 Апошні шлях Папы Францішка
🔸 39-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС
🔸 Мітынг-рэквіем у Варшаве
🔸 «Вясна»: 29 гадоў нязломнага голасу
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
Партызанскі рух у Беларусі: дзе ў яго гісторыі праўда, а дзе – «прыўкрашванні» савецкіх ідэолагаў?
Разбіраем галоўныя міфы савецкай і лукашэнкаўскай прапаганды пра Беларусь у Другой сусветнай вайне.
👀 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
📍Пуціну далажылі, што Курская вобласць цяпер цалкам пад кантролем расейскіх войскаў
Таксама начальнік расейскага Генштабу прызнаў, што ў баявых дзеяннях у гэтым рэгіёне бралі ўдзел вайскоўцы з КНДР. Раней на афіцыйным узроўні РФ не пацвярджала гэты факт.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
🇺🇸 Амерыканскіх выбарнікаў папрасілі ахарактарызаваць першыя месяцы прэзідэнцтва Трампа. Вось якія словы яны выкарыстоўвалі
Лепш за ўсё амерыканцы ацэньваюць дзеянні Трампа ў галіне міграцыі. А вось задаволеных знешняй палітыкай досыць няшмат.
☝️Чытайце падрабязней на сайце
🔹Расейскія ўлады знайшлі «экстрэмізм» у кампаніі-распрацоўніку «Свету танкаў» і «Свету караблёў»
Цяпер Генпракуратура РФ дамагаецца нацыяналізацыі гэтай кампаніі, што была часткаю Wargaming.net.
☝️Болей інфармацыі – у нас на старонцы
💥 Саша Філіпенка прэзентаваў сваю новую кнігу «Слон»
«Калі пачалася вайна, я, як і ўсе, разважаў пра тое, што адбываецца. Для мяне прыйшоў Слон і я такі: вось Слон, мы яго не заўважаем. Трэба нешта рабіць», — кажа Філіпенка.
Што гэта за «Слон», які ціхенька прысутнічае амаль у кожнай краіне і ў кожным з нас?
Адкажа сам пісьменнік у нашым эфіры
❤️ У гэты дзень быў заснаваны праваабарончы цэнтр «Вясна»
Паглядзіце гісторыю 29 гадоў нязломнасці і барацьбы за правы беларусаў.
Дапамагчы праваабаронцам можна ПА СПАСЫЛЦЫ
☝️На фоне адсутнасці навінаў пра Анжаліку Мельнікаву у КР будуць выбіраць новага спікера
Выбары запланаваныя на сярэдзіну траўня. Станіслава Гліннік, якая цяпер часова выконвае функцыі спікеркі, удзельнічаць у галасаванні не будзе з уласнага жадання.
📍Болей інфармацыі шукайце па спасылцы
☢️ «Гэта абсалютнае вар'яцтва»
У Міжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофу, навуковец Сяргей Бесараб тлумачыць нам, што не так з заявамі чыноўнікаў.
Паглядзіце!
Як беларусы выходзілі на «Чарнобыльскі шлях»?
З «гадзіны маўчання» ў савецкія часы да перакуленых машынаў сілавікоў і акцыяў за мяжой супраць ядравай зброі. Распавядаем пра 5 самых гучных «Чарнобыльскіх шляхоў» у новай гісторыі Беларусі.
Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Кітай запусціў інтэрнэт 10G
Пакуль мы ўжо прывыклі да 5G, на Усходзе рыхтуюць нешта яшчэ больш моцнае – ажно 10G інтэрнэт. Цяпер спампоўка фільмаў і серыялаў выйшла на новы ўзровень, і вам гэта спадабаецца. Якая ж гэта хуткасць – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 З Беларусі ў Літву аднавіцца чыгуначны рух?
Улады Беларусі прапанавалі Літве аднавіць пасажырскія перавозкі чыгункай. Што на гэта адказалі літоўскія чыноўнікі – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Паездка Лукашэнкі ў РФ – «выклік у ягоным узросце»
Польскі даследчык Беларусі распавёў, чаму палітычна яму гэта неабходна, але з пункту гледжання здароўя можна чакаць розных наступстваў. Падрабязней пра лукашэнкаўскія візіты ў Расею і як на гэта ўплывае ягоны стан – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
🙌 Беларусы па-ранейшаму салідарныя
Грошы на лячэнне маладога беларуса на платформе «BYSOL» сабралі за некалькі гадзін.
Данііла Гаркавы захварэў за анкалогію, жывучы ў Польшчы, грошы ж дасылалі і з Беларусі.
Пра гісторыю салідарнай дапамогі чытайце тут. 👈
☝️«Саступкі Лукашэнку не спынілі б рэпрэсіі»
Улады Беларусі вуснамі прапагандыстаў не спыняюцца заяўляць, што абвешчаная амністыя не закране палітычных вязняў.
Гэта помста Лукашэнкі за непрызнанне краінамі Захаду ці вызваленне палітвязняў залежыць ад Крамля?
Паслухайце што пра гэта кажа палітолаг Павел Усаў.
Пра міграцыйны крызіс на мяжы і тысячы пакістанцаў у Беларусі слухайце каментар Паўла Усава ў праграме «Студыя». 👈
🎮 Вяртаецца легендарная гульня, якая ўзарвала 2006-ы
Стала даступна перавыданне Oblivion, культавай RPG, на якой беларускія геймеры сядзелі па начах амаль 20 гадоў таму. Вось, як яна цяпер выглядае.